Ўзнагарода імя Юліуша Бардаха




Дата канвертавання19.03.2016
Памер28.68 Kb.

Ўзнагарода імя Юліуша Бардаха


Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае другі конкурс на наданне Ўзнагароды імя Юліуша Бардаха. Узнагарода надаецца за найлепшыя магістарскія і доктарскія працы напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. 
Тэрмін прадстаўлення прац – 15 снежня 2015 года. 
Камісія, створаная Інстытутам ВКЛ, да 5 студзеня 2016 года абвесціць спіс прац намінаваных на ўзнагароду. Аўтары тэкстаў будуць запрошаны ў Варшаву, дзе 22 студзеня 2016 года адбудуцца ўрачыстасці надання ўзнагароды.

Правілы
Заснаваная Інстытутам ВКЛ узнагарода імя Ю. Бардаха (далей Узнагарода) надаецца за доктарскія (кандыдацкія) і магістарскія (а таксама роўныя магістарскім) працы, прысвечаныя ідэям ВКЛ.


1. Прэмія накіравана на заахвочванне правядзення даследаванняў па спадчыне ВКЛ, яго дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі.
2. Прыярытэт надаецца працам, якія датычацца дзяржаўных, прававых і культурных традыцый ВКЛ, а таксама працягу традыцыі ВКЛ у XIX і XX стагоддзі. Акрамя гэтага, прымаюцца да разгляду тэксты прысвечаныя гісторыі прынамсі двух краін, якія раней уваходзілі ў склад ВКЛ (Беларусь, Літва, Украіна) і Польшчы.
3. Працы прапанаваныя на ўзнагароду могуць датычыцца розных галін гуманітарных і сацыяльных навук, а асабліва – гісторыі, паліталогіі, гісторыі мастацтва, філалогіі, сацыялогіі, гісторыі дзяржавы і права, а таксама геаграфіі.
4. Да ўзнагароды можа быць прадстаўлены грамадзянін любой краіны, які прапануе доктарскую (кандыдацкую) ці магістарскую (раўназначную магістарскай) працу. Тэрмін збору прапаноў абвяшчаецца кожны раз асобным інфармацыйным лістом.
5. Да Узнагароды могуць быць прадстаўлена праца, абароненая на працягу двух апошніх гадоў.
6. Працы для Прэміі могуць быць прадстаўлены самім кандыдатам або ўстановай (кафедра, факультэт, навуковы цэнтр і інш.) пасля атрымання згоды кандыдата.
7. Паведамляем, што для Прэміі працы могуць быць напісаны на літоўскай, польскай, беларускай, украінскай, а таксама рускай або англійскай мове.

8. Электронную версію працы, а таксама рэкамендацыю кіраўніка (для доктарскіх і магістраскіх прац) ці рэцэнзента (толькі для магістарскіх) неабходна даслаць на адрас: rustisk@centras.lt
9. Пераможцаў – першае, другое і трэцяе месца – абярэ навуковая камісія, прызначаная інстытутам ВКЛ.
10. Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце Інстытута ВКЛ (www.ivkl.lt) альбо +370 686 31146, rustisk@centras.lt (Русціс Камунтавічус).

Прафесар Юліюш Бардах (1914–2010), выбітны польскі і літоўскі гісторык, адзін з самых вядомых навукоўцаў гісторыі Вялікая Княства Літоўскага з асобай увагай на гісторыю палітычнага ладу і палітычнай думкі. Актыўны прыхільнік захавання добрых навуковых стасункаў на абшары былой Рэчы Паспалітай (Польшча, Літва, Беларусь, Украіна). Пачаўшы з выдатнага старту ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні, дзе ён падрыхтаваў і ў 1938 годзе апублікаваў працу аб прыняцці заканадаўства ВКЛ ў XV–XVI стст., усё сваё жыццё быў верны праблематыцы даследавання ВКЛ. 
Выбітнай працай Ю. Бардаха з’яўляецца падрыхтаваная пад яго агульнай рэдакцыяй пяцітамовая сінтэза “Гісторыя дзяржавы і права Польшчы”. Даследчыкі гісторыі Літвы дагэтуль не абыходзяцца без такіх прац Юліюша Бардаха, як “Пра даўнюю і нядаўнюю Літву” ці “Літоўскія статуты і рымскае права”.
Бібліяграфія публікацый Ю. Бардаха ахоплівае больш за 600 найменняў, сярод іх, акрамя некалькі кніг, сотні даследаванняў і навуковых артыкулаў, у тым ліку і на замежных мовах. Ю. Бардах адыгрываў асабліва важную ролю ў шматлікіх навуковых інстытуцыях, міжнародных арганізацыях і аб’яднаннях. Быў сябрам: адной з найстарэйшых акадэмій ў свеце – Нацыянальнай Акадэміі Лінчэі ў Рыме (1974), Міжморскай Акадэмія навук у Катанні (1982) і інш.
Пазіцыя і навуковы аўтарытэт Ю. Бардаха ў краіне і за мяжой вызначаецца таксама атрыманымі ім айчыннымі і замежнымі навуковымі ўзнагародамі. Асаблівае месца тут займаюць ганаровыя доктарскія ступені: Лодзінскага ўніверсітэта (1995), Варшаўскага ўніверсітэта (1996), Віленскага ўніверсітэта (1997), аднаўленне доктарскай ступені ў Ягелонскім універсітэце (у 50-годдзе ў 1999 г.), а таксама ўзнагарода Фонда імя Альфрэда Южыкоўскага ў Нью-Ёрку (1983) за жыццёвыя навуковыя дасягненні па гісторыі палітычнага ладу і права Польшчы і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка