Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай




Дата канвертавання19.03.2016
Памер57.92 Kb.
4 Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай.
1572г- Жыгімонт ІІ афіцыйна прыняў на службу рэестравых казакаў.

1648-1651(1654)- казацка-сялянская вайна, антыфеадальна вайна Б.Хмяльніцкага.

1600-1629- вайна РП са Швецыяй.
Пасля смерці Стэфана Баторыя каралем РП быў абраны наследнік швецкага трону Жыгімонт Ваза - 1587-1632г. У польскіх кругах яго называлі кароль-заўтра. Выбары адбыліся пасля абмеркавання кандыдатур на трон. На яго прэтэндавалі сын Івана Грознага Федар Іванавіч, аўстрыйскі герцаг Максіміліан і Жыгімонт. Сойм выбраў Жыгімонта Вазу. ( ен быў і швецкім каралем). У пачатку 17 ст РП зрабіла спробу зацвердзіцца ў Прыбалтыцы, але на яе шляху паўстала Швецыя. У 1599г швецкі сойм скінуў з трона польскага караля Жыгімонта Вазу . Імкнучыся вярнуць сабе трон Жыгімонт распачаў вайну . У 1600г вялікае войска Карла ІХ уступае ў Лівонію. Супраць шведаў Жыгімонт Ваза накіраваў войска на чале з гетманамі К.Радзівілам і Я.Хадкевічам. Рашаючая бітва адбылася каля Кірхгольма, што ў 13 км ад Рыгі, 27 верасня 1605 года. Шведская армія была разбіта. Аднак вайна працягвалася. У 1621г кароль Швецыі Густаў ІІ Адольф, падпісаўшы мір з Даніяй і Расіяй, захапіў частку Лівоніі, Падзвінне, Панямонне, пачаў наступленне на Польшчу.

Гэта выклікала занепакоеннасць магнатаў ВКЛ і яны пайшлі на падпісанне асобнага перамір’я са Швецыяй ў 1622г. А ў 1629г паміж Расіяй і Швецыяй быў падпісаны мір ў Альтамарку на 10 гадоў. Такім чынам усталявацца ў Прыбалтыцы РП не здолела. Прыбалтыка была падзелена. Швецыя атрымала Эстонію з Рыгай, РП- Латгалію і Курляндскае герцагства. Але такі вынік вайны не задавальняў ні водны з бакоў.

У пачатку 17 ст абвастраюцца адносіны з Маскоўскай дзяржавай. У 1584г памер Іван Грозны, у 1598г сын яго Федар, скончылася дынастыя Рурыкавічаў і ў Маскве пачынаецца “смутны час”. У 1598-1605г на маскоўскім троне- першы выбраны цар- Барыс Гадуноў, які не меў спадчыннага права на трон. Жыгімонт Ваза імкнуўся выкарыстаць гэта становішча, каб пасадзіць на рускі трон свайго стаўленніка. Была выкарыстана ідэя самазванца Ілжэдзмітрыя, які выдаваў сябе за малодшага сына Івана Грознага царэвіча Дзмітрыя , забітага у 1591 г у манастыры ў Углічы.

У 1604 г войска шляхты РП пры падтрымцы казакаў і татар на чале з Ілжэдзмітрыем І ( манах Чудава манастыра Рыгор Атрэп’еў) выступіла на Маскву. 21 ліпеня 1605г Ілжэдзмітрый уступіў у Маскву і абвясціў сябе царом. Але чуткі аб прыхільнасці новага цара да каталіцкай веры і яго патаемных сувязях з РП выклікалі баярскую змову у выніку якой Ілжэдзмітрый быў забіты. На рускі трон сеў баярын В.Шуйскі. Але разлады ў дзяржаве спыніць не ўдалося. У такіх умовах пры падтрымцы правячых колаў РП быў знойдзены новы Ілжэдзмітры ІІ. У 1608г яго войска рушыла на Маскву, але ўзяць яе не змагло і стала лагерам у Тушыне( Ілжэдзмітрыя ІІ празвалі Тушынскі злодзей). В.Шуйскі ў гэтых умовах звярнуўся за дапамогай да Швецыі. Пры спробе захапіць Маскву Ілжэдзмітрый ІІ быў забіты разам з жонкай Марынай Мнішак. У такой сітуацыі Жыгімонт Ваза абвясціў, што яго продак Ягайла быў сынам рускай княжны і ен мае правы на рускі трон і пачаў адкрытыя ваенныя дзеянні супраць Мсквы. Ініцыятарам паходу на Маскву быў канцлер Л.Сапега. У 1610г войска РП захапіла Смаленск і рушыла на Маскву.Маскоўскае баярства скінула Шуйскага і і ўпусціла шляхецкае войска на чале з гетманам С.Жалкеўскім у сталіцу. Царом быў абраны сын Жыгімонта Вазы Уладзіслаў ІV. Але, апасючыся за жыцце сына, Жыгімонт не пусціў яго ў Маскву. Грабяжы і свавольствы шляхты выклікалі абурэнне народа. Праваслаўная царква заклікала ствараць апалчэнне супраць ворагаў. У 1611г – першае апалчэнне пад кіраўніцтвам Ляпунова- няўдалая спроба вызваліць Маскву. У 1612г апалчэнне пад кіраўніцтвам К. Мініна і Д.Пажарскага вызваліла Маскву.( 4 лістсапада) У 1617 г паход на Маскву ажыццявіў гетман К.Хадкевіч- безвынікова. У 1618 г у Дэўліне было падпісана перамір’е на 14, 5 гадоў. Да РП адышлі Смаленск і Чарнігава- Северскія землі. У 1632-1634г адбылася вайна за Смаленск. Маскоўскі цар Міхаіл Раманаў зрабіў спробу забраць Смаленск. У 1634г у Белай быў падпісаны мір- Палянаўскі мір. Па яго ўмовах Уладзіслаў ІV адмаўляўся за выкуп ад маскоўскага трона, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак “Усея Русі” без прэтэнзій на землі “малай русі”.

У той час , калі Расія і РП вялі барацьбу за першынства ва Ўсходняй Еўропе, важныя падзеі адбываліся ў Еўропе. 1618-1648г- трыдцацігадоваяя вайна. Вайна была выклікана супярэнчасцямі паміж Францыяй і манархамі Габсбургскімі – Аўстрыяй і Іспаніяй. Вайна мела рэлігійны характар. Францыя падтрымлівала пратэстанцкія рухі, Германія і Габсбургі- каталіцтва. РП выступіла на баку Габсбургскага блоку. Расія падтрымала пратэстантсцкія рухі ў саюзе з Францыяй, Швецыяй, Галандыяй, Даніяй і пратэстанцкімі князямі Германіі. Спачатку перамагалі пратэстанцкія сілы, быў падпісаны ў 1629 г Любекскі мір, каталіцкі блок пацярпеў паражэнне . У 1648 г быў падпісаны Вестфальскі мір, ен змяніў міжнароднае становішча. Аслаблі пазіцыі РП і Аўстрыі. РП страціла Лівонію. Вядучую ролю ў Еўропе сталі займаць Францыя, Англія, Швецыя і Расія.

Пастаянныя войны пачатку 17 ст прывялі да ўскладнення адносін унутры РП. Узмацніўся феадальны прыгнет, абвастрыліся супярэчнасці паміж сельскай і гарадской шляхтай, значная частка насельніцтва была незадаволена контррэфармацыяй і уніяй, што абвострыла рэлігійныя супярэчнасці. Асабліва небяспечнай сілай стала Запарожская Сеч, дзе жылі казакі. У 1648г гетманам запарожскага войска быў абраны Б.Хмяльніцкі. З яго імем звязана першая буйная антыфеадальная вайна ў РП. Б.Хмяльніцкі заключыў саюз з крымскім ханам і выступіў супраць караля РП. Пад Корсунем і Жоўтымі водамі войска Хмяльніцкага разбіла войска самаго караля РП Яна Казіміра. Мэтай Хмяльніцкага было стварэнне “Рускага княства” , незалежнага ад РП, у склад якога будуць уключаны землі Паўднёва-усходняй Беларусі. Каб распаўсюдзіць паўстанне на беларускія землі ен пасылае сюды сваіх палкоўнікаў з заклікамі- універсаламі. У маі 1648 года яны ўпершыню з’яўляюцца на Беларусі.Казацкія атрады называліся загоны. Кіравалі імі Нябаба, Галавацкі,( першы з’явіўся на беларускіх землях) Гаркуша, Крывашапка, сярод казацкіх палкоўнікаў былі і беларусы- Нячай, Крычэўскі і інш. Да восені жыхары Гомеля. Лоева, Мазыра, Турава ўсе “паказачыліся”- перайшлі на бок казакаў супраць РП. Казакі авалодалі Чачэрскам. Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам. Антыфеадальны рух набыў ярка выражаную антыпольскую накіраванасць. З боку дзяржавы спачатку гэты сялянска-казацкі рух не выклікаў занепакоенасці, састарэлы гетман Я.Кішка нават не сабраў войска. Да восені 1648г у руках паўстанцаў былі ўсе галоўныя гарады паўднёвай Беларусі. Казацкі полк пад камандваннем Сакалоўскага паспрабаваў заняць буйныя фартэцыі ВКЛ Слуцк і Стары Быхаў, але безвынікова. Толькі ў кастрычніку шляхецкае войска пад камандваннем стражніка Мірскага здолела авалодаць Пінскам.Жыхары горада, якія раней прынялі казакаў А.Нябабы, спрабавалі абараняцца. Няскоранасць каштавала пінчукам многіх жыццяў. Пераможцы вынішчылі горад, было забіта больш чым 3 тысячы чалавек. Спачатку казакамі, а потым войскам ВкЛ былі зруйнаваны Берасце, лес Пінску напаткаў Чэрыкаў. Андрэй Баболя уніяцкі –місіянер прапаведнік, які зараз з’яўляецца святым заступнікам Пінска, быў жудасна катаваны казакамі( з жывога садрана скура) Кананізаваны царквой. Сын Марыны Мнішак і Ілжэдзмітрыя І , выхаванец Афанасія Філіповіча

( загінуў у час вайны) Ян Фаусцін Луба , прэтэндэнт на Маскоўскі трон, закатаваны казакамі. У студзені 1649г пачалася кампанія па задушэнню паўстання. Яе ўзначаліў гетман Я. Радзівіл з 10-тысячным войскам. Хутка захапіў Тураў, Мазыр, Бабруйск, жорстка расправіўся з гараджанамі. За зіму 1649г ліквідаваў асноўныя асяродкі паўстання. Б.Хмяльніцкі заключыў перамір’е з Янам Казімірам. Але вясной 1649г на Беларусі ваенныя дзеянні аднавіліся. Сюды прыйшоў з украіны 3-х тысячны казацкі згон пад кіраўніцтвам Іллі Галоты. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства колькасць паўстанцаў павялічылася да 30-ці тысяч. Але войска Радзівіла было большым, полк Галоты быў разгромлены. Тады Хмяльніцкі пасылае на Беларусь яшчэ 6 тысяч кзакаў на чале з Крычэўскім, Падбайлам. Гаркушам. 31 ліпеня 1649 г адбылася самая буйная бітва вайны пад Лоевам, у якой казацкае войска было разбіта, Крычэўскі загінуў. У жніўні 1649г было падпісана Збораўскае перамір’е, якое прыпыніла ваенныя дзеянні. Але праціўнікі збіралі сілы і у 1651г 100-тысячнае войска польскага караля зноў рушыла на казакаў. 6 ліпеня 1651г адбылася бітва “за Лоеўскія брады”.Казацкае войска пацярпела сакрушальнае паражэнне. Да восені 1651г казацкі рух быў поўнасцю задушаны на Беларусі. 18 верасня 1651г быў падпісаны Белацаркоўскі мірны дагавор, паводле якога казацкія згоны больш не маглі знаходзіцца на беларускіх землях, адыходзілі на Украіну.. Гэта антыфеадальная і антыпольская вайна была самай масавай ў гісторыі Беларусі. Яна прынесла страшэнныя спусташэнні. Гэта быў пачатак крывавага патопу, разбуральнага веку. Землі былі настолькі спустошаны, што нават Сойм РП зменьшыў падаткі, або зусім вызваліў ад іх шэраг паўднёвых паветаў.



На Украіне вайна працягвалася. Але, бачачы бесперспектыўнасць барацьбы за самастойнае княства, Хмяльніцкі запрасіў дапамогі Ў Расіі і “перайшоў пад царскую руку”. У 1654г была склікана Пераяслаўская Рада, якая зацвердзіла уваходжанне Украіны пад пратэктарат Расіі. Маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч абавязаўся абараняць Украіну у вайне з РП.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка