213Д000788 Брацкая магіла ў аг. Глыбачка
Брацкая магіла знаходзіцца ў аг. Глыбачка Глыбачэнскага сельсавета Ушацкага раёна.
Уласнік – Глыбачэнскі сельскі выканаўчы камітэт.
Помнік тыповы. Усталяваны ў 1966 годзе.
На брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, што загінулі пры вызваленні вескі і раёна, устаноўлена скульптура воіна. Матэрыял – бетон. Вышыня – 2,5 метра. Сілумінавыя дошкі з тэкстам.
Пахавана 1400 Савецкіх воінаў і партызан. Сярод пахаваных у брацкай магіле – Герой Савецкага Саюза Барыс Іванавіч Юркін, сержант, камандзір аддзялення 975 стралковага палка 270 стралковай дывізіі 6 гв.арміі, рускі, нарадзіўся 30.06.1919 г. у Арэнбурзе. Адрозніўся 26.06.1944 г. пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны (24.03.1945 г.). |