10 клас Што сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні? Ох, І сеяла Ульяніца… а авёс. Б буракі. В жыта. Г лянок




Дата канвертавання18.05.2016
Памер9.27 Kb.
10 клас

  1. Што сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні? Ох, і сеяла Ульяніца…

А) авёс. Б) буракі. В) жыта. Г) лянок. Д) кветкі.

2. Вызначце толькі тыя словы, якія маюць пяць гукаў:

1) зацішша; 2) збожжа; 3) будуе; 4) лясок; 5) галлё; 6) аб’ява.

А) 1,3. Б) 2,4. В) 2,4,5. Г) 3,6. Д) няма такіх слоў.

3. Якога слова не хапае ў фразеалагізме? … кола ў возе.

А) патрэбнае. Б) дзясятае. В) пятае. Г) лішняе. Д) шостае.

4. Колькі цвёрдых зычных гукаў у сучаснай беларускай мове?

А) 15. Б) 19. В) 21. Г) 23. Д) 32.

5. Ад якіх дзеясловаў з дапамогай прыстаўкі неда- можна ўтварыць дзеяслоў са значэннем непаўнаты дзеяння, неадпаведнасці норме?

1) варыць; 2) чуць; 3) лячыць; 4) чытаць; 5) плаціць.



А) ад ўсіх дзеясловаў. Б) 1,3. В) 1,4,5. Г) 2,3,5. Д) 2,4.

6. У ролі якой часціны мовы ўжыта выдзеленае слова ў народным выразе: можа на двое варожа?



А) назоўнік. Б) прыметнік. В) дзеяслоў. Г) займеннік. Д) прыслоўе.

7. Міхась атрымаў заданне выбраць з прыведзеных слоў толькі даўнія народныя назвы вопраткі:

1) гафт; 2) бурнос; 3) жупан; 4) дратаванка; 5) сурдут; 6) пасталы. Дапамажыце хлопчыку выбраць правільны варыянт.

А) няма патрэбных назваў. Б) усе словы. В) 1,2,4,6. Г) 2,3,5. Д) 5,6.



8. Прататыпамі герояў трылогіі “На ростанях” Якуба Коласа сталі жыхары мястэчка…

А) Ракуцёўшчына. Б) Пінкавічы. В) Вязынка. Г) Мікалаеўшчына. Д) Стоўбцы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка