Зваротак. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі




Дата канвертавання01.07.2016
Памер8.46 Kb.
Заданні па тэме “Зваротак. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі”


  1. Падкрэсліце звароткі ў сказах.

Дарагія дзеці! Любіце кнігу, яна навучыць вас разумець жыццё, яна дасць вам сілу і розум!

Ты, Радзіма, на тысячы год заслужыла сабе цішыню.

І будзе, дружа, у доме шчасце, пакуль ёсць добры свет сяброў!

Гуслям, княжа, не пішуць законаў.

Радзіма мая дарагая! Красуйся і ў шчасці жыві.


  1. У сказе зваротак з’яўляецца ... (дзейнікам, выказнікам, дапаўненнем, азначэннем, акалічнасцю, любым членам сказа, не з’яўляецца членам сказа).




  1. Дапоўніце сказ. Зваротак можа знаходзіцца ... .



  1. Пастаўце знакі прыпынку ў сказах.

Добры дзень мая Айчына мой любімы край!

Сябры мае жыццё будуйце гадуйце весела малых.

Дзень добры вам лясы і далі просторы вольнае зямлі.

Я зноў між вас пагоркі-хвалі палоскі цьмянае раллі.




  1. Складзіце сказы, каб прыведзеныя словы выступалі ў ролі звароткаў. Матуля, мая зямля, сонейка, мае дарагія сябры, Алёша.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка