Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег!




Дата канвертавання01.06.2016
Памер7.71 Kb.
Зімой
Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

I волен лёгкіх санак бег.


Як мары1, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі, ад марозу

Пахаладзеўшыя, дрыжаць.


Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп2 спусціў

I рызай3 срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.


Узрывайце ж іх санямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў4 медзь!

Вакол лятуць бары і гоні5,

У грудзях пачала кроў кіпець.


1 Мары — тут: здані, прывіды

2Стоўп — тут: сноп святла.

3 Рыза — тут: надзвычай прыгожы снегавы покрыў.

4 Бомы — званочкі.

5 Гоні прасторы, палі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка