… у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц




старонка2/5
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5

У гэты час розныя палітычныя сілы Беларусі вялі барацьбу за дзяржаўнасць.

25 сакавіка 1918 г. Радай Беларускай Народнай Рэспублікі Беларусь была абвешчана незалежнай і свабоднай дзяржавай. Гэта не ўваходзіла ў інтарэсы яе суседзяў, ды і германскія акупацыйныя ўлады сваё тут панаванне ні з кім дзяліць не збіраліся. Радзе БНР у лепшым выпадку адводзілася роля «пасрэдніка паміж нямецкімі ўладамі і беларускім народам, для таго каб, па магчымасці, палегчыць жыццёвыя цяжкасці, якія выкліканы вайной», пра што заявіў камандуючы 10-й нямецкай арміяй генерал Эрых фон Фалькенхайн прадстаўнікам Рады.

Актыўны ўдзел у арганізацыі і рабоце Рады прынялі прадстаўнікі і ўраджэнцы Вілейшчыны: Антон Аўсянік, Леанард Заяц, Аляксандр Уласаў, а таксама Клаўдзій Альшук з Ільі, Станіслаў Заяц з Даўгінава і іншыя.

Першапачаткова Рада спрабавала змякчыць акупацыйны рэжым, надаць які-небудзь парадак нямецкім рэквізіцыям. На адрас Народнага сакратарыята БНР ішлі скаргі ад насельніцтва на неправамерныя дзеянні акупацыйных улад. Так, у чэрвені такія лісты паступілі ад жыхароў Вязынскай, Даўгінаўскай, Іжанскай і іншых валасцей. У адказ грамадзяне гэтых валасцей атрымлівалі лісты з абяцаннем прыняць належныя захады для высвятлення спраў аб злоўжываннях нямецкіх улад, а таксама аб становішчы спраў у валасцях.

Былі скаргі і просьбы ад асобных грамадзян. Так, жыхар мястэчка Ілья Борух Левін 17.6.1918 г. заяўляў аб тым, што нямецкія жаўнеры забралі ў яго 1800 яек, закупленых для мясцовых жыхароў на іудзейскае свята Пяцідзесятніцы. Жыхарка в. Шчукі Сухая Яўгенія прасіла выдаць ёй неабходную даведку, каб атрымаць магчымасць выехаць у Расію. На скаргу грамадзян Мільчанскай воласці ліст з просьбай даць распараджэнне аб яе разглядзе быў перасланы ў штаб 10-й нямецкай арміі.

Мясцовае насельніцтва цярпела не толькі ад акупантаў, але і ад распаўсюджанай тут звычайнай крымінальшчыны і бандытызму, асабліва лютавалі бандыты каля Хаценчыц.


Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003
Цяжкім для духавенства Расіі быў гэты год. Савецкая ўлада выдала дэкрэт аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы. Усю зямлю царкоўную і манастырскую адабралі, платы духавенства ніякай не атрымлівала, жыло на выпадковыя даходы ад прыхаджан. Чырвоная Гвардыя перараджалася ў Чырвоную Армію, якая вяла ўнутры краіны вайну: на поўдні з казакамі, якімі камандавалі Карнілаў, Каледзін, Красноў, а потым генерал Дзянікін; на ўсходзе (Урал) з чэхаславакамі і сібірскімі войскамі пад камандаваннем Калчака; на поўначы з саюзнікамі; на захадзе граніца ўжо была па лініі Орша — Пскоў.

Па Брэсцкім міры немцы акупіравалі ўсю Літву, Беларусь, Эстляндыю, Курляндыю і Украіну. (Гэта мір без анексіі.). Савецкая ўлада ўплаціла Германіі шмат кантрыбуцыі, некалькі вагонаў золата і крэдытных білетаў.



16.07.1918 г. у Екацерынбургу быў расстраляны Савецкай уладай былы імператар Мікалай II. Сацыялісты-рэвалюцыянеры (меншавікі) змагаліся з балышавікамі. Былі забіты камісар Урыцкі і паранены Ленін, пасля чаго моцна лютаваў чырвоны тэрор.

Заняўшы нашу мясцовасць, немцы прабылі ў м. Іліі з пачатку лютага па 9 снежня. Нельга сказаць, што дрэнна адносіліся да насельніцтва. Бралі ў насельніцтва маладняк жывёлы, але за даволі вялікія грошы, так што за бычка-пярэзімка плацілі рублёў 200—300.

Вясной, калі адступала старая руская армія, яна пакінула шмат коней. Коні дохлі з голаду, ад каросты. Восенню распаўсюджвалася хвароба «іспанка», ад якой памерла шмат людзей.

У лістападзе саюзнікі разбілі немцаў і заключылі перамір'е. 11 снежня ў м. Іліі з'явіліся бальшавікі і ўстанавілі Савецкую уладу. У першы ж дзень у кааператыве былі рэквізаваны тавары, таварыства панесла страту на 846 рублёў. Прыватны гандаль не рэквізаваўся. Цэны на прадукты харчавання раслі кожны дзень. Пуд жыта, які восенню каштаваў 30—40 рублёў, стаў каштаваць 160, а кошт фунта цукру вырас з 7 да 30 рублёў, газы зусім не было, не хапала солі.

Рымска-каталіцкае насельніцтва пад агітацыяй некаторых ксяндзоў часам варожа ставілася ў некаторых месцах да праваслаўя. Так, у вёсцы Камень-Спасе каталікі адабралі храм, прагналі святара Васіля Забруднага і захапілі прычтавыя пабудовы і палі. Айцу Забруднаму пагражалі, яго абражалі, ледзь не забілі. Каталікі агаварылі яго перад немцамі, Забруднага арыштавалі, ён прасядзеў месяц у віленскай турме. Затым быў апраўданы судом, і нават адстаяў сваю маёмасць і царкву. Але немцы пайшлі, прыйшлі бальшавікі, святар не вярнуўся ў Камень-Спас, дзе і застаўся ксёндз. Айцец Забрудны пасяліўся ў вёсцы Кастыкі. Яго матушка памерла, не перанесла жахаў...

У тым жа годзе каталікі пры падтрымцы немцаў адабралі храм у в. Батурына, наладзілі ў ім касцёл. У Вільні каталікі забралі Кафедральны сабор, Свята-Троіцкі манастыр, жаночае епархіяльнае вучылішча, Прачышчанскі сабор, Антакольскую царкву і да 20-ці цэркваў у Літоўскай епархіі.



Немцыў лістападзе ў сувязі з палітычным пераваротам у іх дзяржаве, звяржэннем там манархіі, спешна пакінулі Беларусь і Польшчу. Палякі абяззброілі іх і пачалі фарміраваць сваё войска. Услед за немцамі прыйшлі савецкія войскі, Савецкая ўлада. Па законе Савецкай улады ўсё духавенства пазбаўлена грамадзянскіх правоў, г. зн. яно не мае права выбіраць і быць пыбраным на якую б там ні было грамадзянекую пасаду.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

У 1918-1920 г.г. па р. Іліі праходзіла дзяржаўная мяжа паміж Савецкай Расіяй і буржуазнай Польшчай. У выніку паспяховага наступлення польскай арміі, мяжа была перанесена далей на ўсход і праходзіла паблізу в.Старынкі, дзе да цяперашняга часу захаваўся блок-пост, пабудаваны з бетону-стражніца.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Абадоўцы. …у лютым – снеж. 1918 г. – акупіраваны германскімі войскамі.

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010

1919

Міжусобная вайна працягвалася. Супраць Савецкай улады выступіла Польшча, якая ў ліпені прагнала бальшавікоў з Іліі і заняла Беларусь да ракі Беразіны. 14 чэрвеня дом святара Свята-Ілліной царквы абрабавалі савецкія салдаты. Свяшчэнніка Свята-Іосіфаўскага прыходу айца Уладзіміра Альбава пабілі ў твар. Напалохалі матушку і дзяцей святара айца Сяргея Голасава, якія хаваліся ў яме. Мелі намер расстраляць святара Голасава, але ён адсутпічаў. Калі вечарам святар вярнуўся, то ад сялян і яўрэяў пайшла дэпутацыя хадайнічаць за яго.

У доме святара Голасава быў устаноўлены кулямёт, а святара з сям'ёй размясцілі ў хляве. У час перастрэлкі ў царкве была прабіта ікона запрастольная. 3 1 жніўня па новым стылі тут загаспадарылі палякі.

У гэты год галадала вельмі шмат людзей. Усю вясну жылі толькі травой, елі папараць, карэнні пырніку.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Ён (Іван Флар’янавіч Каляда) нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Лёпаўшчына недалёка ад Ільі і каля Асцюковічаў.



У.С. Кажамяка. “І на разе развітваемся”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Абадоўцы. …у жн. 1919 ліп.1920 г. – акупіраваны польскімі войскамі

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010

1920
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка