Значыць, ну, так, праўда, гэта самае, як той казаў, зразумела, скажам




Дата канвертавання20.05.2016
Памер15.27 Kb.
Словы-паразіты

Словы-паразіты – гэта “лішнія” або “дзяжурныя” словы: значыць, ну, так, праўда, гэта самае, як той казаў, зразумела, скажам….



У ролі “моўных паразітаў” могуць выступаць:

  1. гукі (э-ээ, а-аа, м-мм);

  2. часціцы (ну-у, вось, так);

  3. знамянальныя словы: займеннікі, прыслоўі, дзеясловы і г.д. (разумееш, слухай, карацей, верагодна, падобна);

  4. спалучэнні словаў (уласна кажучы, гэта самае, так бы мовіць).

Прычыны ўжывання:

  • Бедны слоўнікавы запас;

  • Дрэннае валоданне тэмай гутаркі;

  • Дрэннае веданне фактычнага матэрыялу;

  • Нізкая хуткасць мыслення;

  • Хваляванне, спешка.

Любое слова ці выраз можа стаць паразітам, калі пачынае ўжывацца рэгулярна і механічна і не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі.

ЗАДАННІ

Знайдзіце, калі ласка, словы і гукі-паразіты ў наступных фразах:

  1. “Пане дабрудзею, тваё бабскае дзела – маўчаць! Я, собственно, вось-цо-да, спрытны – тонка панімаю, што і як раблю”. - пане дабрудзею, собственно, вось-цо-да



  1. “Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрымаў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства”. - тудэма-сюдэма



  1. “Мы, значыцца, доўга заплюшчвалі вочы на э-ээ… праблему з, так бы мовіць, тваім навучаннем, вось… але больш, мякка кажучы, рабіць гэтага не будзем”. - значыцца, э-ээ, так бы мовіць, вось, мякка кажучы



  1. “Мы, прабачце, тут бяром, бачыце, нават больш, скажам так, з таго, што трэба…” - прабачце, бачыце, скажам так



  1. “Ну што, будзем, гэта самае, маўчаць ці адказваць?” - ну што, гэта самае



  1. Карацей, набыў я нарэшце квіток на сайце, але, блін, на самалёт спазніўся. - карацей, блін

7. Вапшчэ я ў шоку – даляр расце так хутка, а ў падарожжа выправіцца ўсё роўна ахвота. - вапшчэ


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка