Інфармацыйны ліст
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
17 — 18 красавіка 2013 г.
XXII Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987)
“Музычная культура Беларусі і свету ў навуковым асэнсаванні”
Міжнародны фестываль этнакультур
Паважаныя калегі!
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі 17 — 18 красавіка 2013 г. праводзяць XXII Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) «Музычная культура Беларусі і свету ў навуковым асэнсаванні».
У рамках Чытанняў пройдзе Міжнародны фестываль этнакультур, госці якога змогуць пазнаёміцца з песенным і інструментальным фальклорам еўрапейскага і азіяцкага культурных рэгіёнаў.
Тэматыка чытанняў:
-
новыя накірункі ў вывучэнні пытанняў гісторыі i тэорыі музыкі;
-
музычныя этнакультуры Беларусі і свету ў сучасных даследаваннях;
-
выдатныя постаці сусветнай музычнай культуры;
-
актуальныя праблемы сучаснай музычнай адукацыі і музычна-выканальніцкага мастацтва.
Выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў, якія жадаюць прыняць удзел у Чытаннях, просім да 20 сакавіка 2013 г. уключна даслаць заяўку на электронны адрас: elenalisova@tut.by. Рэгламент выступлення – да 15 хвілін. Мовы канферэнцыі – беларуская, руская.
Артыкулы па матэрыялах дакладаў будуць надрукаваны ў навуковых выданнях БДАМ. Тэксты артыкулаў прадстаўляюцца ў аргкамітэт (ПНДЛМ БДАМ, каб. 219) падчас канферэнцыі на электронным і папяровым носьбітах і афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. Аб’ём артыкула — 14 000–20 000 знакаў, анатацыі на беларускай / рускай і англійскай мовах абъёмам 30–100 слоў, звесткі пра аўтара — прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў, месца працы ці вучобы, пасада, вучоная ступень і званне, звесткі пра навуковага кіраўніка, тэлефон для сувязі, е-mail. Да артыкулаў аспірантаў дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку.
Аргкамітэт мае права адбору тэм дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі, адбору артыкулаў для публікацыі і іх рэдагавання. Прадугледжваецца завочная форма ўдзелу ў выглядзе стэндавага даклада.
Тэлефоны для даведак: +375 17 327 35 43 (ПНДЛМ, Лісава Алена Васільеўна); +375 17 328 55 02 (аддзел замежных сувязей, Макарава Аляксандра Вітальеўна); (+375 17) 328 55 01 (факс).
Узор заяўкі
Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў
|
|
Месца працы ці вучобы, пасада
|
|
Вучоная ступень і званне
|
|
Кантактныя дадзеныя
(тэлефон, е-mail)
|
|
Тэма даклада
|
|
Неабходнась тэхнічных сродкаў для прэзентацыі матэрыялаў даклада
|
|
Информационное письмо
Министерство культуры Республики Беларусь
Белорусская государственная академия музыки
17 — 18 апреля 2013 г.
XXII Международные научные чтения памяти Л.С. Мухаринской (1906–1987)
“Музыкальная культура Беларуси и мира в научном осмыслении”
Международный фестиваль этнокультур
Уважаемые коллеги!
Министерство культуры Республики Беларусь и Белорусская государственная академия музыки 17—18 апреля 2013 г. проводят XXII Международные научные чтения памяти Л. С. Мухаринской (1906–1987) «Музыкальная культура Беларуси и мира в научном осмыслении».
В рамках Чтений пройдет Международный фестиваль этнокультур, гости которого смогут познакомиться с песенным и инструментальным фольклором европейского и азиатского культурных регионов.
Тематика чтений:
-
новые направления в изучении вопросов истории и теории музыки;
-
музыкальные этнокультуры Беларуси и мира в современных исследованиях;
-
выдающиеся деятели мировой музыкальной культуры;
-
актуальные проблемы современного музыкального образования и музыкально-исполнительского искусства.
Преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, которые желают принять участие в Чтениях, просим до 20 марта 2013 г. включительно прислать заявку на электронный адрес: elenalisova@tut.by. Регламент выступления – до 15 минут. Языки конференции – белорусский, русский.
Статьи по материалам докладов будут напечатаны в научных изданиях БГАМ. Тексты статей представляются в оргкомитет (ПНИЛМ БГАМ, каб. 219) во время конференции на электронном и бумажном носителях и оформляются в соответствии с требованиями ВАК Республики Беларусь. Объем статьи — 14 000–20 000 знаков, аннотация на белорусском / русском и английском языках объемом 30–100 слов, данные об авторе — фамилия, имя, отчество без сокращений, место работы или учебы, должность, ученая степень и звание, данные о научном руководителе, телефон для связи, е-mail. К статьям аспирантов прилагаются рецензия и выписка из протокола заседания кафедры с рекомендацией к публикации.
Оргкомитет имеет право отбора тем докладов для включения в программу конференции, отбора статей для публикации и их редактирования. Предусматривается заочная форма участия в виде стендового доклада.
Телефоны для справок: +375 17 327 35 43 (ПНИЛМ, Лисова Елена Васильевна); +375 17 328 55 02 (отдел международных связей, Макарова Александра Витальевна); (+375 17) 328 55 01 (факс).
Образец заявки
ФИО без сокращений
|
|
Место работы или учебы, должность
|
|
Ученая степень и звание
|
|
Контактные данные
(телефон, е-mail)
|
|
Тема доклада
|
|
Необходимость технических средств для презентации материалов доклада
|
| |