Знак Святога Крыжа у імя Айца І Сына, І Духа Святога. Амэн. Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы




старонка1/9
Дата канвертавання22.04.2016
Памер1 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


Знак Святога Крыжа
     У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы


     Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
     Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

Малітва Панская


     Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
     Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

Анёльскае прывітанне


     Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
     Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Апостальскі Сімвал веры


     Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.
     Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

Анёл Панскі


     Тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам – звычайна ў касцёлах б’юць званы, заклікаючы вернікаў да праслаўлення Бога ў таямніцы ўцелаўлення, да ўшанавання Найсвяцейшай Панне Марыі словамі гэтай малітвы, якая чытаецца стоячы.

     Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі, і зачала ад Духа Святога.


     Вітай, Марыя...

     Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле Твайго слова.


     Вітай, Марыя...

     А Слова сталася Целам і пасялілася між намі.


     Вітай, Марыя...

     Маліся за нас, Святая Маці Божая, каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

     Молімся:
     Усемагутны Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

     Калі Анёл Панскі ахвяруецца за памерлых, тады дадаецца:


     Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі вечным. Амэн.

     У Велікодны перыяд замест малітвы Анёл Панскі чытаецца малітва Каралева неба.


     Каралева неба, радуйся, аллелюя, бо Той, Каго Ты заслужыла насіць, аллелюя, змёртвыхпаўстаў, як і сказаў, аллелюя.
     Малі за нас Бога, аллелюя.

     С.: Весяліся і радуйся, Панна Марыя, аллелюя,


     Н.: бо ўваскрос Пан наш, аллелюя.

     Молімся:


     Божа, Ты праз уваскрасенне Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, увесь свет напоўніў радасцю, учыні, просім, каб праз заступніцтва Яго Маці, Найсвяцейшай Панны Марыі, мы атрымалі ўдзел у шчасці жыцця вечнага. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 


Акт веры
Веру ў Цябе, Божа вечны,
у Тройцы адзіны, спрадвечны.
Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа,
Тваё слова памыляцца не можа.

Акт надзеі
Давяраю, бо Ты верны,
Усемагутны і міласэрны.
Дай грахоў мне адпушчэнне,
Ласку й вечнае збаўленне.

Акт любові
Божа, хоць Цябе не разумею,
Ды найбольш любіць умею,
За ўсё, што створана Табою,
Тваёй бязмежнай дабрынёю.

Акт жалю


Шкадую за злосць маю,
Бо цаню любоў Тваю.
Май літасць да грэшнага мяне
Бліжнім прабачаю дзеля Цябе.

Малітва да Анёла Ахоўніка
Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, ўвечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.

Галоўныя праўды хрысціянскай веры

  1. Ёсць адзін Бог.

  2. Бог – Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.

  3. Бог – адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.

  4. Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення.

  5. Душа чалавека несмяротная.

  6. Ласка Божая неабходная для збаўлення.

Сем святых сакрамэнтаў

  1. Хрост.

  2. Канфірмацыя (бежмаванне).

  3. Эўхарыстыя.

  4. Пакаянне і паяднанне.

  5. Намашчэнне хворых.

  6. Святарства.

  7. Сужэнства.

Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння (споведзі)

  1. Рахунак сумлення.

  2. Жаль за грахі.

  3. Цвёрдае пастанаўленне выправіцца.

  4. Шчырая споведзь.

  5. Выкананне прызначанай пакуты (направа крыўды, учыненай Богу і бліжняму).

Дзве запаведзі любові
(пар. Мц 22, 37.39)

  1. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.

  2. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.

Дзесяць Божых запаведзяў
(пар. Зых 20, 2-17)

Я – Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.



  1. Не май іншых багоў, апроч Мяне.

  2. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.

  3. Памятай дзень святы святкаваць.

  4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.

  5. Не забівай.

  6. Не чужалож.

  7. Не крадзі.

  8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.

  9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго.

  10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.

Пяць касцёльных наказаў

  1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у Святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.

  2. Прынамсі раз у год спавядацца.

  3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прымаць Святую Камунію.

  4. У вызначаныя дні ўстрымлівацца ад мясных страваў і захоўваць пост, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.

  5. Дапамагаць у патрэбах Касцёла.

Сем галоўных грахоў

  1. Пыха.

  2. Хцівасць.

  3. Зайздрасць.

  4. Гнеў.

  5. Распуста.

  6. Неўмеркаванасць у ядзе і піцці.

  7. Лянота.

Грахі супраць Духа Святога

  1. Грашыць, празмерна спадзеючыся на Божую міласэрнасць.

  2. Роспач альбо сумненне ў Божай ласцы.

  3. Супраціўляцца спазнанай праўдзе веры.

  4. Зайздросціць бліжняму, які мае Божую ласку.

  5. Закамянеласць у грахах.

  6. Адкладваць пакаянне аж да смерці.

Грахі, якія наклікаюць Божую помсту

  1. Наўмыснае забойства.

  2. Садомскі грэх.

  3. Крыўда ўбогага, удавы і сіраты.

  4. Затрымліванне належнай платы.

Грахі іншых па нашай віне

  1. Загадваць грашыць.

  2. Намаўляць да граху.

  3. Дазваляць грашыць.

  4. Раіць грашыць.

  5. Хваліць грэх.

  6. Замоўчваць грэх.

  7. Не караць граху.

  8. Дапамагаць грашыць.

  9. Абараняць грэх.

Найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі

  1. Малітва.

  2. Пост.

  3. Міласціна.

Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга

  1. Грэшнікаў настаўляць.

  2. Вучыць тых, хто не ведае.

  3. Добра раіць.

  4. Засмучаных суцяшаць.

  5. Цярпліва зносіць знявагу.

  6. Крыўду ахвотна дараваць.

  7. Маліцца за жывых і памерлых.

Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга

  1. Галодных накарміць.

  2. Спрагненых напаіць.

  3. Нагіх адзець.

  4. Падарожных прыняць у дом.

  5. Хворых адведаць.

  6. Вязняў суцяшаць.

  7. Памерлых пахаваць.

Боскія цноты

  1. Вера.

  2. Надзея.

  3. Любоў.

Галоўныя цноты

  1. Разважлівасць.

  2. Справядлівасць.

  3. Устрыманасць.

  4. Мужнасць.

Апошні лёс чалавека

  1. Смерць.

  2. Суд Божы.

  3. Неба альбо пекла.

Дары Духа Святога
(пар. Іс 11, 2-3)

  1. Мудрасць.

  2. Розум.

  3. Рада.

  4. Мужнасць.

  5. Умеласць.

  6. Пабожнасць.

  7. Боязь Божая.

Плады Духа Святога
(пар. Гал 5, 22-23)

  1. Любоў.

  2. Радасць.

  3. Супакой.

  4. Доўгацярплівасць.

  5. Спагадлівасць.

  6. Міласэрнасць.

  7. Велікадушнасць.

  8. Вернасць.

  9. Лагоднасць.

  10. Сціпласць.

  11. Устрыманасць.

  12. Чыстасць.

Евангельскія парады

  1. Убогасць.

  2. Чыстасць.

  3. Паслухмянасць.

Восем благаславенняў
(пар. Мц 5, 2-12)

  1. Благаславёныя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

  2. Благаславёныя засмучаныя, бо суцешаныя будуць.

  3. Благаславёныя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.

  4. Благаславёныя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.

  5. Благаславёныя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.

  6. Благаславёныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

  7. Благаславёныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.

  8. Благаславёныя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

МАЛIТВЫ РАНIШНIЯ
Варыянт I

К: Кланяемся Табе, Хрысце*

У: i благаславiм Цябе,* бо праз крыж Твой Святы адкупiў свет.* Найсвяцейшае Сэрца Езуса,* змiлуйся над намi.
+ У Iмя Айца i Сына, i Духа Святога.* Амэн.
О Божае Сэрца Пана Езуса,* ахвярую Табе, праз Беззаганнае Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыi,* усе малiтвы, справы i крыж сённяшняга дня,* злучаючы iх з усiмi тымi iнтэнцыямi ў якiх Ты сам за нас на алтары ахвяруешся.* Менавiта ахвярую iх Табе за Касцёл Твой Святы,* за Айца Святога NN.,* за наш Закон i Правiнцыю,* за навяртанне грэшнiкаў,* за памёрлых, што ў чыстцы церпяць,* i ва ўсix iнтэнцыях, вызначанных на гэты дзень i месяц.* Прагну таксама атрымаць усялякiя отпусты, якiх сёння змагу дасягнуць.* Амэн.
Ойча наш, каторы ёсць у небе.* Свяцiся iмя Тваё.* Прыйдзi валадарства Тваё.* Будзь воля Твая, як у небе, так i на зямлi.* Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння.* I адпусцi нам грахi нашыя,* як i мы адпускаем вiнаватым нашым.* I не ўводзь нас у спакусу,* але збаў нас ад злога.* Амэн.
Вiтай, Марыя, поўная ласкi, Пан з Табою,* благаславёная Ты мiж жанчынамi* i благаславёны плод улоння Твайго, Езус.* Святая Марыя, Мацi Божая,* малiся за нас, грэшных,* цяпер i ў хвiлiну смерцi нашай.* Амэн.
Веру ў Бога Айца Усемагутнага, Стварыцеля неба i зямлi.* I ў Езуса Хрыста, Сына Яго Адзiнага, Пана нашага,* якi быў пачаты ад Духа Святога, нарадзiўся з Дзевы Марыi,* замучаны пры Понцкiм Пiлаце, укрыжаваны, памёр i быў пахаваны;* зышоў да адхланi, трэцяга дня ўваскрос,* узышоў на неба, сядзiць праваруч Бога Айца Усемагутнага,* адтуль прыйдзе ў хвале судзiць жывых i памерлых.* Веру ў Духа Святога,* святы Касцёл каталiцкi,* еднасць святых,* адпушчэнне грахоў,* уваскрашэнне цела,* жыццё вечнае.* Амэн.
Найсалодшае Сэрца Езуса, горача прашу Цябе,* учынi каб я любiў Цябе i любiў усё больш.* Вось я, з удзячнасцю да Цябе i для ўзнагароды за ўсе мае нявернасцi,* аддаю Табе сэрца маё i цалкам пасвячаюся Табе, наймiлейшы мой Езу,* i з Тваёй дапамогай пастанаўляю больш не грашыць.* Амэн.
Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзiца,* у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым.* I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды,* Панна хвалебная i благаслаўлёная.* О Панi наша,* Апякунка наша,* Суцяшальнiца наша,* Ты заступнiца наша,* з Сынам Сваiм нас паяднай,* Сыну Свайму нас даручай,* Сыну Свайму нас аддавай.
К: Анёл Панскi звеставаў Панне Марыi

У: i зачала ад Духа Святога.

Вiтай, Марыя…

К: Вось я, слуга Панская,

У: няхай мне станецца паводле слова Твайго.

Вiтай, Марыя…

К: А Слова сталася Целам

У: i пасялiлася мiж намi.

Вiтай, Марыя…
К: Малiся за нас, Святая Мацi Божая.

У: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
К: Молiмся: Усемагутны Божа, просiм Цябе, улi ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, + праз муку Яго i крыж,* дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыi, былi даведзеныя да хвалы змёртвыхпаўстання.* Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына,* якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога,* Бог, праз усе вякі вечныя.

У: Амэн.

…………………………………………………………………………….



У Велiкодны перыяд:
К: Каралева неба, радуйся, Аллелюя.

У: Бо Той , Каго Ты заслужыла насiць, Аллелюя.* Змёртвыхпаўстаў, як i сказаў, Аллелюя.* Малi за нас Бога, Аллелюя.
К: Весялiся i радуйся Панна Марыя, Аллелюя.

У: бо ўваскрос Пан наш, Аллелюя
К: Молiмся: Божа, якi праз уваскрэсенне Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста, узвесялiць свет меў ласку, + дай, просiм,* каб праз Ягоную Мацi Панну Марыю мы дасягнулi радасцi жыцця вечнага.* Праз таго ж Хрыста, Пана нашага.

У: Амэн.
Варыянт II
К: Пакланяемся Табе, Пане Езу Хрысце,*

У: тут i ва ўсiх святынях Тваiх,* якiя ёсць ва ўсiм свеце* i благаславiм Цябе,* бо праз святы крыж Ты адкупiў свет.

(св. Францiшак, тэстамент 5)

+ У iмя Айца i Сына i Духа Святога.* Амэн.


Бойцеся Пана i чэсць Яму аддайце.

Годны Пан атрымаць славу i чэсць.



Усе, хто баiцца Пана, хвалiце Яго.

Будзь прывiтана, Марыя, ласкi поўная.



Усхваляйце Яго, нябёсы i зямля.

Усхваляйце Пана, усе рэкi.



Благаслаўляйце Яго, сыны Божыя.

Вось дзень, якi Пан учынiў, радуемся ў iм i весялiмся.



Усялякi дух няхай хвалiць Пана.

Хвалiце Пана, бо Ён ёсць добры.



Усе, хто гэта чытае, благаслаўляйце Пана.

Усе стварэннi, благаслаўляйце Пана.



Усе птушкi ў небе, хвалiце Пана.

Усе слугi, слухайце Пана.



Юнакi i дзяўчаты, хвалiце Пана.

Годны Баранак,* якi быў забiты, атрымаць славу, хвалу i чэсць.



Благаславёна няхай будзе Святая Тройца i нераздзельная Еднасць.

Святы Мiхале Арханёле, баранi нас у барацьбе.

Няхай так станецца, няхай станецца.

(св. Францiшак: Заклiк да праслаўлення Бога)

Ойча наш…

Вiтай Марыя…

Веру ў Бога…
Усемагутны, добры Пане,* ад усяго сэрца, ад усёй душы,* ад усяго розуму i моцы, са ўсiх сiл,* усiм пачуццём, усiм нутром,* усiмi жаданнямi i ўсёй воляй* хочам усе Цябе любiць,* якi даў i даеш нам усiм усё цела,* усю душу i ўсё жыццё,* якi нас стварыў,* адкупiў i збавiў нас толькi са сваёй мiласэрнасцi,* i якi нам робiш усялякае дабро.* Учынi, каб мы не мелi iншых жаданняў, iншага смутку,* iншых задавальненняў i радасцi* апрача Цябе, Стварыцеля, Адкупiцеля i Збаўцы нашага,* адзiнага праўдзiвага Бога,* якi поўны дабра,* ёсць дабро, сапраўднае i найвышэйшае дабро,* ад якога i праз якое ёсць усялякае прабачэнне,* усялякая ласка, усялякая хвала на векi вечныя.* Амэн.

(св. Францiшак: Незатверджаная рэгула 23, 8 - 9)

Тваёй абароне…


Анёл Панскi(В.П.: Каралева неба)

Варыянт III



К: Пакланяемся Табе, Пане Езу Хрысце,*

У: тут i ва ўсiх святынях Тваiх,* якiя ёсць ва ўсiм свеце* i благаславiм Цябе,* бо праз святы крыж Ты адкупiў свет.

(св. Францiшак, тэстамент 5)

+ У iмя Айца i Сына i Духа Святога.*Амэн.


Святы, святы, святы Пан Бог Усемагутны,

Якi ёсць, быў i якi прыходзiць;



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Годны Ты Пане, Божа наш,* атрымаць славу, хвалу, чэсць i благаславенства.



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Годны ёсць Баранак, якi быў забiты,* атрымаць моц, боства,* мудрасць i сiлу,* чэсць, хвалу* i благаславенства.



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Благаслаўляем Айца i Сына з Духам Святым;



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Усе справы Панскiя, благаслаўляйце Пана;



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Дайце хвалу Богу нашаму,* усе слугi Яго* i якiя Бога баiцеся, малыя i вялiкiя;



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Няхай Яго, поўнага хвалы,* хваляць неба i зямля;



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

I ўсе стварэннi, якiя ёсць у небе i на зямлi,* i якiя ёсць пад зямлёй,* мора, i што ёсць у iм.



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Хвала Айцу i Сыну,* i Духу Святому;



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

Як было спрадвеку,* цяпер i заўсёды,* i навекi вечныя. Амэн.



Хвалiм i ўзвышаем Яго навекi.

(св. Францiшак: Пахвальныя малiтвы, чытаныя пры кожнай гадзiне)

Ойча наш…


Вiтай Марыя…

Веру ў Бога…
Пане, Езу Хрыстэ,* няхай гарачая i салодкая моц Тваёй любовi* прасякне мой розум* i адарве яго ад усiх рэчаў, якiя ёсць пад небам,* каб з любоўю да Цябе аддаваў Табе сябе самога,* так як Ты захацеў аддаць сваё жыццё з любовi да мяне.* Амэн.

Тваёй абароне…


Анёл Панскi(В.П.: Каралева неба)
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка