1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі




старонка8/8
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.32 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8
58. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX-XXI стст.

РБ – прэзідэнцкая рэспубліка. 1992 – 1994 гг. – гады жорсткай палітычнай барацьбы ў Вярхоўным Савеце рэспублікі па пытаннях эканамічнага жыцця, дзяржаўнага будаўніцтва, будучага саюза з Расіяй. У гэтай дыскусіі ўзрастаў аўтарытэт старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй А.Р. Лукашэнкі. 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю – Асноўны закон РБ. Згодна з ёю, Беларусь з’яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена ў рэспубліцы прэзідэнцкая форма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ 10 ліпеня 1994 г. выбраны А.Р. Лукашэнка. Для забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі была створана падпарадкаваная ўсенародна выбранаму прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключае выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах. 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме народам не былі прызнаны дзяржаўнымі сімваламі. Па-першае,герб “Пагоня” быў гербам Вялікага княства Літоўскага ўжо ў ХІІІ ст. Але гэта сцвярджае, што ён не з’яўляецца беларускім нацыянальным і дзяржаўным сімвалам, бо Вялікае княства Літоўскае не было не толькі беларускай дзяржавай, а з’яўлялася поліэтнічнай дзяржавай чатырох народаў. Па-другое, герб “Пагоня” – гэта рыцарскі сімвал воінскай славы, магутнасці, выява народнай традыцыі пагоні, якая была характэрнай не толькі для беларусаў ці літоўцаў, а для ўсіх тых, хто ваяваў. А калі ў той час ваявалі амаль усе, то і традыцыя народнай пагоні была традыцыяй і ўсходнеславянскіх народаў і заходнееўрапейцаў. Па-трэцяе, герб “Пагоня” не меў усебеларускага распаўсюджання. Менш даследаванай з’яўляецца праблема паходжання бела- чырвона-белага сцяга. Ёсць толькі публікацыі тых, хто пад гэтым сцягам змагаўся. Сярод іх прафесар-здраднік Р. Астроўскі. Ён у замежным часопісе “Беларуская думка” сцвярджаў, што “упершыню пытанне аб гербе і сцягу абмяркоўвалася на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Мінску ў сакавіку 1917 г. Менавіта ў гэты час вырашылі карыстацца “Пагоняй” і вядомым сцягам. на сцягу зрабілі надпіс “Няхай жыве вольная Беларусь”. Яшчэ больш дакладная даведка маецца ў артыкуле Г. Альгердзіча у газеце “Раніца” за 26 лістапада 1944 г. У ім напісана: “Паходжанне нашага сённяшняга бела-чырвона-белага сцягу параўнальна нядаўняе і звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. таму, што пытанне аб агульна-нацыянальным ці дзяржаўным сцягу ў мінуўшчыне было недаследаваным. А нашым нацыянальным дзеячам 1917 г. і зусім невядомым. Давялося ім выступіць у гэтай галіне вольнымі тварцамі. У выніку гэтай творчасці адразу з’явіўся быў у якасці нацыянальнага сцягу аднаколерны белы штандар. Відаць, у прызнанні яго за нацыянальны сцяг кіраваліся расшыфраваннем самога назву “Беларусь”. Аднак ён занадта біў у вочы на фоне рэвалюцыйнага разумення сымболікі колераў (чырвонае – колер рэвалюцыі, белае – колер контррэвалюцыі). Таму неўзабаве пасярод белае палатніны сцягу была праведзена чырвоная, “рэвалюцыйная” паласа. Гэтак і з’явіўся наш сённяшні сцяг”. Такім чынам, герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца не нацыянальнымі сімваламі, а сімваламі барацьбы за ўладу пэўных палітычных сіл. Герб “Пагоня” і бела- чырвона-белы сцяг – сімвалы буржуазнай Беларусі, чырвона-зялёны сцяг з белым арнаментам і герб з серпам і молатам – сімвалы Савецкай Сацыялістычнай Беларусі. На рэферэндуме 1995 г. большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі. Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда РБ, выступіла супраць курсу, абранага А.Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. 19 – 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права рашаць своё лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода, якія прадстаўлялі народ Беларусі, адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіла кіраўніцтва дзяржавы. 24 лістапада 1996 г. рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ прагаласаваў за прыняцце Канстытуцыі РБ 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі РБ), прапанаванымі А.Р. Лукашэнкам, выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі, супраць адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь. На рэспубліканскім рэферэндуме была падтрымана прапанова А.Р. Лукашэнкі аб перанясенні Дня незалежнасці РБ (Дня рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дзень 27 ліпеня звязваецца з змрочнымі падзеямі ў айчыннай гісторыі. 27 ліпеня 1942 г. кат беларускага народа, гаўляйтэр В. Кубэ, дазволіў “пры розных урачыстасцях і для распазнавання нацыянальнасці беларускай побач з нямецкімі адзнакамі на дамах вывешваць і насіць “бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоню”. Менавіта ў гэты дзень 27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З гэтым днём і з гэтым дакументам большасць народа звязвае не толькі крок да незалежнасці Беларусі, але і да развал у– Савецкага Саюза. народ адмовіўся ад таго, каб дзень 27 ліпеня і далей лічыць сваім галоўным дзяржаўным святам – Днём незалежнасці РБ (Днём рэспублікі). У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі РБ замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. 18 мая 2001 г. у Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 г. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна- эканамічнага развіцця РБ на 2001 – 2005 гг. У 2000 г. адбыліся свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў двухпалатнага Нацыянальнага сходу РБ. 9 верасня 2001 г. Прэзідэнтам РБ на новы 5-гадовы тэрмін выбраны А.Р. Лукашэнка. У 2002 г. былі зацверджаны музыка і словы Гімна РБ. Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Нестар Сакалоўскі, аўтарамі слоў – паэты Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна. 17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспублік 17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме з артыкула 81 Канстытуцыі РБ выключана яго другая частка: “Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў”. Тым самым пераважная большасць беларускага народа пагадзілася з тым, каб А.Р. Лукашэнка нараўне з іншымі кандыдатамі мог балаціравацца ў час выбараў 2006 г. на пасаду Прэзідэнта РБ. 2 – 3 сакавіка 2006 г. у Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006 – 2010 гг.

59. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

На шляху перах. ад планавай сацыялiст. гаспад. да капiталiст. рынач. экан. зробл. крокi па ствар. нарматыўна-правав. базы, рэфармав. адносiн уласн., перабуд. граш.-фiн. сiст., рэарганiзацыi дзейн. суб`ектаў гаспадарання.Пачатак гэтых рэф. на Бел. звязаны з адабрэннем Вярх. Сав. рэсп. ў кан. 1990 г. прагр. перах. да рынач. экан..Рэалiзац. прагр. праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрац. павыш. i вызвал. цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзав. кiрав., бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэр. СССР.Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падых. да правядз. пераўтвар. – у аснову былi прыняты метады т. зв. «шокавай тэрапii» Міжнар. валютнага фонду для слабаразвітых краін. Але ж Бел. не слабаразвітая краіна, а тндустрыяльная дзяржава з многагаліновай прамысл.. К 1994 г. правядз. рэф. дазволiла ствар. на Бел. неабх. мiнiмум асн. рын. iнстыт., нармат.-прававых дакум., зрабiць нов. сiст. экан., я-я ў асн. абапiраецца на рын. рэгулятары.Разам з тым, бел. рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбур. былых экан. сувязей прывяло да абвальнага спаду вытв. амаль на 50 % (у параўн. з кан. 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса бел. рубля, крытычн. стану ў забеспяч. энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiж. жыццевага ўзр. большасцi насельн., рост беспрац., нараст. iнш. сац. праблем.Мадэль рын. рэф. метадам «шок. тэрапii» пацярп. правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiд. РБ. Для пераадолен. крызiсных з`яў i недахопаў, а такс. для вызнач. перспектыўных задач у правядз. рын. рэф. новым кiраўнiцтвам рэсп. былi распрацав. «Асн. напрамкi сац.-экан. разв. РБ на 1996—2000 гады».Асноуныя маменты рэформы: 1) кірауніцтва дярж. адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і узяло на узбраенне сац. арыентаваную мадэль (плюралізм форм уласнасці, але гал. – дзярж.; канкурэнцыя пад кантролем дзярж.; дзярж. не дапускае банкруцтва прадпр. – датацыі, ільг. крэдыты; абарона унутр. рынку; інфляцыя пад кантролем першых асоб дзяржавы; уся сац. сфера пад кантролем дзярж. – фінансуюцца школы, тэатры, культура) рыначн. экан.. Выкарыстоуваючы яе, Бел. абараняла інтарэсы усіх класау і пластоу насель., што забяспечвае сац. стабільн. у грам.. 2) РБ стала на шлях дзяржаунага рэгулявання экаомікі 3) прыпынена “прыхватызацыя”, стварэнне буйных капіталау, большасць з якіх маюць крымінальн. прыроду 4) дзярж. адмовілася ад куплі-продажу зямель с\гасп. прызначэння. Калгас, саугас, с\гасп. маюць роуныя, калі яны эфектыуна гаспадараць на ей. 5) РБ адкрыта для эканам. супрацоуніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае у гаспадарку замежных інвестарау. Але сення стаука робіцца на уласныя сродкі і сілы. Т.Ч. у краіне была сворана аптымальн. сац.-эканам. сіст.. Краіна захавала багацце, прыпыніла інфляцыю і скараціла дэфіцыт дзярж. бюджэту. Валавы унутр. прадукт павялічыуся, вырас экспарт за мяжу, але разам з тым павяліч. аб’ем нерэалізав. прадукцыі. У 2001-2005 гг. прырытэтамі дзярж. застаяцца па-ранейш. экспарт, харчаванне, жылле, адкацыя, ахова здар., насельн.


60. Развіццё асветы і навукі на сучасным этапе - адзін з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Развіццё адукацыі і навукіЗ сярэдзіны 80-х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы. Пры рэфармаванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу. У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы.


У прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесіянальна-тэхнічных вучылішч аб’явілі сябе вышэйшымі прафесіянальнымі вучылішчамі, якія давалі адначасова прафесіянальна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечвалі падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на ІІІ курс вышэйшай навучальнай установы. У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх кампютэрных сістэмах і інш.Асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі ўстановамі і ў якіх навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучальныя ўстановы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці атрымліваюць ад дзяржавы. Яны павінны забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Беларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектна-канструктарскія арганізацыі. Працавалі вядомыя ў свеце навуковыя школы ў многіх галінах ведаў. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Удасканальвалася сістэма аплаты працы ў галіне навукі.
61. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва на сучасным этапе. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканамічнага развіцця, у другой палове 80-х – 90-я гг. па-ранейшаму захоўвала свой патэнцыял беларуская літаратура. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны” народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка І. Шамякіна “Злая зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве ў гэты перыяд шмат працавалі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк і інш.Значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры С. Станюта, М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Давідовіч, Ф. Шмакаў, Л. Бржазоўская, Ю. Траян, І. Душкевіч і інш.Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда, Т. Ніжнікава, М. Дрынеўскі, Я. Глебаў, М. Казінец, Дз. Смольскі, С. Картэс і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве. Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. Іх колькасць магла быць і значна большай, калі б не шматлікія войны, што пракочваліся па беларускай зямлі на працягу апошніх некалькіх стагоддзяў. Падчас гэтых войнаў значная частка нацыянальных каштоўнасцей загінула або была вывезена за межы Беларусі. Вяртанне на радзіму той спадчыны, што апынулася за мяжой, – састаўная частка палітыкі дзяржавы ў галіне культуры. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.


Мэтанакіраваная работа ў апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся, напрыклад, у Мірскім замку – помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Сярод адроджаных яго помнікаў – Сафійскі і Богаяўленскі саборы, брацкая школа пры Богаяўленскім саборы. Адноўлены фрэскі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста і іншых старажытнабеларускіх гарадоў.

62. Заключэнне. Чаму вучыць і аб чым сведчыць гістарычны вопыт? Пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці - магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь.

1. Народы, якія не ведаюць сваёй гісторыі, не маюць будучыні 2. Павярнуць назад кола гісторыі нікому не ўдавалася. Але чалавецтва павінна ўзяць усё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, і пабудаваць новае грамадства. 3. Новае грамадства будуецца не на голым месцы, а на фундаменце, зробленым папярэднімі пакаленнямі людзей. 4. Сацыялізм і капіталізм як грамадска- палітычныя сістэмы ў вачах значнай часткі народаў планеты дыскрэдытаваны. Разам з тым і сацыялізм і капіталізм маюць шмат здабыткаў, шмат станоўчага. Пагэтаму Рэспубліка Беларусь, бадай адзіная з постсацыялістычных краін, узяла на ўзбраенне канцэпцыю пабудовы грамадства, якое ўключыла б усё лепшае і ад капіталізму і ад сацыялізму.Умоўна гэта грамадства мы называем грамадствам сацыяльнай справядлівасці. 5. Рэспубліка Беларусь смела і рашуча адмовілася ад ліберальна- буржуазнай мадэлі рынка, калі прадпрыемствы кідаюцца ў рыначную стыхію, у свабоднае плаванне, цэны лібералізуюцца, валютна-фінансавая сістэма вызваляецца ад дзяржаўнай манаполіі (апекі), многія прадпрыемствы ўпадаюць у стан банкруцтва, з’яўляецца масавае беспрацоўе, эканоміка разбураецца, і прыняла сацыяльна-арыентаваную мадэль рынка, калі дзяржава рэгулюе працэсы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, абапіраючыся пры гэтым на рыначныя механізмы попыту і прапановы. 6. Адзінай крыніцай даходаў, дабрабыту людзей павінна з’яўляцца праца і ні ў якім разе ні зладзейства, жульніцтва, машэнніцтва. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь спынена дзікая “прыхватызацыя”, распраданне кучкай дзеячоў нацыянальнага багацця і стварэнне капіталаў, якія маюць крымінальны характар. 7. Дзяржавы, дзе адзіным ідэалам з’яўляюцца грошы (долары), будучыні не маюць. Патрэбны іншыя, духоўна-маральныя каштоўнасці і ідэалы. 8. Гістарычны вопыт сведчыць, што ў любой краіне баль павінны правіць закон. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь умацоўваецца праваахоўная сістэма, наносяцца моцныя ўдары па гангстэрызму, мафіёзнасці, зладзейству. Рэспубліка Беларусь, бадай, адзіная з постсацыялістычных краін, дзе працуе закон, стабільнае становішча, не страляюць і не забіваюць людзей на вуліцах, у пад’ездах уласных дамоў. 9. Рашэнне ўнутраных праблем ёсць адзіны спосаб павышэння аўтарытэту і прэстыжу краіны ў свеце. Найбольшы эффект для краіны можа быць толькі там, дзе ёсць канцэнтрацыя намаганняў на ўсім зразумелых і дасягаемых канкрэтных мэтах і дзе дэмакратычная дзяржава выступае гарантам правоў і свабод чалавека, паборнікам сацыяльнай справядлівасці, клапоціцца аб інтарэсах усяго грамадства. 10. Вайна – самае вялікае зладзейства супраць чалавечнасці, што вайна – гэта кроў, слёзы і пакуты мільёнаў і мільёнаў людзей. Пагэтаму ўсё чалавецтва павінна выключыць вайну з жыцця народаў і краін і ўсе спрэчныя пытанні вырашаць за сталом перагавораў. Вось чаму наша краіна дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і не далучаецца да ніякіх ваенна-палітычных блокаў. Рэспубліка Беларусь – нейтральная, без’ядзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы. 11. У сучасным аднапалярным свеце пры наяўнасці мноства небяспек, у тым ліку і ваенных, порах трэба трымаць сухім, каб абараніць сваю незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы, бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска захопніка. 12. Няма добрых і дрэнных народаў, народаў-патрыётаў і народаў- здраднікаў. Гістарычны вопыт сведчыць, што пры пэўных абставінах сярод любога народа могуць знайсціся людзі, якія стануць на шлях супрацоўніцтва з ворагам, здрады сваёй Айчыне. Караць у адпаведнасці з Законам трэба здраднікаў. 13. Рэспубліка Беларусь не стала на шлях дэзінтэграцыі, разбурэння індустрыі на той падставе, што яна быццам вырабляла “нікому не патрэбны хлам”, а таксама на шлях дэкалектывізацыі, ломкі калгасна-саўгаснай сістэмы і стварэння фермерскіх, хутарскіх гаспадарак. Рэспубліка Беларусь цалкам захавала свой вытворча-эканамічны і навукова- тэхнічны патэнцыял. Рэформы ў Рэспубліцы Беларусь – паступовыя, абгрунтаваныя, стваральныя, галоўнае – у інтарэсах краіны і яе народа. 14. Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу, не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне. 15. РБ закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця, ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў, спробы павярнуць кола гісторыі назад, у 1917 г. Але капіталізм як грамадска-палітычная сістэма ўжо даўно дыскрэдытаваны падзеямі апошніх стагоддзяў. Таму ідэолагі і палітыкі капіталістычных краін прыкладна з 20 – 30-х гадоў ХХ ст. адмовіліся ад тэрміна “капіталізм” і капіталістычнае грамадства сталі называць “грамадствам усеагульнага росквіту”, “грамадствам заходняй дэмакратыі”… Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад, да канца 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Але сацыялізм як грамадска-палітычная сістэма сёння таксама дыскрэдытаваны памылкамі і злачынствамі, якія былі здзейснены кіраўнікамі КПСС і Савецкай дзяржавы. Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва. Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, – гэта грамадства сацыяльнай справядлівасці. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця... Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна- эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа, разумная і адказная культурная палітыка, недапушчальнасць прапаганды культу грошай, насілля, садызму, спекуляцыі на чалавечых слабасцях, амаральнасці. Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню. Магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь – пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці.
1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка