Заява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу




Дата канвертавання12.05.2016
Памер13.97 Kb.
ЗАЯВА

Аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу

Прынятая 7 сакавіка 2009г.
Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі, заклікаем улады да спыненьня ўсіх формаў перасьледу па палітычных матывах. У тым ліку мы патрабуем:

  • Вызваліць усіх асобаў, што знаходзяцца за кратамі ў зьвязку зь іх грамадзка-палітычнымі перакананьнямі, у тым ліку зьняволеных Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзімера Асіпенкі;

  • Перагледзець вынікі гэтак званага “Працэсу 14-ці”, паводле якога за ўдзел у мірным сходзе асуджаныя да абмежаваньня волі Аляксей Бондар, Міхал Крываў, Міхал Пашкевіч, Аляксандар Стральцоў, Аляксандар Чарнышоў, Тацьцяна Тышкевіч, Міхал Субач, Павал Вінаградаў, Максім Дашук і Аляксандар Баразенка;

  • Спыніць практыку палітычна матываваных звальненьняў працоўных, ціску на іх сваякоў, адлічэньня з навучальных установаў;

  • Спыніць практыку выкарыстаньня вайсковага прызыву ў якасьці пакараньня за актыўную грамадзкую пазыцыю, як гэта адбылося ў справах Зьміцера Жалезнічэнкі, Алеся Каліты, Франака Вячоркі, Зьміцера Федарука, Івана Шылы;

  • Адмяніць незаконныя рашэньні аб прызнаньні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі , у тым ліку ў дачыненьні да часопіса ARCHE, а таксама спыніць далейшае злоўжываньне Законам Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”;

  • Перагледзець усе незаконныя і неабгрунтаваныя з прававога гледзішча рашэньні аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў*.

__________________



* У 2008-2009 гг. адмовы ў рэгістрацыі былі вынесеныя больш чым пяцідзесяці ініцыятывам па стварэньні грамадзкіх аб’яднаньняў. Не атрымалі легальнага статусу Праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Наша вясна”, Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Ліквідатар”, Сацыяльна-патрыятычнае грамадзкае аб’яднаньне “Гарызанталь”, аб’яднаньні “Наша пакаленьне”, “Брэсцкая Вясна”, “Старшыя”, “БХД”, “За вольнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, “Малады фронт”, “Маладыя сацыял-дэмакраты” ды іншыя.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка