Знакі прыпынку пры параўнальным звароце Мэта




Дата канвертавання09.05.2016
Памер52.6 Kb.
Тэма: Знакі прыпынку пры параўнальным звароце

Мэта: стварэнне ўмоў для трывалага ўсведамлення асаблівасцей пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

Задачы:

  • абагульніць і сістэматызаваць веды пра знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі;

  • удасканальваць навык знаходзіць у сказах параўнальныя звароты;

развіваць здольнасць выкарыстоўваць сказы з параўнальнымі зваротамі ва ўласным маўленні; развіваць вуснае маўленне вучняў, выхоўваць павагу да роднага слова.

Ход урока



  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка ведаў па тэме “Адасобленыя дапаўненні”

Заданне: пастаўце ў сказах знакі прыпынку там, дзе яны павінны стаяць, падкрэсліце адасобленыя дапаўненні.

  1. Дзед замест адказу толькі рукамі развёў.

  2. Замест адказу Лемяшэвіч моўчкі паглядзеў на прысутных.

  3. Усе за выключэннем Кавалевіча выйшлі з пакоя.

  4. У хаце апрача дзеда Мікіты нікога не было.

  5. Нешта было ў вачах і акрамя прыгажосці.

  6. Расцвітуць замест пушчы зеленакосыя сады.

Правільнае афармленне сказаў

  1. Дзед, замест адказу, толькі рукамі развёў.

  2. Замест адказу Лемяшэвіч моўчкі паглядзеў на прысутных.

  3. Усе, за выключэннем Кавалевіча, выйшлі з пакоя.

  4. У хаце, апрача дзеда Мікіты, нікога не было.

  5. Нешта было ў вачах і акрамя прыгажосці.

  6. Расцвітуць замест пушчы зеленакосыя сады.

Тэст

Адзначце сказы, у якіх адасабляюцца дапаўненні:

1.Усё іншае у тым ліку прозвішча і імя ён высвятляў пасля, калі сам пачынаў аглядаць хворага.

2.Апрача аднастайнага шуму сосен у лесе нічога не чуваць.

3.Акрамя кучаравых бярозак на ўзгорку расла высокая сухаверхая хвоя.

4.Хтосьці пабываў каля рэчкі і апрача нас.

5.Сябры з сабою хлопца клічуць у цэх гарачы працаваць.



  1. Акрэсліванне тэмы і пастаноўка мэты ўрока

Этап засваення новых ведаў - Інфармацыя для вучня

Параўнальны зварот

Словы або спалучэнні слоў, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест іншых слоў у сказе

двойная стрелка влево/вправо 1Выдзядяюцца коскай

  • калі маюць толькі параўнальнае значэнне:

Вясною падалі пялёсткі, нібы сняжынкі, на мурог

  • калі злучнік ЯК адносіцца да ўказальных слоў:

Гэта быў высокі рухавы юнак, такі ж танклявы, як і Садовіч, а па характару добры, сардэчны хлопец.

  • перад злучнікам ЯК у спалучэннях НЕ ХТО ІНШЫ, ЯК; НЕ ШТО ІНШАЕ, ЯК; ЯК ПРАВІЛА…..; ЯК ЗАЎСЁДЫ ….; ЯК НІКОЛІ

Алесь падумаў, што гэта не хто іншы,як сам кіраўнік падпольнай групы.


двойная стрелка влево/вправо 2Не выдзяляюцца коскай

  • калі параўнальны зварот выконвае функцыю выказніка:

Жыта як сцяна.

  • калі параўнальны зварот з’яўляецца фразеалагізмам:

Лукашык прыліп як смала і не адыходзіў.

  • калі параўнальны зварот ўваходзіць у сказ пры дапамозе слоў БОЛЬШ ЯК (НЕ БОЛЬШ ЯК), МЕНШ ЯК, МЕНШ ЧЫМ, УСЁ РОЎНА ЯК:

Паеду не больш як на тры дні.

  • Калі перад параўнальным зваротам стаяць часціцы

НЕ, НІ, АМАЛЬ, ЗУСІМ:

На ўсё пытанні Максімка адказваў зусім як дарослы.

  • У зваротах, якія маюць значэнне “у якасці”:

Чмаруцьку усе ведалі як чалавека з фантазіяй.

  • У зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавым словам:

Другому картка, магчыма, ні пра што не гаварыла –картка як картка, дзяўчына як дзяўчына, а яму – пра многае.


4.Трэніровачны матэрыял

А) Адзначце сказы з параўнальнымі зваротамі:

1. А ранак бы твар немаўляткі ружовы і чысты такі.

2. Хмары чорныя як смала засланілі сонца.

3. Спяваюць пад полазам гладкім нацятай струной бальшакі.

4. Бяроза апускае косы над маёй сцежкай і нібы дзяўчына дорыць мне ўсмешку.

5. За акном у нераце галля месяц маладым ляшчом заб’ецца.



Б) Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знакі прыпынку:

1.Зіма нібы злавала на сваё спазненне.

2.Уздоўж палеткаў, абочын сцяжын пасталі быццам дзеці з блакітнымі вачанятамі васількі.

3.Васька сядзеў як на іголках.

4.Сядзім у цяньку, пад разгалістымі вольхамі што густа пасталі на берагах канала і ўтварылі над ім як бы зялёнае скляпенне.

5. На зямлі святлей не будзе чым у гэты добры час.



В) Адзначце сказы, у якіх перад злучнікам ЯК трэба паставіць коску:

1. Дзень выдаўся як на заказ.

2.Снег блішчыць як халодная сталь.

3.Сон як рукой зняло.

4. Дома быў хлопчык як хлопчык.

5. Вецер на полі гуляе, вые як звер.



5. Рубрыка “З народнай мудрасці” (Патлумачце значэнне прыказак)

Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць

Дзе справа, там і слава.

Праца нікога не ганьбіць.

Слухай многа, а гавары мала.

Хто з працаю дружыць, той жыве і не тужыць.



Вызначце правільнае тлумачэнне фразеалагічных выразаў

Як сам не свой

Гады ў рады

Кінуць слова

Туману напусціць

Як мокрае гарыць

Носа не сунуў



Заблытаў

Марудна


Рэдка

Не паказаўся

Загаварыць

Моцна ўсхваляваны



Гэта цікава ведаць!

Маляр ці муляр будуе дом?

У беларускага паэта Сяргея Грахоўскага ёсць такія вершаваныя радкі:

На ціхі сонечны бульвар

У крэйдзе, вапне, алебастры

Выходзіць з вёдрамі маляр…



Хто такі маляр і што ён робіць?

Маляр рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні. У пераносным значэнні гэта слова выкарыстоўваюць, каб назваць дрэннага мастака, жывапісца. Янка Купала пісаў пра такога маляра ў вершы “Мая вера”:

Бажкам не веру маляваным,

Што мажуць фарбай маляры…

Калі ў слове маляр замяніць другую літару а на у, то атрымаем слова муляр, якое будзе мець іншае значэнне – рабочы, які будуе што-небудзь з каменя або цэглы. Паэт Анатоль Астрэйка так напісаў пра муляра:

Муляр з цэглы дом кладзе,

Сценка ў сценку роўныя…

А яшчэ называюць муляром чалавека, які валодае майстэрствам рабіць печ у хаце. Інакш кажучы, пячнік.


6.Замацаванне

Пастаўце знакі прыпынку з параўнальнаым зваротам



1 варыянт

1.Вецер свішча так як звер.

2.Хлопцы беглі што ёсць сілы.

3.Дзяўчаты нібы русалкі карагоды водзяць.

4.Менш чым праз хвіліну Несцяровіч вярнуўся ў хату.

5.Хата была як цацка.



2 варыянт

1.Пах травы быў не такі як у сярэдзіне мая.

2.На дварэ ўжо як мае быць змяркалася.

3.Над возерам устае быццам белая воўна пахучы туман.

4.Абоз расцягнуўся больш як за вярсту.

5.Пасля дажджу ўсё здаецца як бы абноўленым.



7. Падагульненне вынікаў урока і дамашняе заданне


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка