Аб цяжкім становішчы насельніцтва Вязынскага пастарунка Вілейскага павета — паведамленне каменданта пастарунка паліцыі Стафана Гедройца каменданту павятовай паліцыі ад 20 лютага 1933 г.: «Згодна ўказання № С1/19(секр.) ад 18/2-1933 г. паведамляю, што ў сувязі з дзяжурствамі на тэрыторыі пастарунка і размовамі з насельніцтвам і інфарматарамі мною атрыманы наступныя звесткі.
1). У вёсцы Селішча 42 гаспадаркі агульнай плошчай 76 дзесяцін зямлі, у склад якіх уваходзяць забалочаныя лугі, з якіх мясцовыя жыхары нарыхтоўваюць сена на корм для скаціны на зімовы перыяд. Але з-за таго, што насельніцтва да паловы лета вымушана пасвіць скаціну на гэтых лугах, трава не паспявае адрастаць і сена збіраюць вельмі мала.
Па блізкасці ад вёскі ёсць дзяржаўныя і прыватныя лясы, але насельніцтва не можа атрымаць права на выпас скаціны нават за грошы, таму што дзяржаўнае лясніцтва і прыватная адміністрацыя маёнтка Вязынь не дазваляе пасвіць жывёлу, што і з'яўляецца і прычынай варожага настрою насельніцтва.
У гэтай вёсцы вялікае незадавальненне падаткамі і дзеяннямі секвестратараў, якія пазабіралі апошняе палатно ў сялян. Амаль ні ў каго з сялян няма свайго лесу, а ім трэба паліва. Больш заможныя гаспадары купляюць яго ў Хаценчыцкай гміне, перавозяць за 25 кіламетраў. Але з-за таго, што цэны як у прыватным Вязынскім лесе, так і ў дзяржаўных лясах Вязынскай гміны вельмі высокія, і малы працэнт насельніцтва купляе ці бярэ паліўныя адходы, што прыводзіць да крадзяжу лесу, бо бяднейшая частка насельніцтва іншага выхаду не мае, хаця і суровыя меры пакарання». (Ф. 10. Воп. 1. Спр. 357. Л. 31).
У 1933 годзе на тым месцы (в. Уладыкі, месца пахавання паўстанцаў 1863 года), дзе быў насыпаны курган, які ўвянчалі надмагільная пліта і высокі крыж з прымацаванай да яго мемарыяльнай дошкай, што збераглася, хоць і ў пашкоджаным выглядзе, да нашых дзён.
“Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003
У вёсцы Баяры 10 лістапада 1933 года нарадзіўся паэт Іван Іосіфавіч Лашутка- член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года. Ён заканчваў сярэднюю школу ў Ільі.
У школьным музеі “Вілейшчына літаратурная” шмат сабрана матэрыялаў аб Лашутку І.
“Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут, з матэрыялаў музея “Вілейшчына літаратурная”.
1934
У 1934 годзе Ганна (Сухая)закончыла (Вілейскую) гімназію.
У.С. Кажамяка. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011
ТОНКОВИЧ ВИКТОР СТЕПАНОВИЧ родился 16 апреля 1934 г. в деревне Карытница Вилейского района Минской области.
Кандидат экономических наук (1962 г.). Ученое звание доцента было присвоено в 1965 г., профессора — в 1995 г.
В 1982, 1986 и 1989 гг. работал профессором Камагуэйского государственного университета и одновременно консультантом Министерства сельского хозяйства Республики Куба.
Автор 125 научных публикаций, в том числе пяти монографий. Участвовал в подготовке трех учебников и учебных пособий. Основные издания: Хозяйственный расчет в колхозах и совхозах. Мн., 1968; Совершенствование хозрасчета в колхозах и совхозах БССР. Мн., 1969; Экономика предприятий и отраслей АПК. Мн., 2007; Научные основы импортозамещения. Мн., 1990. За рубежом опубликовано шесть научных работ.
Награжден орденом «Знак Почета», почетными грамотами Министерства образования Республики Беларусь, Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, ректората БГЭУ.
Член правления общества «Знание» Республики Беларусь. Солист вокального народного ансамбля профессорско-преподавательского состава
У другой палове 1937 года завод (пазней шклозавод “Залессе”) пачаў выпускаць прадукцыю, пераважна лямпавае і аконнае шкло, а таксама аптэкарскі посуд.
(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)
Фларыян Каляда пры Польшчы быў узнагароджаны Крыжам за прыкладнае вядзенне ўласнай гаспадаркі. Тады ў Вілейскім павеце толькі два гаспадары-уласнікі атрымалі гэту прэстыжную ўзнагароду – другім быў Ілля Гамолка з Мачычаў.
Міхась Рудкоўскі ўмеў правіць гармонікі і сам лоўка іграў на іх, а потым з’ехаў з Лёпаўшчыны ў Дварэц і там памёр.
Васіль Рудкоўскі хадзіў па вёсках і шыў людзям вельмі файныя і цёплыя кажухі. Ён быў яшчэ і цымбалістам і ахвотна весяліў народ.
Андрэй Рудкоўскі майстра на ўсе рукі быў, умеў пачыніць і замок, і гадзіннік, і што хочаце.
Пётра Курац клаў у сялянскіх хатах такія цудоўныя печы, якія ніколі не дымілі і доўга заставаліся цёплымі.
А Васіль Курац, нібы той Мічурын, прышчапляў дзічкі і забяспечваў саджанцамі амаль усё наваколле.
Яшчэ лёпаўскія майстры-ўмельцы ездзілі добрым часам у вёску Сербіна да старавераў, амаль за 20 км, каб купіць там колы для калёсаў. Калёсы майстравалі дома самі, набыўшы яшчэ ў Ільянскага Фрэйды, яўрэя-гандляра, металічныя восі, а яшчэ шворны і, часам, іншую дробязь.
Трэба нагадаць, што ў Ільі было шмат яўрэйскіх крамаў, дзе можна было купіць усё, што хочаш, былі б толькі грошы, а калі іх не было, то набыць патрэбныя рэчы дапамагаў бартар( рабіўся абмен тавараў на яйкі, збожжа, сена і г.д.).
Аднак, асабліва вядомым быў тады ў Ільі магазін лакцёвых тавараў – вельмі ж прыгожыя прадаваліся там тканіны для сукенак.
Вялікім попытам некалі ў насельніцтва карысталася гонта. Юстын Каляда з Лёпаўшчыны рабіў яе шмат і прадаваў, нават, хадзіў па вёсках і там выконваў заказы. Тады на відавоку прыгажэлі хаты пад гонтавымі дахамі, скінуўшы з сябе саламяныя стрэхі.
У нядзелю ехалі на вазах і ішлі лёпаўшчынскія жыхары і жыхары другіх вёсак у Ілью на кірмаш. Яны прадавалі там сёе-тое, і куплялі, канешне, сабе і дзецям і ласункі, і абноўкі. Сустракаліся са знаёмымі і сваякамі, рукаліся і цалаваліся, радаваліся і смяяліся на ўсе свае кірмашовыя зубы. На тых жа вазах і пешшу, на сваіх дваіх,як кажуць, павесялеўшыя на людзях, вярталіся ў канцы дня ў свае вёскі дамоў, крыху пабачыўшы другога свету.
А на фэсты некалі збіраліся ў Ілью з усяго наваколля людзі, ніхто не заставаўся дома, хадзілі ў царкву, у касцёл да Бога, аддана яму маліліся, шчыра святкавалі ўсе.
У.С. Кажамяка. “Там за лесам”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011
1938
ІЛЬЯ, У 1938 г. цэнтр вясковай гміны, мястэчка, 236 двароў, 1333 жыхары і лясная старожка (1 двор, 5 жыхароў).
Абадоўцы. …маёнтак, у Ільянскай вясковай гміне, 4 двары, 162 жыхары.
Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010
Альхоўка. У 1938 г. у Ільянскай вясковай гміне, засценак (5 двароў, 30 жыхароў) і лясная старожка (1 двор, 7 жыхароў).
“Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003
АСЦЮКОВІЧЫ. У 1938 г. маёнтак, у Ільянскай вясковай гміне, уласнасць Софіі Тукалы і яе дзяцей, 10 двароў, 108 жыхароў. У 2003 г. вёска, 42 двары, 99 жыхароў; магазін.
БАЯРЫ. У 1938 г. у Вязынскай вясковай гміне, 3 вёскі: Баяры Баравыя (13 двароў, 84 жыхары), Баяры Вялікія (29 двароў, 168 жыхароў) і Баяры Ражынскія (12 двароў, 74 жыхары).
“Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003
У 1938 годзе яно ўваходзіла ў склад Хаценчыцкай вясковай гміны, налічвала з калоніяй 20 двароў і 122 жыхары. У 2003 годзе вёска захавала толькі 8 двароў і 17 жыхароў.