Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі




Дата канвертавання21.03.2016
Памер58.27 Kb.
Тэма: Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі

Мэта: Пазнаёміцца са злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі.



  • Даведацца пра асаблівасці ўжывання злучальных і падпарадкавальных злучнікаў.

  • Адрозніваць простыя і складаныя сказы, у складаных сказах - злучальную і падпарадкавальную сувязь;

  • Пазнаёміцца з складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі.

  • Развіваць вуснае і пісьмовае маўленне; выхоўваць павагу да роднага слова.

Ход урока

 Эпіграф: 


Хоць уласнага значэння 
Умове я не маю, 
Але словы ці сказы
Між сабой злучаю.

Ці ўсе сакрэты адкрыў нам злучнік?


І. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень, дзеці! Сядайце. Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму і настроімся на плённую працу.

Запіс даты і тэмы ўрока

- вызначэнне мэты и задачы ўрока

- вучні перакладаюць словы з рускай мовы на беларускую, гэта словы, якія спатрэбяцца на ўроку:

Часть речи - часціна мовы

Самостоятельные - самастойныя

Служебные - службовыя

Простое предложение - просты сказ

Сложное предложение -складаны сказ

Союз - злучнік

Подчинять -падпарадкоўваць

Употреблять – ужываць


  • Работа з эпіграфам

Кошык злучніка

  1. На якія дзве групы падзяляюцца часціны мовы?

  2. Пералічыце самастойныя і службовыя часціны мовы.

  3. Якія словы называюцца злучнікамі? Прывядзіце прыклады.

  4. На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле структуры?

  5. На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле спосабу ўжывання?

  6. Якія злучнікі называюцца адзіночнымі, паўторнымі, парнымі?

1.Прачытайце сказы, вызначце злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены сказа, і злучнікі, якія звязваюць часткі складанага сказа.

1.Зусім нядаўна туман быў рэдкі і лёгкі, а цяпер разросся і затапіў кусты.

2. Шумелі і дзынкалі пчолы ў густым вецці.

3. Бацька вярнуўся бо забыў капялюш.

4. Максім Танк і Рыгор Барадулін – народныя пісьменнікі Беларусі.

тэст

А1.Адзначце сказы з простымі злучнікамі


  1. Песня і казка ходзяць у пары, сеюць на свеце дзівы і чары.

  2. Як толькі развіднела, мой тата паехаў у лес па гоыбы.

  3. Ты ідзеш па сцежцы і любуешся прыгажосцю прыроды.

А2.Адзначце састаўныя злучнікі

1.Палессе не толькі край балот, але і векавых лясоў.

2. Я музыку люблю і песні.

3.Хоць складанае пытанне, але просты на яго адказ.



А3.Адзначце сказы з адзіночнымі злучнікамі.

1.Юрка і Іван сёння дзяжурныя.

2.То лясок, то луг сустракаліся па дарозе.

3.Дзень стаяў сонечны і цёплы



Работа па тэме ўрока

З намі працуе “Маўклівы настаўнік” – падручнік с. 178



Аналіз правіла, табліцы

Работа з табліцай



Злучальныя

Падпарадкавальныя

І, ды, а, але, або, ці, то – то, ні – ні, не толькі... але…

Каб, бо, калі, што, як, пасля таго як, таму што…

Слайд Складаназлучаны сказ

Слайд Складаназалежны сказ

Заданне

Перабудуйце простыя сказы ў складаныя, ужываючы злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі. Адзначце слупок, у якім пададзены злучальныя злучнікі.

Над злучальнымі злучнікамі пастаўце літару з, над падпарадкавальнымі — п.

Вызначце па злучніках віды ўтвораных сказаў.

У з о р. 3 прыездам настаўніцы ўсе кругом ажывіліся.— Прыехала настаўніца, і

ўсе кругом ажывіліся. — Калі прыехала настаўніца, усе ажывіліся.

Варыянт №1. Наступленне вясны ўзрадавала дарослых і дзяцей.

Варыянт №2. З вяртаннем брата хата ажывілася.

Заданне


Варыянт 1. Адзначце слупок, у якім пададзены злучальныя злучнікі.

Варыянт 2. Адзначце слупок, у якім пададзены падпарадкавальныя

злучнікі.

А)

Б)

В)

Г)

І

БО

А

КАЛІ

ДЫ (АЛЕ)

ШТО

АЛЕ

ТАМУ ШТО

НІ - НІ

КАБ

ДЫ (І)

НІБЫ

Адказы: Варыянт 1 А, В ; Варыянт 2 Б, Г

Рубрыка “Карэктар”

Абыдзе, як – небуць, клас, надворье, палетняму, мільён, ва Ўруччы, сцежка, шшытак, усёроўна, жыццё, з мною, з школы, дзесці, Каўказ, вавёркіна гняздо, васілёў аловак, алея, стагодзе, дзьве, пейзаж, палесскі, эцюд, студзенскі.

Адказы: абы-дзе, як-небудзь, надвор’е, па-летняму, ва Уруччы, сшытак, усё роўна, са мною, са школы, дзесьці, вавёрчына гняздо, Васілёў аловак, стагоддзе, дзве, палескі, студзеньскі.

Пагуляем у алфафіт

Што можна прынесці ў кошыку, каб слова пачыналася з літары М (толькі назоўнікі)



Мандарыны, марожанае, мыла, мядзведзяня, моркву, метал, мышэй, мячыкі, міскі, мак, маліны, мыла, малако, масла, мінералку.

Да рускіх слоў на тэму “адзенне” падбярыце беларускія адпаведнікі

Платье, юбка, халат, рубашка, носки, галстук, безрукавка, ботинки, свитер, платок, пальто, чулки, шляпа, шарф.



Замацаванне

ДАПОЎНІ СКАЗ

  1. … пакорміш птушак зімою, … яны адплацяць табе вясною.

  2. … тут, … там сядзелі рыбакі … вудзілі рыбу.

  3. Сцёпка хутка знік з вачэй, … дарога павярнула ў кусты.

  4. Настала ноч, … атрад рушыў на прарыў.

  5. не малады дзядзька Дзяніс, … энергічны.

  6. Сонца было ўжо высока, … Віця выйшаў з хаты.

  7. Дзеці спяшаліся дадому, … пачыналася завіруха.

  8. … ўсё будзеш ведаць, … хутка пастарэеш.

  9. … стаць генералам, трэба пабыць і салдатам.

  10. Прыйшла крыху спозненая , … дружная вясна

Для даведак: бо; калі-то; хоць-але; і; то-то-і; калі; але; калі-то; каб; бо.

Заданне. Назавіце злучнікі, якія заблыталіся, адпраўце іх у патрэбны радок!

1. Але, і, аднак, што, затое, каб, ды, ці-ці, калі, то-то, як, не то-не то;

2. Нібы, быццам, ды (і), таму што, ці то-ці то, пакуль, хоць, або, а, для таго каб

На развіццё маўлення



Апішыце прадмет з дапамогай прыметнікаў

песня (гучная, вясёлая, сумная, ваенная, матчына, дзіцячая, беларуская, чыстая, прыгожая)

мова ( беларуская, родная, звонка, мілагучная, пяшчотная, бацькоўская, дарагая, матчына, гучная)

казка (дзіцячая, цікавая, доўгая, першая, чарадзейная, беларуская, народная, літаратурная)

зіма (снежная, марозная, казачная, халодная, сцюдзёная, доўгая, ранняя, доўгачаканая)

Вынік


(аналіз выканання мэт урока)

Выстаўленне адзнак



Дамашняе заданне:п. 39 с. 178, вызначыць злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка