Зборнік нарматыўных дакументаў №10-2000 пастановы міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь




Дата канвертавання15.03.2016
Памер27.13 Kb.

Зборнік нарматыўных дакументаў № 10-2000

ПАСТАНОВЫ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПРЫКЛАДНЫХ ПАЛАЖЭННЯЎ АБ ГІМНАЗІІ, АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫМ ЛІЦЭІ, ГІМНАЗІЧНЫХ КЛАСАХ

16 жніўня 2000 г. № 36

У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2000 г. № 1184 «Аб паўнамоцтве Міністэрства адукацыі на зацвярджэнне прыкладных палажэнняў аб гімназіі, агульнаадукацыйным ліцэі, гімназічных класах» Міністэрства адукацыі ПАСТАНАЎЛЯЕ зацвердзіць:

1. Прыкладнае палажэнне аб гімназіі (дадатак 1).

2. Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйным ліцэі (дадатак 2).

3. Прыкладнае палажэнне аб гімназічных класах (дадатак 3).

Выконваючы абавязкі Міністра Г. Д. ДЫЛЯН

УЗГОДНЕНА



Намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь





Намеснік Міністра працы Рэспублікі Беларусь



А. І. Сверж





А. П. Колас



10.03.2000





09.03.2000





Намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь







А. М. Тур







09.03.2000





З а р э г і с т р а в а н а



ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь







30.08.2000 № 8/3957











Дадатак 1

ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ГІМНАЗІІ

Глава 1. Агульныя палажэнні

1. Гімназія — навучальна-выхаваўчая ўстанова сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі на павышаным узроўні з улікам інтарэсаў і схільнасцей вучняў, развіццё іх інтэлектуальнага патэнцыялу, ажыццяўляе прафесіянальную арыентацыю выпускнікоў у адпаведаасці з профілем навучання і патрэбамі грамадства.

2. Асноўная мэта гімназіі — фарміраванне ўсебакова развітой асобы, здольнай рэалізаваць творчы патэнцыял у дынамічных сацыяльна-эканамічных умовах.

3. Задачамі гімназіі з'яўляюцца:



  • стварэнне спрыяльных умоў для выхавання фізічна здаровай, духоўна багатай, высокамаральнай і адукаванай асобы;

  • выхаванне ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці перад сабой і грамадствам;

  • фарміраванне цэласнага навуковага светапогляду, экалагічнай культуры;

  • рознабаковае развіццё вучняў, іх пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцей, агульнавучэбных уменняў, навыкаў самаадукацыі;

  • развіццё ўсведамлення ў вучняў ролі ведаў як сродка пашырэння магчымасцей выбару відаў дзейнасці, выхаванне адказнасці за набыццё гэтых ведаў.

4. Гімназія ствараецца, рэарганізуецца і ліквідуецца ў парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5. Гімназія арганізуецца ў складзе V(IV*) —ХІ класаў. Тэрмін навучання ў гімназіі — 7(8**) гадоў.

6. Пры гімназіі могуць стварацца пачатковыя класы (падрыхтоўчы, І—ІV(III*) класы).

7. Гімназія з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем і рахункі ў банках, якія адкрыв







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка