16 лістапада 2011 г. 1692 Аб узнагароджанні




Дата канвертавання20.03.2016
Памер23.77 Kb.

16 лістапада 2011 г. 1692

Аб узнагароджанні

Ганаровай граматай

Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё фірменнай гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта наступных супрацоўнікаў адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебская бройлерная птушкафабрыка“:



Бялкоўскага

Віталія Дзмітрыевіча



грузчыка склада рознічнага гандлю

Васільеву

Валянціну Нікіфараўну



галоўнага спецыяліста па

грамадскаму харчаванню



Драздову

Алену Мікалаеўну



загадчыка магазінам № 2.

2. За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь наступных супрацоўнікаў дзяржаўнай установы ”Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа“:

Гурбо

Анатоля Рыгоравіча



інжынера-механіка

Зяневіч

Людмілу Іванаўну



краўца па вырабу мужчынскіх касцюмаў

Каржыцкага

Максіма Аляксеевіча



артыста вышэйшай катэгорыі

Скварцову

Тамару Уладзіміраўну



артыстку, вядучага майстра сцэны, заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь.

3. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё вытворчага аб’яднання ”Віцязь“ узнагародзіць Серабракова Міхаіла Міхайлавіча, намесніка генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання ”Віцязь“ па будаўніцтве і бяспекі – намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцязь“ па будаўніцтве і бяспекі Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4. За шматгадовую працу ў органах дзяржаўнага кіравання ўзнагародзіць Жураўлёву Валянціну Паўлаўну, ветэрана працы Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.

5. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення справамі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 875000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня

Літвінава 36 22 21



АП 16.11.2011



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка