Зямля бацькоў- палі, лясы, крыніцы




Дата канвертавання21.05.2016
Памер31.85 Kb.

Зямля бацькоў
Зямля бацькоў- палі, лясы, крыніцы

Ды неба сінь, дзе звоніць сенажаць.

Таму і ў снах старонка часта сніцца,

Дзе на рамонках любім пагадаць.

Бы птахі паглядзім на наваколле,

Дзе нават днём пахмурным і дажджлівым

Адчуем сілу, радасць і прыволле,

Упэўненасць лічыць сябе шчаслівым.

Прыемна бачыць кожную абнову,

Старых сяброў заўсёды сустракаць,

Адчуць у іх цудоўных, шчырых словах

Магчымасць марыць, верыць і кахаць.



Стары млын
Ключы гісторыя павярнула,

Млынамі памяць раскруціла.

Мы зноў у Іўе заглянулі,

У гэты кут, што сэрцу мілы.

Спеў салаўіны ў наваколлі,

На хвалях кветкавы вяночак…

Хоць млын стары не круціць кола

Ён тайну нейкую прарочыць.

Святлом прыходзяць успаміны,

Ляцяць так хутка тут гадзіны,

І асабліва для паэтаў.


Сяброўка паэзія
Сяброўка паэзія,

Ці ж гэта не цуд?..

Нясу свае вершы

На першы прысуд.


Для вершаў заўсёды

Знаходзяцца тэмы:

Народ і прырода,

Жыцця тэарэмы.


З вяргінь каляровых

Збіраў я бутоны,

Каб кожнае слова

Гуло камеронам.


Нястрымнасць здзіўляла

І- жартам з даверам…

З душой адчыняў я

Паэзіі дзверы.


Чароўнай хвілінай

Пішу і чытаю.

Я вершы Радзіме

Сваёй прысвячаю.


Яўген Карпуць
Матуліна слова
Жыццёвы сцэнарый дарыла мне маці;

Вучыла сыночка - як шчасце шукаць.

Сцэнарый разлічаны быў для дзіцяці,-

Дарослым як стаў –

трэба ўсё абнаўляць.
Вучыла матуля- як праўдзе служыці,

У добрае верыць,ствараць прыгажосць…

Для сына было тады важным адкрыццем:

На вечнай Зямлі Чалавек- гэта госць.


Вучыла матуля сыночка штодзённа

У працы ўпартай сябе гартаваць,

Бы новы ўток цярпліва, натхнёна

З асновай жыцця назаўсёды сплятаць.


У нашыя вокны глядзелі вяргіні-

Іх колер дзівосны на нітках жыцця.

Твой голас, матуля, ніколі не згіне!-

Я з ім застануся, нібыта дзіця.

Кожны куточак мае тых, хто яго апявае.

Колькі іх, апантаных паэтаў, кампазітараў, мастакоў, якіх прыгажосць родных краявідаў натхняе на стварэнне цудоўных твораў.

Менавіта такі чалавек Яўген Карпуць. Яго ўзгадавала зямля Іўеўская, адсюль ён пайшоў у вялікі свет, але не забыўся пра сваю Радзіму.

Яўген Вікенцьевіч-настаўнік па прафесіі, здатны мастак, паэт-аматар, цудоўны музыка, кампазітар-аранжыроўшчык. А самае галоўнае- багаты душой і таленавіты чалавек.

Яўген Карпуць жыве ў сузор’і чароўных муз. Шматлікія паэтычныя творы ён агучыў сваім кампазітарскім талентам. А музыку стварае не менш натхнёна, чым піша вершы. У сучаснай музычнай скарбонцы самародка больш за сто меладычных песень, і дыяпазон іх вельмі разнастайны – аб каханні і жаночай абаяльнасці, аб чароўнай беларускай прыродзе і родным краі.

“Паэзія- гэта мастацкае слова, гэта вечны спеў аб добрых людзях і аб Радзіме. Паэзія- колер часу, які можа змяніцца адпаведна самому жыццю. Кажуць, што паэзія- гэта гімнастыка душы або індыкатар пачуццяў. Для мяне асабіста- гэта заўсёды жаданы госць. Нейкая незвычайная аблачынка замахае мне сваім крыльцам, а сонечны праменьчык, быццам дзіцячай рукой, пяшчотна дакранаецца да акенца, і я зноў вяртаюся да паэзіі, каб бурлівае жыццё не змывала магчымасці разумна праводзіць вольны час у сузор’і чароўных муз,”-зазначае паэт.



ДзУА “Іўеўская сярэдняя

агульнаадукацыйная школа”

Яўген Вікенцьевіч

Карпуць


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка