1. На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? лацінскай старабеларускай рускай стараславянскай




Дата канвертавання28.03.2016
Памер26.99 Kb.
1. На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага?

  1. лацінскай 2. старабеларускай 3. рускай 4. стараславянскай

2. Як называлі ў тагачасных пісьмовых крыніцах старабеларускую мову?

1. польская 2. ліцвінская 3. простая 4. руская
3. Што з’яўляецца яскравым доказам таго, што ў аснове літаратурнай мовы перыяду ВКЛ ляжала менавіта беларуская мова?

1. Францыск Скарына надрукаваў першую ў гісторыі ўсходніх славян кнігу.

2. Быў зроблены пераклад Статута ВКЛ для Маскоўскай дзяржавы.

3. Літоўцы ў гэты час яшчэ не мелі пісьмовай мовы.

4. Старабеларуская літаратурная мова арганічна ўвабрала ў сябе здабыткі агульнаўсходнеславянскай мовы.
4. Абазначце правільнае вызначэнне тэрміна “мова”:


  1. знакавая сістэма, сукупнасць сродкаў зносін

  2. адметная форма культуры народа

  3. інструмент пазнання

  4. важны кансалідуючы элемент грамадства

5. Абазначце правільнае вызначэнне тэрміна “маўленне”



  1. рэалізацыя моўнай сістэмы, практычнае выкарыстанне мовы, спосаб выражэння думак сродкамі мовы

  2. своеасаблівая форма мовы

  3. думка, рэалізаваная ў выглядзе маналогу

  4. сказы, аб’яднаныя агульнай тэмай

6. Якія функцыі выконвае мова ў жыцці нацыі?



  1. з’яўляецца сродкам камунікацыі

  2. сродкам абмену культурнай інфармацыяй

  3. сродкам пазнання рэчаіснасці, усіх набыткаў чалавецтва

  4. усе адказы

7. Як называецца адносна адзіная пісьмовая мова ўсходніх славян, якая існавала да ХІІІ стагоддзя?



  1. старабеларуская 2. царкоўнаславянская 3. старажытнаруская 4. стараславянская 5. агульнаўсходнеславянская

8. Як сучасныя гісторыкі, філолагі называюць пісьмовую мову, якой карысталіся ў ВКЛ?

1. беларуская 2. старабеларуская 3. украінская 4. царкоўнаславянская 5. стараславянская
9. Першая друкаваная кніга на тэрыторыі Беларусі – гэта

1. Псалтыр 2. Буквар 3. Евангелле 4. Катэхізіс 5. Лексіс


10. Назавіце аўтара першай надрукаванай на тэрыторыі Беларусі кнігі. _____________
11. Падзел моў на роднасныя і няроднасныя залежыць ад

  1. гісторыі паходжання мовы

  2. наяўнасці або адсутнасці агульных рыс з іншымі мовамі

  3. першы і другі адказ

  4. няма правільнага адказу

12. Беларуская мова адносіцца да славянскай моўнай



  1. сям’і 2. групы 3. падгрупы 4.структуры

13. Да якой моўнай падгрупы адносіцца беларуская мова:



  1. заходнеславянскай 2. паўднёваславянскай 3. усходнебалцкай 4. усходнеславянскай

14. Да ўсходніх славян з прыняццем хрысціянства прыйшло пісьменства на ... мове.

1. стараславянскай 2. агульнаўсходнеславянскай 3. старажытнарускай 4. няма правільнага адказу
15. Якая графічная сістэма не адносіцца да гісторыі беларускага пісьменства?

1. арабская 2. кірылічная 3. лацінская 4. іерагліфічная


16. Першая кніга, выдадзеная Францыскам Скарынам

  1. Псалтыр 2. Ліцвін 3. Катэхізіс 4. Аповесць мінулых гадоў

17. Аўтар “Беларускай граматыкі для школ”

1. Браніслаў Тарашкевіч 2. Вацлаў Ластоўскі 3. Сцяпан Некрашэвіч 4. Алаіза Пашкевіч
18. Да распаду буйной феадальнай Кіеўскай Русі продкі беларусаў, украінцаў і рускіх карысталіся старажытнарускай пісьмовай мовай, а гаварылі на

1. беларускай мове

2. кожны на сваёй мове

3. розных мовах

4. польскай мове

5. рускай мове


19. Пабудуйце правільную паслядоўнасць гістарычных этапаў развіцця беларускай мовы

1. агульнаўсходнеславянская → 2. новая беларуская літаратурная мова → 3. агульнаславянская → 4. старабеларуская → 5. індаеўрапейская


20. Якой мовай напісаны летапіс “Аповесць мінулых гадоў”?

1. стараславянскай 2. агульнаўсхоўднеславянскай 3. старабеларускай 4. польскай


21. Пералічыце, у чым беларусы былі першымі сярод усходніх славян.
22. Раскрыйце паняцце “тарашкевіца”.
23. Пабудуйце генеалагічную класіфікацыю для беларускай мовы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка