Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах




Дата канвертавання30.04.2016
Памер35.88 Kb.
Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

Мэта: паглыбіць веды пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказе; замацаваць уменне правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку, уменне бачыць іх адсутнасць; развіваць уменне весці дыялог, аналізаваць, даследаваць моўныя з’явы, сістэматызаваць, рабіць вывады, працаваць самастойна, у пары; выхоўваць цікавасць да беларускай мовы, адказнасць за захаванне яе спадчыны.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Праверка дамашняга задання

2. Работа па тэме ўрока

Аналіз схемы

Сстрелка вниз 9стрелка вниз 11стрелка вниз 10стрелка вниз 12кладаназлучаны сказ

,прямая соединительная линия 13 ; - ,

На дошцы запісаны сказы

1.За акном кружыцца ціхі снег і блукаюць нямыя вятры.

2.Здараецца, да ніткі дождж прамочыць ці высеча няшчадна жорсткі град.

3.Каб пілося і елася і болей хацелася!

4.Марыя збірала са сталоў пакінуты ўчора посуд і сама насіла на кухню.

5.Чаму часам сэрца млее і не пазбыцца ліпкіх дум?

6.Тры гадзіны ходу – і там.

7. Кароткі міг і вавёрка маланкай знікла ў вершаліне кашлатай хвоі.

8. Званок – і ўсё ў школе ажыло.

- работа з падручнікам с. 64-65 (вучні знаёмяцца з правілам, каменціруюць знакі прыпнку ў запісаных на дошцы сказах)

Коска не ставіцца перад І, ДЫ (і)

Часткі маюць агульны член сказа

Часткі маюць форму аднасастаўных сказаў ( безасабовых, назыўных)

Часткі маюць пытальную або клічную інтанацыю

Дзейнік у другой частцы выражаны займеннікам сам – сама

У другой частцы апушчаны выказнік або звязка састаўнога выказніка

У першай частцы ёсць пабочнае слова, часціца

Вусна!


Практыкаванне №58 с.66

Выберыце сабе любы сказ і патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку або іх адсутнасць паміж часткамі складаназлучанага сказа.

Рубрыка “Гэта варта ведаць!”

Кітабы – кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Ствараліся з 16 ст. татарамі, што пасяліліся на Беларусі і ў Літве ў 14-15 ст. і паступова забылі сваю родную мову. Для захавання рэлігіі яны вымушаны былі перакласці Каран і іншыя кнігі ісламу на беларускую мову, пакінуўшы пры гэтым арабскі алфавіт. Замест кітабаў – усходнія легенды, казкі, прыгодніцкія аповесці, апісанні мусульманскіх рытуалаў, маральна-этычначныя павучанні для моладзі, варажба на літарах Карана, разгадка сноў. Кітабы напісаны і чытаюцца справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў славянскіх кнігах заканчваецца. Колькасць старонак у такіх кнігах неаднолькавая – ад 70 да 100. Радок суцэльны, няма падзелу на словы, няма вялікай літары і знакаў прыпынку. Перанос падпарадкоўваецца аднаму правілу: кожны наступны радок павінен быць роўны з папярэднім. Мова кітабаў адрозніваецца ад мовы старажытных беларускіх пісьмовых помнікаў, яна блізкая да беларускай народнай мовы.



  • Калектыўная работа з практыкаваннем №59 с.67 (1,3,5,7,9,11 сказы)

Выкананне тэста.

Самаправерка засвоеных ведаў

1.Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіцьткоску:

1. Летам у гэтым месцы канчалася возера _ і пачыналася непраходнае балота.

2. Шум дажджу _ і бляск маланкі.

3. Яшчэ некалькі крокаў _ і я стаю на беразе любімай ракі.

4. Ці то сонца свеціць _ ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна.

5. Застылі на дарогах сінія туманы _ і здзіўлена ўзыходзіць сонца над зямлёй.



2. Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.

1. Адгрымела вайна-навальніца – а старой па начах усё не спіцца.

2. У садах чырванеюць вішні, і наліваюцца яблыкі.

3. Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.

4.Відаць, вецер сціхне і пацяплее.

5. Пачнеш вучыцца, уцягвацца – і ўсё стане на сваё месца.

3. Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік.

1.Ад завеі не было відаць агнёў нават недалёкіх вёсак _ ды блізкія ішлі ў цемры ледзь прыкметнымі знакамі.

2.Гукнеш _ і рэха адкажа дзясяткамі галасоў.

3.Палівае стэпы дожджык бойкі _ ды шуміць высокая пшаніца.

4.Збочыш са шляху, пройдзеш крыху ўперад _ і ўжо за табою схавалася дарога.

5.То ціхая вада шапоча пад вербамі _ то перуны рвуць цяжкую хмару.

4. Азначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў не трэба ставіць коску

1. Няхай шумяць вятры _ і непагода вые.

2. Вада ў лодцы ўсё прыбывала _ і ніякая сіла ўжо не магла зараз спыніць яе.

3. За канаўкаю чалавек прывязаў каня да плота _ і сам крута завярнуў за вугал.

4.Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы _ і вышэй падаліся стромкія хвойкі і елкі.

Падвядзенне вынікаў заняткаў

Выстаўленне адзнак



Дамашняе заданне:практыкаванне № 59 ( 2,4,6,8.10 сказы)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка