№1/цвк-я у менскую аблсаную пракуратуру




Дата канвертавання15.03.2016
Памер43.87 Kb.
16.08.2008 - №1/ЦВК-я

У Менскую аблсаную пракуратуру,

Пракурору Менскай вобласьці,

Сьнегіру М.В.,

Вул. Шчадрына 1, Менск, 220053

Назіральніка ў Жодзінскай акруговай

№66 выбарчай камісыі,

грамадзяніна РБ,

Аляксея Лапіцкага,

Вул. 50 год Кастрычніку 8А-30,

222160, г.Жодзіна,

т.3-49-70


Па факце падтасоўкі фактаў і маніпуляцыі дакумэнтамі выбарчага зьместу, у выніку чаго калектыўная заява (ад 108 выбарнікаў, жыхароў г.Жодзіна) аб вылучэньні кандыдатуры Аляксея Лапіцкага ў склад Жодзінскай АВК №66 на паседжаньні Менаблвыканкаму і Прэзыдыюму адпаведнага Савета дэпутатаў 14.07.2008г. – не разглядалася, таму кандыдатура не магла быць зацьверджана і ў выніку адбылося парушэньне выбарчых правоў грамадзянаў-выбарнікаў, прэтындэнта ў АВК №66 і прэтындэнткі на выбарах у дэпутаты ПП НС РБ

ПАВАЖАНЫ МІХАЛ ВАЛЯНЦІНАВІЧ,
я, Аляксей Лапіцкі, як грамадзянін Беларусі, прэтындэнт ад групы грамадзянаў (108 жыхароў горада Жодзіна) у Жодзінскую Акруговую выбарчую камісыю №66, паведамляю Вам, што дзеяньнямі адказных асобаў Менаблвыканкаму мае правы й правы дадзенай групы грамадзянаў (што мяне вылучала) былі парушаныя. Мая кандыдатура – не разглядалася на адпаведным арганізацыйным супольным паседжаньні Менскага аблвыканкаму й Прэзыдыюму Менаблсавету дэпутатаў 14 ліпеня 2008 года, на якім праводзілася працэдура па зацьверджаньні складу акруговых камісыяў, у тым ліку й Жодзінскай АВК №66, у склад якой у поўнай адпаведнасьці з ВК РБ грамадзянамі РБ, што пражываюць у Жодзіне, скіроўвалася мая кандыдатура.
Дадзеная калектыўная заява з подпісамі 108 грамадзянаў сваечасова, 07.07.2008г. была адпраўлена мною непасрэдна ў адзначаныя вышэй ворганы, што фармавалі склад АВК па Менскай вобласьці, замоўным паштовым адпраўленьнем з адпаведным апавяшчэньнем аб дастаўцы. Гэты дакумэнт быў дастаўлены па прызначэньні 09.07.2008г., а адваротнае пацьверджаньне аб дастаўцы скіраванае абратна поштаю мне як заяўніку ўжо 11.08.2008г.

(гл. дадатак №2).


На мой пратэст аб парушэньні дэмакратычнай працэдуры на паседжаньні Менаблвыканкаму 14.07.2008г. па вызначэньні складу Жодзінскай АВК №66 я атрымаў адказ за №302-740 ад 06.08.2008г. ад начальніка Галоўнага арганізацыйна-кадравага ўпраўленьня гэтае дзяржаўнае ўстановы выканаўчае ўлады, Амельянчука М.М. У ім адзначаецца, што мая заява быццам была дасланая ў Менаблвыканкам 12.07.2008г., то бок, пазьней за ўстаноўлены ВК РБ тэрмін (11.07.2008г.). Менавіта з-за гэтага яна нават не разглядалася адпаведнымі ворганімі на паседжаньні 14.07.2008г.

Трэба заўважыць, што адказ Амельянчука М.М. ад 06.08.2008г. без праблемаў дастаўлены ў Жодзіна й трапіў заяўніку ўжо 07.08.2008г. – напрацягу 1 календарных сутак (!?).

Якой “фантазыяй” трэба валодаць, каб прадставіць сытуацыю такім чынам, быццам мой ліст, адпраўлены 07.07.200г. быў дайшоў да адрэсату ў Менску толькі 12.07.2008г. – аж праз 5 календарных сутак!?
Відавочна, што дадзеная матывацыя майго неўключэньня ў склад Жодзінскай АВК №66 ёсьць элемэнтарнай падтасоўкаю фактаў і мэтанакіраванай маніпуляцыяй дакумэнтамі выбарчага зьместу ўчасе фармаваньня Жодзінскай АВК№66, у выніку чаго мая кандыдатура не была вынесена на разгляд адпаведнага паседжаньня Менаблвыканкаму, па ёй зусім не прымалася належнага рашэньня і я, такім чынам, не ўвайшоў у скалад Жодзінскай акруговай камісыі №66.
У сувязі з гэтым, мною канстатуецца наяўнасьць шэрагу грубейшых парушэньняў палажэньняў ВК РБ і дзейснага заканадаўства краіны з боку адказных службовых асобаў выканаўчае ўлады, у выніку чаго парушаныя мае правы, правы іншых грамадзянаў-выбарнікаў, правы прэтындэнткі на выбарах у дэпутаты ПП НС РБ чацьвёртага скліканьня, Сьвятланы Лапіцкай (ПБНФ, г.Жодзіна), якая разглядала вынікі адзначанага вышэй паседжаньня Менаблвыканкаму 14.07.2008г. у дачыненьні да маёй кандыдатуры, як вызначальны фактар пры вырашэньні пытаньня аб сваім удзеле-няўдзеле ў выбарчай кампраніі 2008г.

Бо ўваход у склад АВК прынцыповай і незалежнай, здольнай уплываць на ход абмеркаваньня і прыняцьця рашэньня асобы, мог бы быць сыгналам аб рэальным рашэньні ўладаў праводзіць дэмакратызацыю існуючай, цалкам зарэгуляванай і незбалансаванай, закрытай сыстэмы падпарадкаваных “вэртыкалі” выбарчых структураў (камісыяў, групаў, штабоў…), якая не дазваляе казаць пра магчымасьць свабоднага й дэмакратычнага выбару ў Беларусі.


Такім чынам, адзначаныя мною парушэньні грамадзянскіх і выбарчых правоў сталі вынікам неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў, адказных за арганізацыю і правядзеньне выбарчае кампаніі ў Менскай вобласьці, якія альбо санкцыявалі злачынствы, альбо самі сталі непасрэднымі выканаўцамі злачыннага загаду й дапусьцілі відавочныя правапарушэньні ВК РБ і міжнародных стандартаў права з мэтаю недапушчэньня незалежнага прадстаўніка да працы ў Жодзінскай АВК №66 на выбарах у ПП НС РБ 2008 года.

Але структуры, якія забясьпечваюць выбары ў краіне, павінны быць максымальна нэўтральнымі ці палітычна ўраўнаважанымі, а не “адзінагалосна заангажаванымі” у межах “афіцыйнай ідэалёгіі” і ўкарысьць кіруючага рэжыму, што вядзе да разнастайных парушэньняў і грубейшых безпакараных маніпуляцыяў выбарчымі дакумэнтамі, парушэньнем выбарчых правоў грамадзянаў – у выніку.

Падобная сыстэма – ужо ня здольная забясьпечваць выбарчы працэс.

У такіх умовах яна заканамерна губляе давер самай актыўнай і творчай часткі грамадзтва.


У сувязі з выкладзеным, ПРАШУ Вас прыняць неабходныя меры пракурорскага рэагаваньня па ўказаных фактах парушэньня дзейснага заканадаўства і ВК РБ з улікам неабходнасьці:

1) узнаўленьня правоў і

2) кампэнсацыі стратаў пацярпелым ад неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў;

3) прынясеньня публічных прабачэньняў пацярпелым праз цэнтральныя й мясцовыя СМІ за неправамернае пазбаўленьне іх выбарчых правоў, права на роўны (пазбаўлены дыскрымінацыі любога роду) удзел у выбарчых працэдурах …;

4) прыняцьця мераў для прадухіленьня любых будучых маніпуляцыяў выбарчымі дакумэнтамі й фактамі, дыскрымінацыі правоў апанэнтаў дзейснае ўлады па палітычных ці іншых матывах (моўных, нацыянальных, сацыяльных …), а таксама

5) прадухіленьня перавышэньня службовых паўнамоцтваў прадстаўнікамі

выканаўчае ўлады, чые функцыянэры й сёньня працягваюць прыймаць актыўны ўдзел у працы:

- выбарчых камісыяў усіх узроўняў,

- паралельна працуючых працоўных групаў і

- гарадзкіх штабоў па правядзеньні выбараў у ПП НС РБ 4-га скліканьня,

- вышэйшых наглядальна-кіруючых ворганаў па непасрэднай каардынацыі

дзейнасьці ўсіх нізавых структураў у рэгіёнах учасе распачатага выбарчага працэсу ...


У дадатку на 1 стар.:

1) Фотакопія адказу начальніка Галоўнага ўпраўленьня арганізацыйна-кадравай працы Менаблвыканкаму Амельянчука М.М. і дакумэнту аб сваечасовым атрыманьні дадзенага адпраўленьня ў Менаблвыканкаме з наступным апавяшчэньнем заяўніка.



_______________________Аляксей Лапіцкі,

Жодзіна


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка