… у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц




старонка3/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5

САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЯ ВАЙНА 1920 г.

Атрымаўшы перамогі на Усходнім і Паўднёвым франтах, Чырвоная армія пасля некаторай перадышкі начала ўмацоўваць Заходні фронт.

4 ліпеня яго ўдарная групоўка перайшла ў наступленне ў напрамку Полацк — Смаргонь — Ліда. Вось некалькі данясенняў з аператыўнай зводкі Заходняга фронту тых дзён.

15-я армія: 162-я брыгада раніцай 10 ліпеня выйшла на лінію Брусы — Вузла, а 160-я пачала наступленне на Іжу. Войскі 16-й дывізіі ўвайшлі на лінію перад Вілейкай. Часці 33-й дывізіі ўжо ў 12.00 10.7.1920 г. вялі бой за станцыю Вілейка, збіўшы непрыяцеля з умацаваных вышынь. Горад у хуткім часе быў заняты нашымі часцямі, якія панеслі некаторыя страты. Так, былі паранены камандзіры 288-га і 290-га палкоў.

11-я дывізія, 31-я брыгада, збіваючы праціўніка 91-м і 92-м палкамі, заняла мястэчка Вязынь, узята 9 палонных. У 14.00 96-му палку загадана заняць лінію Есьманаўцы — Ляўкова. 94-ы полк заняў Забор'е. Кавалерыйскі полк, праследуючы праціўніка, захапіў у палон двух афіцэраў і 300 салдат. 33-я брыгада знаходзіцца ў раёне м. Ілья. Анератыўны нункт дывізіі пераносіцца ў Вілейку.

Назаўтра 54-я дывізія да 11.00 займала лінію на рацэ Нарачанка; 16-я дывізія — лінію м. Ганута — в. Швяды, 33-я — лінію в. Смердзяя м. Вязынь, 11-я — Паняцічы — Кухты. Наступленне дывізіі нрацягваецца. Станцыя Маладзечна гарыць.

Часці 3-й арміі рухаліся з Даўгінава на Хаценчыцы. Чырвоная армія імкліва рухалася на Захад. У ходзе летняга наступлення Чырвоная армія вызваліла амаль усю тэрыторыю Беларусі, на якой да канца ліпеня 1920 г. была ўстаноўлена савецкая ўлада. Літоўска-Беларуская ССР ужо не існавала. 31 ліпепя ў Мінску была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР. Вілейскі павет увайшоў у склад БССР, ён падзяляўся на 10 аддзелаў, якія займаліся ўсімі асноўнымі пазіцыямі жыцця навета.

Валасным рэўкомам дазвалялася арганізоўваць толькі 4 аддзелы: кіравання, зямель Рэўком і партыйныя арганізацыі пастаянна клапаціліся аб стварэнні спрыяльных умоў работы культурна-асветных устаноў. Яны забяспечвалі іх літаратурай, дровамі, пераводзілі ў больш прыстасаваныя лля гэтага памяшканні. Так, сход камуністычнай ячэйкі Хаценчыцкай воласці прапанаваў рэўкому перавесці народны дом, адкрыты тут раней, у будынак школы, а школу размясціць у былым доме памешчыка, што і было выканана. Перад пачаткам навучальнага года Вілейскаму аддзелу народнай асветы (загадчык І.І.Сапрык) было выдзелена 5 905 295 рублёў, на абсталяванне ў горадзе Народнага дома і бібліятэкі — 100 000 рублёў, а на дзіцячы прытулак — 19 000 рублёў.

12 кастрычніка ў Рызе быў надпісаны прэлімінарны (папярэдні) мірны дагавор, але сныненне ваенных дзеянняў прадугледжвалася толькі к канцу сутак 18 кастрычніка. У сувязі з гэтым у дырэктыве Заходняга фронту арміям гаварылася: «На працягу 6 дзён пасля падпісання 12.10.20 г. дагавору аб перамір'і ваенныя дэеянні спыняць...

Камандарму 3-й арміі, трывала ўтрымліваючы за сабой раён Крайск Старынкі Ілля, у 6.00 15.10 пачаць адвод арміі на лінію Дзісна - Пагост, што на 10 км паўднёва-ўсходней Даўгінава Старынкі Ілля.

Камандарму 16-й аднавіць палажэнне на правым фланзе арміі, выхадам на лінію Ілля Радашковічы Заслаўе.

Камандарм Тухачэўскі член РВС Уншліхт»

Аднак і пасля наступлення перамір'я спакойяага жыцця не было. Аб гэтым сведчыць данясенне Хаценчыцкага валаснога рэўкома ў Мінскі павятовы рэўком аб парушэнні палякамі ўмоў перамір'я і бясчынствах бандаў дэзерціраў.

«19 лістапада 1920 г. Насуперак умовам аб перамір'і польскія легіянеры да цяперашняга часу не перастаюць пераходзіць устаноўленую ліінію, праводзяць рабаванні-рэквізіцыі ў раёне Хаценчыц, у паласе, прылягаючай да граніцы. Забіраюць авечак, свіней, буйную рагатую жывёлу, хлеб і фураж, і нават 16 лістапада 4 легіянеры прыехалі арыштаваць былога старшыню Хаценчыцкага валрэўкома тав.Бохана, які па выпадку хнаробы знаходзіўся дома ў вёсцы, размешчанай за 6 км ад граніцы. Ад арышту Бохана выратавала яго хвароба. Рэўкомам на месца была паслана міліцыя, якая палякаў ужо не застала. У прыфрантавой паласе, пазбаўленай воінскіх часцеіі, гпрупіраваліся банды дэзерціраў, якія вытвараюць бясчынствы, рабаўніцтвы, забойствы, як, нанрыклад, у в. Жукаўка Бяларуцкай воласці зняты пост, адзін чырвонаармеец забіты, другія выратаваліся ўцёкамі. Просім данесці ў Мінск і прыслаць міліцыі не менш 20 чалавек.

Старшыня рэўкома Мілеўскі

За сакратара Н.Кратовіч»

Яшчэ на працягу некалькіх месяцаў бакі вялі распрацоўку мірнага дагавору.

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1,кн. 1—2. Вільня; Нью-Ёрк; Мн.; Прага, 1998.

Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918-1920 гг.: Сб. документов и материалов. Т. 1 2. Мн., 1968-1971.

Борьба за Советскую власть в Литве 1920 гг. Сборник документов. Вильнюс, 1967.

Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы. Т. 1. Мн., 1957.

Иностранная военная интервенция в Белоруссии 1917 - 1920 гг. Мн., 1990.

Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917 1922 гг). Мн. 1999.

Луцкевіч Антон. Польская акупацыя ў Беларусі. Вільня, 1920.

Людзі нарачанскага краю. Мн., 1975.

Петренко П.Т. Ревкомы Белоруссии. Мн., 1975.

А.В.Рогач


Год быў вельмі цяжкі, праз мястэчка двойчы праходзіў фронт. 14 красавіка каталікі на чале з Г. Краповічам і А. Станкевічам у вёсцы Дварэц пры садзейнічанні польскай улады адабралі ў Свята-Іосіфаўскага прыхада царкву, зямлю і ўсе пабудовы. Святара айца Васілія Альбава выгналі з дома. Ен месяц жыў у наёмнай сялянскай хатцы, пакуль не перабраўся ў вёску Латыголь. Адбіраючы царкву, каталікі наздзекаваліся над праваслаўным крыжам, які стаяў непадалёк ад новага касцёла ля скрыжавання на Вілейку. Крыж гэты пад кіраўніцтвам войта Станкевіча выкапалі і кінулі пад плот. На другі дзень праваслаўныя паднялі яго і паставілі каля Венядзіктага. Другі праваслаўпы крыж на базарнай плошчы, пастаўлены паводле падання з нагоды збавення ад нейкай заразнай хваробы, каталік Восіп Брыль спілаваў і ператварыў яго з васьміканечнага ў чатырохканечны каталіцкі крыж.

10 ліпеня палякі адступілі, і мястэчка занялі бальшавікі, якія хутка падышлі амаль да самай Варшавы, але былі там разбіты. У верасні дэзарганізаваная Савецкая Армія зноў адступіла да Бярэзіны. Жыхары з коньмі хаваліся па лясах, але іх там знаходзілі і гналі ў абоз. Вельмі многія пакідалі сваіх коней, а некаторыя гінулі ў абозе. Вайскоўцы забіралі ў жыхароў жывёлу, хлеб, вопратку.

3 ліпеня па верасень была Савецкая ўлада. Старшынёй валрэўкома быў селянін мястэчка Ілія Восіп Вікенцьевіч Вайцяхоўскі. Духавенства мабілізавалася на тэхнічныя работы. За 1000 савецкіх рублёў давалі 15 — 20 царскіх. Пры Савецкай уладзе прыхаджане Свята-Іосіфаўскага прыхода зноў вярнулі сабе храм, і адрамантавалі яго, а таксама аднавілі на базары праваслаўны крыж. Храм асвяціць не паспели, бо ў верасні прыйшлі палякі.

Савецкая ўлада разбіла Урангеля з яго добраахвотнай арміяй і заключыла перамір'е з ІІольшчай. 3 18 кастрычніка граніца стала па рэчцы Ілія, і праз яе нельга было ні прайсці, ні праехаць. Прыхаджане за рэчкай былі адрэзаны ад пастыра і царквы.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

А бацька мой Пётр (Янкоўскі), 1891 года нараджэння, гэтым часам, закончыўшы настаўніцкую семінарыю, працаваў каля Омска ў вёсцы Платава настаўнікам. У 1920 годзе ён вярнуўся ў Залескія на гаспадарку. Але да зямлі ён не цягнуўся, любіў школьную працу, мастацкую самадзейнасць, дарэчы, ад яго гэта перадалося і мне.

Бацька адкрыў у Залескіх сваю школу ва ўласнай хаце, у яго былі дзве хаты-пяцісценкі. Школа была беларуская, пачатковая, чатыры класы. У 1928 ці 1929 годзе польскія ўлады захацелі зрабіць гэту школу польскай і прапанавалі бацьку перавучыцца на спецыяльных курсах на польскага настаўніка. Бацька адмовіўся і, такім чынам, згубіў пасаду настаўніка.

У.С. Кажамяка. “Гэтым часам”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

У грамадзянскую вайну Абадоўцы былі спалены. Быў разбураны спіртзавод, малочны завод, разграблена жывёлагадоўчая ферма. У Абадоўцах было 200 кароў, 24 кані, 2 грузавыя аўтамабілі, яны забяспечвалі вываз кардону з фабрыкі ў Раёўцы (належала Багдановічу) на чыгунку ў Краснае. Працаваў малочны завод, які вырабляў масла, сыр. Таксама вырабляліся каўбасныя вырабы. Навакольныя вёскі Старынкі, Баяры, Кавалі, Бязводнае, Карытніца забяспечвалі маёнтак пана рабочай сілай. Быў свой цагельны завод у “Цагельні”.

У цэнтры Абадоўцаў знаходзіліся 3 сажалкі для развядзення рыбы.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Па дарозе на Залескія з левага боку недалёка ад дарогі стаіць, зроблены з бетону пагранічны пост-стражніца. У 1920 годзе тут праходзіла дзяржаўная мяжа паміж Савецкай Расіяй і Польшчай.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

1921

3 1921 г. Ілья ў складзе Польшчы.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР і УССР з аднаго боку, і Польшчай — з другога, як было сказана ў яго прэамбуле «канчатковы, ганаровы і заснаваны на ўзаемнай згодзе». Інтарэсы Беларускай ССР тут прадстаўлялі расіяне. У выніку гэтага акта была назначана дзяржаўная граніца паміж Расіяй, Беларуссю і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай з другога. Частка памежнай лініі прайшла па ўсходняй і паўднёвай частках Вілейскага раёна, і ўся яго сучасная тэрыторыя ў складзе Заходняй Беларусі адышла да Польшчы. Граніца праходзіла па р. Віліі да перасячэння яе з гасцінцам з Даўгінава ў Мінск у в. Камена, далей пятляла да в. Батурына і зварочвала ў бок Радашковіч. Пагранічнымі былі вёскі Вардамічы, Пагост, Аўсянікі, Зацемень, Боркі (спаленаў Вялікую Айчынііую вайну), Чарвякі (цяпер Сакалоўка), Лукавец, Рабцы, Лоўцавічы, Будзькі і інш.


Гэты год быў вельмі багаты на ўраджай. 24 жніўня Ілію наведаў яго высокапраасвяшчэнства архіепіскап Літоўскі і Віленскі Яліўферый. Было цудоўнае надвор'е, нягледзячы на працоўны час, людзей сабралася вельмі шмат, больш, чым збіраецца на Вялікдзень. Сустрэлі ў 10 гадзін хлебам-соллю. 3 крэсным ходам уладыка ўвайшоў у храм. Шлях яго пасыпалі кветкамі разадзетыя дзеці. Была наладжана ўрачыстая літургія, на якой уладыка казаў людзям павучальныя словы. Каля дома святара архіпастару прадставіліся ўсе члены прыхадскога Савета і атрымалі ад яго благаславенне. Пасля абеду ў доме святара а пятай гадзіне ўладыка паехаў у в. Латыголь. Гэты дзень застаўся ў памяці не толькі праваслаўных, але і іншаверцаў.

Але наколькі дзень 24 жніўня быў радасны для Іліі, настолькі 20 ліпеня быў сумны і страшны. У гэты дзень таксама было шмат людзей з нагоды храмавага свята. Пасля богаслужэння гадзін у 5 дня ўдарыў набат. Успыхнуў пажар на двары доктара. Адтуль страшэннае полымя стала распаўсюджвацца ў розных накірунках. Праз нейкія паўтары гадзіны Ілія ўяўляла цалкам вогненае мора. Уся Мінская вуліца згарэла датла. Полымя ледзь удалося стрымаць ля народнага вучылішча каля самай царквы і каля дома шаўца Дуброўскага.

Ахвярамі сталі ў асноўным гандляры-яўрэі, хоць згарэла нямала дамоў і хрысціянскіх. Усяго — каля 60-ці. Прычына пажару не высветлена... Дзякуючы таму, што ў кожнага ёсць родзічы ў Амерыцы, якія прыйшлі на дапамогу, Ілія стала хутка адбудоўвацца. Ужо да зімы было пастаўлена шмат зрубаў, а некаторыя больш багатыя яўрэі пабудавалі нават дамы.

Справы ў кааператыва ў гэтым годзе вельмі добрыя. 3 8000 марак за год справы разгарнуліся да 1 500 000, чысты прыбытак — да 800 000. Але, нягледзячы на гэта, польскі элемент быў не задаволены членамі праўлення, падазраючы іх у шкоднай для Польшчы палітыцы, і вызвалі членаў праўлення святара Голасава і загадчыцу I. Бічун. Доўга змагалася грамадства за сваіх членаў, якія разумна вялі кааператыў і не займаліся палітыкай. На агульных сходах палякаў перамаглі. Але калі стала вядома членам праўлення, што кааператыў могуць зачыніць, а іх нават аддаць пад суд, дык сабралі другі раз агульны сход. Члены праўлення заявілі пра свой сыход. Было выбрана новае праўленне на чале з палякам палкоўнікам Астроўскім. Усе дзейсныя і ідэйныя кааператары-беларусы адышлі ад кааператыва.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.
Пазней, калі Заходняя Беларусь, у тым ліку і в. Ілья, увайшлі ў склад буржуазна-памешчыцкай Польшчы, ў в. Ілья была адкрыта пачатковая школа, а потым да 1939 года – сямігодка. Выкладанне вялося на польскай мове, размаўляць на беларускай мове забаранялася, заахвочвалася нацыянальная варожасць. Усё гэта рабілася з мэтай апалячвання беларускага народа, насельніцтва “Крэсов восходних” – так называлі тэрыторыю Заходняй Беларусі. Яшчэ калі дзеці рабочых з вялікімі цяжкасцямі маглі закончыць сямігодку, то аб сярэдняй, тым больш аб вышэйшай адукацыі, яны і думаць не маглі.

Запіс заслужанага настаўніка школы БССР Зяновіча Антона Іванавіча.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1922

У 1922 г. адбыліся выбары ў польскі сейм. Сярод 14 беларускіх сенатараў і паслоў, якія аб'ядналіся ў спецыяльны пасольскі клуб, былі і нашы землякі. Калі А.Уласаў (нарадзіўся ў Вілейцы, першы рэдактар «Нашай нівы») і А.Аўсянік (в. Асянікі) у рабоце сейма асаблівай актыўнасці не праяўлялі, то С.Рак-Міхайлоўскі і Б.Тарашкевіч з'яўляліся сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі інтарэсаў беларускіх працоўных. Вось прыклад: Вязынская адміністрацыя вырашыла пазбавіць мясцовых сялян сервітутнай (агульнай) зямлі. Яны звярнуліся да Браніслава Адамовіча за дапамогай, і ён з трыбуны сейма выкрываў буржуазныя законы і дзеянні ўрада.

У Вілейцы дзейнічаў мясцовы тэатр.Драматычныя гурткі дзейнічалі таксама ў Даўгінаве, Ільі, Забалацці і інш. мясцовасцях, дзе заўсёды з задавальненнем і добразычлівасцю сустракалі прыезджых і мясцовых артыстаў.

На той час кожны год 1 верасня ў многіх краінах на дзяржаўным узроўні праводзіўся Міжнародны юнацкі дзень. Камсамольцы Трыгузей па-свойму падрыхтаваліся да яго. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня яны вывесілі 2 транспаранты каля вёсак Цяпінцы і Селішча. 7 лістапада члены гэтай ячэйкі Канстанцін і Фёдар Апяцёнкі, Мікалай Шкода размясцілі такія ж транспаранты ўжо на дарозе Селішча — Латыгаль. Яшчэ раней камсамольца Арсенія Арлова затрымала паліцыя ў мястэчку Ілья з некалькімі сотнямі лістовак, і ён быў асуджаны на 8 гадоў турмы.

Дзяржаўнае будаўніцтва абмяжоўвала арганізацыі і камітэты. У канцы жніўня 1922 г. была разгромлена адна э такіх арганізацый, якая дзейнічала на тэрыторыі Войстамскай, Вішнеўскай і Занарачанскай гмін. 3 30 членаў гэтага атрада 26 былі арыштаваны і аддадзены пад суд. Сярод іх


кіраўнікі Іван і Піліп Яблонскія. Неўзабаве ўзброеныя людзі напалі па маёнтак Вішнеўка ільянскай гміны і расправіліся з яго ўладальнікам за жорсткія адносіны да сябе і іншых беднякоў. Паны з бліжэйшай акругі сабраліся на раду ў в. Шчокаўшчына, але партызаны строга папярэдзілі, што іх за падобныя дзеянні чакае такі ж лёс.

А.В.Рогач.

Год быў менш ураджайны, чым 1921-шы... У Расіі ў гэтым годзе быў страшэнны голад. Некалькі мільёнаў памёрла галоднай смерцю. Асабліва голад быў страшэнны ў Паволжы, на поўдні Расіі. Быццам з прычыны барацьбы з голадам Саўнарком выдаў дэкрэт, згодна якому з цэркваў забіраюць усё каштоўнае. Царкву абрабавалі. Ведаючы, што сродкі гэтыя не пойдуць на барацьбу з голадам, а галоўным чынам на камуністычную агітацыю, патрыярх Ціхан разаслаў граматы не раздаваць царкоўныя каштоўнасці. За гэта яго ў лютым арыштавалі і пасадзілі ў Данскі манастыр, пагражаючы аддаць пад суд. Многія ж архіпастары трапілі пад суд і былі расстраляны...

У лістападзе адбыліся выбары ў польскі сейм і сенат. Беларусы ішлі разам з астатнімі не польскімі нацыянальнасцямі па асобным спіску і правялі да 20-ці дэпутатаў у сейм і 11 у сенат. У сенат трапіў В. В. Багдановіч, у сейм прайшоў выдатны беларускі дзеяч В. Тарашкевіч...

Закупныя абедні і шлюбы адбываюцца пераважна за хлеб: 2 пуды абедня і 4—5 пудоў шлюб або кошт гэтай колькасці хлеба...

У Полыпчы быў створаны Мітрапалічы Свяшчэнны Сінод з мітрапаліта Варшаўскага Георгія, архіепіскапа Крамянецкага Дыянісія і епіскапа Польскага Аляксандра. Пасля таго як архіепіекап Віленскі Ялеўферый быў накіраваны
ў ссылку ў каталіцкі Кармаліцкі манастыр пад Кракавам, кіраваць епархіяй стаў сам «мітрапаліт Георгій Варшаўскі і ўсея праваслаўнай царквы ў Польшчы».

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)


1923

Год быў вельмі мокры, збожжавыя ў многіх месцах былі сапсаваны, а таксама бульба. У Польшчы вельмі абясцэнілася марка і ўзрасла дарагавізна. Напрыклад, пуд жыта ў студзені каштаваў 20 000 марак, а ў лістападзе ўжо 6 000 000. Карова ў чэрвені каштавала тры мільёны, а ў снежні дзвесце мільёнаў і г. д.

У гэтым годзе Віленскую кафедру заняў архіепіскап Феадосій, былы Смаленскі. У лютым архімандрыт Смарагд забіў мітрапаліта Варшаўскага за тое, што той у сваёй палітыцы дазволіў выгнанне праваслаўных епіскапаў з Польшчы і згадзіўся ўвесці аўтакефалію. Смарагда судзіў ваенны суд, але справу перадаў у звычайны, яна да цяперашняга часу не скончана...

Смяротнасць у гэтым годзе была малая.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

У 1923 годзе ў рабочым пасёлку (Шклянога завода, цяпер Партызанскі), дзе мелася 26 двароў, пражывала 149 жыхароў. Займаліся яны пераважна сельскай гаспадаркай. Толькі ў 1936 годзе было створана “Таварыства па аднаўленні і эксплуатацыі” завода “Залессе”. Прадалі 45 паёў па 100 злотых. Пайшчыкамі таварыства сталі былыя кваліфікаваныя рабочыя і майстры з закрытага каля Вільні аналагічнага прадпрыемства – усяго 42 чалавекі. Яны ўдзельнічалі ў аднаўленні гуты, а кіраваў справай спрактыкаваны спецыяліст Браніслаў Сцефановіч, яго выбралі і старшынёй кааператыва.



(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

АЛЬХОЎКА. У 1923 г. засценак, у Ільянскай гміне, 5 двароў, 28 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ГАРАВАТКА. У 1923 г. пасёлак, у Вязынскай гміне, 3 двары, 17 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЗАРЭЧЧА. У 1923 г. засценак, у Ільянскай гміне, 4 двары, 28 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАПУСЦІНА. У 1923 г. вёска, у Ільянскай гміне, 21 двор, 123 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАТОЎКА. У 1923 г. фальварак Катоўшчына, у Хаценчыцкай гміне, 1 двор, 10 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КРЫНІЦА 1-я. У 1923 г. вёска, у Вязынскай гміне, 15 двароў, 85 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КРЫШЦА2-Я. У 1923 г. вёска, у Ільянскай гміне, 10 двароў, 66 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ПАРТЫЗАНСКІ. У 1923 г. фабрычны пасёлак Залессе, у Ільянскай гміне, 26 двароў, 149 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

САКАЛЫ. У 1923 г. засценак, у Хаценчыцкай гміне, 4 двары, 24 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ШЧАРАЧЫХА. У 1923 г. вёска, у Хаценчыцкай гміне, 10 двароў, 71 жыхар.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1924

Год быў малаўраджайны. У многіх месцах з-за дажджоў прапала ўся бульба.

Школы польскія былі ў Іліі, Малявічах, Залескіх (беларуская), у Казлах, Шыпках, у Саколім Вуглу. Закон Божы выкладаў у школах праваслаўны святар, за што атрымліваў ад казны грошы.

Марка польская хутка падала, хлеб дайшоў да 5 000 000 за пуд. У абарачэнні былі паперкі ў 1,5 і 10 мільёнаў марак. За 10 тысяч марак нельга было купіць простую іголку. 3 ліпеня сталі з'яўляцца новыя грошы польскія злоты. 1 злот раўняўся 1 800 000 польскіх марак. За адзін амерыканскі даляр плацілі 5 злотых 18 грошай, а раней даляр даходзіў да шасці мільёнаў марак.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Згодна запісаў летапісу царквы в. Ілья ў 1924 годзе ў вёсцы Казлы працавала польская школа.



Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

Пачалі праводзіцца і больш буйныя, маштабныя аперацыі. 18мая 1924 г. нартызанскі атрад з 29 чалавек нечакана атакаваў у Крывічах будынак мясцовай паліцыі, захапіў яго і іпшыя ўстановы, а затым без страт знік у напрамку Крайска, пераправіўшыся цераз Вілію на лодках каля в. Спас. Праз паўгода ўжо марознай снежаньскай ноччу быў разгромлены паліцэйскі ўчастак у Ільі. Гэта была справа рук вопытных партызан С.А.Ваўпшасава, К.П.Арлоўскага і інш. Падобнае адбывалася і ва ўсёй Заходняй Беларусі, дзе за гэты перыяд прайшло каля сотні буйных ці менш значных акцый, што выклікала перапалох у памешчыкаў і асаднікаў, некаторыя з іх уцяклі ў цэнтралыіую Польшчу. Для ўмацавання граніцы ўздоўж яе сталі будаваць стражніцы і інш. ваенныя аб'екты, у т.л. у Пагосце, Крайскіх Пасеках, Сачыўках, Чарнаруччы, Батурыне, Лоўцавічах. Колькасць пагранічнікаў у кожнай з іх была каля 25 чалавек, што адпавядала ўзводу. Роты размяшчаліся крыху далей ад граніцы, напрыклад, у Даўгінаве, Альковічах, каля Хаценчыц. У савецкі час гэтыя памяшканні (кашары) выкарыстоўваліся пад сельскія бальніцы. Батальён стаяў у Будславе.



Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединенне с БССР: Документы и материалы. Т. 1 — 2. Мн., 1962 1972.

Люди нарочанского края: Воспомянання участников революционной борьбы в Великой Отечечественной войне. Мн., 1975.

Таўлай В.П. Дакументы, успаміны, артыкулы. Мн., 1984.

А.В.Рогач.

1925

6 красавіка праваслаўную царкву напаткала вялікае гора — памёр свяцейшы патрыярх Маскоўскі Ціхан...

У гэтым годзе Савецкую ўладу прызналі амаль усе заходнія дзяржавы...

У Савецкай Расіі з-за інтрыг Сінода пачалося праследаванне праваслаўнага духавенства, якое прызнае намесніка святога патрыярха мітрапаліта Пятра. Больш пяцідзесяці епіскапаў арыштавалі і кінулі ў турму.

Смяротнасць у пачатку года была даволі вялікая. Вяселляў мала. Нараджалася шмат дзяцей. Ураджай быў добры.

У гэтым годзе два разы быў моцны пажар у мястэчку. Па вуліцы Мінскай згарэла 14 яўрэйскіх дамоў. У Іліі адкрыты сялянскі кааператыўны банк.

Усіх прыхаджан у прыходзе каля 3020 чалавек.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1926

Жыццё прыхода прайшло без асаблівых перажыванняў і навін. У маі ўладу ўзяў у свае рукі г. Пілсудскі і скінуў прэзідэнта Вайцяхоўскага.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1927

Неўраджайны, але трава была добрая. Нараджальнасць невялікая, ды і смяротнасці вялікай не заўважалася...

Англія парвала дыпламатычныя адносіны з Савецкай Расіяй...

Зрабілі капітальны рамонт царквы на 1300 злотых. На рамонт бралася па тры злотыя з кожнага ўчастка.

У прыходзе з'явіліся баптысты, галоўны прапаведнік іх Мядзведскі. Баптысты з'явіліся ў 1926 годзе ў в. Чэхі і Шчукі, а таксама ў некаторых вёсках Вязынскага прыхода... Людзі спачатку цікавіліся баптыстамі і хадзілі глядзець на іх службы. А потым сталі абыякавымі і многім стала страшна глядзець на баптыстаў, калі іх пачынала трэсці. Баптысты кажуць, што гэта ў іх уваходзіць дух святы. Але, напэўна, уваходзіць не святы, а іншы дух, бо калі на святых апосталаў сыходзіў дух святы, іх не трэсла. Баптысты хваляцца, што ў час малітваў яны размаўляюць на незразумелай мове. Але тут проста шарлатанства, падман... Не прызнаюць баптысты крыж, ікон, таінства пастоў і многага іншага.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1928

Зіма доўгая. Вясна мокрая, лета таксама было мокрае і халоднае. Людзі амаль не купаліся. Ураджай быў дрэнны. Бульба амаль не ўрадзіла. Яравы хлеб людзі адсявалі па тры разы, і ўсё роўна жаць не было чаго. Сена таксама не вырасла. Смяротнасць у прыходзе была невялікая.

Эпідэмій асаблівых не было. Баптызм у прыходзе не развіваўся...

Руская праваслаўная царква пад кіраўніцтвам намесніка патрыяршага мітрапаліта Сергія Ніжагародскага прызнала бальшавіцкую ўладу, з-за чаго ад яе аддзялілася эмігранцкая праваслаўная царква на чале з мітрапалітам Антоніем (Храпавіцкім), а таксама павялічыўся раскол у самой рускай царкве. Каля 106-ці праваслаўных епіскапаў сядзяць у турме на Салавецкіх астравах. Салавецкі манастыр ператвораны ў савецкі засценак (турму).

У Полышчы далі праваслаўнаму духавенству датацыю — святарам у памеры 40 злотых у месяц, а псаломшчыкам — 10.

У Вялікую пятніцу перад св. Вялікаднем невядома з якой прычыны згарэла ўся вёска Боркі. На Вялікдзень усе прыхаджане зносілі ў дом святара ахвяраванні пагарэльцам. Гэтыя ахвяраванні — хлеб, сала, яйкі і г. д. на чатырох вазах адвезлі, і на другі дзень святар раздаў пагарэльцам.

20 ліпеня ўрачыста святкавалі ў прыходзе 100-годдзе прыхадскога храма. Было 7 святароў, 2 дзякі і мноства людзей, якія маліліся. Да юбілею храм аднавілі, купілі новую парчовую рызу святару за 300 злотых.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1929

Зіма была страшэнна халодная, мароз даходзіў да 40 градусаў. Людзі забіралі жывёлу ў хаты, а ў многіх гаспадароў змерзлі авечкі і каровы. Бульба вымерзла ў ямах, бо зямля прамерзла на глыбіню двух аршынаў...

25 кастрычніка ў Ілію прыехаў уніяцкі святар Міхаіл Сулкоўскі, былы святар праваслаўнай Пінскай епархіі. Яму каталікі далі стары касцёл (былая Свята-Іосіфаўская царква), усе пабудовы былога Свята-Іосіфаўскага прычта. Першую абедню ён адслужыў 27 кастрычніка. Нягледзячы на таннасць і зусім бясплатнае абслугоўванне, уніят поспеху не меў. У унію праваслаўныя не пайшлі. Адзін толькі былы семінарыст Мікола Гурновіч, сын былога фельчара, пайшоў у ўнію і паступіў у Люблінскі езуіцкі інстытут.

Смяротнасць была невялікая. Сектанства ў прыходзе таксама не развівалася. Прыхаджан было 3280 душ... Пуд хлеба восенню каштаваў 3—4 злотых, пуд бульбы — 1 злот.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Дзякуючы парадам і настойлівасці настаўніцы (Эміліі Кунавіч), Ганна (Сухая), не закончыўшы Ільянскую школу, паехала вучыцца ў Вілейскую гімназію, яе туды прынялі пасля здачы ўступных экзаменаў адразу ў пятую класу ў 1929 годзе.



Гл. У.С. Кажамяка. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

1930

Зіма была ўмераная, лёгкая. Вясна ранняя, сухая.
Увесь май амаль не было дажджу. Травы не раслі.

Унія не мае поспеху. 3 уніятамі варагуюць і каталікі. У маі 1930 г. пабудаваны ў м. Іліі на базарнай плошчы помнік паўстанцам 1863 г., забітым каля вёскі Уладыкі. 23 чэрвеня гэты помнік асвяціў епіскап каталіцкі Бандурскі ў прысутнасці самога п. прэзідэнта Польскай рэспублікі Ігнація Масціцкага, які аб'язджаў у гэтым годзе Віленшчыну.

Палова лета была сухая, а другая — дажджлівая, і восень таксама. Ураджай быў вельмі добры, але трава малая. 3 прычын добрага ўраджаю, а галоўнае таму, што Савецкая рэспубліка ва ўсе краіны дала ўсялякія тавары за бясцэнак, цэны страшэнна знізіліся на сельскагаспадарчыя прадукты. Так, пуд хлеба з 5 злотых дайшоў да двух. Заробкі таксама спыніліся, і грошы сталі вельмі дарагія.У людзей няма грошай...

Прыхаджан у прыходзе 3200 душ. Школ польскіх -7: Ілія — 7 класаў, Малевічі - 2 класы, Любча - 1 клас, Залессе— 1 клас, Паграбішча — 1 клас, Казлы -1 клас,. Шыпкі — 2 класы. Закон Божы выкладае прыхадскі святар на мацярынскай мове, г. зн. на беларускай. За кожны ўрок ён атрымлівае 1 злот 50 грошай, а ўсяго за месяц з усіх школ 168 злотых. Прыбытак ад прыхода ў сувязі з безграшоўем скараціўся амаль напалову.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Альбен Марцінавіч Шыверноўскі. Вучыўся ў Ільянскай школе з 1930 года. У 1940 годзе скончыў нашу школу.

У 80 – я гады быў начальнікам фінансавай службы войска польскага, палкоўнік. Памёр ад рака лёгкіх. Жонка і дзеці пражываюць у Варшаве. Бацька Марцін Шыверноўскі, член канспіратыўнай групы SZP у Ільі. Расстраляны ў Вілейцы (Малюнах) гестапо.

З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды”

У 1930 г. на сродкі нашчадка мясцовага паўстанца – пана Мечыслава Багдановіча з Абадоўцаў на плошчы мястэчка Ілья быў узведзены велічны дваццаціметровы (па іншых звестках 14,5 м) помнік-капліца “У гонар палеглых за вольнасць. 1863”.

На яго ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў прэзідэнт Польшчы І. Масціцкі.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003



Ігнацій Масціцкі (справа) на абедзе ў памесці Тукалаў

Фота з архіва Вілейскага краязнаўчага музея
… у пана Багдановіча ў Абадоўцах на яго сродкі існаваў сірочы дзіцячы дом.

У.С. Кажамяка. “Там за лесам”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

На Беларусі баяны вырабляла Маладзечненская фабрыка музычных інструментаў. Яна была створана пры непасрэдным удзеле жыхароў вёскі Суднікі. А да ўзнікнення гэтай фабрыкі баяны рабіў уручную ў Судніках славуты майстар Мікалай Суднік у 1930 гадах. На вяселлях і вячорках ад Радашковіч да Ашмян, ад Маладзечна да Докшыц яшчэ ў 50-х гадах можна было сустрэць гэтыя незвычайныя сляпуча-белыя з пералівамі высокія (каля 50 см) і вузкія інструменты з квадратнымі кнопкамі. На прыгожа выпілаванай з алюмінію рашотцы схаваны ў арнаменце надпіс “Суднік”.

Майстар баянаў Мікалай Суднік праславіў сябе і сваю вёску.

Мікалай Суднік нарадзіўся ў 1901 годзе. Меў 4 класы адукацыі. Самастойна навучыўся граць на баяне і майстраваць іх і гармонікі. Ён меў шмат заказаў на інструменты, пагэтаму трымаў вучняў, якіх вучыў рабіць баяны і іграць на іх. Дапамагаў яму яго родны брат Іван. Аднойчы на чарговым спаборніцтве музыкантаў у Будславе Іван на сваім самаробным баяне заняў першае месца.

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.


1931

Паводле перапісу 1931 г., Вілейскі павет плошчай 3421 км2 складаўся з адной гарадской і 12 вясковых гмін: Будслаўскай, Вішнеўскай, Войстамскай, Вязынскай, Даўгінаўскай, Жодзінскай, Ільянскай, Каловіцкай, Касцяневіцкай, Крывіцкай, Куранецкай і Хаценчыцкай, у якіх пражывалі ўжо 131 070 чалавек. 3 іх беларускую мову як родную назвалі 64 337 чалавек, а польскую — 59 474.

Значная частка насельніцтва жыла ў вёсцы і была занята ў сельскай гаспадарцы. Вілейка налічвала 876 дамоў і 5533 жыхары. У самым буйным сельскім населеным пункце мястэчку Даўгінава — было 580 дамоў і 3346 жыхароў. Самая вялікая па плошчы (амаль 500 км2) была Куранецкая гміна, а па колькасці насельніцтва Даўгінаўская (больш за 16 тыс. чалавек). Прамысловасці ў павеце амаль ніякай не было. Выключэнне складалі кардонная фабрыка «Раёўка» (134 рабочыя), вінаробны завод у Хаценчыцах (12 рабочых), 2 гарбарныя заводы (па 3 — 5 чалавек), З смалакурні, 4 лесанілкі, некалькі вадзяных млыноў; дзейнічала саматужная вытворчасць. Асноўная частка насельніцтва была занята ў аграрным сектары, пераважалі асабістыя гаспадаркі памешчыкаў, асаднікаў і іншых блізкіх да ўлад землекарыстальнікаў, якім належала палова пасяўной плошчы павета. 33 панскія маёнткі валодалі 32 тыс. га зямлі, сярод іх найбольш буйнымі былі любанскі маёнтак Крукава і вязынскі Гарадынскага (каля 9 тыс. га зямлі кожны). Па 6 тыс. га мелі Скірмунт з Тэклінаноля, Галавач з Гануты і Багдановіч з Абадоўцаў. 80 асаднікаў валодалі 2350 га, у распараджэнні 890 фальварковых гаспадарак было больш за 11 тыс. га, а 8 тыс. беднякоў мелі каля 15 тыс. га. Ураджайнасць сельскагаспадарчых культур заставалася на вельмі нізкім узроўні, не дасягаючы і 10 ц збожжа з гектара.



Камендант пастарунка з Ільі ў той час дакладваў: «...асноўны занятак насельніцтва - земляробства. На тэрыторыі пастарунка 2376 гаснадарак, з іх на 2 — 5 га мае 638, а менш за 2 га - 722. Жывецца ім вельмі дрэнна. Адзіная магчымасць зарабіць у зімні дзень пры распрацоўцы і вывазцы лесу. Большасць сялян працуюць у Абадоўскага пана і пры падвозцы лесу на фабрыку «Раёўка». Беспрацоўя няма, але ў вёсках назіраецца перанасычанасць, і вялікія сем'і не могуць сябе пракарміць, а пастаянны занятак знайсці цяжка».

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1931 г. - мястэчка, цэнтр гміны Вялейскага павета Віленскага ваяводства, 1333 жыхароў, 236 дамоў; Ільская кало

нія (пасёлак) — 162 жыхароў, 30 дамоў.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

Зіма халодная, снежная. Усе сельгаспрадукты танныя, мануфактура дарагая. Пуд хлеба каштуе 1 злот 50 грошай, бульбы — 50 грошай, пуд адкормленых свіней з 7 злотых дайшоў да 5-ці і танней. Людзям заробку няма. 27 студзеня з Іліі паехаў уніят Сулкоўскі. Не ўдалося прывабіць праваслаўных у ўнію.

Пастановай Віленскага духоўнага кансістарыята ад 26 снежня 1930 года Ільскі Свята-Іосіфаўскі прыход далучаны да Ільскага Свята-Іллінскага і створаны адзін двухклірны прыход. Лета было спякотнае. Ураджай сярэдні. Наступіў поўны фінансавы крызіс.

Заробкаў няма, а ўсе сельскагаспадарчыя прадукты танныя. Карова, якая год таму каштавала 200 злотых, прадаецца за 50—60. Свінні, адкормленыя вясной, прадаюцца за 15—20 злотых...



5 снежня гэтага года бальшавікі ў Маскве ўзарвалі дынамітам храм Хрыста Выратавальніка, а ўсяго за гэты год закрыта 600 храмаў, і 1500 свяшчэннікаў саслалі на Салаўкі. Жыццё ў савецкім раі стала невыноснае, і адтуль бягуць прыгранічныя гаспадары, якія не жадаюць быць у калгасе.

Унія страціла цікавасць. Сектанты баптысты з'явіліся ў в. Залессе... Смяротнасць за 1931 год была невялікая.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1932

Паведамленне каменданту павятовай паліцыі даслаў 18 лютага 1932 г. камендант Вязынскага пастарунка. Асабліва ён падкрэсліваў беднасць жыхароў в. Рыбчанка, якія ўжо ў гэты час купляюць корм для жывёлы і хлеб, а заробку няма і няма сродкаў на куплю прадуктаў. У прыватнасці, гаварылася: «28 чэрвеня прадстаўнікі вёсак Заельнікі і Шчокаўшчызна Хаценчыцкай гміны падалі ў паштова-тэлеграфную ўстанову ў мястэчку Ілья тэлеграму да паслоў Беларускага клуба ў справе злоўжыванпя мясцовай улады над беларускім насельніцтвам пры рамонцс грунтавых дарог. Аднак паштовы служачы адмовіўся прыняць тэлеграму на беларускай мове, тлумачачы, што тэлеграмы ён можа прымаць толькі на польскай мове або нават на французскай ці нямецкай, якіх, натуральна, беларускае насельніцтва не ведае». Назаўтра тыя ж паслы звярнуліся з новай інтэрпеляцыяй ужо да міністра ўнутраных спраў у сувязі з прымусам сялян вёсак Жукавічы, Заельнікі, Рабцы, Дварэц, Пляшчаны, Лоўцавічы і інш. той жа Хаценчыцкай гміны працаваць на «новай паншчыне» — на рамонце дарог на землях абшарніка Чахоніча і інш., дзе тварылася многа крыўды і несправядлівасці. I так адбывалася паўсюдна.

Большасць насельніцтва з-за сваёй беднасці аддавала перавагу каню, ровару (веласіпеду), які тады быў яшчэ раскошай.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У Асцюковічах знаходзіўся панскі маёнтак Тукалаў. Фларыян Каляда, бацька Янкі, сябраваў з апошнім асцюковіцкім панам Янушам, які заўчасна памёр у 1932 годзе пасля пажару ў маёнтку, бо не змог чалавек перанесці мацнейшы стрэс.

Сам Янка (Іван Флар’янавіч Каляда), будучы ўжо юнаком, сябраваў тады са старэйшым панскім сынам Янушам, яны былі ці не аднагодкі. Другія панскія дзеці, дачка Магдалена і сын Канстанцін меліся яшчэ малымі. Януш і Янка разам з другімі асцюкоўскімі падлеткамі ездзілі вярхом на панскіх канях, нібы сапраўдныя кавалерысты – так яны бавілі вольны час. Камандаваў такой конніцай, вядама ж, панскі сын Януш. Ён быў кампанейскім хлопцам і з сялянскімі дзецьмі ў яго былі сяброўскія адносіны. І вельмі хацелася яму ўжо тады быць кавалерыстам і абавязкова, каб вайсковым камандзірам. І ён ім стаў пазней, ужо пасля вайны.

У.С. Кажамяка. “І на разе развітваемся”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Апошнія восцікавіцкія паны Януш Тукала і Зося Кельчэўская, браныя шлюбам у касцёле Святых Апосталаў Піліпа і Якуба ў Вільні, былі вельмі прыстойнымі людзьмі. Януш раптоўна памёр у 1932 годзе пасля таго, як нехта падпаліў стадолу (гумно), дзе знаходзілася шмат назапашаных кармоў для жывёлы. Прыйшлося тады ўсю жывёліну раздаць мясцовым панам на часовае ўтрыманне.

Магілка Януша Тукалы зараз знаходзіцца на каталіцкіх вясковых могілках у Іллі. Дзе пахавана Зося (Соф’я) Тукала – невядома.

Малодшы іх сын Канстанцін, 1929 года нараджэння зараз жыве ў Познані. Дачка Тукалаў Магдалена і старэйшы сын Ясь памерлі і пахаваны ў Польшчы.



У.С. Кажамяка. “Калі ідзе дождж”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Вёска Лёпаўшчына ніколі не была вялікай. Здаецца, там ніколі не было пажараў, як помняць цяперашнія жыхары вёскі. Людзі тут займаліся сваёй гаспадаркай, але працавалі і на пана, дапамагалі яму па яго просьбе звазіць збажыну з поля, малаціць і іншыя работы рабілі, за што пан плаціў і сам дапамагаў сялянам усім, чым мог: даваў насенне, жывёлу, коней, выпас. І пан і сяляне жылі мірна. Толькі ў 1932 годзе восенню, калі ўсю панскую збажыну звезлі ў ток, нехта падпаліў яго, і ўсё згарэла. Ад гэтага пан Тукала так перажываў, што ў хуткім часе памёр.



Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

У той час жыў і працаваў у Вілейцы прыватным каморнікам Андрэй Сухі, стрыечны брат вядомага савецкага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога. Бацька апошняга, родам з Вязыні, пасля заканчэння Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі быў накіраваны на працу ў Глыбокае, дзе і нарадзіўся наш славуты зямляк. Сам Андрэй Мікалаевіч закончыў Горы-Горацкае агранамічна-каморніцкае вучылішча, сябраваў там з будучым класікам беларускай літарагуры Максімам Гарэцкім і яго братам Гаўрылам Гарэцкім, будучым вядомым вучоным, пасылаў у беларускую газету “Наша ніва” пад псеўданімам Мікола Мокры сваю карэспандэнцыю. “Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003



1933
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка