1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі




старонка16/16
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.14 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ


Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Стварэнне суверэннай дзяржавы ў значнай ступені залежала ад эканамічнай базы. У спадчыну ад Савецкага Саюза засталася добра развітая прамысловасць (Беларусь часта называлі “зборачным цэхам СССР”) і сельская гаспадарка, арганізаваная на калектыўным падмурку. Перавагай беларускай прамысловасці была адносная навізна тэхналогій, паколькі большая яе частка была пабудавана ў 70-х - 80-х гг. Зрэшты, новымі выкарыстаныя тэхналогіі можна лічыць толькі адносна іншых савецкіх рэспублік, у якіх большая частка прамысловага фонду была значна больш старая. Для заходніх прадпрыемстваў ужо ў гэты перыяд характэрным стала абнаўленне асноўных фондаў раз на чатыры-пяць гадоў, што ў Савецкім Саюзе было абсалютна не прынята.

Істотным недахопам беларускай прамысловасці была апора на неабходнасць паставак рэсурсаў і камплектуючых з іншых рэспублік былога СССР, з чым ва ўмовах разрыву гаспадарчых сувязяў узніклі вялікія праблемы. “Ахілесавай пятой” усёй савецкай эканомікі (і беларускай) была апора на празмерна танныя рэсурсы. Ва ўмовах адсутнасці неабходнасці эканоміі рэсурсаў пры выпуску прамысловай прадукцыі затрачвалася сыравіны і энергіі значна больш за тую колькасць, якая выкарыстоўвалася на Захадзе. Беларуская прамысловасць, перадавая пры планавай эканоміцы, пасля пераходу да рыначнай сістэмы гаспадарання павінна была канкурыраваць з эканамічнай заходняй прадукцыяй. Акрамя таго, і спажывецкія якасці заходніх тавараў былі значна вышэй. Якасць беларускай прадукцыі кантралявалася саюзнымі і рэспубліканскімі ДАСТамі, часцяком дастаткова непатрабавальнымі, якія не ўлічвалі інтарэсы спажыўца. Высокая якасць заходняй прадукцыі стала вынікам многіх дзесяцігоддзяў жорсткай канкурэнцыі за пакупніка.

Падмуркам, асновай сельскай гаспадаркі былі саўгасы і калгасы, няздатныя стымуляваць звычайных працаўнікоў да высокапрадукцыйнай працы. Многія калектыўныя прадпрыемствы былі стратнымі, для функцыянавання іх неабходна была пастаянная дапамога дзяржавы. Другая праблема сельскай гаспадаркі - залішняя доля сельскага насельніцтва (больш за трэць насельніцтва Беларусі жыло не ў горадзе). Для сучасных заходніх краін, у большасці якіх сельская гаспадарка таксама стратная і датуецца дзяржавай, гэтая праблема мае меншае значэнне, бо ў сельскагаспадарчым сектары занята толькі 5 - 15% жыхароў. Іх, зразумела, значна лягчэй датаваць за кошт гарадской часткі. Пры высокай прадукцыйнасці заходняй прыватнай сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржава часта даплачвае фермерам, каб яны не выраблялі залішняй прадукцыі, не збіваючы цэн на прадукты сельскай гаспадаркі. У калектыўнай беларускай сельскай гаспадарцы аб’ём вырабленай прадукцыі быў вельмі нязначны. Ён шмат у чым не пакрываў патрэб у харчаванні.

Другім магчымым варыянтам эканамічнага развіцця была апора на развіццё наяўнай прамысловай базы. Для гэтага патрабаваліся большыя аб’ёмы танных рэсурсаў і рынкі збыту для вырабленых прамысловых тавараў нізкай якасці. І тое, і другое было толькі ў Расіі. Да 1994 г. кіраўніцтва Беларусі не адважвалася ісці на рэалізацыю другога варыянта. Спробы наладзіць супрацоўніцтва з Расіяй (увесці, да прыкладу, агульную валюту) перамешваліся з заляцаннямі да Захаду, які не выказваў значнай цікаўнасці да падзей на Беларусі. У выніку таптання на месцы інфляцыя развівалася каласальнымі тэмпамі, валавы нацыянальны прадукт скарачаўся штогод хутчэй за рост у самыя паспяховыя для Беларусі пяцігодкі, вялікія прадпрыемствы перайшлі на

3 -4-дзённы працоўны графік. Расла незадаволенасць насельніцтва, нарастаў пратэст супраць прывольнага жыцця нязначнай часткі грамадства, якая змагла хутка зарыентавацца ў новых эканамічных умовах.

Праблему дэградацыі калектыўнай гаспадаркі на вёсцы, якая перастала атрымліваць у неабходным аб’ёме дапамогу ад дзяржавы, спрабавалі вырашыць шляхам развіцця фермерства і выдзялення невялікіх зямельных надзелаў гарадскому насельніцтву (лецішчы). Для паспяховага развіцця фермерства таксама была неабходна дапамога дзяржавы, але яна практычна адсутнічала.

Пачынаючы з 1996 г., адзначаецца рост валавага нацыянальнага прадукта. На парламенцкіх выбарах 2000 г. насельніцтва падтрымала палітыку прэзідэнта, у Нацыянальны Сход прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары былі беспаспяховымі. У 2001 г. прэзідэнт Беларусі быў абраны на новы тэрмін.

Нягледзячы на пастаянны рост ВНП, эканамічны стан дзяржавы застаецца няўстойлівы, эканоміка і цяпер залежыць ад паставак рэсурсаў па льготных тарыфах і адкрытасці рынку Расіі для беларускіх тавараў. Беларускай уладай прымаюцца крокі па павышэнні ступені самастойнасці эканомікі - штогод на некалькі працэнтаў зніжаецца энергаёмістасць прамысловай прадукцыі, па меры магчымасці (з дапамогай экспарту найбольш канкурэнтаздольных тавараў) асвойваюцца новыя рынкі - ад арабскіх дзяржаў да развітых краін Захаду. Асноўнай праблемай з’яўляецца абмежаванасць доступу да найноўшых тэхналогій, пры дапамозе якіх сучасныя заходнія постіндустрыяльныя дзяржавы дасягаюць атрымання вялізнага прыбытку ў найбольш перспектыўных галінах эканомікі. Таму робяцца спробы актывізаваць дзейнасць навуковых устаноў Беларусі па распрацоўцы такіх тэхналогій, якія неабходна выкарыстоўваць у вытворчасці. У той жа час недастаткова развіты сектар паслуг (асабліва турызм), існуе шмат перашкод для дробнага і сярэднага бізнесу. У вёсцы дамінуе неперспектыўная калектыўная гаспадарка, колькасць фермераў Беларусі ў 2002 г. прыкладна роўная колькасці калгасаў. Не атрымалася выйсці на пазітыўныя адносіны з развітымі заходнімі краінамі, што перашкаджае і інтэнсіўным эканамічным кантактам з імі. Як і ў іншых былых савецкіх рэспубліках, назіраецца адмоўны дэмаграфічны рост, насельніцтва імкліва старэе, што выклікае новыя праблемы. Цяжарам для беларускай эканомікі з’яўляецца і неабходнасць пастаянных капіталаўкладанняў для ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ад якой Беларусь пацярпела ў найбольшай ступені. Дадатнай рысай можна адзначыць тое, што ў апошнія гады ўводзяцца ў строй буйныя сацыяльныя аб’екты (спартыўныя лядовыя палацы, шпіталі, новыя станцыі сталічнага метрапалітэна, будынкі вакзалаў).


52. РБ у сусветным супольніцтве


Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепа-літычны курс. Пасля распаду СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларуси Суверэнная Рэспубліка Беларусь стала праводзіць самастойны знешне-палітычны курс. Наша краіна з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам Парады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, членамМіжнароднага валютнага фонду (МВФ), наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС).

На тэрыторыі БССР знаходзілася амаль 30% усіх ядзер-ных боепрыпасаў СССР. Вялікая колькасць ядзернай зброі пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку і для самой Беларусі. У «Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэ-рыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку — нейтральнай дзяржавай, г. зн. дзяржавай, знешнепалітычны курс якой ха-рактарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах. У адпа-веднасці з гэтым знешнепалітычным курсам ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмо-вілася ад валодання ядзернай зброяй.

Беларусь разам з Расіяй і Украінай у снежні 1991 г. стала адной з краін-заснавальніц Садружнасці НезалежныхДзяр-жаў (СНД). Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала эканамічная інтэграцыя — узаемадзеянне і супрацоўніцтва.

Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, стварэнне ўмоў для паступо-вага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва і ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца раз-віццю двухбаковых эканамічных і палітычных адносін з Ра-сіяй. Вызначальным фактарам з'явілася стварэнне 2 краса-віка 1997 г. Союза Беларусі і Расіі.


53. Культурнае жыцце Беларусі у к. 20-п. 21 ст.


У сярэдзіне 80-х гадоў былога стагоддзя беларуская культура ўступае ў новы этап свайго развіцця, для якога характэрна аслабленне дзяржаўнага кантролю і ідэалагічнага ўціску над гэтай сферай. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця аказвае вялікі ўплыў на развіццё беларускай культуры. Яшчэ адзін з фактараў, які адыгрывае значную ролю ў культурных працэсах, - абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны, што стварыла спрыяльныя ўмовы для актывізацыі нацыянальных тэндэнцый у нашай культуры.

Немалую ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі грамадскія аб’яднанні, якія займаліся пытаннямі адраджэння гісторыі Бацькаўшчыны, захавання помнікаў гісторыі і культуры, вяртання нацыянальных каштоўнасцей на радзіму (“Няміга”, “Талака”, “Падзея”, “Тутэйшыя”, згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і інш.). Было скасавана манапольнае становішча дзяржаўных устаноў у сферы культуры, з’явіліся шматлікія неафіцыйныя творчыя аб’яднанні - Беларускі фонд культуры (з 1987 г.), Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Адраджэнню гістарычнай памяці народа садзейнічала выданне часопісаў (“Спадчына”, “Беларуская мінуўшчына”, “Беларускі гістарычны часопіс”) і фундаментальных прац па беларускай гісторыі. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на нацыянальнае адраджэнне - законы “Аб мовах” (26.1.1990), “Аб культуры” (4.9.1991), “Аб адукацыі” (26.10.1991) і інш.

З сярэдіны 80-х гг. пачалася рэформа агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы, у выніку якой была ўсталявана шматузроўневая сістэма адукацыі (пачатковая - базавая - сярэдняя школы - сярэднія прафесійныя вучылішчы і спецыяльныя навучальныя ўстановы - ВНУ). З 1993 г. адбываецца пераход да якасна новага зместу навучання ў сярэдняй школе, з прымяненнем прагрэсіўных метадаў і тэхналогій, уводзіцца 2-гадовае профільнае навучанне (10 - 11 кл.), з’яўляюцца новыя тыпы навучальных устаноў - ліцэі, каледжы, гімназіі. Разгортваецца сетка беларускіх нацыянальных школ. У новых праграмах значная роля адводзіцца вывучэнню беларускай гісторыі; рыхтуюцца новыя падручнікі, а праз некалькі год гэты курс становіцца абавязковым для вывучэння і ў ВНУ.

За гэты час значныя змены адбыліся і ў вышэйшай школе: з’явіліся ВНУ розных форм уласнасці, пашырылася кола спецыяльнасцей (уведзена каля 200 новых), адбываецца больш цеснае інтэграванне адукацыі з навукай.

Адбыўся адыход ад сацыялістычнага рэалізму ў літаратуры і адкрыліся магчымасці для свабоды творчасці беларускіх літаратараў. Новыя творы пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя праблемам пошуку выйсця з нацыянальна-духоўнай дэградацыі - спадчыны савецкага рэжыму, прадстаўляюць асабістае бачанне сучаснага жыцця, звяртаюцца да старонак мінулага. Гэта, перш за ўсё, творы патрыярхаў сучаснай беларускай літаратуры В. Адамчыка, В. Быкава, Р. Барадуліна, Я. Брыля, Н. Гілевіча, І. Чыгрынава, І. Шамякіна. Тэма мінулага пераважае ў творчасці У. Арлова, Т. Бондар, Л. Дайнекі, В. Коўтун, А. Лойкі, К. Тарасава, В. Чаропкі.

Не застаецца без увагі тэма гераізму ў час вайны (В. Адамчык, В. Карамазаў, І. Чыгрынаў). У першыя гады незалежнасці набыла вастрыню тэма рэпрэсій і культу асобы, - як яны ўплывалі на лёс людзей (Г. Далідовіч, І. Навуменка, А. Кудравец, Л. Геніюш). Не страчвае цікавасці тэма вёскі, своеасаблівага беларускага нацыянальнага асяродку; тэма гаспадара, цесна звязанага са сваёй зямлёй (В. Федарэнка, С. Грахоўскі, І. Пташнікаў). Сапраўднай трагедыяй для нашага народа стала Чарнобыльская катастрофа, паказаная ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, В. Гігевіча, С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, інш. Вялікая работа праводзіцца па вяртанні на радзіму літаратурнай спадчыны людзей, якія пісалі ў эміграцыі і ў сталінскіх лагерах. Убачылі свет раней невядомыя творы С. Баранавых, А. Бачылы, М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, Л. Геніюш, С. Грахоўскага, А. Звонака, Я. Купалы, Л. Марозавай (Лесі Беларускі), Б. Мікуліча, Я. Нёманскага і інш.

Увогуле сучасная мастацкая культура Беларусі характарызуецца пошукам новых форм праяўлення, пашырэннем альтэрнатыўных метадаў,стракатасцю жанраў. “Новым павевам” стала арыентацыя творчасці на масавы попыт; сучаснае мастацтва носіць пераважна відовішчны характар. Сфера культуры і мастацтва камерцыялізуецца.

Гэта добра відаць на прыкладзе сучаснага выяўленчага мастацтва. За апошні час адкрылася некалькі недзяржаўных галерэй (“Жыльбел”, “Верхні горад”, “Віта-нова”, “Арт-Творчасць”). Шырокае развіццё жанру пейзажа сведчыць пра пераарыентацыю мастакоў на новы масавы рынак (работы Ф. Янушкевіча, Я. Баракоўскага). Папулярнасцю карыстаюцца таксама гістарычныя сюжэты (Я. Бартальёнак, А. Марачкін, Ю. Піскун). Стала папулярнай станкавая скульптура, зарыентаваная на замежны попыт (У. Слабодчыкаў, Г. Гаравая).

Беларусь адкрыта для шырокіх кантактаў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. У 1993, 1997, 2001 гг. у Мінску прайшлі з’езды беларусаў свету, на якія з’ехаліся вядомыя беларусы-навукоўцы і творцы, чый талент квітнее далёка за межамі радзімы. На сённяшні дзень за межамі Беларусі пражывае 3 мільёны беларусаў.

Увогуле з атрыманнем дзяржаўнай незалежнасці беларуская культура перажывае нацыянальны ўздым. Але, каб гэтая тэндэнцыя захавалася і надалей, дзяржава павінна перагледзець сваю палітыку ў бок павелічэння фінансавання, уліку нацыянальнага фактара пры папаўненні фондаў культурных устаноў. Нацыянальную самабытнасць можна захаваць толькі з пашырэннем ужытку беларускай мовы ва ўстановах адукацыі і культуры. Толькі развітая нацыянальная культура можа стаць рэальным зместам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.



1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі 1

16. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай 10

17. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі РП У 17 ст. 11

18. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы РП 12

19. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 17-18 стст. 13

20. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва 13

21. Пачатак мадэрнізацыі у краінах Зах. Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у п.п. 19 ст. 14

22. Палітыка расійскага урада на Беларусі у к. 18-п.19 ст.Беларусь вайне 1812 г. 15

23. Грамадска-палітычны рух у Беларусі уп.п. 19 ст. 17

24. Культура Беларусі у п.п. 19 ст. 17

25. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі 17

26. Культура Беларусі у др.п. 19 ст.- п 20 ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі. 18

27. Развіцце капіталізму на Беларусі у парэформлены час (60-90гг. 19 ст.) 20

28. Паўстанне 1863 г. у Беларусі. 21

29. Грамадска-палітычны рух у к. 19- п. 20 ст. на тэрыторыі Беларусі. 21

30. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі. 21

31. Беларусь у 1906-1913 гг. 23

32. Становішча Беларусі у перыяд Першай сусветнай вайны.Версальска-Вашынгтонская сітэма міжнародных адносін. 23

33. Падзеі Лютаўскай Рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі у красавіку-верасні 1917 г. 25

34. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.Усталяванне савецкай улады. 26

35. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне БНР. 26

36. Утварэнне БССР і ЛітБелССР. Савецка-польская вайна і яе вынікі. 27

37. Асноўныя тэндэнцыі развіцця вету у міжваенны час. НЭП у Беларусі 28

38. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце БССР у 1920-я г. Удзел Бсср у Стварэнні СССР 29

39. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі у БССР 30

40. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі у Беларусі 30

41. Культурнае жыцце БССР у 1930-я г. 30

42.Зах. Беларусь у складзе Польшчы (1920- 1939 гг.) 31

43. Беларусь у гады ВАВ 32

46. Сацыяльна-эканамічнае развіцце БССР у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст. 35

47. Грамадска-палітычнае развіцце БССР у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст. 36

49. Беларусь у перыяд “перабудовы” (1985-1991 гг.) Дэмакратычныя перамены ва Усходняй Еўропе 38

50. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту 39

51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ 40

52. РБ у сусветным супольніцтве 41

53. Культурнае жыцце Беларусі у к. 20-п. 21 ст. 41


1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка