Р ознаскланяльныя назоўнікі
Да рознаскланяльных назоўнікаў у беларускай мове адносяць назвы маладых істот, назоўнікі імя, племя, стрэмя і назоўнікі мужчынскага роду на –а.
1. Назвы маладых істот (важна: у Р., Д. і М. скл. адз. ліку ўжываецца аднолькавая форма слова)
Н. дзіця (ё)
|
дзеці
|
Р. дзіцяці
|
дзяцей
|
Д. дзіцяці
|
дзецям
|
В. дзіця (ё)
|
дзяцей
|
Тв. дзіцем / дзіцём
|
дзецьмі / дзяцьмі
|
М. пры дзіцяці
|
дзецях
|
2. Назоўнікі імя, племя, стрэмя (важна: і ў адзіночным, і ў множным ліку маюць дзве формы: доўгую і кароткую)
Н. імя
|
імі, імёны
|
Р. імя / імені
|
імяў / імён (аў)
|
Д. імю / імені
|
імям / імёнам
|
В. імя
|
імі / імёны
|
Тв. імем / іменем
|
імямі / імёнамі
|
М. імі / імені
|
імях / імёнах
|
3. Назоўнікі мужчынскага роду на –а і назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобаў мужчынскага полу (важна: у Тв. скл. маюць канчаткі –ам/–ём у адрозненне ад назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі –ай/ –яй; у М. скл. маюць канчаткі –у/ –ю (параўн. з –ы/ –і ў назоўніках жаночага роду)
Н. Міша, суддзя
|
Р. Мішы, суддзі
|
Д. Мішу, суддзю
|
В. Мішу, суддзю
|
Т. Мішам, суддзём
|
М. Мішу, суддзю
|
Заданне №1: раскрыць дужкі
(Цялё) далі малака –
У майго (шчанё) блакітныя вочкі –
Мы не ведаем усіх (імя) –
На вуліцы я сустрэлася з (дзядуля і бабуля) –
Перадай кнігу (Саша – хлопчык, дзяўчынка) –
У майго (дзіця) толькі два малочныя зубікі –
Мы з (Вася) учора хадзілі ў тэатр –
Вольга расце (плакса) –
Асноўнымі (племя) на Беларусі былі крывічы, дрыгавічы і радзімічы –
У беларусаў традыцыйна не было (імя) па бацьку –
Вось ідуць маці з (дзіця) –
Заданне №2: замяніць словазлучэнне ў дужках адным словам
Дай костку (дзіця сабакі) –
Гнілому (дзіця каровы) хваста не адарве –
Кабыла з (дзіця кабылы) –
Піск (дзіця свінні) –
Пакорліваму (дзіця авечкі) –
Доўгая поўсць у (дзіця коткі) –
У двары няма ніводнага (дзіця курыцы) –
Убачылі (дзіця вавёркі) на дрэве –
У клетцы сядзела ліса з малым (дзіця лісы) –
Падкінь сена (дзіця каня) –
Дзяўчынка гулялася з (дзіця труса) –
Малому (дзіця зубра) было страшна – |