1 Культура беларускіх зямель ў IX-XIII стст




Дата канвертавання18.03.2016
Памер266.58 Kb.
Тема 1 Культура беларускіх зямель ў IX-XIII стст.

1 Сакральнае апавяданне, змест якога ўвасоблены ў пэўным вобразе і мае сімвалічны характар – гэта …..


2 Бачыць вока, але ляжыць высока.

Бачыць карова, што на павецi салома.

Знай каток свой куток. Перад вамі прыклады беларускіх ……
3 Якая-небудзь вызначаная паслядоўнасць слоў (альбо звукаў), маючых магічную сілу. З іх дапамогай людзі спрабавалі ўплываць на пагоду на будучы ураджай і інш.

а) прымаўка б) казка в) заклінанні


4 Для беларускай народнай культуры характэрны казкі

а) пра жывел б) фантастычныя в) магічныя


5 Народныя эпічныя песні аб гераічных подзвігах

а) казка б) быліна в) клятвы


6 Камянецкая вежа помнік архітэктуры 13 ст. знаходзіцца

а) Гомельская вобласць б) Брэсцкая вобласць в) Мінская вобласць


7 Жывапіс па сырой тынкоўцы, адна з тэхнік сценавых роспісаў. Пры высыханні вапны, што ўтрымліваецца ў тынкоўкі, утвараецца тонкая празрыстая кальцыевая плёна, якая робяць яе даўгавечнай.

8 Сафійскі сабор помнік архітэктктуры 11 ст. знаходзіцца ў горадзе

а) Полацку б) Віцебску в) Слуцку
9 Назавіце сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццевых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца.

10 Крыж Еўфрасінні Полацкай - напрастольнае крыж, зроблены для царквы Святога Спаса па заказу Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у

а) 12 ст. б) 11 ст. в) 13 ст.
11 Хрышчэнне Русі адбылося ў

а) 987 б) 988 в) 876


12 Назавіце від сярэднявечнага жывапісу, рэлігійнай па тэмах і сюжэтах, культавай па прызначэнні.

Тема 2 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVII стст.

1 Назавіце эпоху ў развіцці культуры 14-16 ст., характэрнымі рысамі якой з’яўляліся свецкі характар, гуманістычны светапогляд, зварот да антычнай спадчыны.
2 Назавіце гістарычную форму механізма сацыяльнага заказу, кантроля, апекі над мастаком, яго матэрыяльнага забеспячэння.
3 Вядомы культурны дзеяч 16 ст., заснавальнік кнігадрукарні ў Брэсце?

а) Леў Сапега б) Мікалай Радзівіл Чорны в) Мікола Гусоўскі


4 У якім горадзе Іван Федараў ў 60-я гады 16 века заснаваў друкарню?

а) Масква б) Рым в) Калуга г) Твер


5 У якім годзе выйшла першая друкаваная кніга Ф. Скарыны?

а) 1520 б) 1523 в) 1517 г) 1518


6 Якая з кніг не з’яўляецца Скарыненскай?

а) Псалтыр б) Апостал в) Малая падарожная кніжка г) Часоўнік


7 Хто з пералічаных асоб лічыцца заснавальнікам «мікражанра» у беларускай літаратуры – анатацыі?

а) М. Гусоўскі б) Ф. Скарына в) С. Будны г) П. Мсціславец


8 Майстэрня, дзе стваралісь рукапісныя кнігі?
9 Рух на тэрыторыі Беларусі першай паловы 16 ст. супраць каталіцкай царквы?
10 Аўтар (16 ст.) паэмы «Новая і славутая перамога над туркамі»?

а) М. Гусоўскі б) Ян Вісліцкі в) В. Цяпінскі


11 Ян Вісліцкі вядомы сваім творам

а) Літоўская вайна б) Пуская вайна в) Руская вайна


12 У якім горадзе пачаў пісаць сваю знакамітую паэму «Песня пра зубра» М. Гусоўскі?
13 Хто надрукаваў у Нясвіжскай друкарні (16 ст.) свой знакаміты «Катэхізіс»?
14 Назавіце знакамітага беларускага дзеяча культуры другой паловы 16 ст., які працаваў у друкарні у Цяпіне?
15 Від мастацкай графікі, друкаваны адбітак на паперы з пласціны (дошкі), на якой нанесены малюнак?

а)гравюра б) габелен в) філігрань


16 У 1596 годзе ў брацкай друкарні выйшла «Граматыка славянская». Назавіце аўтара?

а) М. Сматрыцкі б) П. Бярында в) Л. Зізаній


17 Назавіце гістарычны жанр старажытнарускай літаратуры, які прадстаўляе сабой пагадовую, дастаткова падрабязную фіксацыю гістарычных падзей.
18 Назавіце сярэдневяковых акцераў, адначасова спевакоў, танцораў і музыкантаў, аўтараў большасці выконваўшыхся імі славесна-музыкальных і драматычных твораў. Часта выступалі як дрысероўшчыкі жывел.
19 Назавіце беларускі народны тэатр лялек, які спачатку і ў асноўным ставіў спектаклі на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку. Ен атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы з XVI стагоддзя.
20 Невялікая п’еса або сцена, часцей камічнага характару, якая разыгрываецца паміж дзеяннямі асноўнай п’есы?

а) сангіна б) ратонда в) інтэрмедыя


21 Назавіце летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, адзін з агульнадзяржаўных зводаў ВКЛ. Быў складзены у сярэдзіне 16 ст. і доўгі час захоўваўся ў адным з маентку сучаснага Пружанскага раена.

а) Хроніка Быхаўца б) Летапісец вялікіх князеў літоўскіх в) Беларуска-літоўскі звод 1446 г

22 Назавіце жанр перавадной літаратуры «Троя», «Александрыя»

а) воінская аповесць б) драма в) камедыя


23 Перад Вамі гумарыстычныя парадыйна-сатырычныя творы першай паловы 17 ст., характэрнай асаблівасцю якіх была каларытная народная мова. Што лішняе у гэтым ланцужку?

а) «Прамова Мялешкі» б) «Ліст да Абуховіча» в) «Жыцце Іякінфа»


24 Сваімі творамі, асветніцкай і грамадскай дзейнасцю М. Сматрыцкі увайшоў у гісторыю старажытнай беларускай літаратуры (к. 16-першая палова 17 ст.) як адзін з заснавальнікаў новага літаратурнага стылю. Назавіце яго.

а) класіцызм б) сентыменталізм в) барока


25 Назавіце галіну царкоўна-рэлігійнай літаратуры, якую складаюць жыццяпісы святых — жыціі.
26 Памфлеты, звароты, адкрытыя лiсты, трактаты, адозвы i iншыя вiды творчасцi к. 16 – пачатку 17 ст. адносяць да ……….. літаратуры.
27 «Цар Ірад», «Цар Максіміліян» - найбольш вядомыя …… п’есы.
Тэма 3 Айчынная культура ў другой палове XVII - XVIII стст.
1 Назавіце эпоху другой паловы 17-18 ст. на Беларусі, для якой характэрна буржуазная антыфеадальная сацыяльна-палітычная ідэалогія часоў фарміравання капіталізма. Прапаведвала прыярытэт навукі, розуму ў жыцці чалавека і развіцці грамадства.
2 Характар эпохі (другая палова 17-18 ст.) вызначаў гэты кірунак мастацкай культуры, сутнасць якога – кананізацыя антычнай класікі як дасканалага узору. Назавіце гэты стыль?
3 Назавіце высказванне (часцей у вершаванай форме), якое складалі ў выпадку чыей-небудзь смерці і выкарыстоўвалі ў якасці надгробнага надпісу.
4 Паэт, вядомы грамадскі дзеяч Беларусі і Расіі (другая палова 17 ст.). Быў настаўнiкам Фёдара Аляксеевiча, якi дзякуючы яму атрымаў добрую адукацыю, а таксама настаўнік будучага Пятра І. Узначальваў друкарню ў Крамлі, па яго ініцыятыве была заснавана першая ў Расіі вышэйшая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова. Назавіце яго?
5 Што з прапанаванага ланцужка не належыць пяру С. Полацкага?

а) «Псалтырь рифмотворная» б) «Крестьянин в костеле» в) «Вертоград многоцветный»


6 У якім горадзе была заснавана першая ў Расіі вышэйшая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова - Славяна-грэка-лацінская акадэмія?

а) Ноўгарад б) Масква в) Пскоў


7 Хто ў прадстаўленным ланцугу прадстаўнікоў ранняга перыяду Асветніцтва на Беларусі з’яўляецца лішнім?

а) С. Будны б) К. Нарбут в) М. Пачобут-Адляніцкі


8 Суаднясіце

1 Яго пяру належыць шэраг трактатаў па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы. Таксама вядомы як асветнік, меценат, апошні канцлер ВКЛ (18 ст.).

2 Ен рэлігійны палеміст (18 ст.), філосаф і пісьменнік. Скончыў Кіеўскую акадэмію, дзе потым узначальваў кафедру філасофіі. Працаваў таксама ў Магілеве.

а) І. Храптовіч

б) Г. Каніскі

9 Назавіце паэта і філосафа эпохі барока, вядомага сваімі філасофска-тэалагічнымі роздумамі « Исповедание веры», « Краткая беседа Милости со Истиной о Божием милосердии и мучении», «Книга философская» і інш.

а) Г. Калантай б) А. Белабоцкі в) І. Патоцкі
10 Ці згодныя Вы, што М. Пачобут-Адляніцкі астраном, асветнік, матэматык, рэктар Віленскай акадэміі (1780—1799, з 1781 — Галоўнай школы Вялікага Княства Літоўскага.

а) Да б) Не в) такога дзеяча навукі не існуе


11 У якім годзе пачала сваю працу Адукацыйная камісія?

а) 1773 б) 1778 в) 1770 г) 1700


12 У 1781 годзе Віленская іезуіцкая Акадэмія ператворана ў

а) школу ВКЛ б) Вялікую школу ВКЛ в) Галоўную школу ВКЛ


13 Па задумцы Адукацыйнай камісіі яны павінны былі стаць ніжэйшай ступенню адукацыі. Штот маецца на ўвазе?
14 К. Марашэўскі (к.18 ст.)

а) архітэктар б) жывапісец в) меценат г) драматург


15 Якой брацкай школы не існавала

а) магілеўскай б) гомельскай в) полацкай


16 Ураджэнец Беларусі, кнігадрукар, асабіста быў знаемы з Пятром І. Па даручэнні цара падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. З пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Назавіце яго?
17 К. Нарбут з’яўляўся (другая палова 18 ст.)

а) паэтам б) філосафам в) матэматыкам г) гісторыкам

18 Назавіце род бытавой мнагагалоснай песні (часцей трехгалоснай), распаўсюджанай у Расіі, Украіне і Беларусі ў 17-18 ст. Яны выконвалісь ансамблем спевакоў або хорам без суправаджэння. Першапачаткова яны былі на рэлігіезныя тэксты, а з 18 ст. вядомы бытавыя, любоўна-лірычныя, а таксама ваена-патрыятычныя.
19 Якога тэатра ў другой палове 17-18 ст. не існавала

а) прыгоннага б) школьнага в) дамскага


20 В. Казлоўскі (другая палова 18 ст.) знакаміты

а) паэт б) жывапісец в) кампазітар г) архітэктар


21 Назавіце філосафа (другая палова 17 ст.), які прыйшоў да высновы пра неіснаванне Бога, пра што пісаў у сваім трактаце - «Аб неіснаванні Бога». За гэта быў абезглаўлены і спалены на вогнішчы.
22 Гэтыя школы заснаваў орден створаны ў канцы 16 ст. Навучанне было бясплатнае, плата бралася толькі за інтэрнат. Найбольш збяднелыя вучні ўтрымліваліся за кошт ордэна, але павінны былі выконваць шэраг прац па школьнай гаспадарцы. Што гэта за школы?

а) баярскія б) піярскія в) піянерскія


23 Знакамітыя тэатры Радзівілаў

а) слуцкі б) нясвіжскі в) пінскі

Якога тэатра не існавала?
24 Як завуцца хрысціянская рэлігійная паэзія і малітвы з Ветхага Завету?

Іх як чыталі так і спявалі.


25 Хто заснаваў у другой палове 18 ст. тэатр у Слоніме?

а) Пацы б) Агінскія в) Сапегі


26 Якія тэатры былі распаўсюджаны на Беларусі ў 18 ст.
Тэма 4 Культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.: літаратура, музычна-тэатральнае мастацтва, асвета і адукацыя, навука
1 Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца першай паловы 19 ст. Назавіце яго псеўданім.
2 У 1786 годзе выйшла праца А. Меера «Апісанне ….. графства, або былога староства». Аб якім графстве пісаў Меер?

а) Пружанскага б) Рэчацкага в) Крычаўскага


3 У якім годзе было заснавана Рускае геаграфічнае таварыства?

а) 1847 б) 1856 в) 1845 г) 1842


4 Якая школа навкувая школа панавала ў этнаграфіі ў першай палове 19 ст.?
5 У 1804 годзе быў прыняты «Статут навучальных устаноў». Згодна яму ўтваралася пэўная сістэма адукацыі. Перад Вамі назвы навучальных устаноў. Выстрайце з іх ланцужок, пачынаючы з ніжэйшай ступені.

а) павятовыя вучылішчы б) універсітэт в) прыходскія вучылішчы г) гімназія


6 Першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучання (ланкастарская) была адкрыта ў 1819 годзе ў горадзе

а) Мінску б) Гомелі в) Віцебску г) Магілеве


7 Назавіце паэта-рамантыка першай паловы 19 ст., фальклярыста, этнографа і драматурга, які cабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…». Вядомы сваімі прадмовамі да гэтых зборнікаў.
8 Назавіце аўтара паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе».
9 Ён дасканала валодаў тэхнікай алоўкавага малюнка, якая дазваляла хутка і дакладна адлюстраваць краявід ва ўмовах падарожжа. На яго малюнках ажывае гістарычна-паэтычны вобраз Беларусі, Літвы, Украіны. Ен рабіў замалёўкі мясцін, звязаных з жыццём вядомых людзей, і архітэктурных помнікаў (больш за 200 па Беларусі). Перад Вамі яго малюнак Гомеля. Пра каго ідзе гаворка?
10 Назавіце стылістычны напрамак у мастацтве (пачынаючы з сярэдзіны 18 ст.), які вызначаўся пышнасцю, багаццем крывалінейных паверхняў, складаным кампазіцыйным і каларыстычным вырашэннем, камернасцю.
11 Беларускі паэт самародак, вершы якога - шэдэўр беларускай лірыкі 19 ст.. Яны прасякнуты народна-песеным каларытам, сілай пратэста супраць крэпаснога права («Зайграй, зайграй, хлопча малы…»).
12 Хто з’яўляўся папічыцелем Віленскай вучэбнай акругі?

а) А.Чартарыйскі б) А. Снядэцкі в) І. Франк


13 У якім горадзе у першай палове 19 ст. была адкрыта земляробчая школа?

а) Бабруйску б) Горках в) Мазыры


14 Назавіце пісьменніка, паэта, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбольш вядомага сваім творам «Шляхціч Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях».
15 Прадстаўнікі міфалагічнай школы ў этнаграфіі першай паловы 19 ст. прэарытэтным для вывучэння лічылі

а) духоўную культуру б) матэрыяльную культуру в) няма правільнага адказа


16 Ураджэнец навагрудчыны, паэт, публіцыст, пачынальнік рамантызму ў літаратуры першай паловы 19 ст. Вядомы сваімі творамі «Дзяды», «Пан Тадэуш» і інш. Назавіце яго.
17 У якім горадзе ў першай палове 19 ст. дзейнічала вышэйшая навучальная ўстанова – езуіцкая акадэмія?

а) Мінск б) Брэст в) Полацк


18 Назавіце напрамак у літаратуры пачатку 19 ст. Яго прыхільнікі любілі старыну і народную паэзію, жылі пачуццямі, фантазіямі і місціцызмам. Напрамак узнік як выннік незадаволенасці культурай і як пратэст супраць разважлівасці.
19 Назавіце беларускага драматурга, паэта, тэатральнага крытыка, заснавальніка нацыянальнай драматургіі, тэатра. Аўтар «Пінскай шляхты», «Залеты».
20 Першы тэатр у Мінску адкрыўся ў

а) 1844 б) 1850 в)1835 г)1842


21 Назавіце першую беларускую оперу, прем’ера якой састаялася ў мінскім гарадскім тэатры ў 1852 годзе.

а) Вяснянка б) Сялянка в) Гараджанка


22 С. Манюшка вядомы як

а) жывапісец б) архітэктар в) кампазітар г) паэт


23 Назавіце кампазітара, аўтара знакамітага паланэзу «Развітанне з Радзімай».
24 Археолаг, гісторык, археограф, святар, збіральнік рукапісаў па гісторыі Беларусі. Асноўная праца, выдадзеная І па беларускай гісторыі і археаграфіі - 5-томныя «Акты, относящиеся к истории Западной России…» ( СПб, 1843-53), у якіх сабраны унікальныя дакументы па гісторыі Беларусі, Літвы і Украіны XIV—XVII стагоддзяў.

а) В. Драздоўскі б) I. Лялевель в) I. Грыгаровіч.


25 «Барыня и доктар», «Цыган і цыганка», «Яўрэй і казак» - гэта ўсе

а) батлеечны рэпертуар б) оперы в) балеты


26 Хто з гэтых навукоўцаў ў канцы 18 - пачатку 19 ст. здейсніў экспедыцыі па Беларусі

а) І. Лепехін б) В. Севяргін в) Г. Баянус


27 Беларускі этнограф, пісьменнік, публіцыст і тэатральны крытык. Вядомы сваімі працамі «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю», «Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических ее сказках» і інш. Назавіце яго.
28 Беларускі этнограф, археолаг, фалькларыст. Падарожнічаў па Беларусі, працаваў у архівах і бібліятэках, даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, рабіў запісы фальклёру, абрадаў, мясцовых дыялектаў. Назавіце яго?
29 Знакаміты беларускі і чылійскі навуковец, геолаг, мінеролаг. Увёў у Чылі мэтрычную сістэму мераў і вагі. Таксама займаўся будаўніцтвам шахтаў па здабычы медзі, срэбра, золата.

а) I. Анацэвіч б) I. Дамейка в) М. Баброўскі

Тэма 5 Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIX –

пачатку XX стст.: літаратура, музыка і тэатр, навука і адукацыя


1 К. Каліноўскі знакаміты сваімі творамі

а) публіцыстычнымі б) празаічнымі в) лірычнымі


2 Назавіце від сцэнічнага мастацтва, асноўнымі выразнымі сродкамі якога з’яўляюцца непарыўна звязаныя паміж сабой музыка і танец.
3 Назавіце жанр тэатральных прадстаўленняў, у якім тэкст (які называецца лібрэта) спалучаеца з музыкай (спевы і акампанемент) і сцэнічным дзеяннем з прымяненнем касцюмаў і дэкарацый.
4 Назавіце аўтара твораў «Гутарка старога дзеда», «Гутарка двух суседаў»

а) Дунін-Марцінкевіч б) Ф. Багушэвіча в) творы ананімныя


5 Беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік. Пісаў пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Назавіце яго.


6 Паўночна-заходні адзел РГТ пачаў сваю дзейнасць у

а) 1878 б) 1867 в) 1855


7 Назавіце ў прадстаўленым ланцугу вершаваныя зборнікі Ф. Багушэвіча

а)Дудка беларуская б) Жалейка беларуская в) Смык беларускі


8 Назавіце школу, якая панавала ў этнаграфічнай навуце ў другой палове 19-пачатку 20 ст.?
9 Дембавецкі А.С. пакінуў працу па

а) Віцебскай губерніі б) Мінскай губерніі в) Магілеўскай губерніі


10 Знакаміты этнограф Нікіфароўскі М.Я. вывучаў

а) Віцебская губернія б) Гродненская губернія в) Мінская губернія


11 Назавіце род твораў, прысвечаных актуальным проблемам і з’явам бягучага жыцця і грамадства.
12 Назавіце аўтара, пад рэдакцыяй якога выйшла «Жывапісная Расія», прысвечаная Літве і Беларусі.

а) А. Кіркор б) П. Шпілеўскі в) М. Доўнар-Запольскі


13 «Жывапісная Расія» - 19-ці томное выданне падрыхтаванае таварыствам М. О. Вольфа ў 70-х годах 19 ст. Адно з самых дарагіх выданняў у гісторыі расійскага кнігадрукавання. Які з 19 тамоў быў прысвечаны Беларусі?

а) 9 том б) 3 том в) 5 том


14 А. Абуховіч і Ф. Тапчэўскі вядомы сваімі творамі

а) сатырычнымі б) лірычнымі в) публічыстычнымі


15 Назавіце аўтара зборніка вершаў «Вязанка» (п. 20 ст.).
16 Суаднясіце аўтараў і этнаграфічныя працы

а) А. Багдановіч

б) А. Кіркор

в) М. Нікіфароўскі

1 «Живописная Россия»

2 «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов»

3 «Нечистики: свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе».
17 Беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг, ўраджэнец мяст. Нова-Беліца Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Займаўся збіраннем твораў вусна-паэтычнай творчасці і даследаваннем культуры і быту беларускага народа. Аўтар асноўнай фальклорна-этнаграфічнай працы - «Беларускага зборніка», своеасаблівай энцыклапедыі побыту, творчасці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа 19 — пач. 20 ст. Назавіце яго.
18 Назавіце першае беларускае выдавецтва, заснаванае ў 1906 годзе ў Пецярбургу.

а) «Загляне сонца і ў наша аконца» б) «Сонца» в) «Маладосць»


19 Беларускі этнограф А.К. Сержпутоўскі даследваў

а) Палессе б) Паазер’е в) Панеманне


20 А. Грыневіч, М. Чуркін, У. Тэраўскі – усе яны

а) кампазітары б) пісьменнікі в) архітэктары г) акцеры


21 Назавіце беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка нацыянальнага прафесійнага тэатра.
22 Якіх гімназій у другой палове 19-пачатку 20 ст. не існавала

а) фактычных гімназій б) класічных гімназій в) рэальных гімназій


23 Як называліся навучальныя ўстановы 19-пачатку 20 ст. для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў?
24 Беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф, аўтар «Словаря белорусского наречия».

а) Я. Карскі б) П. Шэйн в) І. Насовіч


25 Наркевіч-Ёдка знакаміты беларускі

а) медык б) кампазітар в) акцер


26 Назавіце беларускага філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа, аўтара фундаментальнай працы па беларусазнаўстве – «Беларусы».

27 «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі» было заснавана ў пачатку 20 ст. у

а) Гомелі б) Магілеве в) Мінску
28 У. Тэраўскі знакаміты

а) кампазітар, заснавальнік хора б) мастак-партрэціст в) архітэктар


29 Знакаміты геолаг і географ, даследчык Сібіры. Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры даследчык абагульніў у шматтомнае выданне "Землеведение Азии". Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на р. Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце.

а) I. Чэрскі б) К. Гаворскі в) Л. Рагоўскі


30 Суаднясіце тэатральныя п’есы і іх аўтараў

а) «Модны шляхцюк»

б) «У зімовы вечар»

в) «Паўлінка»

1 Э. Ажэшка

2 Я. Купала

3 К. Каганец
Тэма 6 Культура Беларусі ў 20 – 30-ыя гг. XX ст.: літаратура, адукацыя і навука, культура Заходняй Беларусі
1 Белдзяржфілармонія ў Мінску заснавана ў

а) 1937 б) 1935 в) 1934

2 Першая савецкая газета на беларускай мове называлася

а) «Зара» б) «Дзянніца» в) «Зарніца»


3 БГУ быў адкрыты ў

а) 1923 б) 1925 в) 1921


4 Назавіце першага рэктара БГУ
5 Акадэмія навук БССР была заснавана

а) 1929 б) 1931 в) 1928


6 Назавіце беларускага этнографа, які вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вуснае паэтычны і музычную творчасць беларусаў. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення і мастацтва. Першых сярод беларускіх этнографаў сабраў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоў, вырабаў рамёстваў. Вядомая праца «Беларусы-сакуны».

а) І.А. Сербаў б) А.К. Сержпутоўскі в) М. Доўнар-Запольскі


7 У пачатку 20-х годоў 20 века праводзіцца рэформа, па якой школа становіцца

а) 8-мі гадовай б) 10-ці гадовай в) 7-мі гадовай


8 У 1926 годзе прынята пастанова СНК БССР аб

а) «Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання»

б) «Аб увядзенні ўсеагульнага пачатковага навучання»

в) «Аб увядзенні ўсеагульнага навучання на рабфаках»


9 У 1924 годзе ў горадзе Віцебску быў адкрыты інстытут

а) медыцынскі б) ветэрынарны в) тэхнічны


10 Назавіце беларускага этнографа, вядомага даследчыка Беларускага Палесся, аўтара кнігі «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930 г.)
11 У пачатку 1920-х гадоў было заснавана выдавецтва

а) «Беларусь» б) «Савецкая Беларусь» в) «Мінск»


12 Вышэйшай педагагічнай навучальнай установай пасля 1917 года на Беларусі стаў настаўніцкі інстытут у

а) Віцебску б) Гомелі б) Магілеве


13 Назавіце асноўны мастацкі метад, які выкарыстоўваўся ў мастацтве Савецкага Саюза пачынаючы з 1930-х гадоў. Метад ахопліваў усе сферы мастацкай дзейнасці (літаратуру, драматургію, кінематограф, жывапіс, скульптуру, музыку і архітэктуру).
14 Гэтае літаратурнае аб’яднанне утварылася ў 1926 годзе. У яго ўваходзілі П. Глебка, К. Крапіва, К. Чорны. Яны былі не задаволены ідэямі пралеткульта, выступалі за высокае мастацтва, классіку. Аб якім літаратурным аб’яднанні ідзе гаворка?

а) «Полымя» б) «Маладняк» в) «Узвышша»


15 Назавіце імя драматурга, аўтара п’есы «Хто смяецца апошнім» ?
16 Тып тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Характэрны для мастацкай літаратуры. Звычайна ў такім тэксце ўтрымліваюцца зачын і заканчэнне, а самі падзеі ўтвараюць паслядоўнасць адносна завершаных частак.
17 Назавіце аўтара аповесці «Трэцяе пакаленне»

а) К. Чорны б) К. Крапіва в) Я. Колас


18 Назавіце аўтара аповесцей для дзяцей «Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў».

а) Ц. Гартны б) К. Чорны в) М. Лынькоў


19 Назавіце пісьменніка, які цалкам прысвяціў сваю творчасць дзецям («Слезы Тубі», «Палесскія рабінзоны»), заснавальніка прыгодніцкага жанру ў беларускай дзіцячай літаратуры.
20 Назавіце імя беларускага драматурга, рэжысера, акцера, тэатральнага дзеяча, стваральніка «Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра».

а) У. Галубок б) Э. Самуйлёнак в) А. Туранкоў


21 Значная роля ў станаўленні беларускага рамана належыць трылогіі Я. Коласа

а) «На скрыжаванні» б) «На ростанях» в) «На Палессі»


22 Суаднясіце

а) БДТ-1 1 Гомель

б) БДТ-2 2 Мінск

в) БДТ-3 3 Віцебск


23 Кінастудыя «Савецкая Беларусь» была заснавана ў горадзе

а) Мінску б) Ленінградзе в) Маскве


24 Першай беларускай мастацкай стужкай стала

а) «Лясная казка» б) «Лясная балада» в) «Лясная быль»


25 Я. Цікоцкі, А. Багатыроў, А. Туранкоў -

а) мастакі б) кампазітары в) пісьменнікі


Тэма 7 Айчынная культура ў другой палове 50-х — першай палове 80-х гг. XX ст.: архітэктура і выяўленчае мастацтва.
1 Звычайна размяшчаўся на свабодных тэрыторыях і забудоўваўся жылымі дамамі па тыпавых праектах з традыцыйнага матэрыялу або з буйных панеляў. Пра што ідзе гаворка?
2 Манументальны комплекс «Хатынь» быў створаны ў

а) 1969 б) 1970 в) 1965


3 Назавіце вядомага беларускага савецкага скульптара. Адзін з аўтараў Кургана Славы Савецкай Арміі, мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

а) А.А. Бембель б) А.А. Стаховіч в) Я. Кулік


4 Суаднясіце мемарыяльны комплекс і дату яго стварэння

1 «Брэсцкая крэпасць-герой»

2 «Манумент Перамогі»

3 «Курган Славы»

а) 1954

б) 1969


в)1971
5 Назавіце від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць аб’емную форму і ствараюцца з твёрдых або пластычных матэрыялаў.
6 Ці згодны Вы, што гарады Салігорск, Наваполацк, Жодзіна, Светлагорск новыя гарады, пабудаваныя ў другой палове 20 ст?

а) Да б) Не


7 Назавіце савецкага і беларускага скульптара, народнага мастака СССР. Яго вядомыя работы Пётр Баграціон (помнік-бюст 1946—1949 Барадзіно Маскоўская вобл.), Янка Купала (помнік-бюст, 1947—1949, Вязынка Мінская вобл.), А. С. Пушкін (помнік, 1956, Астрахань), ансамбль на плошчы ім. Якуба Коласа (1972, Мінск), помнік В. І. Талашу ў Петрыкаве.
8 Як называўся стыль, які пашырыўся ў мастацтве (канец 1950-1960-я гады). Мастакі, якія працавалі ў гэтым стыле праўдзіва, без прыхарошванняў адлюстроўвалі жыцце, творы вызначаліся глыбіней зместу.

а) «актуальны стыль» б) «новы стыль» в) «суровы стыль»


9 Назавіце беларускага і савецкага народнага мастака БССР і СССР, вядомага сваімі цыкламі палоцен пра партызанаў. У пачатку 1970-х гадоў як мастак працаваў у Музеі гісторыі Айчыннай вайны ў Мінску.
10 Суаднясіце жанры і мастакоў, якія ў іх працавалі

1 У. Стальмашонак

2 А. Марачкін

3 С. Каткова

а) гістарычны жанр

б) партрэт

в) нацюрморт
11 Л. Асецкі, В. Шаранговіч, У. Басалыга гэта беларускія савецкія

а) архітэктары б) скульптары в) мастакі-графікі


12 Назавіце дэкаратыўна-прыкладное і манументальнае мастацтва розных жанраў, творы якога маюць на ўвазе фарміраванне малюнка пры дапамозе кампаноўкі, набору і замацавання на паверхні (як правіла - на плоскасці) рознакаляровых камянёў, смальты, керамічных плітак і іншых матэрыялаў.
13 Цыкл «Лічбы на сэрцы» належаць беларускаму мастаку

а) В. Жалток б) Р. Лойка в) М. Савіцкі


14 Тэмы палотнаў гэтага мастака – Радзіма. Ен стварыў шэраг карцін, прысвечаных будаўніцтву горада Салігорска «Гудзе зямля Салигорская», «Наваселы». Многа месца ў сваей творчасці мастак аддаў Мінску – «Раніца новага Мінска», «Мой Мінск», «Стары і новы Мінск». Аб кім ідзе размова?

а) М.В. Данцыг б) М. Савіцкі в) С. Селіханаў


15 А. Анікейчык савецкі і беларускі

а) скульптар б) мастак в) акцер

Тэма 8 Айчынная культура ў другой палове 50-х — першай палове 80-х гг. XX ст.: літаратура, музыка, тэатр і кіно
1 Якому рэгіену Беларусі прысвечана эпічная трылогія I. Мележа

а) Палессю б) Падняпроў’ю в) Паазер’ю


2 У 1978 годзе М. Танк атрымаў Ленінскую прэмію за зборнік вершаў

а) «Сожскія сосны» б) «Нарачанскія сосны» в) «Прыпяцкія сосны»


3 Пісьменнік У. Караткевіч працаваў у жанры

а) ваеннай прозы б) лірычнай прозы в) гістарычнай прозы


4 Аповесць «Жураўліны крык» належыць пяру

а) В. Быкаў б) У. Караткевіч в) П. Броўка


5 Суаднясіце пісьменнікаў і жанры, у якіх яны працавалі

1 П. Броўка

2 І. Шамякін

3 К. Крапіва

а) драматург, байкапісец

б) паэт

в) празаік
6 Назавіце знакамітага беларускага драматурга, аўтара «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык».
7 Па творах гэтага пісьменніка пастаўлены кінафільм «Альпійская балада», «Воўчая зграя», «Абеліск». Назавіце яго.
8 ВІА «Сябры» у пачатку 70-х гадоў 20 ст. пачыналі сваю творчаю дзейнасць у горадзе

а) Гродна б) Віцебске в) Гомелі


9 С. Станюта -

а) пісьменніца б) навуковец в) актрыса


10 Назавіце мастацкі фільм, камедыю, знятую ў 1983 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аўтар сцэнарыя - А. Дудараў. Лірычная камедыя, якая ярка паказвае жыццё, радасці і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гадоў 20 ст. Усевалад Санаев у ролі васьмідзесяцігадовае ветэрана працы і трох войнаў Фядоса Ходаса. Ён аўдавеў, у яго выраслі тры сыны. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук)- чалавек грунтоўны, але празмерна ашчадны. Малодшы, Васіль (Мікалай Карачанцаў), весялун і небарака, усё грае на гармоніку ды гуляе. Сярэдні, Сашка (Міхаіл Какшонаў) вядзе качавое жыццё, пятнаццаць гадоў не быў дома - зарабляе доўгі рубель у чужых землях (на Курыльскіх астравах). За кожнага з іх перажывае стары, якога сусед Цімафей (Барыс Новікаў) кожную раніцу пытае, калі ён «паміраць» збіраецца.
11 Г. Гарбук знакаміты беларускі

а) архітэктар б) акцер в) мастак


12 Назавіце вакальна-інструментальны ансамбль створаны ў Мінску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песнях «Белавежская пушча», «Беларусь», «Вологда» і шматлікіх іншых.
13 Назавіце савецкага беларускага кінарэжысера, акцера кіно. Аднаго з заснавальнікаў беларускага кіно. Ен здымаў камедыі, драмы, біяграфічныя фільмы. Асноўная тэматыка - гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы з характэрнай рамантычнай узнёсласцю, эпічнай шырынёй. Пастаноўшчык першага гукавога беларускага фільму «Першы ўзвод». Сярод іншых карцінаў - «Залатыя агні», «Пяюць жаваранкі», «Канстанцін Заслонаў».

а) У. Мулявін б) В. Корш-Саблін в) 3. Канапелька


14 Тэатральнае прадстаўленне, у якім асобныя музычныя нумары чаргуюцца з дыялогамі без музыкі. Яны пішуцца на камічны сюжэт, музычныя нумары ў іх карацейшыя за оперныя, у цэлым музыка носіць лёгкі, папулярны характар, аднак успадкоўвае напрасткі традыцыі акадэмічнай музыкі – гэта ……
15 I. Лучанок, Э. Ханок, Л. Захлеўны беларускія савецкія

а) спевакі б) рэжысеры в) акцеры


Тэма 9 Беларуская культура на сучасным этапе: нацыянальна-культурнае адраджэнне і архітэктура
1 Назавіце мастацтва праектавання і ўзвядзення будынкаў альбо комплексы збудаванняў, якія арганізуюць адкрытую прастору, афармляюць прасторавае асяроддзе для жыцця і дзейнасці чалавека.
2 Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» быў прынят

а) 1990 б) 1991 в) 1989


3 Роўны статус рускай мове з беларускай нададзены пасля рэферэндума

а) 1997 года б) 1995 года в) 1996 года


4 Галерэя імя Г. Вашчанкі размешчана ў горадзе

а) Віцебску б) Гродна в) Гомелі


5 Аб чым ідзе размова? Скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці, рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр, вылучаецца яскравым архітэктурным рашэннем, сваёй формай нагадвае агранены алмаз, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету.
6 Беларускі мастак. Уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі. Працуе у галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі.

а) М. Купава б) М. Селешчук


7 М.К. Вінаградаў і В.У. Крамарэнка

а) знакамітыя спевакі б) скульптары в) архітэктары


8 Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс у горадзе Мінску «Мінск-Арэна» быў адкрыты

а) 2010 б) 2011 в) 2008


9 А.Марачкін беларускі

а) мастак б) скульптар в) архітэктар


10 Новы будынак чыгуначнага вакзала ў Мінску пачаў сваю працу ў

а) 2000 б) 2004 в) 2006


11 Элементы кампазіцыі, упрыгожванне, якое ўзбагачае змест мастацкага твора, а таксама сукупнасць сродкаў і прыемаў у архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладном мастацтве - ……
Тэма 10 Беларуская культура на сучасным этапе: літаратура
1 Назавіце аўтара аповесці «У войны не женское лицо»
2 Л. Дайнека працуе ў літаратурным жанры

а) гістарычным б) дэтэктыўным в) фантастычным


3 А. Разанаў вядомы беларускі

а) паэт б) празаік в) драматург

4 Назавіце беларускага драматурга, аўтара «Чорная панна Нясвіжа» (1998), «Радавыя» і г.д.
5 Л. Дранько-Майсюк вядомы беларускі

а) архітэктар б) акцер в) паэт


6 Як называюцца вершаваныя мастацкія творы?
7 Назавіце псеўданім беларускага пісьменніка, мастака, выдаўца У.В. Адамчыка

а) Адам Полюс б) Адам Глобус в) Адам Мерыдыян


8 Назавіце аўтара аповесці «Тры жыцці княгіні Рагнеды»

а) А. Дудараў б) С. Алексіевіч в) К. Тарасаў


9 Як называецца не сапраўднае імя, пад якім часцей за ўсе працуюць некаторыя пісьменнікі, літаратары, мастакі?
10 Аповесць «Каласы пад сярпом тваім»

а) фантастычная б) дэтэктыўная в) гістарычная


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка