Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай




Дата канвертавання12.05.2016
Памер79.82 Kb.
Тэма: Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

Мэта: - паўтарыць матэрыял па тэме, вывучаны ў папярэдніх класах;

- пазнаёміць вучняў з больш складанымі правіламі расстаноўкі знакаў

прыпынку ў сказах з простай мовай, развіваць вуснае і пісьмовае маўленне, выхоўваць павагу да роднага слова.



Эпіграф:

Я –вітаю вас сягоння,

І жадаю дабрыні!

Каб жылі: прыгожа, вольна,

Сэрца прагне чысціні.

Папрацуе мы сягоння

Без журботы і тугі,

Дабрыні Вам пажадаю,

Шчасця, радасці штодня!

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.

А) Паўтарэнне! Выкананне трэніровачнага міні-тэста (з каменціраваннем)

1.Адзначце словы з падоўжанымі зычнымі



1. Пяц…ю

6. суд…я

2. спеласц…ю

7. тон…а

3. збож…а

8. саван..а

4. Жан…а

9. Іл…я

5. ад…аны

10. печ…у

2. Адзначце словы, у якіх будзе пісацца галосны Ы

1. нады..дзе

6. пера..начыць

2. с..ходзіць

7. па..мчацца

3. за..скрыцца

8. суб..нспектар

4. без..ніцыятыўны

9. пера..маць

5. дэз.. нфармацыя

10. аб..лгаць

2. Адзначце рады, у якім усе назоўнікі ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -А(-Я):

1. верабей, камбайн, бакалаўр

2. поўдзень, матэрыялізм, кефір

3. лясочак, вальс, бакал

4. водгук, стол, крык

5. яблык, пасёлак, багацей

3.Адзначце дзеясловы, якія не маюць форм цяперашняга часу

1.гаварыць

6.вярнуцца

2.узяць

7. прыбегчы

3.ненавідзець

8. маляваць

4.раздумаць

9. аналізаваць

5. палюбіць

10. размеркаваць

4.Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўны галосны:

1) пад …льдом, …мшара;

4) за…рдзецца, …ржавы;

2) …мгла, над …льнозаводам;

5) …мгненне, па…мчаць.

3) вока…мгненна, …льготы;




5.Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца прыстаўны зычны:

1) на…ука, за…улак;

4) …озера, …О(о)льга;

2) …ордэн, …опратка;

5) …одзыў, …угор.

3) …асенні, Рады…он;




6.Адзначце правільныя сцвярджэнні:

  1. у сучаснай беларускай мове 12 часцін мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік);

  2. рознаскланяльныя назоўнікі маюць канчаткі розных тыпаў скланення;

  3. паводле значэння і граматычных асаблівасцей лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя;

  4. займеннікі ў сказе выступаюць толькі ў ролі дзейніка;

  5. інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоў – неспрагальныя формы дзеяслова.

7.Адзначце назоўнік з канчаткам -Ы ў месным склоне:

1) дзеяч;

4) шчака;

2) дачка;

5) гушчар.

3) Багдановіч;




8.Адзначце словазлучэнні у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыслоўямі:

1) стаялі збоку;

4) у высь блакітную;

2) з боку вакзала;

5) працавалі ўтраіх.

3) расце ўвысь;




9. Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу дапасавання:

1) прыходзіць увечары;

4) дзяжурства ў аптэцы;

2) сустрэцца выпадкова;

5) іншыя каштоўнасці.

3) ясная раніца;




10Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу кіравання:

1) размаўлялі па-сяброўску;

4) парада ўрача;

2) узаранае поле;

5) схілілася над крыніцай.

3) ехаць па дровы;




11.Адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны па спосабу прымыкання:

1) вясенняе сонейка;

4) прыходзіць на заняткі;

2) добра адчуваць;

5) бачыць аблокі.

3) вельмі асцярожна;




12.Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы:

  1. Цішыня і вячэрняе сонца.

  2. Пад узмахі касы нават і пра непрыемнае думалася лёгка.

  3. У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.

  4. Мову пачалі адрываць ад роднай для яе зямлі, уводзіць у яе лексічны запас чужародныя словы і выразы.

  5. У дзверы пазванілі.

13.Адзначце сказы з пабочнымі канструкцыямі:

  1. Дарога з узгорка была добра відаць.

  2. Дождж відаць зацягнуў надоўга.

  3. У цябе мо шнур які знойдзецца?

  4. Садок быў праўда невялікі.

  5. Праўда даражэйшая за грошы.

14.Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх характарыстыкамі:

А Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна і бадзёра.

1) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, пэўна-асабовы, развіты, поўны, ускладнены звароткам;

Б На дварэ змяркаецца.

2) просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі акалічнасцямі;

В Возера цёплае, малочнае.

3) просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, неразвіты, ускладнены аднароднымі выказнікамі;

Г Пад партрэтамі – нізкія шырокія шафы, поўныя беларускіх кніжак.

4) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, безасабовы, развіты, поўны, няўскладнены;

Д Над ракою быстрай не шумі, чарот.

5) просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, назыўны, развіты, ускладнены абасобленым азначэннем.

Фізкульхвілінка

2. Работа па тэме ўрока

- Што такое простая мова?

Ад чаго залежыць пастаноўка знакаўпрыпынку ў сказах з простай мовай?

А:”П” “П?” – а. А: “П!?”

Заданне (вусна)

Пракаменціруйце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах:

1.Я моцна крычу сонейку6 “Добры дзень!”

2.Просіць дачка маці: “ Раскажы мне казку”.

3.”Няма нікога дома”, - катэгарычна адказаў хлапчук.

4.”Здароў, Міхась! –і Язэп кінуўся абдымаць Міхася

5.”Ты Грышка, -павучаў унука дзед, - павінен быць такім, каб цябе паважалі твае таварышы, каб яны цябе любілі, тады табе нічога не будзе страшна!”

6.”Маладзец, Вася, -падумаў Баталаў.-Які ён маладзец!”.

7.”Дзякуем за ўсё вам, шаноўная Лідзія іванаўна, - за ўсіх адказаў хлопец і тут жа дадаў: - мы да вас з просьбай: дазвольце нам пераначаваць у вас яшчэ адну ноч?”

8.”Што самае галоўнае было ў маім жыцці? – пытаецца матуля і дае вычарпальны адказ: - Любоў да дзяцей”

1.Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай:

Матчына мова за руку павяла прызнаваўся Якуб Колас і, хвіліну памаўчаўшы, дадаваў Б(б)еларускае слова, пяшчотнае і ласкавае, гнеўнае і сумнае, паслухмянае і гнуткае ў паэтычным радку, было бліжэйшае і мілейшае майму сэрцу.



1) “П: – а і а, – П”.

4) “П? – а і а: П”.

2) “П, – а і а: – П”.

5) – П ? – а і а: П.

3) – П? – а і а: П.




2.Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў дадзеным сказе з простай мовай:

Генерал выйшаў у завіруху і крыкнуў (П, п)а конях хоць усе былі іменна на конях.



1) А: “П”, – а.

4) А – “П!” – а.

2) А: “П!” – а.

5) А – “П…” – а.

4.Вынік.

Выстаўленне адзнак

6. Дамашняе заданне:

1.Паўтарыць правілы расстаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.

2.Падабраць да кожнай схемы прыклады.

3.Перабудаваць сказы з простай мовай у сказы з ускоснай мовай



Дадатак

1.Адзначце, які сказ з простай мовай адпавядае схеме “П? – а: - П”.

  1. Крывёнак, пабудзі Папова (З, з)агадвае старшы сяржант, варушачы вусамі (Я, я) да камбата.

  2. Ведаеш, мама, каго я прывяла (В, в)есела запытала дачка і таемна прашаптала (Г, г)эта той самы госць, якого мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў.

  3. Ціха (К, к)рыкнуў атаман і дадаў (К, к)алі не хочаце мяне слухаць, дык выбірайце сабе другога атамана.

  4. Цяпер ўжо ўсе сабраліся (С, с)казала гаспадыня (П, п)рашу ў сталовую.

2.Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай:

Як жывая ціха прамовіла Ульяна, потым зірнула на Белавалода з недаверам і спытала няўжо сам зрабіў.



  1. - П, - а. – П? 3) – П, - а: - п?

  2. – П, - а: П? 4) – П, - а: - П?

3. Адзначце сказ(-ы), які(-я) адпавядае(-юць) схеме “П, - а. – П”.

  1. Вы, напэўна, думаеце, што я скрытная і не ўмею дзякаваць за шчырасць загаварыла раптам яна выпытала ў вас, што хацела, а сама маўчу.

  2. Сынку ціха і радасна прамовіла старая адкуль жа ты прыляцеў, галубок.

  3. Часта пытаюць кінуў на Малініна цікаўны позірк Макараў калі пачнецца наступленне.

  4. У цябе, Ясь, добрая галава сказаў яму неяк настаўнік калі ты вырасцеш, ты будзеш вялікім чалавекам.

  5. Вы тут не сумуеце вінавата запыталася Вера Антонаўна мы зараз будзем гатовы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка