Заява аб прадастаўленні інфармацыі адносна кампенсацыйных пасадак аб’ектаў расліннага свету узор




Дата канвертавання30.03.2016
Памер241.78 Kb.

  1. Заява аб прадастаўленні інфармацыі адносна кампенсацыйных пасадак аб’ектаў расліннага свету


УЗОР
Адміністрацыя ________________ раёна г.Мінска

(назва раёна)

__________________________________________

(адрас адміністрацыі)

__________________________________________

__________________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас)




ЗАЯВА

аб прадастаўленні інфармацыі адносна кампенсацыйных пасадак аб’ектаў расліннага свету
У сувязі з пачаткам будаўніцтва __________________________________ было выдалена

(поўная і дакладная назва аб’екту будаўніцтва)

не менш за_____________________. Акрамя таго, ажыццёўлена перасадка не (прыблізная колькасць зялёных насаджэнняў)

менш за _________________________.

(прыблізная колькасць зялёных насаджэнняў)

Згодна Палажэнню аб парадку вызначэння ўмоваў правядзення кампенсацыйных пасадак або ажыццяўлення кампенсацыйных выплат кошту аб’ектаў расліннага свету, што выдаляюцца, перасаджваюцца юрыдычная або фізічная асоба, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, у інтарэсах якіх ажыццяўляецца выдаленне, перасадка аб’ектаў расліннага свету, забяспечвае правядзенне кампенсацыйнай пасадкі або ажыццяўленне кампенсацыйных выплат.

У адпаведнасці з дадзеным Палажэннем тэрмін правядзення кампенсацыйных пасадак устанаўліваецца ў праектнай дакументацыі на будаўніцтва, якая прадугледжвае выдаленне, перасадку аб’ектаў расліннага свету, - не пазней тэрміну ўвядзення аб’екта будаўніцтва ў эксплуатацыю.

Згодна Палажэнню факт правядзення кампенсацыйных пасадак пацвярджаецца актам выкананых прац. У выпадку правядзення выдалення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету на падставе дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа акт выкананых прац накіроўваецца ў орган, якім быў выдадзены дазвол.

Зыходзячы з вышэйпазначанага, а таксама кіруючыся палажэннем ч. 1 абз. 1 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, просім:
1. Прадаставіць інфармацыю адносна месца, дзе канкрэтна высаджаны (будуць высаджаны) аб’екты расліннага свету, якіх відаў і парод, у якой колькасці і ў які перыяд;

2. Прадаставіць копію акта выкананых прац па ажыццяўленні кампенсацыйных пасадак замест выдаленых, перасаджаных аб’ектаў расліннага свету (месца выдалення), калі дадзеныя кампенсацыйныя пасадкі былі ажыццёўлены.


“____” ______________ 201_ года. _____________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу – П.І.І. па бацьку)
2. Заява аб прадастаўленні інфармацыі адносна правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы горадабудаўнічага праекту
УЗОР

Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

220026 г. Мінск, вул. Пляханава, 18а

______________________________________________________________

______________________________________________________________

(П.І.І. па бацьку, заяўніка, індэкс, паштовы адрас, кантактны тэл.)



ЗАЯВА

аб прадастаўленні інфармацыі адносна правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы горадабудаўнічага праекту
З _________ па __________ 201__года адміністрацыя ________________ раёна

(дата правядзення) (назва раёна)

правяла грамадскае абмеркаванне аб’екту _______________________.



( поўная назва праекту)

Зыходзячы з п. 12 Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. № 687, грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічых праектаў ажыццяўляецца да правядзення дзяржаўных экспертыз, у тым ліку і дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. З гэтага вынікае, што пасля правядзення грамадскага абмеркавання горадабудаўнічы праект павінен накіроўвацца на дзяржаўную экалагічную экспертызу.

У адпаведнасці з ч. 1 абз. 1 арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2009 г. № 54-З “Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе” аб’ектам дзяржаўнай экалагічнай экспертызы сярод іншага з’яўляюцца горадабудаўнічыя праекты дэтальнага планавання. Згодна арт. 15 дадзенага Закона па выніках правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы складаецца заключэнне, якое можа быць станоўчым, станоўчым з асаблівымі ўмовамі рэалізацыі праектных рашэнняў, або адмоўным.

У адпаведнасці з ч. 2 абз. 8 арт. 74 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26.11.1992 г. “Аб ахове навакольнага асяроддзя” дадзеная інфармацыя з’яўляецца экалагічнай інфармацыяй.

Зыходзячы з вышэйпазначанага, а таксама кіруючыся палажэннем ч. 1 абз. 1 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, просім прадаставіць інфармацыю адносна наступнага:

- ці праводзілася дзяржаўная экалагічная экспертыза горадабудаўнічага праекту ______________________?



(поўная і дакладная назва праекту)

- калі праводзілася, то якое заключэнне было складзена па выніках правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы?


Просім таксама прадаставіць копію заключэння дзяржаўнай экалагічнай экспертызы горадабудаўнічага праекту ____________________________.

(поўная і дакладная назва праекту)

“____” ______________ 201_ года ________ _______________________


(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

3. Заява аб прадастаўленні інфармацыі адносна праведзенага аўкцыёну на права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка
УЗОР

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт


220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 8 ___________________________________

___________________________________



(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)

ЗАЯВА

аб прадастаўленні інфармацыі адносна праведзенага аўкцыёну на права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка
З __________г. па _________г. было арганізавана грамадскае абмеркаванне праекта будаўніцтва

(даты правядзення грамадскага абмеркавання)

аб’екта _____________________________________, заказчыкам і распрацоўшчыкам якога з'яўляецца



(поўная і дакладная назва праекту)

_____________________________________.



( поўная назва арганізацыі)

У адпаведнасці з п. 5 Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 г. № 667 “Аб выняцці і прадастаўленні зямельных участкаў” зямельныя ўчасткі грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам прадастаўляюцца па выніках аўкцыёну.

Згодна п. 25 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў на права заключэння дамовы арэнды зямельных участкаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 г. № 462, вынік аўкцыёну афармляецца пратаколам.

Зыходзячы з вышэйпазначанага, а таксама кіруючыся палажэннем ч. 1 абз. 1 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, просім:

- прадаставіць інфармацыю адносна таго, ці праводзіўся аўкцыён на права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка, па выніках якога _____________________________ быў прадастаўлены

(поўная назва арганізацыі)

зямельны участак па адрасе ____________________;



(поўны адрас)

- прадаставіць копію пратакола праведзенага аўкцыёну на права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка, па выніках якога _____________________________ быў прадастаўлены зямельны



( поўная назва арганізацыі)

участак па адрасе ____________________.



(поўны адрас)

Адказ на дадзены зварот прашу даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны паштовы адрас.

“____” ______________ 201_ года. ________ _______________________
(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

4. Заява аб прадастаўленні інфармацыі адносна выдалення аб’ектаў расліннага свету
УЗОР
Адміністрацыя ________________ раёна г.Мінска

(назва раёна)

_________________________________________

(адрас адміністрацыі)

_________________________________________

_________________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас)

ЗАЯВА

аб прадастаўленні інфармацыі адносна выдалення аб’ектаў расліннага свету
____________________________________________________па прыкладных падліках было

(прыбізны час і месца выдалення аб’ектаў расліннага свету)

выдалена ____________ зялёных насаджэнняў.



(колькасць аб’ектаў)

У адпаведнасці з ч. 5 арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2003 г. № 205-З “Аб раслінным свеце” выдаленне, перасадка аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах ажыццяўляецца на падставе дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Згодна Палажэнню аб парадку выдачы дазволу на выдаленне аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах мясцовы выканаўчы і распарадчы орган забяспечвае правядзенне абмеркавання з грамадскасцю пытання аб запланаваным выдаленні, перасадцы аб’ектаў расліннага свету. Дадзенае абмеркаванне ажыццяўляецца пасродкам правядзення сходаў.

Кіруючыся палажэннем ч. 1 абз. 1 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, просім прадаставіць


- копію дазволу адміністрацыі ________________ раёна на выдаленне аб’ектаў расліннага свету

(назва раёна)

па адрасе ____________________ ;



(адрас, дзе былі выдалены аб’екты)

- копію пратакола грамадскіх абмеркаванняў па пытаннях выдалення аб’ектаў расліннага свету на дадзеным участку.


Адказ на дадзены зварот прашу даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны паштовы адрас.

“____” ______________ 201_ года. ________ ______________________



(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

5. Заява аб правядзенні публічнай сустрэчы ў рамках грамадскага абмеркавання аб’екту будаўніцтва
УЗОР

Адміністрацыя ________________ раёна г.Мінска



(назва раёна)

__________________________________________



(адрас адміністрацыі)

__________________________________________

__________________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас)
ЗАЯВА

аб правядзенні публічнай сустрэчы ў рамках грамадскага абмеркавання аб’екта_______________________________________

(поўная назва аб’екту)
З _________ па __________ 201__года адміністрацыя ________________________ раёна плануе

(дата правядзення) (назва раёна)

правядзенне грамадскага абмеркавання аб’екту __________________________.



(поўная назва аб’екту)

Зыходзячы з п. 2 Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. № 687, грамадскія абмеркаванні накіраваныя на забеспячэнне правоў фізічных асоб на спрыяльнае навакольнае асяроддзе пры ажыццяўленні архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Згодна п. 13 Палажэння апавяшчэнне аб правядзенні грамадскага абмеркавання, акрамя тэрмінаў правядзення грамадскага абмеркавання, павінна змяшчаць дату, месца і час прэзентацыі праекту ўдзельнікам грамадскага абмеркавання. Мы лічым, што ў адпаведнасці з дадзенай нормы Вам неабходна арганізаваць публічную сустрэчу з грамадскасцю для прэзентацыі праекту.

Зыходзячы з вышэйпазначанага, а таксама ўлічваючы права грамадскасці на ўдзел у працэсе прыняцця экалагічных рашэнняў, просім правесці публічную сустрэчу ў мэтах прэзентацыі праекту ўдзельнікам грамадскага абмеркавання з удзелам заказчыкаў праекту. Публічную сустрэчу просім арганізаваць у рамках грамадскага абмеркавання ў перыяд з _________ па __________ 201__ года.



(дата правядзення)

Адказ на дадзены зварот просім даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны адрас.


“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

6. Заява ў ГАІ па забеспячэнні парковачнымі месцамі
УЗОР
УГАІ ГУУС Мінгарвыканкама
220036 г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 3

_________________________________

_________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)

ЗАЯВА

па пытаннях забеспячэння праковачнымі месцамі
З _________ па __________ 201__года адміністрацыяй ________________ раёна было праведзена

(дата правядзення) (назва раёна)

грамадскае абмеркаванне аб’екту __________________________.



(поўная назва аб’екту)

Па яго выніках у адміністрацыю _________________ р-на г. Мінска, як арганізатару грамадскага



(назва раёна)

абмеркавання, ад імя ___ грамадзян былі накіраваны заўвагі па праекце (дадаюцца).


Прашу:

1. Разгледзіць дададзеныя матэрыялы.

2. Правесці праверку ўмоваў руху аўтатранспарту і пешаходаў на прылеглай тэрыторыі да аб’екта запланаванага будаўніцтва.

3. Праверыць адпаведнасць нарматыўным патрабаванням шырыні праездаў на дваравых тэрыторыях кварталаў ___________________________________________________.



(указаць межы вуліц)

4. Правесці праверку рэальнай забяспечанасці месцамі захоўвання (паркінгі, гаражы, стаянкі) і парковачнымі месцамі (“гасцявыя паркоўкі” каля жылых дамоў) легкавога аўтатранспарту жыхароў указаных кварталаў у межах нарматыўнай даступнасці.

5. Правесці праверку адпаведнасці нарматыўным патрабаванням (падп. 11.6.12 ТКП 45-3.01-116) забяспечанасці парковачнымі месцамі адміністрацыйных, гандлёвых і іншых нежылых аб’ектаў (банкі, крамы і т.п.), размешчаных на прылеглай да тэрыторыі запланаванага аб’екту будаўніцтва.

6. Па выніках праверкі прыняць належныя меры.

7. Пры узгадненні забудоўшчыкам з УГАІ ГУУС Мінгарвыканкама праекту будаўніцтва улічваць накіроўваемыя заўвагі па дадзеным праекце.
Дадатак на ___ лістах:

- заўвагі і прапановы па праекце будаўніцтва аб’екта _______________________________________, накіраваныя ў адміністрацыю ______________________



(поўная і дакладная назва праекту) (назва раёна)

р-на г. Мінска ад імя ___ грамадзян па выніках грамадскага абмеркавання.


Адказ на дадзены зварот просім даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны адрас.
“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

7. Заява аб прадастаўленні копіі пратакола грамадскага абмеркавання
УЗОР
Адміністрацыя _______________ раёна г. Мінска

(назва раёна)

__________________________________________



(адрас адміністрацыі)

__________________________________________

__________________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)

ЗАЯВА

аб прадастаўленні копіі пратакола грамадскага абмеркавання

У перыяд з___________ па___________ адміністрацыяй ______________ раёна г. Мінска было



(даты правядзення грамадскага абмеркавання) (назва раёна)

арганізавана грамадскае абмеркаванне ____________________________ .



(поўная і дакладная назва праекту) ____________________________________________________________________________

(апісваюцца пры магчымасці таксама іншыя абставіны/звесткі/інфармацыя правядзення грамадскага абмеркавання)

У адпаведнасці з п. 18 Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. № 687, вынікі правядзення грамадскіх абмеркаванняў афармляюцца пратаколам.

Зыходзячы з вышэйпазначанага, а таксама кіруючыся палажэннем ч. 1 абз. 1 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, просім:
- прадаставіць копію пратакола, аформленага па выніках правядзення грамадскага абмеркавання _______________________________________.

(поўная назва аб’екту грамадскага абмеркавання)
Адказ на дадзены зварот просім даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны адрас.

“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________



(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

8. Заява ў Мінгарвыканкам па пытанні забеспячэння паркоўкамі
УЗОР

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт


220030 г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 8

___________________________________

___________________________________

( П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)

ЗАЯВА

па пытанні забеспячэння паркоўкамі
З _________ па __________ 201__года адміністрацыяй ________________ раёна было праведзена

(дата правядзення) (назва раёна)

грамадскае абмеркаванне аб’екту __________________________.



(поўная назва аб’екту)

По яго выніках у адміністрацыю ____________________________ р-на г. Мінска, як арганізатару



(назва раёна)

грамадскага абмеркавання, ад імя ___ грамадзян былі накіраваныя заўвагі па праекце (дадаюцца)

ПРАШУ:


  1. Разгледзіць дададзеныя заўвагі па праекце будаўніцтва аб’екта ______________________ і

(поўная і дакладная назва праекту)

улічваць іх пры прыняцці рашэнняў па дадзеным праекце.

2. На падставе п. 4 арт. 4 Закона “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці” прашу прадаставіць наступную інфармацыю: ці разглядалася Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама праектная дакументацыя (эскізнае рашэнне) па будаўніцтву аб’екта __________________________________.

(поўная і дакладная назва праекту)

Калі разглядалася, то:

2.1 Ці дадаваўся разлік парковачных месцаў для абслугоўвання аб’екта?

2.2 Ці змяшчала праектная дакументацыя (разлік парковачных месцаў) наступныя дадзеныя:

2.2.1 Установы якога ўзроўню будуць размяшчацца ў офісах праектаванага аб’екта (рэспубліканскага або мясцовага)?

2.2.2 Колькасць супрацоўнікаў офісных памяшканняў?

2.2.3 Колькасць адзіначасовых наведванняў офісных памяшканняў?

2.2.4 Функцыянальнае прызначэнне гандлёвых памяшканняў аб’екта?

Пры разліку колькасці парковачных месцаў для абслугоўвання гандлёвых аб’ектаў згодна Дадатку В да ТКП 45-3.01-116 (Аб’екты гандлёва-бытавога і камунальнага прызначэння) выдзяляюцца:

а) крамы-склады (дробнавоптавага і рознічнага гандлю);

б) аб’екты гандлёвага прызначэння з шырокім асартыментам тавараў перыядычнага попыту харчовай і (або) нехарчовай;

в) спецыялізаваныя крамы па продажу тавараў эпізадычнага попыту нехарчовай групы.

Дадата на ___ аркушах:

заўвагі і прапановы па праекце будаўніцтва аб’екту ______________________________, накіраваныя ў



(поўная і дакладная назва праекту)

адміністрацыю _______________________ р-на г. Мінска ад імя ___ грамадзян па выніках грамадскага абмеркавання.

Адказ на дадзены зварот прашу даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны адрас.
“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

9. Заява аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы
УЗОР
Адміністрацыя _______________ раёна г. Мінска

(назва раёна)

__________________________________________



(адрас адміністрацыі)

__________________________________________

__________________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)

ЗАЯВА

аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы1

У перыяд з ___________ па_________________ адміністрацыяй ___________________



(даты правядзення грамадскага абмеркавання) (назва раёна)

раёна г. Мінска будуць праводзіцца грамадскія абмеркаванні __________________________________ .



(поўная і дакладная назва праекту)

_____________________________________________________________________



(апісваюцца пры магчымасці таксама іншыя абсавіны/звесткі/інфармацыя правядзення грамадскага абмеркавання).
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1592 ад 29.10.2010 г. (далей - Палажэнне), выказваем намер правесці грамадскую экалагічную экспертызу ______________________________.

(поўная і дакладная назва праекту)

Згодна п. 4 Палажэння аб’ектам грамадскай экалагічнай экспертызы з’яўляецца ў тым ліку праектная дакументацыя – горадабудаўнічыя праекты агульнага планавання, спецыяльнага планавання, дэтальнага планавання, архітэктурныя праекты забудоўкі тэрыторый.

У адпаведнасці з п. 7-8 Палажэння заказчык забяспечвае перадачу ініцыятарам праектнай дакументацыі на грамадскую экалагічную экспертызу ў тэрмін не пазней за 20 працоўных дзён са дня паступлення заявы.

У сувязі з гэтым, просім забяспечыць перадачу нам праектнай дакументацыі ў тым жа аб’ёме, у якім яна будзе прадастаўляцца на дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Апавяшчэнне аб грамадскім абмеркаванні апублікавана ў газеце ___________________________

(назва газеты, нумар і дата)

Паведамленне аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызе будзе апублікавана ў той жа газэце ў сямідзённы тэрмін са дня атрымання праектнай дакументацыі.

У адпаведнасці з заканадаўствам просім апавясціць пра дату, час і ўмовы прадастаўлення праектнай дакументацыі па тэлефоне ____________ або па электроннай пошце ___________________.

(ваш кантактны нумар тэлефона) (ваша электронная пошта
“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)
10. Заява аб прадастаўленні інфармацыі адносна горадабудаўнічага праекту дэтальнага планавання

УЗОР
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 19

___________________________________

___________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)
ЗАЯВА

аб прадастаўленні інфармацыі адносна праекту дэтальнага планавання
У перыяд з___________ па___________ адміністрацыяй ______________ раёна г. Мінска было

(даты правядзення грамадскага абмеркавання) (назва раёна)

арганізавана грамадскае абмеркаванне ____________________________ .



(поўная і дакладная назва праекту) ____________________________________________________________________________

(апісваюцца пры магчымасці таксама іншыя абставіны/звесткі/інфармацыя правядзення грамадскага абмеркавання)

У адпаведнасці з ч. 1 абз. 1 арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2009 № 54-З “Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе” аб’ектам дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, апрача іншага, з’яўляюцца і горадабудаўнічыя праекты дэтальнага планавання.

Зыходзячы з вышэйпазначанага, а таксама кіруючыся палажэннем ч. 1 абз. 1 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, просім прадаставіць інфармацыю адносна праекту дэтальнага планавання тэрыторыі ў межах __________, а менавіта:

(назва вуліц)


  • Ці праходзіў праект дзяржаўную экалагічную экспертызу? Калі праходзіў, то якое заключэнне было вынесена па праекце?

  • Ці былі ўнесеныя змены ў дадзены праект дэтальнага планавання ў мэтах прывядзення яго ў адпаведнасць з заканадаўствам, дзяржаўнымі прагнозамі, горадабудаўнічымі праектамі агульнага планавання? Калі такія змены ўносіліся, то калі і якія?

  • Якім чынам можна азнаёміцца з матэрыяламі дадзенага праекту, якія былі накіраваныя на дзяржаўную экалагічную экспертызу і якія былі ўнесены змены (калі былі)?

Адказ на дадзены зварот прашу даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны адрас.

“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)
11. Заява аб уключэнні ў склад камісіі па правядзенні грамадскага абмеркавання
УЗОР

Адміністрацыя _______________ раёна г. Мінска



(назва раёна)

__________________________________________



(адрас адміністрацыі)

__________________________________________

__________________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)

ЗАЯВА

аб уключэнні ў склад камісіі па правядзенні грамадскага абмеркавання

У перыяд з ___________ па_________________ адміністрацыяй ___________________



(даты правядзення грамадскага абмеркавання) (назва раёна)

раёна г. Мінска будуць праводзіцца (праводзіліся) грамадскія абмеркаванні __________________________________ .



(поўная і дакладная назва праекту)

_____________________________________________________________________



(апісваюцца пры магчымасці таксама іншыя абставіны/звесткі/інфармацыя правядзення грамадскага абмеркавання).

У адпаведнасці з п. 17 Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. № 687, у склад камісіі ўключаюцца прадстаўнікі ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання.

Зыходзячы з вышэйпазначанага, а таксама кіруючыся палажэннем ч. 1 абз. 1 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, просім:

- уключыць у камісію ________________________________________________ для правядзення



(П.І.І.па бацьку асобы, якую вы хочаце ўключыць у камісію, адрас пражывання, пашпартныя дадзеныя, кантактны тэлефон)

грамадскага абмеркавання ___________________________________________.



(поўная і дакладная назва праекту)

Адказ на дадзены зварот прашу даць у пісьмовай форме на вышэйпазначаны адрас.

“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

12. Заява аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці і прыянцця мер пракурорскагаг рэагавання.
УЗОР

Пракуратура_________________________________



(поўная назва пракуратуры раёна і яе адрас)

Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

220030 г. Мінск, вул. К.Маркса, 3

____________________________________________

____________________________________________

(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)
ЗАЯВА

аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці і прыняцця мер пракурорскага рэагавання
______________________________года па пошце ў__________________________________мной

(дата падачы/адпраўкі звароту) (назва органа, куды пададзены зварот)

была накіравана заява аб___________________________________________________ _________________________________ (апісваецца сутнасць звароту)

Заява атрымана адрасатам _______________________ 20__г.

(дата ўручэння ліста або рэгістрацыі)

У парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, адказ _____________________________________________________________________



(указваецца парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян)

Магчымыя варыянты: 1) на мой зварот мне да дадзенага моманту не дадзены адказ; 2) не выкананы ўстаноўлены арт. 17 Закона месячны тэрмін адказу; 3) адказ на зварот дадзены не на мове звароту; 4) адмоўлена ў прыёме і рэгістрацыі звароту; 5) адказ дадзены не па сутнасці звароту; 6) адмоўлена ў рэалізацыі маіх правоў і не патлумачаны парадак абскарджання.

Артыкул 26 Закона прадугледжвае адказнасць за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Артыкул 9.13 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць.

У сувязі з вышэйпазначаным, прашу:



  1. Прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці службовых асоб (назва арганізацыі-адрасата) вінаватых у парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян.

  2. У парадку арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь” вынесці прадпісанне кіраўніку _________________________________________________________ пра

(назва арганізацыі-адрасату)

неадкладнае прадухіленне парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.


Дадаткі: (калі ёсць)

1. Копія квітанцыі аб адпраўцы заказнога пісаьма.

2. Копія апавяшчэння аб уручэнні, раздрукоўка сайта РА “Белпошта”

“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________



(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

13. Заява аб правядзенні пікету
УЗОР
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 8

_________________________________

_________________________________



(П.І.Імя па бацьку заяўніка, індэкс, паштовы адрас, тэл.)
ЗАЯВА

аб правядзенні пікету2

Я, ____________________________, _______________, які пражывае па адрасе _____________



Прозвішча Імя Імя па бацьку дата і год нараджэння

_______________________________________________________, грамадзянін Рэспублікі Беларусь адрас пражывання – горад, вуліца, дом

прашу дазволіць мне правесці пікет ______________ 20__ г. па адрасе ______________________________________________ з мэтай асвяціць праблему ______________________________________________. Крыніцай фінансавання пікету з’яўляюцца мае асабістыя сродкі. Час пачатку пікету ў ___, заканчэнне ў ___. Меркаваная колькасць удзельнікаў _____ чалавек3. Падчас мерапрыемства ахову грамадскага правапарадку будуць ажыццяўляць супрацоўнікі органаў унутраных спраў __________________ упраўлення ўнутраных спраў г. Мінска, дамову з якімі абавязваюся заключыць. Таксама пасля атрымання дазволу абавязваюся заключыць дамову з бліжэйшым аддзяленнем хуткай дапамогі і УП “Мінскзеленбуд”.
Дадатак 1: Абавязальніцтва ____________________

Прозвішча Імя Імя па бацьку
“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)

Дадатак 1



АБАВЯЗАЛЬНІЦТВА
Я, заяўнік пікету па тэме __________, які пройдзе ___________, абавязваюся, што пры правядзенні масавага мерапрыемства будзе забяспечаны грамадскі парадак. У выпадку неабходнасці будуць прынятыя меры, звязаныя з аказаннем медыцынская дапамогі, прыборкай тэрыторыі пасля правядзення масавага мерапрыемства.
“____” ______________ 201_ года. ________ _________________________

(подпіс) (расшыфроўка подпісу - П.І.І. па бацьку)


1 Не трэба забывацца, што тэрмін падачы такой заявы 10 дзён з моманту апублікавання ў СМІ і інфармацыі аб правядзенні грамадскага абмеркавння

2 Заява павінна падавацца за 15 дзён да правядзення. Адпраўляйце заяву заказным пісьмом з апавяшчэннем.

3 Павінна быць не больш за 1000 чалавек, у іншым выпадку заява падаецца ў Мінгарвыканкам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка