§ Сучасны беларускі алфавіт Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял Практыкаванне 34




Дата канвертавання07.05.2016
Памер43.35 Kb.
§ 7. Сучасны беларускі алфавіт
Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
Практыкаванне 34. Запішыце словы, якія вымаўляюцца так:
[п'ашчынка], [барадз'ба], [дз'ац'ка], [проз'ба], [с'ц'эшка], [дз'в'эры], [грушчык], [п'эрай'эст], [дз'эшка], [сырай'эшка], [патп'ішчык], [воз'м'э], [дз'ац'ка], [каз'ба], [с'п'эвы], [дошч].
Практыкаванне 35. Прачытайце словы ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення
Сшытак, на дарожцы, выкладчык, купаешся, пясчынка, гарадскі, прывёсшы, галубка, нізка, сліва.
Практыкаванне 36. Пастаўце ў словах націск.
Адзінаццаць, арахіс, арахісавы, аркуш, вусы, грэбень, імя, камень, крапіва, прыяцель, садавіна, цяжкі, цэмент, сапраўды, філатэлія.

Алфавіт – сукупнасць літар, размешчаных у строгім, традыцыйна ўстаноўленым парадку.
Да гарфічных сродкаў мовы адносяцца ўсе знакі, што ўжываюцца на пісьме, – літары, знакі націску, апостраф, дэфіс, знакі прыпынку, лічбы, знак параграфа, прагалы паміж словамі, абзацы і г.д. Але асноўны “інвентар” графікі – гэта літары, умоўныя пісьмовыя абазначэнні гукаў у вуснай мове.

Сукупнасць літар, размешчаных у строгім, традыцыйна ўстаноўленым парадку, называецца алфавітам, або азбукай. Парадак літар у алфавіце важна ведаць для таго, каб карыстацца разнастайнымі слоўнікамі, даведнікамі, спісамі, картатэкамі і г.д. Пры гэтым улічваецца алфавітнае становішча не толькі першай літары слова, але і ўсіх астатніх. Кожная літара алфавіта мае чатыры асноўныя разнавіднасці – вялікая друкаваная, малая друкаваная, вялікая рукапісная, малая рукапісная. Літара як сукупнасць чатырох асноўных разнавіднасцей называецца графема.

У сучасным беларускім алфавіце 32 літары: 10 літар для абазначэння галосных гукаў і 21 літара для перадачы зычных гукаў. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае. Складаныя гукі [дж], [дз], [дз’] абазначаюць у беларускім пісьме спалучэннямі дзвюх літар дж (дэжэ) і дз (дэзэ), якія называюцца дыграфамі. Знак апострафа ў алфавіт не ўключаецца.

Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з гукавым значэннем. Напрыклад, літара в называецца “вэ”, а абазначае гук [в] ці [в’] (гэта залежыць ад наступнай літары).

Пэўнай адпаведнасці паміж літарамі і гукамі няма, бо гукаў больш, чым літар. Так, літарай з могуць абазначацца гукі [з] – зара, [з’] – змена, [с] – мароз, [с’] – з песні, [ш] – расказчык, [ж] – зжаць.



А


Б


В


Г


Д

(дж, дз)


Е

Ё

Ж

З


І

Й

К

Л

М

Н

О

П


Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц


Ч

Ш

Ы

Ь

Э

Ю

Я


Зацвярдзелыя – дж, ж, р, ц, ч, ш (пасля іх пішуцца а, о, у, э, ы)

Звонкія – б, г, д, дж, ж, з, в



Глухія – п, х, т, ц, ч, ш, с, ф, к

Шыпячыя – ж, дж, ш, ч



Свісцячыя – дз, з, с, ц

Санорныя – м, н, л, р, й, ў, в


Практыкаванне 37. Запісаць прозвішчы беларускіх пісьменнікаў і размясціць іх у строгім алфавітным парадку.
Купала, Багдановіч, Янішчыц, Шамякін, Караткевіч, Адамовіч, Вярцінскі, Гарун, Колас, Панчанка, Куляшоў, Танк, Багушэвіч, Арлоў, Хомчанка, Брыль, Кудравец, Марчук, Гілевіч, Лужанін, Чачот, Лойка, Сачанка, Дудараў, Навуменка, Зуёнак, Бураўкін, Мятліцкі, Чыгрынаў, Матукоўскі, Броўка, Петрашкевіч, Далідовіч, Галубовіч, Разанаў, Мацяш, Лучына, Цётка, Быкаў, Свірка, Булыка, Дайнека, Жук.
Практыкаванне 38. Гульня “Шыфравальшчыкі”

  1. Расшыфруйце запавет Кузьмы Чорнага дзецям. Дапаможа вам у гэтым добрае веданне алфавіта.

б – ну

ж – уж

м – е

т – ва

я – ка

ч – ёс

а – Ша

ё – др

л – ма

с – і

ц – то

ю – ве

в – й

г – це

з –бу

і – гэ

й – та

д – дзе

е – ці

к – са

н – да

у – ж

ш – ць

о – ра

ў – на

ы – у

п – го

ф – е

ь - ча

р – е

х – ш

э – ла




  1. Лічбы абазначаюць парадкавыя нумары літар у алфавіце. Замяніўшы лічбы на літары, вы павінны атрымаць прыказку.




26, 1, 13, 1, 3, 6, 12

2, 6, 9

17, 18, 1, 25, 28

27, 20, 16


17, 20, 21, 27, 12, 1

2, 6, 9

12, 18, 28, 13, 1, 22






  1. Запісаць па памяці у сшытак алфавіт, а потым памяняцца сшыткам з суседам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка