Змест музейнай практыкі для студэнтаў спецыяльнасцяў: 1-02 02 03 «Сусветная І айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія»




Дата канвертавання23.03.2016
Памер153.99 Kb.
ЗМЕСТ МУЗЕЙНАЙ ПРАКТЫКІ

для студэнтаў спецыяльнасцяў:

1-02 02 03 «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія»,

1-02 02 04 «Сусветная і айчынная культура. Фальклор»


Музейная практыка мае сваю спецыфіку ў параўнанні з іншымі відамі практык у сістэме падрыхтоўкі студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта. Яе шматпланавасць, зарыентаванасць на праблемы культуры, педагогікі і сучаснай музеялогіі абумовілі выбар форм правядзення практыкі. Студэнты-практыканты будуць знаёміцца з практыкай музейнай работы праз сістэму экскурсій, музейна-педагагічных заняткаў, практычнай работы непасрэдна ў музеі і спецыялізаваных музейных семінараў. Важным з’яўляецца і той факт, што падчас практыкі са студэнтамі працуюць музейныя спецыялісты рознай кваліфікацыі (захавальнікі фондаў, экспазіцыянеры, экскурсаводы), менавіта яны і дапамогуць практыкантам зразумець спецыфіку музейнай работы.

Мэтай праходжання музейнай практыкі з’яўляецца стварэнне ўмоў для вывучэння сапраўдных арыгінальных помнікаў гісторыі і культуры, вызначэнню іх функцыянальнага значэння ў сучаснай культуры. Атрыманыя падчас практыкі веды і ўменні павінны забяспечыць у будучага спецыяліста ўзровень кампетэнтнасці дастатковы для стварэння і граматнай арганізацыі работы музея ўстановы адукацыі.

Паколькі музейная практыка накіравана на напрацоўку прафесійных навыкаў музейнай работы, студэнты абавязаны выканаць наступныя задачы:



  • пазнаёміцца з музейнай сеткай краіны і асноўнымі метадамі пабудовы музейных экспазіцый;

  • засвоіць прынцыпы і спосабы навуковага камплектавання музейных фондаў, метады адбору музейных прадметаў іх атрыбуцыі, спосабы кансервацыі, рэстаўрацыі, захавання;

  • набыць навыкі работы з музейнымі калекцыямі і прадметамі;

  • пазнаёміцца з асаблівасцямі каталагізацыі і інфармацыйнага забеспячэння музеяў;

  • авалодаць метадамі культурна-адукацыйнай работы музея і навучыцца самастойна распрацоўваць і праводзіць экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, урокі-экскурсіі, музейныя лекцыі.

Музейная практыка праводзіцца:



  • у 2, 6 і 7 семестрах (тры тыдні) у студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі спецыяльнасцей 1-02 02 03 «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія», 1-02 02 04 «Сусветная і айчынная культура. Фальклор»;

  • у 2, 3 і 5 семестрах (тры тыдні) у студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-02 02 03 «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія»;

  • у 3, 4 і 5 семестрах (тры тыдні) у студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-02 02 04 «Сусветная і айчынная культура. Фальклор».


ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ
Змест музейнай практыкі ўключае два накірункі: 1 – экскурсійны, 2 – асновы музейнай справы. На кожным тыдні музейнай практыкі для студэнтаў арганізуюцца экскурсіі у музеях розных профіляў і тыпаў і праводзяцца практычныя заняткі для вывучэння прынцыпаў і спосабаў навуковага камплектавання музейных фондаў, метадаў адбору музейных прадметаў, спосабаў кансервацыі, рэстаўрацыі, захавання, набыцця навыкаў работы з музейнымі калекцыямі і прадметамі, авалодання метадамі культурна-адукацыйнай работы музея. Пад час праходжання музейнай практыкі кіраўнік практыкі ад кафедры каардынуе дзеянні студэнтаў, размяркоўвае абавязкі па арганізацыі групы, удакладняе графік праходжання экскурсій і практычных заняткаў у музеях у адпаведнасці з абставінамі.

Задачы і змест музейнай практыкі, абавязкі кіраўнікоў практыкі і студэнтаў-практыкантаў, а таксама справаздачная дакументацыя, вызначаныя дадзенай праграмай, адносяцца і да завочнай формы атрымання адукацыі. Спецыфіка праходжання музейнай практыкі студэнтамі-завочнікамі з’яўляецца ў тым, што яны самастойна выбіраюць музеі і дамаўляюцца пра іх наведванне і экскурсіі. Таксама самастойна яны выконваюць і практычныя заданні (наколькі гэта дазваляе спецыфіка музеяў):

на трэцім тыдні знаёмяцца з практычнымі аспектамі экспазіцыйнай работы музея ўстановы адукацыі, з формамі выкарыстання музея ў вучэбным і выхаваўчым працэсах, складаюць інфармацыйную карту музея ўстановы адукацыі, распрацоўваюць адну з форм музейна-педагагічнай работы для музея ўстановы адукацыі.
Першы этап практыкі

Першы этап практыкі складаецца з двух блокаў: 1 блок – экскурсійны, 2 блок – асновы музейнай справы.



Задачы першага этапа практыкі:

  1. паглыбіць і замацаваць тэарэтычныя веды ў галіне гісторыі культуры, краязнаўства, традыцыйнага народнага мастацтва;

  2. пазнаёміць студэнтаў з музейнай сеткай Беларусі і з асаблівасцямі арганізаціі работы ў музеях розных профіляў;

  3. даць уяўленне пра музейны прадмет і яго музейную каштоўнасць;

  4. пазнаёміць з фондамі музея, іх арганізацыяй, складам, структурай;

  5. навучыць карыстацца навуковымі каталогамі, музейнымі выданнямі навукова-даследчага характару, каталогамі экспазіцый, выстаў і г.д., як інфармацыйнымі крыніцамі ў самастойнай навукова-даследчай працы.

Экскурсійны блок практыкі складаецца з двух этапаў:

1) Музейныя экскурсіі. Абавязковым з’яўляецца правядзенне пяці экскурсій у музеях розных профіляў і тыпаў: літаратурны музей, этнаграфічны музей, музей комплекснага профілю, дом-музей, музей–запаведнік.

2) Гарадская экскурсія (помніказнаўчая) – экскурсія па гістарычнай частцы Мінска (Верхні горад).

Другі блок практыкі (Асновы музейнай справы) складаецца з практычных заняткаў, якія праводзяцца на базе музея. Семінар у музейных фондах праводзіцца з абавязковым удзелам захавальнікаў музейных калекцый, якія павінны пазнаёміць студэнтаў з сістэмай уліку і захаваннем музейных прадметаў.

Кожны студэнт атрымлівае індывідуальнае заданне. Ён павінен скласці акт перадачы і картку навуковага апісання музейнага прадмета, азнаёміцца з правіламі і парадкам запаўнення Кнігі паступленняў ці галоўнай інвентарнай кнігі (дадаткі 1, 2).

Другі этап практыкі

Другі этап практыкі складаецца з 2 блокаў: 1 блок – экскурсійны, 2 блок – асновы музейнай справы.



Задачы другога этапа практыкі:

  1. пазнаёміць студэнтаў з асноўнымі метадамі пабудовы і дакументальным забеспячэннем музейных экспазіцый;

  2. даць сістэму ўяўленняў пра спецыфіку адукацыйнага працэсу і музейна-педагагічнай дзейнасці ў сучасным музеі, азнаёміць з рознымі формамі, прыёмамі і метадамі музейна-педагагічнай дзейнасці;

  3. азнаёміць і навучыць карыстацца комплексам метадычнай дакументацыі культурна-асветніцкіх аддзелаў (метадычнымі распрацоўкамі і кантрольнымі тэкстамі экскурсій, лекцый, музейных заняткаў).

Экскурсійны блок уяўляе сабой наведванне пяці музеяў. Музеі выбіраюцца такім чынам, каб студэнты змаглі праслухаць розныя тыпы экскурсій – абзорную, тэматычную, па выставе, па фондах, паглядзець музейна-педагагічны занятак, прыняць удзел у музейным свяце і інш., а таксама пазнаёміцца з рознымі метадамі пабудовы экспазіцыі.

Асновы музейнай справы: для студэнтаў праводзяцца два практычныя семінары:

  • на базе аддзела музейнай педагогікі (культурна-асветніцкага, экскурсійнага) праводзіцца супрацоўнікамі музея, якія павінны пазнаёміць студэнтаў з прынцыпамі і формамі культурна-адукацыйнай дзейнасці музея, методыкай падрыхтоўкі і правядзення экскурсій і іншымі базавымі формамі работы музея з наведвальнікамі;

  • на базе экспазіцыйнага аддзела (або аддзела выстаў) з абавязковым удзелам спецыялістаў-экспазіцыянераў, з мэтай пазнаёміць студэнтаў з прынцыпамі і асноўнымі этапамі падрыхтоўкі музейнай экспазіцыі.

Кожны студэнт атрымлівае індывідуальнае заданне: распрацаваць тэматыку музейна-педагагічных заняткаў і скласці сцэнарны план аднаго з прапанаваных заняткаў або прапанаваць тэму і распрацаваць музейную лекцыю ў адпаведнасці з прапанаванай тэмай. Практыканты павінны выканаць адно заданне па выбары, а таксама дазваляецца аб'ядноўвацца ў часовыя творчыя групы (не больш за 3-х чалавек). Тэма лекцыі, занятка залежыць ад профіля музея, у якім студэнты праходзяць практыку. Яна выбіраецца самастойна, але абавязкова ўзгадняецца з групавым кіраўніком практыкі.
Трэці этап практыкі

Трэці этап практыкі складаецца з 2 блокаў: 1 блок – экскурсійны, 2 блок – асновы музейнай справы. Музейная практыка студэнтаў выпускнога курса з’яўляецца выніковай, і гэта заключны этап прафесійнай падрыхтоўкі на базе музея.



Задачы трэцяга этапа практыкі:

  • пазнаёміць студэнтаў з асаблівасцямі работы музеяў устаноў адукацыі, іх арганізацыяй, структурай, базавымі формамі работы;

  • вывучыць базу прававых і нарматыўных дакументаў, што рэгламентуюць дзейнасць музея ўстаноў адукацыі;

  • навучыць студэнтаў самастойна распрацоўваць і праводзіць экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, урокі-экскурсіі, музейныя лекцыі, як у дзяржаўных музеях, так і ў музеях устаноў адукацыі.

Экскурсійны блок: студэнты павінны наведаць музеі ўстаноў адукацыі розных профіляў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Падчас наведвання музеяў студэнты павінны азнаёміцца з экспазіцыяй музея, умовамі захавання музейных прадметаў, формамі работы, дакументацыяй.

Асновы музейнай справы: семінар на базе музея ўстановы адукацыі праводзіцца кіраўніком музея. Мэтай семінара з’яўляецца знаёмства студэнтаў з практычнымі аспектамі экспазіцыйнай работы музея ўстановы адукацыі, з улікам і забеспячэннем захаванасці фондаў, з формамі выкарыстання музея ў вучэбным і выхаваўчым працэсах.

Кожны студэнт атрымлівае індывідуальнае заданне, якое складаецца з наступных частак:



  • студэнты павінны распрацаваць экскурсію, музейна-педагагічны занятак, урок у музеі, лекцыю для музея ўстановы адукацыі і правесці іх;

  • скласці інфармацыйную карту музея ўстановы адукацыі (дадатак 3).

Тэма экскурсіі, занятка залежыць ад профіля музея, у якім студэнты праходзяць практыку. Тэма выбіраецца самастойна, але абавязкова ўдакладняецца з кіраўніком практыкі. Прыкладная тэматыка экскурсій, лекцый, музейных заняткаў прадстаўлена ў дадатку 4.

Кожны практыкант павінен выканаць два заданні. Студэнтам дазваляецца аб’ядноўвацца ў часовыя творчыя групы (не больш за 3-х чалавек) і карыстацца распрацоўкамі, зробленнымі падчас праходжання другога этапа практыкі.

Дазваляецца замена практычнага задання студэнтам, якія выконваюць дыпломную работу. Па ўзгодненнасці з кіраўніком дыпломнай работы, кіраўнік практыкі зацвярджае індывідуальнае заданне на работу ў музеі і выдае студэнту заданне на збор у музеі матэрыялаў, неабходных для выканання дыплома. На залік студэнт прадстаўляе сабраныя матэрыялы (фота-, відэа-, аўдыёзапісы, графічныя копіі музейных прадметаў і іншае).

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Справаздачнасць

Кожны студэнт павінен весці дзённік практыкі, у якім фіксуе ўсе заданні, што выконвае. У дзённіку павінны быць адлюстраваны наступныя пытанні:



  • поўныя назвы музеяў, іх адрасы, месцазнаходжанне;

  • тыпы і профілі музеяў, кароткія звесткі пра іх гісторыю;

  • структура музеяў;

  • асаблівасці асноўнай экспазіцыі і часовых выстаў;

  • асноўныя накірункі культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў (тэматыка экскурсій, лекцый, музейна-педагагічных заняткаў і іншыя формы работы з рознымі сацыяльна-узроставымі групамі наведвальнікаў);

  • фіксацыя ўсіх практычных заданняў, якія выконваюцца падчас практыкі.

Студэнты павінны прадставіць аналіз адной з форм культурна-адукацыйнай дзейнасці музея (экскурсіі, занятка, лекцыі і г.д). Акрамя гэтага, да дзённіка дадаюцца ўсе дакументальныя матэрыялы, што змяшчаюць індывідуальныя заданні (запоўненыя карткі навуковага апісання музейных прадметаў, асабістыя карткі, акты перадачы і інш.)

У дзённіку дазваляецца таксама змяшчаць матэрыялы, якія адлюстроўваюць асабістыя ўражанні практыкантаў ад наведвання музеяў, фотаздымкі. У якасці дадатка могуць быць прадстаўлены электронныя прэзентацыі практыкі. Па заканчэнні практыкі дзённік прадстаўляецца кіраўніку практыкі ад кафедры для праверкі і ацэнкі.

Пасля кожнага этапа практыкі студэнты складаюць пісьмовую справаздачу аб выкананні праграмы практыкі. Справаздача падпісваецца студэнтам, кіраўніком практыкі ад кафедры, зацвярджаецца кіраўніком практыкі ад арганізацыі.
Крытэрыі ацэньвання вынікаў праходжання музейнай практыкі

Сярэдняя адзнака “6” балаў выстаўляецца за выкананне справаздачнага мінімума:



  • дзённік аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы практыкі;

  • наяўнасць справаздачных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць выкананне індывідуальнага практычнага задання (змяшчаецца ў дзённіку або дадаецца электронны варыянт);

  • пры ўмове абавязковага наведвення ўсіх экскурсій.

Адзнака можа павысіцца/панізіцца пры ўмовах:

    • павысіцца на“1” бал – наяўнасць відэазапісу;

    • павысіцца на “3” балы – калі самастойна рапрацаваная студэнтам экскурсія, лекцыя, сцэнарый занятка або музейнага свята атрымалі высокую ацэнку супрацоўнікаў музея і рэкамендацыю на выкарыстанне ў музейна-педагагічнай дзейнасці;

    • павысіцца/панізіцца на “1” бал – (з густам)/неахайнае афармленне справаздачы;

    • павысіцца/панізіцца на “1” бал – актыўны/(адсутнасць) удзел у рабоце канферэнцый;

    • павысіцца/панізіцца на “1” бал – (узорна)/неахайна выкананая пісьмовая работа;

    • панізіцца на “1” бал – калі студэнт прапусціў і не адпрацаваў (самастойна не наведаў) адну з экскурсій;

    • панізіцца на “1” бал – калі студэнт адмаўляецца праводзіць распрацаванае ім музейна-педагагічнае мерапрыемства;

    • панізіцца на “1” бал – несвоечасовая здача справаздачных матэрыялаў.

Адзнака вышэй за “1” – “3” балы не выстаўляецца, калі кіраўнік выявіць хоць адзін факт фальсіфікацыі матэрыялаў (перапісванне з друкаваных зборнікаў, інтэрнет-рэсурсаў і г.д.).
ДАДАТАК 1
Поўная назва музея

“ЗАЦВЯРДЖАЮ”

Дырэктар музея

“___” 20 г.__________

Акт перадачы
Мы , што ніжэй падпісаліся

(прозвішча, імя, імя па бацьку)


і_______________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада асобы, якае здае прадмет, адрас)


склалі гэты акт ў 2-х экземплярах у тым, што першы прыняў, а другі здаў музею ў пастаяннае карыстанне наступныя прадметы музейнага значэння:



Назва прадмета

Коль-сць

Уліковае абазначэнне

Захаванасць

Кошт,

дар


Памер

вага


Заўвагі










































































Калекцыйны вопіс дадаецца____________________-________________________
Усяго па акту прынята нумароў прадметаў__________

(пропісам)


Подпіс Здаў студэнт________________

(подпіс)


Прыняў Загадчык музея______________

(подпіс)


ДАДАТАК 2

Картка навуковага апісання музейнага прадмета


Інвентарны №

№ КП

№ негатыву

Дата паступлення

Месца захавання














Назва_________________________________________Памеры________________

Мясцовая назва_______________________________________________________

Прызначэнне_________________________________________________________

Час і месца вырабу____________________________________________________

Апісанне прадмета, колер, форма,назвы частак,спосаб злучэння, мастацкае аздабленне___________________________________________________________

________________________________________________ ФОТА

Апісанне наяўных знакаў__________________________

Прылады і спосаб вырабу__________________________

________________________________________________

Выканаўца і звесткі аб ім___________________________

Хто здаў_________________________________________

Бытавое паднаўленне______________________________

Рэстаўрацыя і кансервацыя_________________________

Экспанаванне_____________________________________

Складальнік_______________________

Подпіс___________________________Дата

Праверыў_________________________

Подпіс___________________________Дата

ДАДАТАК 3



Інфармацыйная карта музея


  1. Поўная афіцыйная назва музея.

  2. Падпарадкаванасць (поўная назва арганізацыі, якой падпарадкоўваецца).

  3. Адрас, тэлефон.

  4. Профіль.

  5. Кіраўнік музея (пасада).

  6. Рэжым працы.

  7. Дата заснавання (афіцыйная, адлюстраваная ў дакументах) і пастанова аб заснаванні.

  8. Дата афіцыйнага адкрыцця першай экспазіцыі.

  9. Агульная колькасць адзінак захавання.

  1. Найбольш значныя музейныя прадметы.

  1. Агульная плошча музейных памяшканняў. (Экспазіцыйна-выставачная плошча. Плошча пад фондасховішча).

  2. Наяўнасць памяшканняў пад захаванне прадметаў.

  3. Кароткая гісторыя музея.

  4. Кароткае апісанне музейнай экспазіцыі.

  5. Колькасць наведвальнікаў у год.

  6. Колькасць экскурсій.

  7. Формы выкарыстання музея ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.

  8. Бібліяграфія.

  9. Фота музейнай экспазіцыі.

  10. Фота найбольш значымых музейных прадметаў.

ДАДАТАК 4


Прыкладная тэматыка экскурсій, лекцый, музейных заняткаў


  1. Змест папярэдняй гутаркі з дзецьмі перад першай экскурсіяй у музей.

  2. Творчы сшытак (заданні для замацавання інфармацыі, атрыманай падчас экскурсіі ў музей).

  3. Экскурсія для старэйшых школьнікаў у музей установы адукацыі.

  4. Праект канцэпцыі школьнага музея.

  5. Музейны занятак для малодшых школьнікаў “Прывітанне, музей”.

  6. Музейны занятак “Заглянем у музейныя фонды”.

  7. Сцэнар музейнай вечарыны.

  8. Сцэнар музейнага свята.



СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. Галкина, Т.В. Музееведение: основы создания экспозиции : учебно-методическое пособие / Т.В. Галкина. – Томск : Издательство Томского государственного педагогического университета, 2004. – 56 с.

  2. Гецевич, Н.А. Основы экскурсоведения: учеб.пособие / Н.А. Гецевич. – Минск: Университетское, 1988. – 160 с.

  3. Гнедовский, М.Б. Музей и образование: Материалы для обсуждения / М.Б. Гнедовский. – М.: Наука, 1990. – 261 с.

  4. Гужалоўскі, А.А. Нараджэнне беларускага музея / А.А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2001. – 124 с.

  5. Долженко, Г. П. Экскурсионное дело : учебное пособие / Г. П. Долженко. – М. : Издательский центр «Март». – 2006. – 301 с.

  6. Емельянов Б.В. Экскурсоведение : учебник по туристским специальностям /Б.В. Емельянов; Российская международная академия туризма. – М.:Советский спорт, 2009. – 213 с.

  7. Залуцкая, В.Л. Вучэбныя экскурсii : падрыхтоўка i правядзенне: метадычныя рекамендацыi / Залуцкая В.Л.; Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка. – Мiнск : БДПУ, 2009. – 57 с.

  8. Лысикова О.В. Музеи мира : учеб.пособие к интегрированному курсу «Музеи мира». – М.: Флинта, 2002. – 128 с.

  9. Музееведение. Искусство музейной экспозиции и техническое оснащение музеев. – М.: НИИК, 1985. – 134 с.

  10. Музееведение : Музей исторического профиля : учеб. пособие / Под ред. К. Левыкина, В. Хербста. – М.: Высш. школа, 1988. – 431 с.

  11. Музей и школа: Пособие для учителя/Е.Г. Ванслова, А.К. Ломунова, Э.А. Павлюченко и др.; сост. Э.А. Павлюченко; под общ.ред. Т.А. Кудриной.– М.: Просвещение, 2005. – 192 с.

  12. Ноль, Л.Я. Информационные технологии в деятельности музея: учеб пособие / Л.Я. Ноль. – М.: РГГУ, 2007. – 204 с.

  13. Огризко, З.А. Школьные музеи / З.А. Огризко, Г.Ю. Элькин. – М.: Просвещение, 1972. – 112 с.

  14. Романычева, И.Г. Музейное дело : Учеб. пособие для фак-ов теории и истории искусства / И.Г. Романычев. – Л.: Лениздат, 1983. – 248 с.

  15. Столяров, Б.А. Музейная педагогика. История, теория, практика : учеб. пособие / Б.А. Столяров. – М.: Высшая школа, 2004. – 216 с.

  16. Тельчаров, А.Д. Основы музейного дела. Введение в специальность : курс лекций / А.Д. Тельчаров; послесл. И.В. Кондакова. – М.: Омега-Л, 2005. – 184 с.

  17. Юренева, Т.Ю. Музееведение : учеб. пособие / Т.Ю. Юренева. – М.: Академический проект, 2004. – 560 с.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка