23 кастрычніка 2012 г. 1550
Аб узнагароджанні Ганаровай
граматай Віцебскага гарадскога
выканаўчага камітэта
Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь кожнаму:
Круцікаву
Веру Іванаўну
|
–
|
трэнера-выкладчыка па скачках на батуце вучэбна-спартыўнай ўстановы ”Віцебская дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2“, Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь
|
Шулікіна
Васілія Іванавіча
|
–
|
старшага трэнера-выкладчыка па скачках на батуце вучэбна-спартыўнай ўстановы ”Віцебская дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2“.
|
2. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё беларускай культуры, арганізацыю і правядзенне на высокім узроўні культурна-грамадскіх мерапрыемстваў узнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Басса Радзівона Маісеевіча, генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.
3. За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Кірсанава Валерыя Мікалаевіча, начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.
4. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 1200000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Выконваючы абавязкі
кіраўніка спраў Т.У.Мажароўская
03 Пінчук 36 22 21
АП 23.10.2012
|