15 па 17 красавіка 2015 г




Дата канвертавання15.03.2016
Памер39.02 Kb.




Паважаныя калегі!


З 15 па 17 красавіка 2015 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзяць XXIV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) «Музычная культура Беларусі і свету ў разнастайнасці гукавых ландшафтаў» і Міжнародны фестываль этнакультур.

Тэматыка чытанняў:



  • этнамузыкалагічныя праблемы вывучэння гукавых ландшафтаў вуснатрадыцыйных культур;

  • новыя грані спасціжэння класічнай музычнай спадчыны (да юбілеяў І. С. Баха, Г. Ф. Гендэля, М. К. Агінскага, М. Р. Рубінштэйна, А. К. Глазунова, Ф. Крэйслера, М. І. Аладава, Г. В. Свірыдава і інш.);

  • сучасная кампазітарская творчасць у гістарычных і тэарэтычных даследаваннях;

  • актуальныя пытанні музычна-выканальніцкага мастацтва.

Запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, дактарантаў і аспірантаў.

Для удзелу ў канферэнцыі ў тэрмін да 1 красавіка 2015 г. уключна просім дасылаць заяўку па электронным адрасе vestibdam@gmail.com.



Заяўка павінна ўключаць: назву даклада, кароткую анатацыю на мове даклада (да 1000 знакаў), звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў, месца працы ці вучобы, пасада, вучоная ступень і званне, кантактны тэлефон, е-mail, для аспiрантаў – звесткі пра навуковага кіраўніка), інфармацыю пра неабходныя тэхнічныя сродкі.

Рэгламент выступлення на пленарным пасяджэнні — 20 хвілін, на секцыйным – да 15 хвілін. Мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне навуковых артыкулаў. Тэксты навуковых артыкулаў, падрыхтаваных на матэрыяле дакладаў, прадстаўляюцца падчас рэгістрацыі ў раздрукаваным і электронным варыянтах. Тэксты афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь: аб’ём артыкула – 14 000–40 000 знакаў, анатацыі на беларускай / рускай і англійскай мовах (да 1000 знакаў), звесткі пра аўтара, фота аўтара ў электронным фармаце. Да артыкулаў аспірантаў дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялыў для ўключэння ў праграму канферэнцыі і наступнай публікацыі ў навуковых выданнях Акадэміі музыкі. Частка матэрыялаў па рашэнню аргкамітэта можа быць прадстаўлена ў форме стэндавых дакладаў.

Па пытаннях арганізацыі канферэнцыі просьба звяртацца па электронных адрасах: vestibdam@gmail.com (навукова-даследчы аддзел), international@tut.by (аддзел міжнародных сувязей), а таксама па тэлефонах: (+375 17) 385 97 96 (Лісава Алена Васільеўна), (+375 17) 328 55 02 (Аванесян Рузана Георгіеўна).

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца за кошт удзельніка канферэнцыі або ўстановы, якая яго накіроўвае.







Уважаемые коллеги!
С 15 по 17 апреля 2015 г. Министерство культуры Республики Беларусь и Белорусская государственная академия музыки проводят ХXIV Международные научные чтения памяти Л. С. Мухаринской (1906–1987) «Музыкальная культура Беларуси и мира в разнообразии звуковых ландшафтов устнотрадиционных культур» и Международный фестиваль этнокультур.

Тематика чтений:



  • этномузыкологические проблемы изучения культурных ландшафтов;

  • новые грани постижения классического музыкального наследия (к юбилеям И. С. Баха, Г. Ф. Генделя, М. К. Огинского, Н. Г. Рубинштейна, А. К. Глазунова, Ф. Крейслера, Н. И. Аладова, Г. В. Свиридова и др.);

  • современное композиторское творчество в исторических и теоретических исследованиях;

  • актуальные вопросы музыкально-исполнительского искусства.

Приглашаем принять участие в конференции специалистов в области музыкального искусства, преподавателей, научных сотрудников, докторантов и аспирантов.

Для участия в конференции в срок до 1 апреля 2015 г. включительно просим прислать заявку по электронному адресу vestibdam@gmail.com.



Заявка должна включать: название доклада, краткую аннотацию на языке доклада (до 1000 знаков), сведения об авторе (фамилия, имя, отчество без сокращений, место работы или учебы, должность, ученая степень и звание, контактный телефон, е-mail, для аспирантов – сведения о научном руководителе), информацию о необходимых технических средствах.

Регламент выступления на пленарном заседании — 20 минут, на секционном – до 15 минут. Языки конференции – белорусский, русский.

По результатам конференции планируется публикация научных статей. Тексты научных статей, подготовленных на материале докладов, представляются во время регистрации в распечатанном и электронном вариантах. Тексты оформляются в соответствии с требованиями ВАК Республики Беларусь: объем статьи – 14 000–40 000 знаков, аннотация на белорусском / русском и английском языках (до 1000 знаков), сведения об авторе, фотография автора в электронном формате. К статьям аспирантов прилагаются рецензия и выписка из протокола заседания кафедры с рекомендацией к печати.

Оргкомитет оставляет за собой право отбора материалов для включения в программу конференции и последующей публикации в научных изданиях Академии музыки. Часть материалов по решению оргкомитета может быть представлена в виде стендовых докладов.



По вопросам организации конференции просьба обращаться по электронным адресам: vestibdam@gmail.com (научно-исследовательский отдел), international@tut.by (отдел международных связей), а также по телефонам: (+375 17) 385 97 96 (Лисова Елена Васильевна), (+375 17) 328 55 02 (Аванесян Рузанна Георгиевна).

Расходы на проезд, проживание и питание осуществляются за счет участника конференции или направляющей организации.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка