11 верасня 2012 г. 1315
Аб узнагароджанні
Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. За шматгадовую трэнерскую дзейнасць па падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа і бронзавага прызёра ХХХ Алімпійскіх гульняў у г. Лондане (Вялікабрытанія) па цяжкай атлетыцы ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Вінніка Віктара Васільевіча, трэнера-выкладчыка аддзялення цяжкай атлетыкі ўстановы адукацыі ”Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву“, майстра спорту па цяжкай атлетыцы, з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры трох базавых велічынь.
2. Хадайнічаць перад Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб узнагароджанні Ганаровай граматай Віцебскага обласнога выканаўчага камітэта Янава Мікалая Андрэевіча, члена прэзідыума абласнога савета грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз афіцэраў“, старшыні Віцебскай гарадской арганізацыі ”Беларускі саюз афіцэраў“, падпалкоўніка ў адстаўцы, за шматгадовую актыўную грамадскую дзейнасць, значны ўклад у станаўленне і развіццё Віцебскай обласной арганізацыі ”Беларускі саюз афіцэраў“.
3. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 300000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня
03.Пінчук 36 22 21
АП 11.09.2012 |