Заяўка на фінансаванне праекта для Беларускага фонда публічнай палітыкі




Дата канвертавання05.07.2016
Памер30.89 Kb.



Заяўка на фінансаванне праекта

для Беларускага фонда публічнай палітыкі


Заяўнік (арганізацыя/асоба)




Каардынатар праекта




Назва праекта па-руску/па-беларуску




Назва праекта па-ангельску






1.Анатацыя заяўкі па-ангельску (300 слоў)



2.Апісанне праблемы (максімум 1 старонка)


Апісанне кантэксту, у якім будзе рэалізоўвацца праект: інфармацыя пра сітуацыю, у якой будзе рэалізоўвацца праект, праблемы і цяжкасці, патэнцыйныя магчымасці і інш.

3.Мэтавыя групы і зацікаўленыя асобы


Пазначце канкрэтныя мэтавыя групы і зацікаўленых асоб (стэйкхолдэраў) праекта. Мэтавыя групы – гэта асобы, супольнасці або арганізацыі, на якіх скіравана дзейнасць па праекце і яе вынікі. Зацікаўленыя асобы – гэта тыя, хто мае магчымасць уплываць на сітуацыю (пазначаную ў апісанні праблемы) з мэтавымі групамі і змяняць яе.

4.Мэты (максімум 1 старонка)


Мэты павінны быць скіраваныя на вырашэнне патрэбаў, вызначаных у пункце “апісанне праблемы”. Мэты можна падзяліць на кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя. Вынік рэалізацыі мэтаў павінен быць вымяральны як якасна, гэтак і колькасна.
Мэты не павінны падмяняцца дзейнасцю. Дзейнасць – гэта сродак дасягнення пастаўленых мэтаў. На прыклад: арганізацыя дэбатаў – гэта дзейнасць, якая павінна прывесці да дасягнення пэўнай мэты, такой як пашырэнне ведаў пра нейкую праблему.

5.Праектная дзейнасць (максімум 2 старонкі)


Дзейнасць па праекце павінна быць дэтальна распісана (на прыклад, калі вы плануеце правесці семінар, пазначце ягоную дату, тэму, запланаваных выступоўцаў, колькасць удзельнікаў, працягласць). Калі ў межах праекта плануецца правядзенне даследавання,то павінна быць апісана яго метадалогія.
Важнай часткай праектнай дзейнасці з’яўляецца распаўсюд вынікаў дзейнасці сярод зацікаўленых асобаў і шырокай грамадзкасці. Калі ласка, майце на ўвазе, што абавязковымі з’яўляюцца наступныя вынікі праекта: (1) аналітычны дакумент (policy paper), які павінен утрымліваць спіс рэкамендацыяў для зацікаўленых асобаў (стэйкхолдэраў) не больш чым на 10 старонках, і ягоны распаўсюд, (2) публікацыя прынамсі двух артыкулаў па выніках праведзенага даследавання ў беларускіх СМІ або публікацыя і распаўсюд іншых дакументаў, заснаваных на выніках даследавання, (3) арганізацыя прэзентацыі вынікаў праектнай дзейнасці.

6.Працоўны план


Працоўны план павінен быць прадастаўлены разам з графікам праекта. Трэба пазначыць даты пачатку і канца праекта.

7.Маніторынг і ацэнка эфектыўнасці праекта


Маніторынг праекта з’яўляецца неад’емнай часткай выканання праекта і таму павінен быць апісаны ў заяўцы. Прамежкавая і фінальная справаздачы павінны базавацца на гэтай метадалогіі ацэнкі эфектыўнасці праекта.

8.Ацэнка рызык


Мяркуемыя рызыкі, якія могуць паўплываць на выкананне пректа і дасягненне праектных мэтаў.

9.Прэзентацыя заяўніка (максімум 1 старонка)


Арганізацыя

Трэба апісаць магчымасці арганізацыі для рэалізацыі праекта (інфармацыя пра місію, колькасны склад, накірункі дзейнасці).
Асоба/Каардынатар праекта

Прафесійная кваліфікацыя і досвед заяўніка, праведзеныя даследаванні і спіс публікацыяў.

10.Бюджэт


Калі ласка, выкарыстоўвайце далучаны шаблон для апісання пазіцыяў бюджэта. Таксама пазначце іншыя крыніцы фінансавання, якім будзе накіравана ваша заяўка.

N.B.: першы транш (70 % гранту) будзе пераведзены пасля падпісання кантракту, другі транш (30 %) будзе дасланы пасля атрымання фінальнай справаздачы.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка