20 верасня 2012 г. 1379
Аб узнагароджанні
Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. За плённую дзейнасць у галіне фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Гусеву Людмілу Іосіфаўну, ветэрана працы, заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.
2. За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя і значны асабісты ўклад у развіццё медыцынскага абслугоўвання насельніцтва горада Віцебска ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта наступных спецыялістаў установы аховы здароўя ”Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер“ з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь кожнаму:
Угалькову –
Святлану Аляксандраўну
|
загадчыка, вядучага інжынера-фізіка фізіка-тэхнічнага радыялагічнага аддзялення
|
Вальшонак –
Вольгу Мікалаеўну
|
урача-рэнтгенолага (загадчыка рэнтгеналагічным аддзяленнем).
|
3. За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада Віцебска і высокі прафесіяналізм узнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Каралёву Зінаіду Аляксандраўну, намесніка старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.
4. Хадайнічаць перад Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб узнагароджанні Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Каралёвай Зінаіды Аляксандраўны, намесніка старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада Віцебска.
5. Хадайнічаць перад Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб прадстаўленні да ўзнагароджання ордэнам Францыска Скарыны Басса Радзівона Маісеевіча, генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, за вялікі асабісты ўклад у развіццё і правядзенне Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“.
6. Адмяніць пункт 3 рашэння Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 24 жніўня 2012 г. № 1224 ”Аб узнагароджанні“.
7. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 1200000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня
03.Пінчук 36 22 21
АП 20.09.2012
|