Білет № 8
-
Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — XIV ст. Барацьба за вялікае княжанне
1. Дзяржаўны лад ВКЛ характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь («гаспадар»). Першы кіраўнік ВКЛ Міндоўг атрымаў нават каралеўскі тытул. Улада вя-лікага князя лічылася неабмежаванай. Такую ўладу называюць манархіяй. Найважнейшымі абавязкамі князя былі абарона краіны, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі, аб’яўленне вайны і заключэнне міру, распараджэнне дзяржаўнай казной (грашовымі сродкамі), прызначэнне на дзяржаўныя пасады. У XIII—XIV стст. пры вялікім князю існавала велікакняжацкая (гаспадарская) рада, назва якой паходзіць ад слова«раіцца». Яна з’яўлялася спачатку дарадчым органам, і яе роля была вельмі абмежаванай.
Пасля Гедыміна, у якога было 7 сыноў, велікакняжацкі трон заняў не старэйшы, а сярэдні сын. Гэтым засталіся незадаволены іншыя сыны, асабліва Альгерд і Кейстут. Яны заключылі паміж сабою дамову і сталі правіць сумесна. Тэрыторыя ВКЛ была падзелена на дзве часткі: усходняя была пад уладай Альгерда, а заходняя належала Кейстуту.
Альгерд прыняў тытул вялікага князя, і далейшае палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з яго дзейнасцю ў 1345—1377 гг. Ён вызначыўся ў справе пашырэння межаў ВКЛ. Напрыклад, у выніку паспяховай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1362 г. была вызвалена ад ардынцаў тэрыторыя Украіны. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча. У выніку агульная тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая. У другой палове XIII — XIV ст. тэрыторыя дзяржавы падзялялася на княствы, землі і воласці.
2. Барацьба за вялікае княжанне. Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім у 1377—1392 гг. стаў яго малодшы сын Ягайла. Ягайла вельмі баяўся саперніцтва свайго дзядзькі Кейстута, які ў 1381 г. адлучыў Ягайлу ад улады і саслаў у Віцебск. Аднак у наступным годзе Ягайлу ўдалося заняць сталіцу ВКЛ Вільню. Кейстут быў захоплены ў палон і задушаны па загадзе Ягайлы ў Крэўскім замку. Сын Кейстута Вітаўт, які разам з Кейстутам, быў у налоне ў Крэўскім замку і якому ўдалося ўцячы, накіраваўся да крыжакоў па дапамогу ў барацьбе за ўладу.
Ягайла захаваў велікакняжацкую ўладу, але яе не прызналі ні Вітаўт, ні сын Альгерда князь Андрэй Полацкі. Ён вымушаны быў пакінуць Полацк і заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў з войскам на дапамогу татарам, прозвішча Данскі. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя Андрэй Полацкі вярнуўся на радзіму і адваяваў сабе Полацк.
 |