10. Катэгорыя ліку, роду і склону




старонка3/3
Дата канвертавання17.03.2016
Памер426.3 Kb.
1   2   3

32. Д з е е п р ы с л о ў е — асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік. Напрыклад: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы. Дзеепрыслоўе не дайшоўшы абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне,выражанае дзеясловам-выказнікам (знікла кал і? — не дайшоўшы да гасцінца). Дзеепрыслоўі маюць прыметы і дзеяслова, і прыслоўя. Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеяслоўных асноў, захоўваюць іх лексічнае значэнне: чытаць — чытаючы, апрануцца — апрануўшыся, заўважыць — заўважыўшы; маюць граматычныя прыметы дзеяслова: бываюць закончанага і незакончанага трывання (яно залежыць ад трывання ўтваральнага дзеяслова); будаваць дом — будуючы дом, пабудаваць школу — пабудаваўшы школу; несці кнігі — носячы кнігі, прынесці сшыткі — прынёсшы сшыткі; могуць быць незваротныя і зваротныя: прывітаць настаўніка — прывітаўшы настаўніка, прывітацца з таварышам —прывітаўшыся з таварышам, вяртаць кнігі — вяртаючы кнігі, вяртацца са школы — вяртаючыся са школы. Дзеепрыслоўі захоўваюць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: прачытаць апавяданне — прачытаўшы апавяданне, атрымаць падручнікіатрымаўшы падручнікі; да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: слухаць уважліва — слухаючы ўважліва, зрабіць старанна — зрабіўшы старанна. Дзеепрыслоўі маюць і прыметы прыслоўяў: не змяняюцца, прымыкаюць да дзеяслова і выконваюць сінтаксічную ролю акалічнасці: Спіць, стаіўшыся, вецер ля імшарнай крыніцы. (М. Т.) Мароз — штукар і жарты любіць, не раз, штукуючы, загубіць таго, хто ў рукі пападзецца. Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы разам з імі дзеепрыслоўны з в а р от, які ў сказе з'яўляецца адным членам сказа — адасобленай акалічнасцю спосабу дзеяння, прычыны, часу, умовы і інш. У сіняй смузе вырысоўваліся, зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора, белыя аблачынкі квецені. (Хадк.) — дзеепрыслоўны зварот выконвае ролю адасобленай акалічнасці спосабу дзеяння (вырысоўваліся як? — зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора). Нават страціўшы зрок, абыду я паўсвету, а да родных мясцін шлях заўсёды знайду. (Бр.) — дзеепрыслоўны зварот з'яўляецца адасобленай акалічнасцю ўмовы (абыду калі?, пры якой умове? — нават страціўшы зрок). Дзеепрыолоўныя звароты, незалежна ад іх месца ў сказе, адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі: Алесь трохі пастаяў, пазіраючы ўслед брату, а потым павярнуў назад, калі-нікалі аглядаючыся на Сцёпку. (К-с) Вярнуўшыся ў пакой, Апейка пастаяў каля акна, пазіраючы на аснежаны пляц Волі.АЛЕ!Адзіночнае дзеепрыслоўе, якое стаіць у канцы сказа і адказвае на пытанне     як?, не выдзяляецца ў вымаўленні інтанацыяй і паўзай, а на пісьме-коскай: Ён сядзеў (як?) нахіліўшыся (нельга: што робячы?)

7. ПРАДМЕТ IЗАДАЧЫ МАРФАЛОГII. Марфалогiя-частка граматыкi,у якой вывучаюцца часцiны мовы, правiлы змянення слоў i форм слоў.

8. СIСТЭМА ЧАСЦIН МОВЫ. Сiстэма часцiн мовы:САМАСТОЙНЫЯ:ЗмЕнНыЯ-скланяльныя(назоунiк-рака,прыметнiк-мяккi,лiчэбнiк-два,займеннiк-я);спрагальныя(дзеяслоу,дзеепрыметнiк,дзеепрыслоуе);НяЗмЕнНыЯ(прыслоуе).СЛУЖБОВЫЯ (прыназоунiк,злучнiк,часцiца).ВЫКЛIЧНIК.
30. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -л-: пасталець — пасталелы, пасінець — пасінелы. Разамлелае сонца як быццам застыла ў нерухомай вышыні. (I. М.) Ноч над лугамі, расою намоклымі, хмаркі рассоўвае.Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікнуць — узнікшае (пытанне), прыехаць — прыехаўшая (сястра). Нерасквітнеўшыя родныя ліпы попел ад спаленых вёсак абсьіпаў. (К. Б.)Дзеепрыметнікі залежнага стану п р о ш л а г а часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-: Я люблю тваю чудную зімнюю ціш, мой абсыпаны зоркамі горад. (Бур.) Слава летнім яркім дням, і засеяным палеткам, і пакошаным лугам. (Гл.) Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах. (Чыгр.) У беларускай літаратурнай мове не ўсе дзеепрыметнікі аднолькава ўжывальныя. Найбольш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: Пад майскім лёгкім сонейкам маўклівы, зачараваны ў мураве стаю. (В. Ж.) Я вершы пішу, бо душа ўстрывожана любоўю і болем за кожнага з вас. (Панч.) Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах. (К-с) Наўздагон за зніклай чародкай высока ляцеў падбіты журавок. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана, у форме мужчынскага роду яны .супадаюць з дзеепрыслоўямі і ўспрымаюцца двухсэнсоўна. Параўн.: Паспакайнеўшы вучань пачаў адказваць упэўнена (вучань я к і? — паспакайнеўшы) — дзеепрыметнік. Паспакайнеўшы, вучань пачаў адказваць упэўнена (пачаў адказваць кал і? — паспакайнеўшы) — дзеепрыслоўе. Рэдкасныя ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-. Ужываюцца ў навуковых працах, у мове газет, пераважна ў складзе тэрмінаў: бастуючыя рабочыя, рухаючыя сілы гісторыі. Большасць з іх страцілі дзеяслоўныя адзнакі, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: неўміручы подзвіг, гаючая вада, кіпучая кроў, стаячая вада, ляжачы камень, дрымучы лес, любімы горад, вядомы вучоны. Няма ў беларускай мове зваротных дзеепрыметнікаў. У беларускай  мове ёсць сродкі замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з іншых моў (у першую чаргу з рускай). Неўжывальную ў беларускай мове форму рускага дзеепрыметніка можна замяніць: даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): Мы шли обочиной дороги, сплошь покрытой бурыми прошлогодними ластьями, еще не высохшими после снега. (А. Купрнн) Мы ішлі ўскрай дарогі, усцеленай бурым леташнім лісцем, якое яшчэ не высахла пасля снегу. (Пераклад Л. Салаўя); дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам: «Стучит кто-то?» — сказал остановившийся Чуб. (Н. Гоголь) «Стукае нехта?» — спытаў Чуб спыніўшыся., (Пераклад М, Лужаніна); прыметнікам: Он [Лермонтов] был счастлив своими мыслями, их силой, широтой, своими замыслами, всёпроникающим присутствием поэзии.      (К. Паустовскнй), Ён быў шчаслівы сваімі думкамі, іх сілай, шырынёй, сваімі задумамі, усёпранікальнай прысутнасцю паэзіі. (Пераклад А. Марціновіча); назоўнікам: будущее — будучыня, купающиеся — купальшчыкі, рассказывающий —апавядальнік. «Неправда!» — выговорила она тихо и умоляющим голосом. (А. Чехов) «Няпраўда!» — вымавіла яна ціха, з мальбой у голасе. (Пераклад I. Грамовіча); дзеясловам: Ночные костры, светившиеся там и сям по лагерю... увеличивали темноту своим неярким багровым светом. (Л. Толстой) Начныя вогнішчы свяціліся там і сям па лагеры... павялічвалі змрок сваім нязыркім барвовым святлом. (Пераклад Я. Шарахоўскага); развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений — рэчывы, стымулятары росту раслін. Дзеепрыметнікі, дзеепрыметныя звароты, якія ўваходзяць у загалоўкі твораў, назвы прац, звычайна не перакладаюцца; пры неабходнасці захоўваюцца яны і ў навуковай, грамадска-палітычнай літаратуры. ЗАЎВАГА!    У суфіксах дзеепрыметнікаў поўнай і кароткай формы пішаца адно –н- : выкананае заданне, планы выкананы. У беларускай літаратурнай мове ўжыванне дзеепрыметнікаў з суфіксамі –        ач-, -яч-, -уч-, -юч-, -ем-, -ім- абмежавана. Прыклады перакладаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў: увянувшая трава – завялая трава; разбушевавшееся море – усхваляванае мора; работающий мотор – матор, які працуе; купающиеся – купальшчыкі; зреющая рожь – жыта, якое спее; будущая жизнь – будучыня; звезды, светившиеся на небе – зоркі свяцілія на небе; вещества, стимулирующие рост растений – рэчывы, стымулятары росту раслін. Зваротных дзеепрыметнікаў у беларускай мове няма.

34. Прыслоўе – нязменная часціна мовы. Агульнае значэнне – прымета дзеяння: працаваць (як?) старана; прымету прадмета: чытанне (якое?) услых; прымету прыметы: зусім (у якой меры?) малы. Марфалагічныя прыметы: не скланяецца, не спрагаецца, не змяняецца па родах і ліках, з’яўляецца нязменным. Але многія якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання (смела – смялей). Сінтаксічная роля: Часцей за ўсё – акалічнасць; Імкліва праплываюць хмаркі. Радзей – азначэнне: Насцярожыла размова па-нямецку.                                                         

33. Утварэнне дзеяпрыслоўяў. Правілы ўжывання ў сказах. Утварэнне дзеяпрыслоўяў незакончанага трывання: аснова цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання: 1 спр. + суф. - учы (-ючы): пішуць + - учы – пішучы. 2 спр. + суф. -ачы ( - ячы): гавораць + - ачы – гаворачы. АЛЕ: баючыся, дрыжучы, крычучы, сплючы (2 спр.). Утварэнне дзеяпрыслоўяў закончанага трывання: аснова інфінітыва або прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання: аснова на галосны гук + - ўшы: павітаць+ -ўшы – павітаўшы; аснова на зычны гук + - шы: памагчы + шы – памогшы. Існуюць пэўныя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што ўтварае дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца: Адышоўшы з паўвярсты, Сцёпка яшчэ раз назад азірнуўся, спыніўся. (К-с) Буслы падымаліся высока ў неба і доўга-доўга кружыліся пад аблокамі, выпрабоўваючы сілу сваіх крылаў. (К-с) Дрэвы раскідвалі свае галіны, як крылы, нібы збіраючыся паляцець. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў; такія сказы сэнсава і граматычна няправільныя, гэта парушэнне літаратурнай нормы. Ня-правільная, напрыклад, будова такога сказа: Ідучы дадому са станцыі, у яго часам з'яўлялася жаданне хутчэй зноў вярнуцца туды, бо дзеяслоў-выказнік з'яўлялася адносіцца да дзейніка жаданне, а дзеепрыслоўе да гэтага дзейніка не адносіцца, абазначае дзеянне асобы (ён ішоў). Сказ можна перабудаваць так: Ідучы дадому са станцыі, яму часам хацелася хутчэй зноў вярнуцца туды. Калі ён ішоў са станцыі, у яго часам з'яўлялася жаданне хутчэй зноў вярнуцца туды. Патрабуе перабудовы і такі сказ: Пераглядаючы гэтыя здымкі, успамінаюцца мае аднакласнікі. Дзеяслоў-выказнік успамінаюцца адносіцца да дзейніка аднакласнікі, а дзеепрыслоўе пераглядаючы абазначае дзеянне другой асобы. Можна сказаць так: Калі пераглядаю гэтыя здымкі, успамінаюцца мае аднакласнікі. Пераглядаючы гэтыя здымкі, успамінаю маіх аднакласнікаў. У сказе можа ўжывацца не адно, а  некалькі  дзеепрыслоўяў     (з паясняльнымі словамі і без іх), якія адносяцца да аднаго дзеяслова-выказніка і абазначаюць дзеянні той самай асобы ці прадмета: Налюба-ваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору. (К-с) Лісточкі на дрэвах быццам прыхарошваліся, выпростваючыся і вызваляючыся ад ранішняй расы.У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянні, абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена — як любы, кожны (у такіх выпадках можна ўставіць займеннік ты): Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. (Прык.) Гуляючы, розуму не прыдбаеш.

38. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыі стану). Ня ўсе мовазнаўцы прызнаюць іх існаванне. Сімантычныя прыкметы – абазначаюць стан. Марфалагічныя прыкметы – нязменнасць. Сінтаксічная функцыя – быць выказнікам у безасабовым сказе. Разрады: 1) стан навакольнага асяроддзя, абставін; 2) фізічныя, эмацыянальныя, псіхічныя станы жывых істот (Мне лень рабіць дамашнее заданне). 3) стан або палажэнне ў прасторы і часе (функцыянальная аманімія). 4) абазначаюць выдатную або адмоўную ацэнку ( дрэнна, добра,сорам і інш.) 5) значэнне неабходнасці ( патрэбна, нельга, дастаткова і інш.).

39. Прыназоўнiк-службовая часцiна мовы,якая ўдакладняе значэннi ўскосных склонаў назоунiка,займеннiка,лiчэбнiка.Самастойна прыназоунiкi не ўжываюцца,яны зауседы выступаюць у спалучэннi з самастойнымi, паўназначнымi словамi (у пакоi).Прыназоунiк пра з вiнавальным склонам адпавядае прыназоунiку о з месным склонам у рус. мове:пра мацi-о матери.Прыназоунi ку за з творным склонам у рускай мове адпавядае прыназоўнiк па з вiнавальным склонам у бел. мове:за ягодами-па ягады.Пры выражэннi часавых i прасторавых адносiн некаторыя прыназоунiкi ужываюцца парамi:ад-да,з-да, з-на,з-у. 1) часавыя: паехаць (калі?) пасля заканчэння школы; 2) аб’ектныя: узяць (за што?) за руку, пайсць (па што?) па ваду. 3) азначальныя: праца (якая?) без заганаў; 4) прасторавыя: жыць (дзе?) у сяле; 5) прычынныя: разгубіцца (па якой прычыне?) па нявопытнасці; 6) мэтавыя: заараць палетак (з якой мэтай?) пад жыта; 7) меры і ступені: вядомы (у якой меры?) да драбніц; 8) спосабу дзеяння: ткаць (як?) у два ніты. Сінтаксічная роля – уваходзіць у склад розных членаў сказа.

40. Разрады прыназоўнікаў паводле структуры. 1) простыя: а, аб, ад, без, з, за, на, пад, па, праз і інш. 2) складаныя: з-за, з-пад, па-за, па-над. 3) састаўныя: на чале з, у імя, з боку.

41. Разрады прыназоўнікаў паводле пахлджання. 1)невытворныя: аб, да, для, з (са), к (ка), між, праз. 2)вытворныя, якія паходзяць а) ад назоўнікаў розных склонавых формаў: за кошт, з ліку, за выключэннем; б)ад дзеяпрыметнікаў: дзякуючы, пачынаючы з; в) ад прыслоўяў: насупраць, абапал, вакол, побач, пасля.

43. Злучнiк - службовая часцiна мовы,якая ўжываецца для сувязi слоў, частак складанага сказа. Злучальныя злучнiкi выражаюць розныя сэнсавыя адносiны памiж сiнтаксiчнымi адзiнкамi i падзяляюцца на спалучальныя(i, ды-у значэннi i,i-i,нi-нi,таксама,як- так i);супрацiуныя(а,ды,але,аднак, затое,iнакш);пералiчальна-размеркавальныя(або,цi);далучальныя(дый,ды i). Падпарадкаваныя злучнiкi звязваюць часткi складанага сказа(калi,каб). Злучнікі не маюць лексічнага значэння і не з’яўляюцца членамі сказа.

47. ПРАВАПIС ЧАСЦIЦ НЕ(НЯ) НI З РОЗНЫМI ЧАСЦIНАМI МОВЫ. Не(ня) пiшацца разам:а) калi частка слова без не(ня) не ўжываецца:недахоп, неўзабаве;б)калi назоўнiкi,прыметнiкi i прыслоўi з прыстаўкай не(ня) утва­раюць новыя,з супрацьлеглым значэннем словы:шчасце-няшчасце.Такiясловы звычайна можна замянiць сiнонiмамi без прыстаўкi не-(ня-):няшчасце-бяда;в) з поўнымi дзеепрыметнiкамi,пры якiх няма залежных слоў: незалiты каток; г) у неазначальных займеннiках i прыслоўях нехта, нешта, неяк, недзе. Часцiца не пiшацца асобна:а)ад назоўнiкаў,прыметнiкаў i прыслоўяў,калi есць або пад­разумеваеца супрацьпастаўленне :не прауда, а хлусня;б)ад дзеясловаў, дзеепрыслоўяў i кароткiх дзеепрыметнiкаў:не склаў песню,не склаўшы песню, песня не складзена;в)ад поўных дзеепрыметнiкаў пры наяунасцi залежных слоу або супрацьпастаулення са злучнiкам а:нескладзенная (кiм?) паэтам песня;не складзенная,а толькi пачатая песня.Часцiца нi са словамi пiшацца асобна.

 
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка