Заява №3 (запыт) у сваім звароце ад 24. 07. 2009г мы




Дата канвертавання01.04.2016
Памер47.98 Kb.
У Жодзінскі Гарвыканкам

40 Год Кастрычніку, 7

Аляксея Лапіцкага,

________________

________________

Заява №3

(запыт)

У сваім звароце ад 24.07.2009г. мы

Просілі даць разгорнутае пісьмовае тлумачэньне да прынятага Вамі 23.06.2009г. Рашэньня за №928 у частцы адмены беларускамоўнай праграмы навучаньня ў Гімназыі №1 горада Жодзіна нашага сына, Янкі Лапіцкага, з


  1. неабходным канкрэтным праўным абаснаваньнем і

  2. падрабязнай калькуляцыяй выдаткаў і заяўляемых Вамі стратаў, выкліканых рэалізацыяй намі нашага Канстытуцыйнага права на бясплатную сярэднюю адукацыю на роднай мове,

якія дазволілі матываваць прыняцьцё падобнай дыскрымінацыйнай пастановы

а) насуперак вядомай, ясна артыкуляванай намі пасьлядоўнай грамадзянскай і праўнай пазыцыі, зьвязанай з

- катэгарычнай непрыймальнасьцю іншай мовы навучаньня, акрамя роднай-дзяржаўнай, а таксама

- нашымі перакананьнямі й поглядам,

- дзяржаўнай і нацыянальна-моўнай прыналежнасьцю,

- тымі канстытуцыйнымі правамі й жыцьцёва важнымі, законнымі інтарэсамі, належнае захаваньне якіх гарантуецца НАШАЙ дзяржаваю адпаведна з Асноўным Законам краіны й міжнароднымі дамовамі ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў чалавека;

б) у парушэньне дзейсных у краіне прыярытаў канстытуцыйных і міжнародных стандартаў права, наяўных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь (у асобе кожнага ейнага суб’екту права) па іх рэалізацыі, без уліку пажаданьняў, здольнасьцяў і магчымасьцяў,

натуральнай беларускамоўнасьці, інтарэсаў і стану здароўя самаго вучня.



ПРАСІЛІ УЛІЧЫЦЬ, што ў выпадку рэалізацыі ДАЗЕНАЙ ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНАЙ ПАСТАНОВЫ і спыненьня навучаньня ў Гімназыі №1 па-беларуску …падлетак і сям’я будуць несьці непамерныя, вымушаныя выдаткі, страты матэрыяльнага й маральнага зьместу.

ЗЬВЯРТАЛІ ЎВАГУ НА ТОЕ, ШТО прынятае Вамі Рашэньне №928 па Гімназыі №1 ігнаруе наяўны стан здароўя нашага сына і што дырэктар Гімназыі валодае гэтай інфармацыяй, бо за мінулы навучальны год з-за частых шпіталізацыяў наш сын, зь ягоных словаў, страціў больш за 20% навучальнага часу ў Гімназыі …, а таксама парушыць нашыя правы на атрыманьне музычнае адукацыі сына па клясе саксафону.



МЫ ПРОСІЛІ прывесьці

  1. канкрэтныя спасылкі на артыкулы й нормы дзейснага заканадаўства з вытрымкамі зь іх (у тым ліку Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, маючых імпэратыўны характар для краіны й кожнага ейнага суб’екта права),

  2. падрабязную калькуляцыю канкрэтных выдаткаў на беларускамоўнае навучаньне з прывядзеньнем падліку сумы стратаў, зьвязаных зь ім.

Адзначалі, што ўся запытваемая намі інфармацыя патрэбная

  • для вывучэньня й асэнсаваньня Вашых матываў і пазыцыі, таго канкрэтнага юрыдычна-праўнага й эканамічнага абгрунтаваньня, якое прынята Вамі ўчасе вынясеньня дадзенага рашэньня,

а таксама

  • для ацэнкі таго, ці мае выкарыстанае абгрунтаваньне памылкова-неправамерны характар альбо ўтрымлівае асэнсаваную ды ўзважаную пазыцыю ці наўмысны характар, а таму Рашэньне прымалася сьвядома й мэтанакіравана з разуменьнем ягонай канфліктагеннасьці й дыскрымінацыйнасьці, неадпаведнасьці палажэньням дзейснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнаным міжнародным нормам і стандартам права ...

У ВЫПАДКУ ПЕРААСЭНСАВАНЬНЯ ВАМІ НЕКАТОРЫХ ПРАЎНЫХ І САЦЫЯЛЬНА-ГУМАНІСТЫЧНЫХ АСПЭКТАЎ, ЯКІЯ БЫЛІ ПАМЫЛКОВА АЛЬБО ПА НЕЙКІХ ІНШЫХ ПРЫЧЫНАХ (НЕДАХОПУ ІНФАРМАЦЫІ) НЕ ЎЛІЧАНЫЯ ПРЫ ВЫНЯСЕНЬНІ ВАМІ РАШЭНЬНЯ №928 ПА БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ПРАГРАМЕ НАВУЧАНЬНЯ Ў ГІМНАЗЫІ №1,

МЫ НАСТОЙЛІВА ПРАСІЛІ ВАС

ПЕРАГЛЯДЗЕЦЬ ДАДЗЕНАЕ РАШЭНЬНЕ Ў ГЭТАЕ ЧАСТЦЫ Й ЗАХАВАЦЬ АДЗІНУЮ Ў РЭГІЁНЕ ГІМНАЗЫЧНУЮ БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ ПРАГРАМУ НАВУЧАНЬНЯ, ПА ЯКОЙ НАВУЧАЎСЯ НАШ СЫН ЯНКА ЛАПІЦКІ,

а таксама надалей гарантаваць “стабільны дзяржаўны прыярытэт” і падтрымку для няспыннага й безканфліктнага працягу навучаньня нашага сына на дзяржаўнай беларускай мове ў беларускім горадзе Жодзіне дзяржавы Беларусь.



АДНАК, у атрыманым намі 18.08.2009г. адказе, мы не знайшлі замаўляемай намі інфармацыі.

Акрамя пераліку некалькіх узаемавыключаючых палажэньняў з Законаў “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і “Аб адукацыі”, спасылак на Статут Гімназыі №1 (што ёсьць другасным дакумэнтам нутранага карыстаньня, палажэньні якога ня могуць супярэчыць па сэнсе дзейсным нормам права!) і цалкам спрэчнай высновы аб тым, што ў Гімназыі №1 горада Жодзіна для навучаньня можа быць правамерна выкарыстоўвацца выключна адна ресейская мова (!? – але, ці не супярэчыць гэта арт. 5 , 1 Закона “ Аб адукацыі” (!?), прынцыпу роўнасьці абедзьвюх дзяржаўных моваў (!?) – і дзе ж тады ў Жодзіне знаходзіцца Гімназыя №2, у якой выкарыстаньне дзяржаўнай беларускай мовы для навучаньня ў ёй лічылась бы ЛЕГІТЫМНЫМ!?), а таксама існуючай гіпатэтычнай магчымасьць утварэньня цэлай паўнафарматнай беларускамоўнай клясы ў горадзе (не зразумела хто абавязаны клапаціцца пра гарантыі ейнага ўтварэньня, ці пра новыя пачатковыя клясы ідзе размова … ) – мы фактычна не атрымалі канкрэтных і ясных адказаў на пастаўленыя намі пытаньні.



Бо ў Вашым адказе цалкам адсутнічае:

  1. неабходнае канкрэтнае праўнае абаснаваньне - з спасылкамі на канкрэтныя артыкулы заканадаўства, Канстытуцыі РБ і Міжнароднага Пакут аб грамадзняскіх і палітычных правах, як Асноўнага закону краіны й вышэйшага праўнага імпэратыву ці абавязковага прыярытэту для ЎСІХ суб’ектаў права Беларусі і краіны цалкам …- у кантэксьце прынятага Вамі 23.06.2009г. Рашэньня за №928 у частцы адмены!!! беларускамоўнай праграмы навучаньня ў Гімназыі №1 горада Жодзіна для нашага сына, Янкі Лапіцкага;

  2. падрабязную калькуляцыю канкрэтных выдаткаў на беларускамоўнае навучаньне з прывядзеньнем падліку сумы стратаў!, зьвязаных з рэалізацыя намі дадзенага Канстытуцыйнага права ў беларускай Гімназыі №1 горада Жодзіна, як суб’екта права, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


У СУВЯЗІ З ГЭТЫМ МЫ ЧАРГОВЫ РАЗ ПРОСІМ ВАС:

альбо

  1. прызнаць матывацыю забароны беларускамоўнага навучаньня для нашага сына Янкі ў Гімназыі №1 праўна непераканаўчай ці неабгрунтаванай і адмяніць уласнае рашэньне ў гэтае частцы;

альбо

  1. прадставіць канкрэтна акрэсьленыя прэтэнзыі выканкаму з прапановамі па іх нэўтралізацыі для вырашэньня канфліктнай сытуацыі ў належным праўна-канстытуцыйным полі з захаваньнем магчымасьці беларускамоўнага навучаньня нашага сына па існуючай гімназычнай праграме ў Гімназыі №1 горада Жодзіна з улікам перакананьняў і нацыянальнай прыналежнасьці заяўнікоў, матэрыяльнага стану сям’і й здароўя вучня ...

ВЕЛЬМІ АКРЭСЬЛЕНА ПРОСІМ ВАС ДАЦЬ НАМ ЗРАЗУМЕЦЬ ці зьбіраецца выканкам стаяць на сваім і любымі сродкамі прымусова закрываць апошнюю беларускамоўную гімназычную магчымасьць для навучаньня ў Жодзіне, ці ён згодны вырашыць гэтае пытаньне ў станоўчым аспэкцек да новага 2009 навучальнага году.



"20" ліпеня 2009 ___________Аляксей Лапіцкі

___________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка