§ 11 Прыстаўныя зычныя




Дата канвертавання15.03.2016
Памер22.55 Kb.
§ 11 Прыстаўныя зычныя
Беларускай мове не ўласціва, каб словы і склады пачыналіся з так званых лабіялізаваных (агубленых) галосных [о] і [у]. Таму мы і маем: вобмаль, вобмацкам, вобмельгам, вобмешка, вогнік, водшуб, вожаг, вугал, вуда, вуліца, вусы, вусны, вушы, вучань.

Калі [о] становіцца ненаціскным, а значыць, пераходзіць у [а], то прыстаўны [в], як правіла, адпадае: вобад—абады, воб-лака — аблокі, вобласць — абласцей, воблік — аблічча, вобраць — аброць, водкуп — адкупіць, водступ — адступіць, возера — азёры, вопіс — апісваць, волава — алав-ны, вокіс — акісляць.

Прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о]:

• у пачаткуслоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, ворыва, воблака, вобласць, востраў, ВогненнаяЗямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асенні;

• перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксаманавобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.

У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччў; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; ваколіца, наваколле, ваколічны.



Прыстаўны В пішацца

Прыстаўны В не пішацца

  1. Перад каранёвым у ў пачатку і ў сярэдзіне слоў (пасля прыстаўкі і першай часткі складанага слова) пад націскам, а таксама ва ўсіх вытворных ад іх словах: вучань, навука, вуда, навудзіць, вузел, вузлаваты, вус, вусаты, чарнавусы.

  1. Перад пачатковым о,у ў словах іншамоўнага паходжання і ўласных назвах: ода, опера, ордэн, урна, унія, універсітэт, унікальны, Орша, Омск, Осіпаў,Узда, Україна.

  1. Перад націскным о ў пачатку слоў і пасля прыставак: восень, вокрык, вобземлю, водгук, увогеле; але: наогул.

  1. Перад у прыставачным і перад у, якое развілася з в: угнаенне, удвух, участак, унук (параўн.: русск. внук), учора (вчера), улада (власть), усе (все), урач (врач)

  1. У словах вока, востры, навокал, і вытворных ад іх: вачэй, уваччу, вастрыць, вастрэйшы, наваколле, ваколіца.




  1. Перад о і у ў словах ніводзін, (ніводны), павук, павуцінне, цівун, Лявон, Ларывон, Радзівон, Тадэвуш, Навум.




Калі о пераходзіць у а, прыстаўны в не пішацца: вокны – акно, вобласць – абласны, воблакі – аблокі.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка