Знамянальныя і памятныя даты краязнаўчага календара




Дата канвертавання13.05.2016
Памер52.8 Kb.
Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Знамянальныя і памятныя даты

краязнаўчага календара

на 2015 год





Карэлічы, 2014
Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Знамянальныя і памятныя даты

краязнаўчага календара

на 2015 год




Карэлічы, 2014
П р а д м о в а
Краязнаўчы каляндар на 2015 год падрыхтаваны на аснове “Спісаў знакамітых людзей Карэліцкага раёна”, даных архіва Карэліцкага ЗАГСа, краязнаўчай картатэкі Карэліцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, фонда Карэліцкага раённага краязнаўчага музея і іншых крыніц.

Адбор юбілейных дат рабіўся ў адпаведнасці са значнасцю для гісторыі, эканомікі і культуры краю.



Дадзенае выданне дапаможа супрацоўнікам цэнтралізаванай бібліятэчнай і клубнай сістэм, музеям у арганізацыі работы, а таксама будзе карысна краязнаўцам і шырокаму колу чытачоў.

У 2015 годзе спаўняецца:
620 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах г.п. Карэлічы (1395 г.).
620 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах г.п. Мір Карэліцкага раёна (1395 г.).
390 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста Маскевіча Багуслава Казіміра (нар. у 1625 г., в.Сэрвач 1683 г.).
120 гадоў з дня нараджэння беларускага фалькларыста Логіна Язэпа Калістратавіча (нар. у 1895 г., в.Моладава 1931 г.).
110 гадоў таму назад на Карэліччыне адбываліся масавыя сялянскія выступленні (19051907 гг.).
75 гадоў таму назад быў арганізаваны саўгас “Карэлічы” (цяпер, з 03.03.2010 г. Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Племзавод Карэлічы”).
75 гадоў з часу заснавання Карэліцкай раённай бальніцы (1940 г.).
Студзень
70 гадоў з дня нараджэння беларускай пісьменніцы (празаік, паэтка, драматург, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык), грамадскага дзеяча Іпатавай Вольгі Міхайлаўны (нар. у 1945 г., г.п.Мір).
70 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка Башко Пятра Кузьміча (нар. у 1945 г., в.Некрашэвічы – 1993 г.).
75 гадоў з дня нараджэння беларускага юрыста Драко Аляксандра Уладзіміравіча (нар. ў 1940 г., в.Застадолле).

Люты
75 гадоў з дня нараджэння беларускага філосафа, эколага, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Вадап’янава Паўла Аляксандравіча (нар. у 1940 г., в.Паланая).

Сакавік
105 гадоў з дня нараджэння беларускага спевака Конюха Пятра (Пётр Васільевіч; нар. у 1910 г., в.Турэц).
Май
60 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне аграхіміі і радыёэкалогіі Шуглі Мікалая Мікалаевіча (нар. у 1955 г., в.Літараўшчына).
120 гадоў з дня нараджэння ізраільскага вучонага ў галіне паразіталогіі, прафесара Адлера Шауля (нар. у 1895 г., г.п.Карэлічы 1966 г.).
Чэрвень
135 гадоў з дня нараджэння вынаходніка-самавука, які ўдзельнічаў у вырабе першых (залатых) зорак Крамля ў Маскве, Барысевіча Аляксея (нар. у 1880 г., Карэліцкі раён – 1953г.).
Ліпень




90 гадоў з дня нараджэння кандыдата беларускага вучонага ў галіне тэарэтычнай фізікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Богуша Андрэя Аляксандравіча (нар. у 1925 г., г.п.Карэлічы – 2009 г.)

Жнівень
80 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі Забаўскага Міхаіла Цімафеевіча (нар. у 1935 г., в.Турэц).
75 гадоў з дня нараджэння перадавіка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы Орды Таццяны Рыгораўны (нар. у 1940 г., в.Горная Рута).




60 гадоў з дня нараджэння беларускага бібліятэказнаўца, педагога Яцэвіча Мікалая Аляксандравіча (нар. у 1955 г., в.Сімакава).
70 гадоў з дня нараджэння беларускага хіміка-аналітыка, доктара хімічных навук, прафесара Рахманько Яўгена Міхайлавіча (нар. у 1945 г., в.Заполле).
40 гадоў з дня адкрыцця Карэліцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча будаўнікоў №125 (14 жніўня 1975 г.) (з 4 жніўня 2010 г. – УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй”).
Верасень
80 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне будаўніцтва аўтамабільных дарог, прамысловага транспарту, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі Вырко Мікалая Паўлавіча (нар. у 1935 г., в.Краснае).

75 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка (паэт, публіцыст), мастака, краязнаўца Бусько Міколы (Мікалай Іосіфавіч; нар. у 1940 г., в.Пагарэлка).

95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Крамко Яўгена (нар. у 1920г., Карэліцкі раён – 1999г.).

Кастрычнік
110 гадоў з дня нараджэння беларускага і польскага мастака-графіка, мастацкага педагога Кучынскага Эдуарда (нар. у 1905 г., в.Варонча – 1958 г.).
90 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка-славіста, культуролага, публіцыста, літаратара Мірачыцкага Льва Паўлавіча (нар. у 1925 г., в.Баяры 2002 г.).
Лістапад
75 гадоў з часу ўтварэння Карэліцкага раёна (1940 г.).
Снежань




310 гадоў назад Пётр I наведаў Карэлічы (21 снежня 1705 г.).

Складальнік: Макарчык А.У.



Адказны за выпуск: Арцюх Л.К.

Камп’ютарны набор і вёрстка: Макарчык А.У.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка