Знойдзеныя мары … аповед пра Божае Нараджэнне, якое працягваецца Героі




Дата канвертавання07.05.2016
Памер75.22 Kb.
с. Бенедыкта Baumann OP

Знойдзеныя мары

… аповед пра Божае Нараджэнне, якое працягваецца


Героі:
Юзаф
Марыя
Анёл Добрай Навіны
Чорная постаць
Анёлы
Пастухі
Мудрацы
Ганка
Марыся
Кася
Вераніка
Пятрок
Ян
Мацей
Данік
Сцэна І –Стаенка

Музыка:. На сцэну выходзяць двое Пастухоў. Яны ставяць снапок каласоў, на які Марыя пакладзе Дзіцятка. Пастухі укладваюцца спаць.

Музыка: Нараджэнне. Павольна ўваходзіць Анёл Добрай Навіны. Уводзіць іншых анёлаў. Яны танцуюць і кленчаць вакол стаенкі. На сцэну ўваходзяць па чарзе: Юзаф з Марыяй, Пастухі (кланяюцца Святой Сям’і і выходзяць), Мудрацы (кланяюцца Святой Сям’і і выходзяць). Марыя калыхае Дзіця, потым падыходзіць да гледачоў, паказвае Дзіця, нібы хоча даць ім Яго, вяртаецца на месца. Анёл Добрай Навіны завешвае шырму.

Сцэна ІІ - Сварка

На авансцэне пастаўлены 4 школьныя парты. Мы ў класе. Званок. Уваходзяць вучні і займаюць свае месцы. Кадр спыняецца.

Музыка. З’яўляецца Чорная Постаць. Скідвае у адной дзяўчынкі пенал з парты. Цішыня.
Ганка: Ну, што ты мне робіш, дурань? (піхае заплечнік аднакласніка)
Пятрок: Я табе нічога не зрабіў, ідыётка! (кідае яе сшытак; Чорная Постаць падыходзіць да Марысі)
Марыся: Пакінь яе! (штурхае яго ў нагу; Чорная Постаць падыходзіць да Яна)
Ян: Пакінеш яго? (піхае Марысю; Чорная Постаць падыходзіць да Каці)
Каця: Ну што ты ёй робіш? (штурхае Яна; Чорная Постаць падыходзіць да Мацея)
Мацей: Зараз табе дам! (Тармосіць парту так, што ў Каці звальваецца кніжка; Чорная Постаць падыходзіць да Веранікі)
Вераніка: Адчапіся ад Каці!!! (б’е Мацея сшыткам па галаве; Чорная Постаць падыходзіць да Даніка)
Данік: Што ты робіш?! (вытрасае ў Веранікі кніжкі з заплечніка)
Усе яшчэ раз адзін перад адным выкрыкваюць свае словы. Музыка.
Чорная Постаць (становіцца паміж партамі, паварочваецца да вучняў; цішыня; вучні перастаюць біцца і сварыцца): І зноў тое самае. Больш вы ні на што не здольныя. Вы прыносіце толькі праблемы настаўнікам, бацькам і іншым класам. Нават не бярыцеся за батлейку, бо гэта самая неразумная думка, якая магла прыйсці ў галаву вашай катэхетцы і настаўнікам. Шкада часу. Лепш пагуляць на камп’ютары ці праверыць, што чуваць на фэйсбуку. Па-другое: гэта ж увогуле сорамна! Гульня ў нейкую дурную батлейку. Вы і так не верыце ў гэтую казку: анёлкі, мудрацы, пастушкі, Юзаф з Марыяй і Дзіця, якое з’яўляецца Богам, ха,ха! (перадражнівае песню з папярэдняй сцэны): Зоооркі бэтлеемскай святло ля маіх стоп, ла ла ла ла ла ла ла ла ла ла ла!!!... Ну самі скажыце: ці гэта не будзе сорам перад усёй школай, яшчэ ў вашым выкананні?!
Музыка. Чорная Постаць працягвае руку, нібы дырыжыруе аркестрам. Дзеці па чарзе апускаюцца на крэслы, стомленыя і сумныя. Чорная Постаць выходзіць.

Сцэна ІІІ – Забіццё надзеі

Вучні сядзяць за партамі, як прыбітыя.
Ганка: Ён гаворыць праўду.
Пятрок: Мы ні на што не прыдатныя.
Марыся: Мы найгоршы клас у школе.
Ян: З намі адны праблемы.
Каця: Мы нікому ні для чаго не патрэбныя.
Мацей: Але таксама нічога іншага і не заслугоўваем.
Вераніка: Шкада часу на гэтыя спробы.
Данік: І так не атрымаецца, бо мы безнадзейныя.
Усе: Мы не хочам ніякіх батлеек!
Крычаць адзін перад адным. Музыка. Вельмі павольна ўваходзіць Анёл Добрай Навіны. Дзесці паступова супакойваюцца, здзіўленыя. Анёл Добрай Навіны выцягвае руку і дзеці па чарзе падымаюць галовы. Глядзяць на яго.

Сцэна IV – Я абвяшчаю вам радасць

Анёл Добрай Навіны: Я абвяшчаю вам вялікую радасць: сёння нарадзіўся нам Збаўца, якім ёсць Езус Хрыстус.
Ганка: А ты хто такі?
Пятрок: Што ты робіш у нашым класе?
Ян: Маскарад, ха, ха!
Анёл Добрай Навіны: Я тут для таго, каб вярнуць вам мары.
Марыся: Якія мары?
Кася: Пакінь нас у спакоі. Гэта нейкі вар’ят.
Мацей: У нас няма ніякіх марау.
Данік: У мяне адна: хачу мець 10 мільёнаў даляраў.
Мацей: І што б ты за іх купіў?
Данік: Усе крамы ў Беларусі!
Усе: Ха, ха!
Ян: А я хачу новы тэлефон. Найлепш Samsung Galaxy.
Пятрок: Э, а я хачу айпэд!
Марыся: Каб у школе была толькі фізкультура.
Кася: … Каб школы ўвогуле не было…
Анёл Добрай Навіны: Не, гэта не заўсёды сапраўдныя мары. У вас іншыя мары, але вы хаваеце іх вельмі моцна нават перад самімі сабой, бо думаеце, што яны і так не споўняцца. Вы баіцеся болю.
Каця: … Болю? Ну так, я баюся болю. Не люблю лячыць зубы.
Усе: Ха, ха!
Анёл Добрай Навіны: Вы баіцеся болю, такога, які ўнутры. Ён прыходзіць разам з расчараваннем.
Дзеці змаўкаюць.
Анёл Добрай Навіны: І баіцеся адно аднаго. Што іншыя вас засмяюць. Таму вы хаваеце свае мары. Пачынаеце саромецца іх. А ў рэшце рэшт іх забываеце. Прывыкаеце да жыцця без мараў. Становіцеся дарослымі без мараў. Ствараеце сем’і без мараў. Працуеце без мараў. Едзеце на адпачынак без мараў. Старэеце без мараў. Паміраеце без мараў…
Вераніка: Але нам толькі 11 год!
Анёл Добрай Навіны: Калісьці вам будзе больш. Ці памятаеце тыя лісты да Пана Бога? Вы пісалі такое хатняе заданне на катэхезе…
Музыка. Анёл Добрай Навіны выходзіць. Дзеці глядзяць адно на аднаго няўпэўнена.
Сцэна V – Дзеці пішуць лісты…

Музыка працягвае граць. Дзеці па чарзе ўстаюць з-за партаў, вельмі павольна, і чытаюць свае лісты.

ЗАЎВАГА: ЛІСТЫ ЎЖО ЛЯЖАЦЬ НА ПАРТАХ. НАЙЛЕПЕЙ, КАБ ТЭКСТЫ ЛІСТОЎ БЫЛІ САПРАЎДНЫМІ ТЭКСТАМІ ДЗЯЦЕЙ. Добра было б папрасіць акцёраў загадзя напісаць лісты да Пана Бога ці задаць такое хатняе заданне ў межах катэхезы! Лісты, прадстаўленыя ў гэтым сцэнары, сапраўды напісалі дзеці, якіх я [с. Бенедыкта Baumann OP – заўв. перакл.] вучу.
Вераніка: Мілы Пане Божа! Мяне завуць Вераніка. Я моцна дзякую табе за сваю сям’ю. Аднак я яшчэ не магу прыйсці ў сябе пасля разводу маіх бацькоў. Калісьці я думала. Што гэта мая віна, але нядаўна я зразумела, што гэта не мая віна.
Данік: Пане Божа, гэта я, Данік. Я хачу памаліцца аб тым, каб усе жылі ў згодзе, каб мелі што есці і мелі свае ўласныя дамы, дзе былі б цяпло і любоў. Каб у сем’ях любілі адно аднаго і верылі ў тое, што сям’ю можна захаваць. Каб людзі не рабілі злачынстваў і не білі нікога, а асабліва алкаголікі сваіх дзяцей. Каб дзеці ў доме дзіцяці знайшлі бацькоў і адчулі сямейнае цяпло.
Ян: Пане Божа, хоць я часам грашу і забываюся маліцца, усё роўна я Цябе люблю. Апошні раз я быў у дырэктара. Таму пайшоў да споведзі, а Ты мне ўсё прабачыў. Гэта так цудоўна, што Ты мне ўсё прабачыў! Дзякуй Табе за гэта!

Апякуйся маім дзядулем Паўлам і прабабуляй Магдаленай, а таксама дзядзем Тадэвушам. Калі іх сустрэнеш, перадай ім ад мяне прывітанне ў небе. Ян.


Ганка: Добры дзень! Я пішу гэты ліст, але не ведаю, ці прачытаеш Ты яго. Напэўна, Ты атрымліваеш шмат такіх лістоў. Я хацела падзякаваць табе. Мне яшчэ толькі 11 год, і я ўжо змагла пазнаць, які прыгожы гэты свет.

І яшчэ я хацела папрасіць Цябе, каб на свеце быў супакой. Гэта патрэбна і ў нашым класе. Я прашу прабачэння за ўсё, што раблю дрэннага, і прашу, каб наш клас супакоіўся. Ага – і добра было б, каб мне перастала балець нага і ў мяне была марская свінка. Дзякуй! Усяго найлепшага. Ганка.


Мацей: Пане Божа, дапамажы мне добра вучыцца, прыстойна паводзіць сябе на ўроках і пасля іх, дапамагаць тым, хто стараецца, каб не атрымліваць чарговых заўваг ад настаўнікаў. Мацей.
Пятрок: Дарагі Пане Божа! У пачатку свайго ліста я дзякую табе за дзясятку па матэматыцы. Атрымлiваецца, што варта вучыцца! Нават мама была задаволеная, а, павер мне, яе здзівіць няпроста. Твой Пятрок.
Марыся: Пане Божа, прашу, каб усе душы з чыстца пайшлі ў неба. Каб мая сям’я была заўсёды здаровай. І яшчэ, каб усе настаўнікі былі цярплівыя з маім класам, каб наш клас выправіўся, хлопцы перасталі смяяцца на ўроках і перашкаджаць адзін аднаму.
Каця: Пане Божа, я хачу пачуць Цябе. Ты мне патрэбны. Адзавіся. Можаш адказаць мне ўва сне, у касцёле, сшытку па катэхезе ці фэйсбуку. Чакаю. Загадзя Табе дзякую.
Удалечыні чуваць смех сатаны. Дзеці рвуць лісты і паварочваюцца спіной да гледачоў. Стаяць нерухома.

Сцэна VI – Супрацьстаянне

Музыка. З процілеглых бакоў уваходзяць Анёл Добрай Навіны і Чорная Постаць. Глядзяць адно на аднаго.
Чорная Постаць: Ты думаў, што адбярэш іх у мяне? Што атрымаецца надурыць іх гэтымі тваімі казачкамі?
Анёл Добрай Навіны: Ты добра ведаеш, што гэта не казачкі. Сын Божы прыйшоў на зямлю, каб збавіць людзей. Ён прыйшоў таксама ў гэту школу і ў гэты клас. І гэта ніякая не казачка. Гэта найвялікшая праўда, якую калі-небудзь спазналі людзі, і ты гэтага не можаш знесці, бо калісьці, вельмі даўно, ты ўзбунтаваўся супраць Бога. Ты сам хацеў быць Богам.
Чорная Постаць: Я не паддамся. Буду далей змагацца за іх.
Анёл Добрай Навіны: Я таксама не паддамся. Я павінен захаваць мары гэтых дзяцей, какуль яны не вырастуць і не перастануць у іх верыць.
Чорная Постаць: Гэта ў цябе не атрымаецца.
Анёл Добрай Навіны: Павінна атрымацца, бо я – пасланнік Бога, і не магчыма мець мацнейшага Начальніка.
Чорная Постаць: Я яшчэ вярнуся.
Анёл Добрай Навіны: Я ведаю. Ты ўвесь час вяртаешся. Але ты не можаш адмяніць Божага Нараджэння, бо гэта было сапраўды, і таму ты не можаш перамагчы.
Востры музычны акцэнт. Чорная Постаць раз’юшана выходзіць. Змена музыкі: Анёл Добрай Навіны адсоўвае шырму. Бачна стаенка, у якой знаходзіцца толькі Святая Сям’я. Марыя павольна сыходзіць са сцэны і падыходзіць да дзяцей з Дзіцяткам. Працягвае Яго аднаму з вучняў. Вучань вагаецца, не ведае, што зрабіць, урэшце бярэ Дзіця на рукі.
Анёл Добрай Навіны: Вы не павінны іграць у батлейцы. Вы – героі найпрыгажэйшай, бо сапраўднай гісторыі пра Божае Нараджэнне. Гэтая гісторыя ўвесь час адбываецца ў вашым жыцці.
Марыя павольна ўваходзіць на сцэну, за ёй вучань з Дзіцяткам і астатнія дзеці. Павольна кленчаць каля ясляў.
Сцэна VII – Праўдзівая гісторыя

Музыка: Нараджэнне. Героі павольна ўваходзяць на сцэну ў наступным парадку:

  1. Анёл Добрай Навіны;

  2. Юзаф, Марыя і Дзіця;

  3. Дзеці



КАНЕЦ
Кракаў 2011


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка