Зусім як дарослы фінансавая адукацыя з самага ранняга ўзросту прыносіць плён




Дата канвертавання20.03.2016
Памер15.73 Kb.


Зусім як дарослы
ФІНАНСАВАЯ АДУКАЦЫЯ З САМАГА РАННЯГА ЎЗРОСТУ ПРЫНОСІЦЬ ПЛЁН
Учора Беларусбанк правёў урок фінансавай адукаванасці для вучняў, якія актыўна карыстаюцца «Карткай навучэнца». Яна прызначана для школьнікаў і спалучае ў сабе функцыі банкаўскай плацежнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента — пропуск або ключ па ўліку часу.

«Сёння мы запрасілі гэтых хлопцаў і дзяўчынак, каб паказаць знутры банкаўскую справу і яе гісторыю», — адзначыў выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Анатоль БАГАВІК. Між іншым, па яго словах, у гэтым праекце ўдзельнічае ўжо 11 мінскіх школ. «Выдадзена каля 5 тысяч картак. Сёння мы адзначаем год з пачатку эксперыменту, які лічым паспяховым. Спадзяёмся, што праз год усе навучэнцы сталі цi стануць карыстальнікамі гэтай карткі. Магчыма, што яна будзе выкарыстоўвацца школьнікамі як праязны ў грамадскім транспарце. Функцыянал можа быць пашыраны і для выкарыстання гэтых картак як уваходнага квітка ў музеі, бібліятэкі.



Верагодна, што пэўныя арганізацыі гандлю і сэрвісу, звязаныя са сферай адукацыі, будуць прапаноўваць спецыяльныя зніжкі па гэтай картцы». Нагадаем, што праект быў распрацаваны сумесна з Міністэрствам адукацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і запушчаны ў верасні 2013 года для апрабацыі на базе некалькіх сталічных школ. «Картка навучэнца» мае магнітную паласу, унікальны штрых-код і бескантактны чып. На картку таксама нанесены фотаздымак трымальніка. Картка афармляецца ў якасці дадатковай да рахунку аднаго з бацькоў, а з 14-гадовага ўзросту можа быць аформлена з асобным рахункам. Як гаворыць Дар'я Іванюта, на вучэнка гімназіі №39 горада Мінска, якая карыстаецца прадуктам ужо паўгода, картка вельмі зручная: «Я адчула сябе як дарослая. Мне не патрэбны кашалёк. Працуе як звычайная плацежная картка: на яе можна пакласці грошы, аплаціць пакупкі ў крамах альбо разлічыцца за абед у школе». Дарэчы, бацькам прыходзіць СМС на тэлефон, калі іх дачка або сын адзначаюцца ў школе і калі выходзяць з яе. Акрамя таго, у бацькоў ёсць магчымасць устанаўлення забароны на зняцце наяўных грошай.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Газета «Звязда» № 165, ауторак, 2 верасня 2014 года.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка