Зямля пад белымі крыламі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер62.45 Kb.
Сафарэвіч Р.С.

(Іўеўская СШ)



ШЛЯХАМІ ЗЯМЛІ ІЎЕЎСКАЙ
(на матэрыяле твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”)
Мэта: паглыбіць веды вучняў па культуры і традыцыях беларускага народа, яго гісторыі; спрыяць развіццю творчых здольнасцей вучняў праз пошукавую дзейнасць; на прыкладзе краязнаўчага матэрыялу выхоўваць у вучнях любоў да родных мясцін, да культурнай спадчыны, фарміраваць пачуццё нацыянальнай годнасці
Ход занятка:

І. Арганізацыйны момант

“Вы маладыя. Вы паглядзіце многае ў свеце. Але перш за ўсё вам трэба ведаць свой, самы для нас прыгожы край. Ездзіце. З экскурсіямі, да сваякоў або да сяброў. Вы ўбачыце ўсе канцы нашай мілай, ласкавай няяркай краіны, якая, аднак, зачаруе вас сваёй няўлоўнай прыгажосцю…”

Нібы наказ, нібы запавет, гучаць гэтыя радкі з цудоўнага твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, звернутыя да яе чытачоў. Таму сёння я запрашаю вас зрабіць падарожжа па Беларусі, па родных мясцінах.

Ведаю, што вы працавалі ў 3 групах: гісторыкі, этнографы і літаратуразнаўцы. Напрыканцы занятка кожная з груп прадставіць вынікі сваёй працы.



  • Як сам аўтар вызначае жанр свайго твора? Дакладней, мы з вамі прачыталі 1 яго частку, бо ўвесь гэты твор вялікі, на цэлую кнігу.

  • Да якога віду літаратуры ён адносіцца?(публіцыстыкі)

(асаблівы від літаратуры, які ў паказе жыцця грунтуецца не на свабодным палёце фантазіі, а на адлюстраванні сапраўдных, рэальных падзей і фактаў жыцця;)

-У чым яго адрозненне ад іншых празаічных твораў, з якімі вы пазнаёміліся ў 7 класе і раней?

(змест непасрэдна ўзяты з жыцця; пісьменнік строга прытрымліваецца сапраўдных фактаў, таго, што ён убачыў у жыцці; прыёмы і сродкі толькі дапамагаюць аўтару выказаць сваю думку, сваё меркаванне аб людзях, аб жыцці.)

Давайце падагульнім сказанае намі, слова- літаратуразнаўцам



Нарыс – (жанр эпічнай, звычайна празаічнай літаратуры, блізкі да апавядання: у ім нярэдка даюцца мастацкія апісанні, ёсць элементы сюжэта. Але нарыс амаль не дапускае вымыслу, характарызуецца дакументальнасцю.)

А цяпер непасрэдна звернемся да тэксту твора. Прыгадаем, якія нарысы змешчаны ў нашым падручніку?

- Чаму наша зямля называецца “зямля пад белымі крыламі”?

”На Беларусі Бог жыве”, - так кажа мой просты народ.”

(У.Караткевіч)

- А вы згодны з выказваннем пісьменніка?

Віктарына “Як вы ведаеце свой край?” (на слайдах)


  1. Які горад быў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага? (Навагрудак)

  2. Ад наймення якой ракі паходзіць назва горада Полацка? (Палата)

  3. Упершыню гэты горад згадваецца пад 1067 годам (Мінск)

  4. Назавіце горад, які ў 2000г. натрымаў статус горада? (Іўе)

Слайд – г.Іўе

“Вёска, о родная вёска мая!”

1. А зараз- невялікі экскурс у гісторыю…(гісторыкі- кароткая гістарычная спраўка)…

- Калі быў утвораны раён? (15 студзеня адзначалі 70-годдзе з Дня ўтварэння Іўеўскага раёна)

Так, мы жывём з вамі ў горадзе Іўе. Але, наколькі я ведаю, многія з вас свой вольны час бавяць па-за межамі горада. Цудоўныя, незабыўныя мясціны з нашага дзяцінства… У якасці апераджальнага задання я прасіла вас падрыхтаваць эсэ, своеасаблівыя замалёўкі пра мясціны, якія вы называеце сваёй радзімай.

(Дзеці зачытваюць работы)


  • “Як бачыце, амаль у кожнай беларускай вёсцы ёсць што паглядзець. Толькі трэба ведаць, што глядзець.”

  • А ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў, сяброў, а як увогуле пра людзей з аднолькавай мовай? Ці задумваліся вы, якія мы, беларусы? Якія рысы яднаюць нас усіх? Я думаю, варта прыгадаць цудоўны верш Рыгора Барадуліна. (Вучань чытае на памяць верш “Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы…”)

  • Ці ведаеце вы, як беларусы вітаюць гасцей? Напрыклад, рускія скажуць нам:”Добро пожаловать!”, украінцы- “Ласкаво просімо!” А як скажам мы, беларусы? (“Сардэчна запрашаем!”)

“Просім у хату, госцейкі нашы!”

2. (вуч.) А цяпер, госцейкі нашы, просім у нашу беларускую хату. Экскурсію ў беларускую хату ўслед за Караткевічам зробім і мы. Уявім сабе, што мы зайшлі ў адну з вясковых хат. (этнографы)…

Дзе печ, там і тое, што з печы.

“Хлеб і да хлеба”

3. –Скажыце, хто з вас дапамагае маці на кухні? А хто сам гатаваў стравы? Давайце пагаворым пра смачнае. Памятаеце, у нарысе “Хлеб і да хлеба” аўтар пералічвае стравы нацыянальнай кухні. Зараз мы праверым, наколькі вы ўважліва чыталі тэкст. На слайдзе урывак з твора.

-Знайдзіце і выпраўце недакладнасці

Рэлаксацыйная паўза.

“Куфар жыцця”

4. Увага! Увага! Запрашаем ўсіх на паказ моды “Івейская шляхцянка”. Калекцыя “зіма-лета 19 стагоддзя”

-Чытаючы твор, вы сустрэлі шмат новых слоў. Вам неабходна (працуеце ў парах) растлумачыць значэнні слоў, якія запісаны на картках. У вас ёсць падказка: на лістах напісаны значэнні слоў, толькі запісаны яны не па парадку. (каснік, талака, панцак, андарак, намётка)

“Людзі зямлі беларускай”


  1. Дадзім слова групе гісторыкаў.

Запевам да наступнага нарыса я ўзяла словы У.Караткевіча: “Як ёсць у народзе такія - не загіне давеку народ.”

Вынікам нашай працы з’яўляецца створаны намі “Летапіс Іўеўскага краю”, які будзе захоўвацца ў класе. Ён будзе цікавы ўсім, хто любіць і ведае гісторыю і не толькі. Мы знайшлі шмат звестак пра людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у ..ўвайшлі ў гісторыю…, але нам хацелася назваць некаторыя імёны. Славутыя людзі Іўеўшчыны: Мікалай Кішка- заснаваў у Іўі касцёл і пры ім кляштар бернардзінцаў; Ян Ліцыній Намыслаўскі- рэктар Іўеўскай акадэміі,яккая існавала ў Іўі

- Хочацца больш падрабязна расказаць пра чалавека, сапраўднага энтузіяста краязнаўства- Валянціна Антонавіча Урублеўскага, які імкнецца да таго, каб новым пакаленням у спадчыну засталося багата звестак пра мінулае нашага краю. Валянцін Антонавіч працаваў настаўнікам гісторыі ў Юрацішкаўскай сярэдняй школе і займаўся краязнаўствам. Знаходзячыся на пенсіі, маючы больш вольнага часу, ён многа яго траціць на пошукі розных звестак пра мінуўшчыну роднай Іўеўшчыны, пра свае знаходкі рыхтуе матэрыялы ў газету. Цікавыя нарысы атрымаліся, напрыклад, пра Юрацішкі, Іўе, Геранёны, Бакшты.

- Пётра Просты – асветнік, , пісьменнік, святар і наш зямляк. Пасля сябе ён пакінуў апавяданні “Воля”, “У кузні”, абразок “Слёзы”, п’еса “Свякроўка”. Мы памятаем імёны Сымона Буднага, Сімяона Полацкага. Дык давайце запомнім і гэта імя- Ідэльфонс Бобіч, або проста - Пётра Просты.

- Віктар Станіслававіч Шутаў – палкоўнік Расійскай арміі, начальнік упраўлення Расійскага федэральнага касмічнага агенцтва. Яго імя носіць гімназія №1.
- Чым вы карысталіся пры падрыхтоўцы да занятка?

(Кн. “Памяць”, газета “Іўеўскі край”, выданне “Іўе” і інш. крыніцы)

“Як ёсць у народзе такія - не загіне давеку народ.”

Слова-літаратуразнаўцам.


  • Вашай увазе мы прадстаўляем буклеты, якія складзены з твораў пісьменнікаў Іўеўшчыны. Яўген Карпуць, які скончыў Юрацішкаўскую школу. Лёс закінуў яго ў Слуцк, ён настаўнічае, піша вершы. Але душой ён заўжды на Іўеўшчыне. Мы знайшлі рукапісны варыянт яго верша, які быў напісаны ў 2001г. (дз. чытае на памяць)

  • М.Грыбаў (яго кніга “Запіскі остэрбайтэра”, пра яе. Тэма вайны- 65-годдзе з Дня Перамогі)

- Дарэчы, акурат сёння неабходна ўспомніць яшчэ пра 1 чорную дату ў гісторыі Беларусі. Можа, хто памятае..(26.04.- аварыя на ЧАЭС)

Гісторыкі. Горад Іўе сёння.

  • У 2007. -- свой герб, гімн

  • Колькасць насельніцтва

  • Людзі розных канфесій

Тэставая работа

Рэфлексія

Заключнае слова (зачытаць)

“…Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.

Але калі вам, дарагія мае дзяўчаты і хлопцы, захацелася пасля прачытанай кнігі прайсці па шляхах нашай Беларусі, нашай зямлі пад белымі буслінымі крыламі, пахадзіць гэтымі дрымучымі дубровамі, праплысці гэтымі поўнымі рэкамі,- буду лічыць, што работа мая зроблена. Буду шчаслівы.

Бывайце шчаслівыя і вы.”


Падвядзенне вынікаў занятка
Паказ моды “Івейская шляхцянка”
Зімовы варыянт. Прапануем калекцыю верхняга адзення.

Кажушак (паўкажушак) – верхняе зімовае жаночае адзенне. Шылі з нядубленых, пазней з вырабленых аўчын. Багата аздабляўся нашыўкамі, паяскамі, лапікамі з чырвонага або чорнага колеру. Прамога крою- спінка і крыссе прамыя, адкладны каўнер, апуха ўздоўж верхняга крыса і на нізе.

Шнуроўкі – святочны абутак дзяўчат і маладзіц. Найчасцей высокія, на высокіх і нізкіх абцасах. Спераду або збоку шнураваліся тонкімі раменьчыкамі ці каляровымі шнуркамі.

Важнае месца ў гардэробе модніц займаў галаўны ўбор – хустка. Яна аздаблялася ўзорыстым натканнем, вышыўкамі, карункамі, махрамі. Найбольш багатыя шляхцянкі маглі дазволіць сабе і шыкоўны берэт.



Вясенняя калекцыя.

Асноўнай часткай жаночага ўбору была спадніца. Называлася яна па-рознаму: андарак, саян, сукня. Малюнак- клетка, падоўжаныя або папярэчныя палосы ў чырвоным, чорным, сіне-зялёным каларыце.

Дапаўненнем да ўбору быў фартух. Кампазіцыйна-арнаментальнае вырашэнне фартуха адпавядае кашулі і гарманіруе з ёю. Упрыгожаны карункамі, ён з’яўляецца прыкметнай часткай касцюма.

У святочнае ўбранне ўваходзіць і гарсэт у выглядзе безрукаўкі, якая шчыльна аблягае стан, робіць фігуру зграбнай. Чорнага, блакітнага, малінавага колеру, аздабляўся вышыўкай, аплікацыяй, стужкамі, гузікамі.


Вашай увазе былі прадстаўлены дзявочыя касцюмы 19 стагоддзя. Мы спадзяемся, што многія элементы гэтага касцюма знойдуць месца і ў вашым гардэробе.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка