1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Б




старонка3/6
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6

Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.).

Ф. Скарына аснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі.

У 1520 г. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Зборнік был больш даступным шырокаму колу насельніцтва.

Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў. Яны змяшчалі ў сабе кароткі змест твора. Ф. Скарына ўнёс уклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.
18. РЭФАРМАЦЫЯ I КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ НА БЕЛАРУСI. ФIЛАСОФСКАЯ ДУМКА
Рэфармацыя и контррэфармацыя звязана з перыядам Адраджэння.

Пераходная ступень у развiццi культуры ад сярэдневяковай i да сучаснай культуры. (Антыфеад., свецкi характар, гуманiстычны погляд, захапленне антычнай культурай).

Узнiк у Iталii. У Еўропе у 15 ст.

У ВКЛ у 16 ст.

Бел адраджэнне: геапалiтычны фактар влiяў на распаўс. Адраджэння, развiта гарадская культура, свецкая культура з прыходжаннем Адраджэння толькi нараджаецца.

16 ст. узнiкае лiт. пiсьменнасць.

Iван Фёдараў – рускi першадрукар.

Развiваецца фiласофская думка (на Беларусi). Прадстаўнiкi – Гусоўскi…

I этап – Раннее адраджэнне – пач. 16 ст. звязана з дзейнасцю Ф. Скарыны.

II этап – 16 ст. – Рэфармацыя – 16 ст. 90 гг.

Познее Адраджэнне з 90 гг. 16 ст. – контррэфармацыя.

Рэфармацыя – грамадска-палiтычны рух, накiраваны супраць каталiцкай царквы (т. е. рэформа царквы), а па сутнасцi на рэформу грамадства.

На Беларусi шырокiя пласты насельнiцтва не былi ўцягнуты ў рэфармацыю (яе узначалiў буйны магнат Радзiвiл Кузьма Чорны).

Рэфармацыя адпавядала тым колам, якiя толькi нараджалiся.

Рэфармацыя прывяла да новага накiрунку у рэлiгii, узнiкае пратэстанства.

Асветнiкi: Гусоўскi, Скарына, В. Цяпiнскi. Iван Фёдараў + Пётр Мсцiславец, Феадосiй Крушына. (з Расii, але зн. Дзейнiчалi з Беларуссю).

Кан.16 ст. – Леў Сапега (палiтычны дзеяч, прадстаўнiк магнацкага роду, прадстаўнiк грамадска-палiтычный думкi, прыхiльнiк дэмакратыi), Браты Зiзанiя (Лаврентiй i …).

17 ст. – Сiмеон Полацкi (царкоўны дзеяч), Казiмiр Лышчынскi (атэiст у канцы жыцця, напiсаў працу, што няма бога).

Цэнтры кнiгадрукавання: Брэст, Нясвiж, Вiльня (друкарня Мамонiчаў – па сутнасцi дзфржаўная друкарня. ВКЛ – там надрукавалi першыя свае кнiгi Мсцiславец, друкавалi статут ВКЛ (3р.), дакументы, прывiлеi.

Контррэфармацыя – палiыка каталiцкай царквы супраць рэфармацыi (асаблiва пад уплывам Брэскай царкоўнай вунii). Праводзiў ордэн Iезуiтаў (створаны у 1540 г. каб працаваць супраць рэфармацыi) – (с 90 гг. 16 ст.). Галоўны iдыёлаг – Пётр Скарга 1557 «Аб адзiнстве царквы божай», 1569 бер. саборы, 1590 Папяр. Клiмент VIII аб'яв. Вунiю.

Пад кан. 18 ст. – ¾ насельнiцтва унiяты. (закр. Школы, друкарнi, палiлi кнiгi, але ств. Свае друкарнi, школьн. Сiстэму (з добрай свецкай адукацыяй). Яны стварылi новую культуру.

I – Памаркоўна рэфарматарскi (Ф. Скарына, Будны, Цяпiнскi).

II – Радыкальна рэфармат. (антытрынiтарыi – супраць троiцы).
19. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.

Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.

Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.

Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”.

Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.

Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.

Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы.


20. Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі. Палітыка царызму на Беларусі.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.

Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.

На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.

Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.

Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма.

Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.
21. Сацыяльнаэканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХ ст.

На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796–1797 гг. тут была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой ствараліся губерні.

Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы. Асноўная частка беларускай шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам.

28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў утвораны Часовы ўрад. Але гэтыя ўрады павінны былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.

У адносінах да беларускай арыстакратыі расійскі ўрад быў больш асцярожным.

У другім дзесяцігоддзі ХІХ ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух.

У канцы 1820 г. філаматы заснавалі таварыства філарэтаў. Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Аднак уладам стала вядома аб існаванні тайных юнацкіх арганізацый.

У 30-я гг. быў узяты курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй.

Важным мерапрыемствам было ўвядзенне заканадауства ў Магілёўскай і Віцебскай губернях.

У 1832 г. быў створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацоўваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па пашырэнню расійскага дваранскага землеўладання і расійскага ўплыву ў галіне кіравання і суда, у іншых сферах.

У 1840 г. было поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі.

Усімі гэтымі мерамі была ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны ідэалагічны фундамент іх магутнасці – каталіцтва. Адначасова ўрад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства.


22. Культура Беларусі ў XIX ст.

У культурным развіцці Беларусі ў XIX ст. назіралася шмат новых з'яў і працэсаў.

Вызваленчай з'явай першай паловы XIX ст. было пасту-повае фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры. Культура беларусаў перажывала ў гэты час перыяд адраджэння.

Завяршаўся працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.

Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў XIX ст. была асвета. У 1802 г. пачалося правядзенне школьнай рэфор-мы, якая закранула Беларусь. Утвараліся некалькі тыпаў наву-чальных устаноў. Гэта былі аднакласныя прыхадскія вучылішчы, павятовыя вучылішчы і гімназіі. Дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах. У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Пасля раскрыцця тай-ных таварыстваў у навучальных установах уводзіцца выкладан-не рускай мовы ў якасці абавязковага прадмета. Польская гісто-

рыя замяняецца гісторыяй Расіі. Усяго ў пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 567 навучальных устаноў.

У II палове 60-х гг. XIX ст. пад уплывам грамадскага руху царскі ўрад вымушаны быў правесці некаторыя рэформы ў галіне асветы. Але іх вынікі на Беларусі былі значна меншыя, чым у цэнтральных губернях Расіі.

У І палове XIX ст. існаваў толькі афіцыйны црук'. Беларускія кнігі калі і выходзілі, дык толькі за мяжой. Але ў 1886 г. пачала выдавацца першая на Беларусі легальная неафіцыйная гра-мадска-палітычная і літаратурная газета "Мінскі лісток", якая адыграла пэўную ролю ў развіцці беларускай нацыянальнай свядомасці.

Навуковае жыццё Беларусі ў І пал. XIX ст. было ў асноў-ным звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута.

Значных поспехаў у сваім развіцці дасягнулі дакладныя навукі, а таксама псторыя, этнаграфія і археалопя. Вялікі уклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі ўнеслі браты Тышке-вічы—гісторыкі, заснавальнікі музеяў. У II палове XIX ст. па-шыралася ўсебаковае вывучэнне Беларусі. М. Доўнар-Заполь-скі, М. Любаўскі, М. Уладзімірскі-Буданаў і інш. сабралі і апу-блікавалі вялікі фактычны матэрыял па гісторыі свайго народа. Навукоўцы цікавіліся беларускай народнай культурай—песня-мі, казкамі, легендамі.

Выдатным літаратарам Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. быў Адам Міцкевіч. Хоць і напісаны былі яго творы на польскай мове, ён выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі.

Характэрнай з'явай беларускай літаратуры 1 пал. XIX ст. было з'яўленне ананімных твораў ("Гутарка Данілы са Сцяпа-нам", "Вось які люд стаў" і інш.). Значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я. Баршчэўскі, Ул. Сыракомля, В. Каратынскі, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Вядомымі беларускімі пісьменнікамі II пал. XIX ст. былі Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч і інш.

У XIX ст. найбольш масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. У пачатку XIX ст. тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У сярэдзіне 50-х гг. дзейнічалі так званыя "аб'язныя" трупы і пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыяй. Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненне першай беларускай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. У II палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка).

3 тэатрам цесна звязана музычнае мастацтва. Музыка гу-чала ў салонах мясцовай шляхты, яе выкладалі ў навучальных установах, адбываліся сольныя і аркестравыя канцэрты, музыч-ныя спектаклі. На Беларусі добра ведалі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў. У той час сусветнай славай карысталіся творы беларускіх кампазітараў М.К. Агінскага, С. Манюшкі і інш. У II палове XIX ст. вялікае значэнне набыла дзейнасць музычных таварыстваў. Адкрываліся музычныя навучальныя ўстановы.

Выдатных дасягненняў дабілася выяўленчае мастацтва. Вялікую ролю ў яго развіцці ў пачатку XIX ст. адыграла Віленская школа жывапісу. У другой палове XIX ст. асноўнае месца ў вы-яўленчым мастацтве займаў рэалістычны жанр, звязаны з імёнамі К. Альхімовіча, Н. Сілівановіча, А. Гараўскага, I. Хруцкага і інш.

Станоўчыя змены адбываліся ў архітэктуры Беларусі. Назіраўся значны рост будаўнічай дзейнасці. Асноўным архітэк-турным стылем у 1 пал. XIX ст. стаў класіцызм. Да буйнейшых помнікаў гэтага часу адносяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску і інш. У II пал. XIX ст. галоўнае значэнне набывае грамадзянскае будаўніцтва і пра-мысловая архітэктура. У II пал. XIX ст. у архітэктуры Беларусі панаваў эклектызм—спалучэнне разнастайных мастацкіх эле-ментаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр'ераў.


23. Адмена прыгоннага права і асаблівасці сялянскай рэформы на беларусі.

Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.

Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.

Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць.

Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку.

Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.


24. Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш.

Самая радыкальная з iх – судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Ен насiў вусны характар. З`явiлася спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны – для духавенства, ваенны – для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г.

Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г.

Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рабочыя, служачыя, iнтэлiгенцыя – асноўная маса насельнiцтва гарадоў – не мелi магчымасцi ўдзельнчаць у гарадскiм самакiраваннi як непадатковае насельнiцтва. Гарадская дума займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыi горада, арганiзацыяй гарадскога гандлю, транспарту, народная адукацыяй, аховай здароўя, санiтарнымi i супрацьпажарнымi мерамi.

Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г.

Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Па-новаму цэнзурнаму статуту пашыралiся магчымасць друку. Адмянялася цэнзура для твораў 10 друкаваных аркушаў i для перакладаў – 20 друк. арк. На Беларусi да сярэдзiны 80-х гг. усе перыядычныя выданнi залежалi ад урадавых устаноў i праваслаўнай царквы. Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.


25. Паўстанне 1863-1864 у Польшчы, Літве і Б.

У 1863-1864гг адбылося паўстанне, якое увайшло ў гісторыю як паўстанне К.Каліноўскага(нарадзіўся у фальварку Мастаўляны Гродзенскага уезда ў сям’і шляхцічаў, скончыў гімназію, паступіў на юрфак універсітэта, вучыўся добра, прымаў удзел ў гуртках, пазнаеміўся з прадстаўнікамі рэв. руху Расіі, Польшчы. Актыўна удзельнічаў у тайных гуртках, скончыў унів. 1860, вярнуўся ў Бел. і актыўна ўключ. у рэв.дзейнасць.Выпускаў газету “Мужыцкая праўда” 7№-оў на лац. мове).

Прычыны паўст.:

1.Абвастрэнне грам-паліт адносін ў грамадстве.

2.Абвастр. адносін царызма і польскага грамадства з часоў 3-х падзелаў РП.

3.Незадаваоленасць нас-ва вынікам рэформ 1861г.

4. Узрастанне нац. настрояў у зах. ускраінах імперыі, якой адбывалася ва ўмовах наспявання рэвалюц. сітуацыі ў Расіі

Пачатак паўст: 10 студзеня 1863 г – афіцыйна.

Пач.паўст. неабходна разглядаць з падзей, якія адбыліся у сакавіку 1861г у Варшаве – правядзенне дэманстрацыі, якая мела ярка акрэсленную нац.-патрыя. антырэпрэс. антыцарскую афарбоўку (была растраляна). У выніку восенню 1861 у Варшаве створан шведскі камітэт паўстання, затым ператвораны ў польска-цэнтральны камітэт

Ствараліся арганіз. цэнтры да нізоў паўстання, ідэалагічн. апрацоўка, стварэнне груп.

22 студзеня 1863-цэнтр. нац. камітэт абвясціў сябе часовым нац. урадам і заклікаў да рашучых дзеянняў.

Мэта: нападаць на расійскія войскі, забіваць ваеннакамандуючых. Царскі ўрад не быў падрыхтаваны да гэтага

Ход паўстання:

Часовы нац. урад выдаў маніфест і два аграрных дыкрэтаў, вызначана праграмма паўстання, Польшча абвяшчалася незалежнай краінай у іх карыстанне, надзяленне зямлей беззямельных сялян, канпенсацыя памешчыкам за адабраныя землі Т.чынам мы бачым у вызнач. праграмме выдзяляліся інтарэсы католікаў-палякаў, не разглядаліся пытанні беларусаў, украінцаў

Удзельнікі паўстання: дробныя чыноўнікі, дробназямельныя ібеззямельн. шляхта, разначын. інтэлегенцыя, чыноўнікі, намеснікі, студэнты (75%)

Т. чынам мы бачым, што асноўная частка насельніцтва-сяляне

У канцы студзеня 1869 на тэр. зах. паветаў з’явіліся атрады з Польшчы, некаторыя з іх рухаліся на цэнтр. раены Б., яны разбілі рэйды на ўрадавыя ўставы, нападалі на войскі. Першыя мясцовыя атрады пачалі дзейнічаць у сакавіку-красавіку 1863. Ваенныя начальнікі на тэрыт. Бранскай губерніі-Урублеўскі, на астатняй частке паўстанне пачалося ў красакавіку 1863.

Паўстане Мінск. губерніі атрымала загад выступіць ў канцы красакавіка 1863, аднак першыя сутыкненні з царскімі войскамі паказалі, што яны не могуць супрацьстаяць.У Віцебск. губерніі таксама пачалі дзейніч. паўстанцкія атрады, да канца лета нац. урад у Варшаве прызнаў неабходн. ваен. дзеянні ў Зах. губерніях.

28 жніўня Віленскі аддзел атрымаў загад спыніць узброен. дзеянне і сканпенсіраваць сілы на паўстанне 1863. Для падаўлення паўстання ў Польшчы, Б. і Літве царс. урад прызначыў генерал-губернатара Мурав’ева і паспяхова падавіў паўстанне ў Вільні.

Прычынны паражэння паўстання: 1)яно не было добра падрыхтавана 2)недахоп зброі 3)супраць паўстанцаў дзейнічалі рагулярные войскі 4)раздрозненныя выступленні 5)абарончая тактыка 6)разнагалоссі паміж цэнтр-варшаўскім і правінц. Віленскім камітэтам кіраўніцтва 7)не было адзінага плана дзействія 8)паўстанне не падтрымалі сяляне: розныя інтарэсы: сяляне не жадалі змагацца за інтарэсы палякаў, іх мары РП 1772 10)не было адзінства і ў левых і правых, чырвоных і белых 11) здрацтва белых (багатых, заможных) 12)абяўанні маніфеста не выконваліся 13) падтрымка уніяцкай царквы

Вынікі: 1)яно было накіравана на паслабленне сялянскай рэформы 2)ліквідацыю рэшткі феадалізму 3) накіравана супраць самадзяржаўя 4)спрыяла абуджэнню нац. самасвядомасці 5)супраць нац. і саслоўн. няроўн. грамадзян 6)уздыму нац.-вызвал. руху 7)замарудзіць рэв. рух на Б.
26. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ 19 СТГ - 1913 Г
Адмена прыгоннага права стварыла умовы для больш хуткага развiцця капiталiстычных адносiн на Беларусi. Наяунасць феадальных перажыткау i перш за усё буйнага памешчыцкага землеуладання вызначала для Беларусi паcтуповы (Прускi) шлях буржуазнай, аграрнай рэвалюцыi, пры якiм буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала у буржуазную, надоуга захоувала свае прыгоннiцкiя правы.

У развiццi сельскай гаспадаркi Беларусi у другой палове XIX стагоддзя вызначаюць два перыяды: 1) 60-70 гады; 2) 80-90 гады.

Першы перыяд характэрызуецца панаваннем у памешчыцкай i сялянскай гаспадарках збожжавых напрамкау, распаусюджання абработачнай сiстэмы. Тэхнiчная узброенасць земляробства памешчыцкiх i сялянскiх гаспадарак нiчым не адрознiвалася. Але, не гледзячы на рэшткi феадальна-крэпасных адносiн, капiталiзм у сельскай гаспадарцы Беларусi развiвауся адносна хутка. Гэтаму спрыяла развiццё прамысловасцi, будаунiцтва чыгунак i гарадоу. Усё гэта спрыяла развiццю гандлёвых, земляробчых i рыначных адносiн.

Другi перыяд звязаны з сусветным аграрным крызiсам 80-90 гадоу, якi выклiкау рэзкае знiжэнне цен на хлеб, што прывяло да карэнных змяненняу у сельскай гаспадарцы i да канчатковай перамогi гандлёвага земляробства i павялiчэння рыначнага попыту. У сувязi з вялiкiм скарачэннем пасяуных плошчау пад збожжавыя культуры Беларусь пачала спецыялiзавацца на вытворчасцi тэхнiчных культур (бульба, лён) i мяса-малочнай жывёлагадоулi, звязанай з вытворчасцю мяса i сыру.

1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка