Змітрок Бядуля




Дата канвертавання24.06.2016
Памер26.85 Kb.




Змітрок Бядуля

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23.4.1886 г. у вёcцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і арандатара.


Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г.
з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі.
Першы надрукаваны твор — абразок на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» (газета «Наша ніва», 1910). У 1911 — 1912 гг. друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 г. апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (19272,] зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927). «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет ў 1939). «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939. часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934). Шмат зборнікаў выбраных твораў выйшлі ў пасляваенныя гады. Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма), «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951 — 1953 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985—1989 гг.— у 5 тамах.
Выдаў даследаванне «Вера, ланшчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).
Пераклаў з яўрэйскай на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С. Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С. Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будэяка.

Член СП СССР з 1934 г.


Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Памёр 3.11.1941 г. каля Уральска.
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы:

Збор твораў у 5-ці т. – Мн.: Маст. літ., 1985-1989.

Дзень добры: вершы, казкі, апавяданні – Мн.: Юнацтва, 1974. – 159с. іл.

Клад: сказки – Мн.: Юнацтва, 1986. – 32 с.іл. – (Мая первая книжка).

Салавей -  Мн.:  Юнацтва,  2000. 

Серебряная табакерка -  М:  Худож. лит.,  1986. 

Спатканне -  Мн.:  Маст. лiт.,  2007. 

Сярэбраная табакерка -  Мн.:  Маст. лiт.,  2006. 

Шчасце не ў золаце -  Мн.:  Маст. лiт.,  2014. -( Школьная библиотека). 
Літаратура аб жыцці і дзейнасці аўтара:

кнігі:

Андраюк.С.А. Пісьменнікі. Кнігі. Літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн.: Маст. літ., 1997. – 319с.

Каваленка,В. Пошукі і здзяйсненні: творчасць Зм. Бядулі – Мн.: Дзяржвыд. БССР, 1963. – 212с.

Навуменка,І.Я. Змітрок Бядуля – Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 144с.

Успаміны пра Змітрака Бядулю: зб. артыкулаў – Мн.: Маст. літ., 1988. – 174с.

артыкулы:

Воран, І. Асаблівасці нацыянальнай мадэлі свету ў беларускай малой прозе пачатку XX ст. // Роднае слова. - 2011. — № 7. — С. 34—37.

Ганчарова - Цынкевіч, Т. Уздымаючыся да вобраза мадонны :  [літ.крытыка] //  Роднае слова. -  2006. -  № 4. -  С. 3-4. 

Іофе, Э. Унёсак Змітрака Бядулі ў беларускую культуру :  [літ.крытыка] //  Роднае слова. -  2007. -  № 6. -  С. 71-73. 

Пахомчык, Н. Беларуская вясковая проза на мяжы 1920х-1930-х гг. : (Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Змітрок Бядуля) // Полымя. - 2014. — № 8. — С. 167—175.

Шамякіна, С. Беларуская літаратурная казка :  [літаратурная крытыка] //  Полымя. -  2008. -  № 8. -  С. 92-97. 



Шаладонава, Ж. "Ён добра ўсё знае" :  [літ.крытыка] //  Роднае слова. -  2006. -  № 12. -  С. 20-22. 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка