1. Прачытайце беларускія прыслоўі
За добрым мужам і варона жона, а за благім і княгіня згіне.
Жонку выбірай і вачыма, і вушыма.
Да пяці гадоў песці дзіця, як яечка, да сямі пасі як авечку, тады выйдзе на чалавечка.
2. Паспрабуйце адужыць скарагаворкі
Адна сарока – адна марока, сорак сарок - сорак марок.
Ідзе скарагаворка са скарагаварчанятамі
3. Чытайце
Аканне: пераход о, э ў а
Добра – дабро, цэны – цана, цэгла – цагляны, дрэмле – драмлю, мароз – маразы, горы – гара, ногі – нага, шчэбет – шчабятаць, восем – васьмёра, шэсць – шасцёра, кот – каты, голас – галасы, золата – залаты, гора – гараваць, род – нарадзіць, розум – разумець, роўны – раўняць.
Яканне: пераход е, ё ў я
Цёпла – цяпло, лес – лясы, сёлы – сяло, вецер – вятры, месці – мяту, сёстры – сястра, серп – сярпы, сем – сямёра, везці – вязуць, есці – ядуць, несці – нясуць, смех – смяяцца, лёд – лядовы, мёд – мядовы, вечар – вячэра, зелень – зялёны, вёслы – вясло, мёў - мяту.
1. Адказвайце адмоўна:
Узор: - У цябе ёсць білет? – Не, у мяне няма білета.
-
У яго ёсць брат? ................................................................................................
-
У яе ёсць кот? ...................................................................................................
-
У цябе ёсць веласіпед? .....................................................................................
-
У яго ёсць ноўтбук? ..........................................................................................
-
У іх ёсць сын? ...................................................................................................
-
У цябе ёсць падручнік? ....................................................................................
-
У яе ёсць дом? ...............................................................................................
-
У яго на паліцы ёсць слоўнік? .............................................................
-
У пакоі ёсць дыван? ................................................................................
2. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
3. Адкажыце на пытанні Ужывайце назоўнікі ў дужках:
-
Каму дапамагаў бацька? (сын)
-
Каму прадставіўся працаўнік? (дырэктар)
-
Каму спадабалася дзяўчына? (хлопец)
-
Каму трэба паказаць дарогу? (турыст)
-
Каму неабходна здаць іспыт? (студэнт)
-
Каму ты распавёў усе навіны? (брат, сябар)
-
Каму мама наліла малака? (кот)
-
Каму бабуля чытае казку? (унук)
-
Каму ты пазычыў свой канспект? (аднагрупнік)
4. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
5. Адкажыце станоўча:
Узор: Яны размаўлялі пра (іншаземец)? ..............................................
Яны размаўлялі пра іншаземца? Так, яны размаўлялі пра іншаземца
-
Яны размаўлялі пра (журналіст)?
-
Яны размаўлялі пра (палітык)?
-
Яны размаўлялі пра новы (слоўнік)?
-
Яны размаўлялі пра (спектакль)?
-
Яны размаўлялі пра цікавы (раман)?
-
Яны размаўлялі пра (сябар)?
-
Яны размаўлялі пра (заапарк, слон, насарог, пеўнік)?
6. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
7. Адкажыце адмоўна:
Узор: Яны размаўлялі з/са (іншаземец)? ..............................................
Яны размаўлялі з іншаземцам? Не, яны размаўлялі не з іншаземцам.
-
Яны размаўлялі з/са (журналіст)?
-
Яны размаўлялі з/са (палітык)?
-
Яны размаўлялі з/са (выкладчык)?
-
Яны размаўлялі з/са (блазан)?
-
Яны размаўлялі з/са (тынкоўшчык)?
-
Яны размаўлялі з/са (сябар)?
-
Яны размаўлялі з/са (спявак, акцёр, палітык, дырэктар)?
-
Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
-
Пастаўце словы ў дужках у месны склон
1. Мабільнік ляжыць на (стол)?
2. Кот сядзеў на (падаконнік).
3. Дзядзька цэлы дзень быў на (завод).
4. Учора Андрэй і Рома былі ў (тэатр).
5. Аленка яшчэ ніколі не была ў (заапарк).
6. Іншаземец не паспеў пабываць у (палац, буфет, цырк).
7. Коўдра ляжыць на (ложак).
-
Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.
|