Зялёны, мяккі, залаты, жалезны, сакавіты




Дата канвертавання06.06.2016
Памер17.29 Kb.
1 варыянт

1. З наступнымі словамі складзіце па два словазлучэнні так, каб у першым выпадку слова ўжывалася ў прамым значэнні, у другім – у пераносным.

Зялёны, мяккі, залаты, жалезны, сакавіты.

2. З наступнымі словамі складзіце словазлучэнні так, каб была відавочна розніца ў значэнні гэтых слоў.

Ганарысты – ганаровы, эфектны – эфектыўны.

3. У наступных сказах выпраўце моўныя памылкі. Запішыце сказы правільна.

1) Характар у хлопца павольны, упэўнены ў сабе. 2) Усё прагрэсіўнае чалавецтва свету падтрымала мірную ініцыятыву. 3) Васіль Быкаў зрабіў шмат твораў пра вайну.

4. Растлумачце наступныя фразеалагізмы. Апусціць рукі, блытацца пад нагамі, абое рабое, мазоліць вочы, на адзін капыл.

5. Складзіце з дадзенымі фразеалагізмамі сказы.Апусціць рукі, блытацца пад нагамі, абое рабое, мазоліць вочы, на адзін капыл.

2 варыянт

1. З наступнымі словамі складзіце па два словазлучэнні так, каб у першым выпадку слова ўжывалася ў прамым значэнні, у другім – у пераносным.

Халодны, прамы, светлы, шаўковы, ледзяны.

2. З наступнымі словамі складзіце словазлучэнні так, каб была відавочна розніца ў значэнні гэтых слоў.

Пісьменны – пісьменніцкі, цікавы – цікаўны.

3. У наступных сказах выпраўце моўныя памылкі. Запішыце сказы правільна.

1)Пісьменная дзейнасць Якуба Коласа ўразіла мяне. 2) Упершыню Галіну Мікалаеўну я ўбачыла не ў клініцы, а на раённай Дошцы гонару. 3) На экскурсіі была большая палова класа.

4. Растлумачце наступныя фразеалагізмы. Кляваць носам, губы надзьмуць, зарубіць на носе, сунуць нос, душа ў душу.

5. Складзіце з дадзенымі фразеалагізмамі сказы.

Кляваць носам, губы надзьмуць, зарубіць на носе, сунуць нос, душа ў душу.



3 варыянт

1. З наступнымі словамі складзіце па два словазлучэнні так, каб у першым выпадку слова ўжывалася ў прамым значэнні, у другім – у пераносным.

Тонкі, пусты, сухі, цвёрды, востры.

2. З наступнымі словамі складзіце словазлучэнні так, каб была відавочна розніца ў значэнні гэтых слоў.

Гліняны – гліністы, адрасат – адрасант.

3. У наступных сказах выпраўце моўныя памылкі. Запішыце сказы правільна.

1) Жылі яны тады ў шматпавярховай хаце. 2) Своечасовыя эфектныя меры выратавалі становішча. 3) Выкананне гэтага задання патрабуе асабовай увагі.

4. Растлумачце наступныя фразеалагізмы. Хадзіць на галаве, як кот наплакаў, задаваць тон, на адзін зуб, арыядніна нітка.



5. Складзіце з дадзенымі фразеалагізмамі сказы.Хадзіць на галаве, як кот наплакаў, задаваць тон, на адзін зуб, арыядніна нітка.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка