2. План лекцый
Лекцыя 1. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна.
-
Прадмет і задачы курса.
-
Паняцце літаратурнай мовы. Дыферэнцыяльныя прыкметы літаратурнай мовы.
-
Гістарычная зменлівасць зместу паняцця літаратурная мова ў розныя перыяды развіцця грамадства. Гістарычнасць моўнай нормы.
-
Крыніцы вывучэння гісторыі літаратурнай мовы (праблемы: 1) выяўлення і ўліку помнікаў беларускага пісьменства; 2) адрознення літаратурных помнікаў ад нелітаратурных; 3) размежавання беларускіх і ўкраінскіх помнікаў старажытнага пісьменства).
Лекцыя 2. Праблема перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
-
Аснова перыядызацыі.
-
Узнікненне пісьменства як перадумова фарміравання літаратурнай мовы.
-
Асноўныя перыяды і этапы гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
-
Спрэчныя пытанні перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы ў лінгвістычных даследаваннях.
Лекцыя 3. Усходнеславянская літаратурная мова.
-
Праблема паходжання літаратурнай мовы ўсходніх славян.
-
Моўная сітуацыя ў Кіеўскай Русі ў асвятленні даследчыкаў.
-
Тыпы (стылістычныя разнавіднасці) усходнеславянскай літаратурнай мовы.
-
Царкоўна-кніжны (кніжнаславянскі) тып.
-
Народна-літаратурны (свецка-мастацкі) тып.
-
Дзелавы тып.
Лекцыя 4. Узнікненне беларускай народнасці і яе мовы.
-
Канцэпцыі этнагенезу беларусаў, якія ўзніклі ў 19 ст.
-
Канцэпцыі 20 ст.: іх сутнасць, крытыка апанентаў.
-
Гіпотэзы фарміравання беларускай літаратурнай мовы.
Лекцыя 5. Грамадская роля старабеларускай ЛМ у ВКЛ. Мова пісьмовых помнікаў XIV ст.
-
Фактары, што абумовілі статус старабеларускай літаратурнай мовы ў ВКЛ.
-
Моўная сітуацыя ў ВКЛ.
-
Адрозненне дзелавога пісьменства XIV ст. ад дзелавых пісьмовых помнікаў папярэдняга перыяду.
-
Моўныя асаблівасці грамат.
Лекцыя 6. Моўныя асаблівасцей узораў канцылярска-юрыдычнага пісьменства.
-
Найбольш важныя ўзоры старабеларускага канцылярска- юрыдычнага пісьменства.
-
Фанетызацыя правапісу як праяўленне блізкасці да тагачаснай жывой беларускай мовы.
-
Граматычны лад юрыдычных помнікаў.
-
Асаблівасці лексічнага матэрыялу.
-
Значэнне канцылярска-юрыдычнага пісьменства для развіцця старабеларускай літаратурнай мовы.
-
Паняцце дэмакратызацыі мовы.
Лекцыя 7. Асаблівасці мовы старабеларускіх летапісаў.
-
Час узнікнення летапісання на беларускіх землях.
-
Класіфікацыя летапісаў, што бытавалі на беларускай тэрыторыі.
-
Асасблівасці мовы кароткай і поўнай рэдакцый агульнадзяржаўных летапісаў.
-
Моўныя асаблівасці Баркулабаўскага летапісу.
Лекцыя 8. Узнікненне мемуарных твораў як замяшчэнне традыцйнага летапісання. Мова “Гістарычных запісак” Ф. Еўлашоўскага.
-
Агульнасць моўных сродкаў “Гістарычных запісак” з дзелавымі тэкстамі 16-17 стст.
-
Фактары, якія абумовілі адсутнасць царкоўнаславянізмаў у тэксце твора.
-
Сітуацыйны характар выкарыстання паланізмаў.
-
“Гістарычныя запіскі” як люстэрка тагачаснай моўнай сітуацыі.
Лекцыя 9. Мова старабеларускіх мастацкіх твораў.
-
Жанравая разнастайнасць свецка-мастацкага пісьменства.
-
Моўныя асаблівасці перакладных аповесцей на прыкладзе “Александрыі”.
-
Адметнае месца ў гісторыі БЛМ “Ліста да Абуховіча”.
-
Параўнальная характарыстыка вершаваных твораў Ф.Скарыны, Сімяона Полацкага і А.Рымшы.
Лекцыя 10. Моўна-стылістычныя асаблівасці рэлігійнай літаратуры 14-18 стст.
-
Фактары, што спрыялі ўзнікненню рэлігійнай літаратуры на беларускай мове.
-
Першыя пераклады на беларускую мову рэлігійных твораў.
-
Мова выданняў Ф.Скарыны.
а) акалічнасці, якімі тлумачацца разыходжанні ў ацэнках даследчыкаў моўнай асновы выданняў Скарыны;
б) моўная аснова выданняў Скарыны ў ацэнках даследчыкаў.
4. Мова “Катэхізіса” Сымона Буднага.
5. Перакладчыцкая дзейнасць Васіля Цяпінскага.
Лекцыя 11. Характар выкарыстання беларускай мовы ў пісьмовых помніках 18 ст. Умовы фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы.
-
Месца беларускага пісьменства 18 ст. у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
-
Моўныя асаблівасці драматычных твораў 18 ст.
-
Гістарычныя ўмовы пачатковага этапа фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы.
-
Фактары, якія ўскладнялі фарміраванне НБЛМ:
а) фактары экстралінгвістычнага характару;
б) фактары лінгвістычнага характару.
-
Сферы выкарыстання, жанрава-стылявыя асаблівасці новай беларускай літаратурнай мовы ў адрозненне ад старабеларускай.
Лекцыя 12. Беларуская літаратурная мова ў 19 ст.
-
Жанравая абмежаванасць беларускага пісьменства 19 ст. і яе прычыны.
-
Арфаграфічныя і марфалагічныя асаблівасці розных выданняў вершаваных паэм “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”.
-
Лексічныя асаблівасці паэм.
-
Вобразна-выяўленчыя сродкі.
-
Мова беларускай публіцыстыкі другой палавіны 19 ст.
Лекцыя 13. Функцыянаванне і развіццё БЛМ у пачатку 20 ст.
-
Складванне больш спрыяльных умоў для функцыянавання БЛМ.
-
Грамадская роля і сферы выкарыстання БЛМ у пачатку 20 ст.
-
Жанрава-стылявая дыферэнцыяцыя БЛМ.
-
Роля нашаніўскага перыяду ў гісторыі БЛМ.
Лекцыя 14. Функцыянаванне БЛМ у савецкі перыяд. Публіцыстычны стыль.
1. Значэнне палітыкі беларусізацыі ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
2. Функцыянаванне БЛМ у 30-80-я гг. 20 ст.
3. Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю БЛМ:
а) арыентацыя на лінгвістычныя сродкі мастацкай літаратуры на пачатковым этапе фарміравання;
б) ужыванне сацыяльна-ацэначнай лексікі для рэалізацыі агітацыйна-прапагандысцкай функцыі публіцыстыкі;
в) эвалюцыя моўных асаблівасцей публіцыстычнага стылю на прыкладзе газетных загалоўкаў.
Лекцыя 15. Функцыянаванне БЛМ у савецкі перыяд. Навуковы стыль.
-
Стварэнне навуковых тэкстаў на аснове вопыту мастацкай літаратуры на пачатковым этапе.
-
Закладванне асноў беларускай навуковай тэрміналогіі ў 20-я гады 20 ст.
-
Выкарыстанне БЛМ у сферы адукацыі.
-
Выкарыстанне БЛМ у сферы навукі.
Лекцыя 16. Функцыянаванне БЛМ у савецкі перыяд. Афіцыйна-справаводчы стыль.
-
Перавод справаводства на беларускую мову ў 20-я гады 20 ст. як рэалізацыя палітыкі беларусізацыі.
-
Першыя дапаможнікі па вядзенні справаводства на беларускай мове.
-
Двухмоўнасць у сферы афіцыйна-справавых зносін пасляваеннага перыяду.
-
Дапаможнікі па справаводстве 1990-х гадоў 20 ст.
|