22 жніўня 2012 г. 1219 Аб узнагароджанні




Дата канвертавання17.03.2016
Памер14.09 Kb.
22 жніўня 2012 г. 1219
Аб узнагароджанні

Ганаровай граматай


Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Чаркасаву Алу Генадзьеўну, галоўнага бухгалтара ўнітарнага камунальнага транспартнага прадпрыемства ”Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне“.

2. За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у будаўніцтва аб’ектаў грамадзянскага і прамысловага назначэння ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Чарныша Уладзіміра Аляксеевіча, начальніка адасобленага структурнага падраздзялення ”Упраўленне механізацыі і спецыяльных работ №140“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Будаўнічы трэст №9, г.Віцебск“.

3. За высокія спартыўныя дасягненні ў міжнародных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы і на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў горадзе Лондане ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Шкерманкову Марыну Іванаўну, навучэнку вучэбна-спартыўнай установы ”Віцебская абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства“, з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.



4. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 300000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня
03.Пінчук 362221

АП 22.08.2012


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка