ЗАЎвагі й удакладненьні па сутнасьці выкладзенай пазыцыі, якая не зусім зразумела й поўна зафіксавана ў пратаколе




Дата канвертавання11.05.2016
Памер165.63 Kb.
ЗАЎВАГІ Й УДАКЛАДНЕНЬНІ ПА СУТНАСЬЦІ ВЫКЛАДЗЕНАЙ ПАЗЫЦЫІ, ЯКАЯ НЕ ЗУСІМ ЗРАЗУМЕЛА Й ПОЎНА ЗАФІКСАВАНА Ў ПРАТАКОЛЕ

Цаклам пратакол складзены з мноствам недакладнасьцяў і нават недарэчных момантаў, калі . у маіх выказваньнях прысутнічае тое, што я не казаў і з чым навогул не згодны, таму сказаць такога - ніколі не мог бы. Лічу, што дадзеныя недарэчнасьці ёсьць вынікам неадэкватнага хуткага перакладу з беларускай мовы (якой я карыстаюся заўсёды і карыстаўся ў судовым працэсе), а верагодна, і іншых абставінаў, якія не ўмацоўваюць пазыцыю й довады заяўнікоў.



ДА КАНКРЭТНА НАПІСАНАГА Ў ПРАТАКОЛЕ ДАЛЕЙ НЕАБХОДНА ЎНЕСЬЦІ НАСТУПНЫЯ ЎДАКЛАДНЕНЬНІ

І. На аркушы 20 (канцоўка) і на 21 у маіх тлумачэньнях я даваў асноўныя довады, якія неяк выпалі з пратаколу й патрабуюць удакладненьня.

У сувязі з гэтым мушу зрабіць толькі некаторыя прынцыповыя заўвагі й удаклдненьні, а таксама яшчэ раз зафіксаваць асноўныя тэзы ЗАЯЎЛЕНАЙ НА ПРАЦЭСЕ маёй пазыцыі.



1) Нашая заяўка на мірнае мерапрыемства (пікет) была прынятая ў звычайным рэжыме без нейкіх спэцыяльных захадаў ці патрабаваньняў аб ейнай рэгістрацыі (дадзенае сьцьвярджэньне прадстаўніцы выканкаму надуманае й нічым не абгрунтаванае наўтараецца неаднойчы, а нашае пярэчаньне гэтаму нідзе ў пратаколе не зафіксавана). З гэтага вынікае, што заяўка цалкам адпавядала й адпавядае нормам і патрабаваньням, якія для гэтага выначаны законам і неабходныя для:

а) ейнага належнага вывучэньня й

б) прыняцьця па ёй абаснаванага станоўчага рашэньня (на гэта закон дае аж 15 дзён).

2) Прынятая заяўка на мірнае мерапрыемства не была разгледжана належным па законе чынам – у ПРАДПІСАНЫМ ЗАКОНАМ станоўчым кантэксьце й рэжыме спрыяньня, садзеяньня ў рэалізацыі замоўленага ў ёй для рэалізацыі Канстытуцыйнага права. Яна не разглядалася з належным, поўным, удакладненьнем пазыцыяў і выкладзеных у ёй абставінаў, у тым ліку з выкарыстаньнем неабходных кантактаў з заяўнікамі. Яе зусім не разглядаў старшыня выканкаму, які толькі падпісаў падрыхтаваны з парушэньнямі неабходнай працэдуры разгляду й адпаведных нормаў права дакумэнт.

Таму канчатковае рашэньне па забароне мірнага сходу (пікетаваньня) па неразгледжанай належным чынам заяўцы - ня можа быць абгрунтаваным і правамерным.



  • Адпаведна Закону “Аб зваротах грамадзянаў” любы зварот (заява, скарга … - як віды зваротаў) абавязана належным чынам разглядацца, як прапісана ў гэтым спэцыялізаваным законе. Без поўнага і ўсебаковага вывучэньня ейнага зьместу, нельга прыняць аніякага абгрунтаванага й правамернага рашэньня па любым звароце альбо заяўцы.

Менавіта на дадзеныя абставіны й зьвярталася ўвага. Бо рашэньне прынятае па заяўцы без належнага разгляду яе па сутнасьці, ня можа быць аб’ектыўным і абгрунтаваным, а таму й правамерным. Тым больш, што правамерна забараніць мірны сход (мерапрыемства) па ідэалягічных ці фармальных падставах - не прадстаўляецца магчымым.

Бо асноўная мэта Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, Канстытуцыі й Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – ёсьць не забарона ў рэалізацыі права, а наадварот, спрыяньне ў ягонай рэалізацыі.

А любыя абмежаваньні дадзенага права павінны палягаць у дазволеных і строга прадпісаных Канстыутцыяй (арт. 23) і МПГіПП межах.

Абсалютна не прадстаўляецца магчымым выконваць дадзеныя мэты заканадаўства і спрыяць у рэалізацыі права на мірныя сходы праз фактычную (ПАЦЬВЕРДЖАНУЮ ПРАДСТАЎНІКОМ ВЫКАНКАМУ) адмову ад любых кантактаў з заяўнікамі-арганізатарамі такога мерапрыемства, фактычна не рзглядаючы пададзеную заяўку па сутнасьці й з пазыцыяў спрыяньня ў рэалізацыі неад’емнага грамадзянскага, Канстытуцыйнага права.

У нашым выпадку ўсё адбывалася наадварот. Зарэгістраваная належным чынам (то бок прынятая да разгляду заяўка на мірны сход, пікетаваньне) - не разглядалася належным чынам, бо кіраўніцтва выканкаму лічыць НЕПРАПІСАНАЙ У ЗАКОНЕ “Аб масавых мерапрыемствах”, А ТАМУ НЕАБАВЯЗКОВАЙ ДЛЯ СЯБЕ ТАКУЮ НЕАБХОДНАСЬЦЬ (!?). ШТО СУПЯРЭЧЫЦЬ АГУЛЬНАПРЫЗНАНАЙ ПРАКТЫЦЫ Й ПАТРАБАВАНЬНЯМ ЗАКАНАДАЎСТВА, АСНОЎНЫМ ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫМ АБАВЯЗКАМ СУПРАЦОЎНІКАЎ ЖОДЗІНСКАГА ВЫКАНКАМУ, ЯК УПАЎНАВАЖАНАГА АСНОЎНЫМ ЗАКОНАМ, АДКАЗНАГА Й ПАЎНАМОЦНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ГАРАНТА РЭАЛІЗАЦЫІ КАНСТЫТУЦЫЙНЫХ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯНАЎ НА ТЭРЫТОРЫІ ГОРАДА ЖОДЗІНА.

З гэтага можна зрабіць выснову, што ідэоляг (замест кіраўніка выканкаму) карыстаючыся ідэалягічнай, а не праўнай мэтазгоднасьцю (МЭТАЗГОДНАСЬЦЮ СПРЫЯНЬНЯ Ў РЭАЛІЗАЦЫІ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ПРАВА), без належнага разгляду заяўкі (не разабраўшысь у фактычна надуманых пытаньнях), адразу (заангажавана) перадвызначае ейны лёс і адмоўны характар будучага рашэньня. Бо ён, не вывучаючы належным па законе чынам заяўку, дае па ёй выключна ідэалягічна матываванае заключэньне з праектам забароны мірнага мерапрыемства заўсёды, калі заяўку падае напрыклад, ідэалягічны апанэнт кіруючага палітычнага рэжыму.

Адмова МЗС Беларусі выконваць высновы КПЧ ААН па ўстаноўленых фактах парушэньня нормаў права, выкладзеных ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, ёсьць доказам, што ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА (грамадзянскія й палітычныя правы) разглядаюцца існуючай ідэалёгіяй як сфэра небясьпекі для стабільнага й безтэрміновага існаваньня ва ўладзе пануючага ў Беларусі рэжыму.

Таму праваабронцы й любая праваабарончая ініцыятыва ў гэтым кантэксьце безумоўна разглядаецца ідэалягічным адзьдзелам дзейснай улады як небясьпека адзінаправільнай ідэалягічнай манаполіі, якая выключае альтэрнатыўнасьць думкі, перакананьняў, інфармацыі й незалежных каналаў інфармаваньня … Таму падобная практыка ўскрывае мэханізм дыскрымінацыі грамадзянаў, якія маюць іншыя погляды, перакананьні, беларускія нацыянальна-моўныя прыярытэты, патрыятычныя й незалежніцкія пазыцыі й г. д.

ЗЫХОДЗЯЧЫ З АДЗНАЧАНАГА, МАТЫВЫ АДМОВЫ МІРНАГА МЕРАПРЫЕМСТВА, ЯКОЕ БЫЛО НАЛЕЖНЫМ ЧЫНАМ, СВАЕЧАСОВА ЗАМОЎЛЕНА Й ЧАКАЛА НАЛЕЖНАГА РАЗГЛЯДУ Й СПРЫЯНЬНЯ АД УЛАДАЎ У ЯГОНЫМ РЭАЛІЗАЦЫІ – НЕПРАВАМЕРНА ПАШЫРАНЫЯ Й ПАРУШАЮЦЬ ТЫЯ ДАЗВОЛЕНЫЯ МЕЖЫ, ЯКІЯ ПРАДПІСВАЮЦЦА арт. 23 КАНСТЫТУЦЫІ і нормамі МПГіПП.



3) Заяўнікі з сваёй заяўцы канкрэтна адзначылі, што менавіта яны й зьяўляюцца арганізатарамі (гл. заяўку).

а) Законам не вызначаецца якой формы павінна быць пісьмовае абавязальніцтва ад арганізатараў. Мы, як арганізатары, далучылі да заяўкі свае пісьмовыя абавязальніцтвы ў належным (то бок па законе) правядзеньні замоўленых мірных пікетаваньняў. Таму спасылкі на адсутнасьць дадзеных пісьмовых абавязальніцтваў – надуманыя, неабгрунтаваныя й безпадстаўныя.

б) Патрабаваньне пазначыць меры бясьпекі для правядзеньня мірнага пікетаваньня на дазволенай і фактытчна прыстасаванай для правядзеньня гарадзкіх сьвяткаваньняў вялікай пляцоўцы, акрамя тых, што адзначаны ў заяўцы заяўнікамі (камунікацыя, каардынацыя з адпаведнымі службамі й спрыяньне ім у часе мерапрыемства, з арганізацыяй і парвядзеньнем мерапрыемства ў замоўленым фармаце, у адпаведнасьці з заяўленымі мэтамі) – ёсьць тымі мерамі, якія могуць і якія заяўнікі-арганізатары абавязаліся зьдзейсьніць дзеля забесьпячэньня бясьпекі.

Іншыя патрабаваньні для дазволу заяўкі, такія як – патрабаваньне гарантыяў аплаты выдаткаў (міліцэйскага й мэдычнага суправаджэньня, уборкі тэрыторыі пасьля пікетаваньня) ды яшчэ па неіснуючым і зусім не зразумелым расцэнкам – не правамерныя бо:

а) не зьяўляюцца неабходнымі, а хутчэй абсурднымі ў выпадку адсутнасьці такіх выдаткаў (у нашым выпадку гэта – абсалютна паказальна і відавочна);

б) не зьяўляюцца неабходнымі для правядзеньня мірнага пікета, правядзеньне якога ў любым выпадку мусіць гарантавацца ўладамі па заяўцы арганізатараў і зьдзяйсьняцца ў межах існуючых функцыянальных абавязкаў адпаведнымі, фінансуемымі зь бюджэту дзяржаўнымі службамі ў выпадку яго правядзеньня.

ТАКІМ ЧЫНАМ, АГУЧАНЫЯ Ў СУДЗЕ ПРАДСТАЎНІКОМ ВЫКАНКАМУ ЎДАКЛАДНЕНЬНІ МАТЫВАЎ ЗАБАРОНЫ МІРНАГА ПІКЕТАВАНЬНЯ, ТАКСАМА НЕ ЗЬЯЎЛЯЮЦЦА АБАСНАВАНЫМІ Й ПРАВАМЕРНЫМІ ПАДСТАВАМІ ДЛЯ АБМЕЖАВАНЬНЯ ПРАВА НА МІРНЫ СХОД (ПІКЕТАВНЬНІ), ЗАМОЎЛЕНЫЯ Ў ДЗЕНБ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКУ 10.12.2010 ПРАВААБАРОНЦАМІ Ў ЖОДЗІНЕ.

ТАКАЯ ПАЗЫЦЫЯ была выкладзена дакладна, але ў пратаколе яна прадстаўляецца іншымі слловамі з урыўкамі й недакладнасьцямі, разначытаньнямі, выказваньнямі, якія заяўнік не казаў і да якіх сам адносіцца крытычна.



ІІ. ДАЛЕЙ … на арк. 21,

  1. абзац. 5 … у выказваньні заяўніка …“Па законе “Аб масавых мерапрыемствах” аніякай уборкі тэрыторыі, аніякай аховы ад арганізатара мерапрыемства не патрабуецца.”

Я такога не мог сказаць. Я тлумачыў, што замоўленае мерапрыемства (пікетаваньне) не патрабуе аніякіх спэцыяльных выдаткаў ні ад арганізатараў, ні ад іншых службаў, таму нават размаўляць пра кампэнсацыю нейкіх дадатковых выдаткаў неабгрунтавана й неправамерна.

Таму спэцыяльная ахова мерапрыемства ды ўборка тэрыторыі – пры правядзеньні мірнага пікету ў замоўленых умовах і фармаце … - проста не патрабуюцца. Гэта пацьверджана мінулай станоўчай практыкай.



Таму гарантаваць аплату невядома чаго (зусім непрадугледжаных дадатковых выдаткаў) не выдома каму (пры адсутнасьці выдаткаў няма і тых, хто іх нясе) і невядома ў якой суме (адсутнасьць афіцыйных бачных і зразумелых, законных расцэнак) … НАВОГУЛ, НЕ ПРАДСТАЎЛЯЕЦЦА МАГЧЫМЫМ не парушаючы закон і права. Гэта не зразумелае й невыканальнае практычна патрабаваньне!!! Таму яно не можа быць ні законным, ні правамерным.

А прымус да парушэньня права ці закону, як і да адмовы ад уласных перакананьняў (што за дазвол на рэалізацыю неад’емнага грамадзянскага права не трэба дадаткова плаціць дзяржаве-гаранту гэтага права) – таксама відавочна не можа быць законным і правамерным.

  1. Абзац. 7

Наконт поглядаў і ўціску … тут зумім у пратаколе утрымліваецца скажаючая сутнасьць выказанага інтэрпрэтацыя. Яна цалкам не адпавядае сказанаму заяўніком.

У судзе было заяўлена, што забараняць мірны пікет, які замаўляецца праваабаронцамі (людзьмі для якіх разуменьне права не пусты гук) ды яшчэ ў Міжнародны дзень правоў чалавеку па такой неправамернай матывацыі (быццам “прадстаўлены пакет не цалкам адпавядае заканадаўству”!?), асабліва, калі рашэньне аб забароне без належнага разгляду заяўкі (і без аніякіх кантактаў з заяўнікамі) падрыхтавана ідэолягам ды аўтаматычна падпісана старшынём выканаўчае ўлады, якая павінна быць гарантам рэалізацыі правоў грамадзянаў і ў адпаведнасьці з ЗАКОНАМ, Канстытуцыяй і МПГіПП садзенічаць у ягонай рэалізацыі – ёсьць відавочным дыскрымінацыйным актам прыніжэньня грамадзянскай і чалавечай годнасьці заяўнікоў іхных перакананьняў.

Патрабаваньне гарантаваць аплату ВЫДАТКАЎ (якіх не будзе рэальна ці па якіх ніхто не можа назваць канкрэтную суму й паказаць зацьверджаны законны прэйскурант расцэнак …) ёсьць зьдзекам з перакананьняў заяўнікоў і праваабаронцаў. Якія ўпэўненыя, што дазвол на рэалізацыю свайго Канстытуцыйнага права такім чынам яны не абавязаны выкупаць у кіруючага палітычнага рэжыму. Іншае нагадвае прымус да адмовы ад уласных перакананьняў і дыскрымінацыю па нацыянальна-моўных і палітычных прыкметах.

Дыскрымінацыя ў адносінах да апанэнтаў кіруючага рэжыму праяўляецца ў тым, што такія арганізацыі як БРСМ ніколі не маюць адмоваў у парвядзеньні масавых мерапрыемстваў … Пры гэтым, любыя ініцыятывы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, грамадзянскіх і палітычных суб’ектаў, праваабаронцаў і апазыцыі … забараняюцца па розных надуманых і фармальных падставах.



  1. Абзац. 12 (Адказ на пытаньне судзьдзі.)

Тут я патлумачыў, што пікетаваньне можна разглядаць як адзін зь відаў мірнага сходу, а не мітынгу, як адзначана ў пратаколе. (Бо мітынг – ёсьць таксама аднім зь відаў мірнага масавага мерапрыемства альбо сходу грамадзянаў, але ён адрозніваецца ад пікетаваньня.)

ІІІ. Аркуш 22

Канец 13 абзаца – у адказе на пытаньне зблытаны сэнс і не пазначана тое, што даводзілася ла суда.

Сказана было, што грамадзяне не павінны дадаткова плаціць за права рэалізаваць уласнае неад’емнае Канстытуцыйнае права й даваць гарантыі такой аплаты пры падачы заяўкі толькі для атрыманьня дазволу (тым больш калі, як у нашым выпадку, аніякіх выдаткаў зусім не прадбачыцца).



МЕНАВІТА ТАМУ, усе падобныя пытаньні (у тым ліку спрэчныя моманты) павінны высьветляцца ўчасе непасрэдных кантактаў з заяўнікамі ў мэтах СПРЫЯНЬНЯ ў правядзеньні мірнага мерапрыемства.

Калі б гэта рабілася належным чынам (па патрабаваньні ЗАКОНУ – галоўнай ягонай мэты) ІДЭОЛЯГ ня змог бы забараніць рэалізацыю права на мірныя сходы з спасылкаю на тое, што ён НЯ ЎБАЧЫЎ ДАЛУЧАНЫХ ДА ТЭКСТУ ЗАЯЎКІ ПІСЬМОВЫХ АБАВЯЗАЛЬНІЦТВАЎ ЗАЯЎНІКОЎ-АРГАНІЗАТАРАЎ.

IV. Аркуш 23

Абзацы 4,5Тут зусім не адпавядае сапраўднасьці запіс … “Я бы обрадовался, если бы по таким причинам можно было запретить проведение массового мероприятия. Я такога не казаў навогул, як і тое, што я лічу “патрабаваньне пісьмовага абавязальніцтва … неправамернымі і абсурднымі …”. ТУТ ТАКСАМА ЦАЛКАМ СКАЖОН СЭНС ПАЗЫЦЫІ заяўніка, якая выкладалася ў судзе.

Было насам рэч сказана, што абсалютна зразумелым ёсьць тое, што калі заяўку падае грамадзянін і ён жа ў тэксьце заяўкі (якая ім падпісана) спэцыяльным абзацам дае абавязальніцтвы па належным па законе правядзеньні мерапрыемства, дык менавіта ён пэрсанальна і ёсьць адказным і арганізатарам, падпісантам і гарантам належнага правядзеньня мерапрыемства. Аднак гэта для сытуацыі, калі заяўку падае арганізацыя – не падыходзіць. Там заканамерным і зразумелым ёсьць неабходнасьць прыкладаньня абавязальніцтваў ад прызначаных арганізацыяй-заяўніком арганізатараў на дадатковым аркушы з подпісамі гэтых канкрэтных асобаў.

У гэтым кантэксьце прачытаньне ЗАКОНУ, трактоўкі, якія ён дапускае ў гэтае частцы – неадназначна прачытваюцца, незразумелыя й таму – ня могуць выкарыстоўвацца ў якасьці падставаў абмежаваньня неад’енага канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў!!!



На арк. 23 … у апошнім АДКАЗЕ на пытаньне суда.

Тут дапускаюцца таксама значныя скажэньні сутнасьці сказанага.

У адказе я адзначыў, што сыстэматычнасьць забаронаў мірных сходаў (мерапрыемстваў), замаўляемых прадстаўнікамі апанэнтаў дзейснага палітычнага рэжыму, прадстаўнікоў грамадзянаў і суб’ектаў апазыцыі ў Жодзіне – дастаткова. Іх варта і можна ўзгадаць. І пры неабходнасьці прадставіць суду. Суд і прадстаўнік выканкаму не выказаў такога жаданьня. Заяўніком жа такога хадайніцтва не замаўлялася.

V. Аркуш 24

Пасьля адказу №3 прадстаўніцы выканкаму мною былі зададзены пытаньні …

Якія выдаткі трэба аплачваць пры правядзеньні мірнага малога і кароткачасовага пікету, які замаўляецца напрыклад на прыстасаванай вялікай пляцоўцы? Адкуль ці дзе можна убачыць такія афіцыйныя расцэнкі (прэйскуранты коштаў)? На колькі гэтае патрабаваньне гарантыі аплаты ў такім выпадку – законна? Ці можа закон патрабаваць гарантыяў аплаты невядома якой (нявызначанай ад пачатку) сумы, ды яшчэ абумоўліваць гэтае патрабаваньне дазволам ці недазволам на рэалізацыю неад’емнага Канстытуцыйнага права заяўніка? І навогул - ці магчыма ў нас бясплатнае правядзеньне мірнага пікета?

Прадстаўніца выканкаму адказала, што ня ведае дакладнасьцяў (!??), такіх спэцыяльных прэйскурантаў няма (!??), кожны вызначае кошт і суму пры асабістай дамоўленасьці з кіраўніцтвам установы (дзярдаўнай і бюджэтнай, трэба не забываць …!??)

А бясплатнага для заяўніка правядзеньня любога мірнага мерапрыемства быць не можа – такога яны (то бок вяканаўчай ўлада ў Жодзіне) не практыкуюць.

З гэтага я зрабіў выснову, што любая заяўка на мірны пікет (сход …) павінна быць гарантавана аплачана заяўнікам (не вядома толькі па якіх тарыфах і ў якой суме). І - менавіта ў гэтым (як стала зразумелым з тлумачэньняў прадстаўніцы выканкаму) улада бачыць дзеяньні заяўнікоў па забесьпячэньні бясьпекі правядзеньня любога арганізуемага імі мірнага мерапрыемства.

ВІДАВОЧНА, З ГЭТАГА ВЫНІКАЕ, ШТО БЕЗ ДАДАТКОВАЙ СПЭЦЫЯЛЬНАЙ АПЛАТЫ БЮДЖЭТНЫМ УСТАНОВАМ (якія існуюць за кошт падаткавых адлічэньняў тых жа грамадзянаў і маюць функцыі аховы правоў, здароўя …) ПРАДСТАЎНІКІ ГРАМАДЗТВА Ў ЖОДЗІНЕ (ці БЕЛАРУСІ) НЕ МОГУЦЬ РАЗЬЛІЧВАЦЬ НА РЭАЛІЗАЦЫЮ ЎЛАСНЫХ ПРВОЎ І СВАБОДАЎ!

Дадзены факт не выклікаў пярэчаньня альбо пытаньняў у старшыні суда.

Такім быў сэнс пытаньняў і адказаў у гэтай частцы, а таксама высьветленых абставінаў і пазыцыяў бакоў.

VІ. Аркуш 24 (2-ая старонка)

… там, дзе размова ідзе пра праекты адмоваў па заяўках грамадзянаў на мірныя мерапрыемствы (сходы, пікеты, мітынгі …), якія заўсёды рыхтуюцца ідэалягічным адзьдзелам выканкаму …

На пытаньне заяўніка: “Ці ёсьць выпадкі непадпісаных праектаў рашэньняў, падрыхтаваных ідэалягічным адзьдзелам па заяўках на мірныя сходы?” - ПЫТАНЬНЕ БЫЛО ЗЬНЯТА СТАРШЫНЁМ СУДА.

Заяўніком замоўлена хадайніцтва: ПРАДСТАВІЦЬ ДАКУМЭНТАЛЬНАЕ СЬВЕДЧАНЬНЕ ТАКІХ НЕПАДПІСАНЫХ ПРАЕКТАЎ РАШЭНЬНЯЎ, калі яны ёсьць. Хадайніцтва таксам адхілена судом.

VІІ. Аркуш 25

АДКАЗ ПРАДСТАЎНІЦЫ … канцоўка … - “тым больш што, … вы … прынцыпова адмаўляецеся не прадстаўляеце пісьмовыя абавязальніцтвы.” Размова шла пра быццам бы законнае патрабаваньне выканкаму даць гарантыю аплаты (невядома якіх выдаткаў, не вядома па якіх расцэнках і ў невядома якой суме), што прынцыпова непрыймальна для заяўнікоў, якія перасьледуюць некамэрцыйныя мэты й ня маюць спэцыяльных мэтавых сродкаў на правядзеньне пікетаваньня. Бо ад заяўнікоў у такіх умовах фактычна патрабуецца гарантаваць аплату невядома чаго, невядома за што ды ў якіх памерах, што абсурдна, невыканальна й неправамерна. Аплата ж за рэалізацыю права ці за атрыманьне дазволу ад уладаў на рэалізацыю гэтага права – відавочна неправамерная й ня можа рабіцца пад прымусам ці пад страхам недазволу міранага мерапрыемства. Калі заяўнікоў, маючых такія перакананьні, прымушаюць гэта рабіць іх фактычна прымушаюць плаціць хабар альбо выкупраць рэалізацыю ўласнага права ў нязьменнага палітычнага рэжыму .

ШТО Ж ТЫЧЫЦЦА абавязальніцтваў НАЛЕЖНАГА правядзеньня мерапрыемства дык, заяўнік настойваў на тым, што яно ўжо маецца ў тэксьце заяўкі. Гэта ёсьць адной з формаў (не рэглямэнтаванай законам) далучэньня неабходнага абавязальніцтва да тэксту заяўкі ад заяўнікоў-арганізатараў. І НІХТО НІКОЛІ не адмаўляўся ад таго, што падобнае абавязальніцтва патрэбна па законе!!! (што не прачытваецца з тэксту гэтага пратакольнага запісу)

2-ая старонка

У маім тлумачэньні …

Размова шла пра фактычны неразгляда заяўкі ідэалягічным адзьдзелам. Ніхто не казаў, што заяўка мае супярэчнасьці, якія ёсьць па-за межамі закону. Размова шла пра тое, што пры нармальным належным па законе разглядзе заяўкі, абсалютна відавочна высьвяляюцца ўсе пастаўленыя выканкамам пытаньні. Іх таксама можна было б высьветліць (калі самі ідэолягі аказаліся не ўстане гэта зрабіць самастойна) і зьвязаўшысь з заяўнікамі, выклікаўшы іх па тэлефоне на размову ўдакладніць незразумелыя ідэолягам моманты й г. д. Але гэтага не рабілася, бо адразу была абрана канцэпцыя забароны – як звычайна ў адносінах заявак ад грамадзянаў на грамадзка-палітычныя й праваабарончыя мірныя акцыі. У часе нармальнага разгляду заяўкі, на што ІДЭАЛЯГІЧНАМУ АДЗЬДЗЕЛУ ВЫКАНКАМУ давалася аж 15 дзён, - стала б відавочным і зразумелым:



  1. што МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКУ у які плянуецца правесьці пікетаваньне 10.12.2010 (і наяўнасьць адрукоўкі тут не патрабуе нават тэлефонных ці іншых удакладненьняў);

  2. што заяўкнікі – ёсьць арганізатарамі мерапрыемства і яны далучылі да тэксту заяўкі свае пісьмовыя абавязальніцтвы ў належным па законе правядзеньні мерапрыемства;

  3. што заяўнікі не лічуць для сябе магчымым, таму й не плянуюць ні гарантаваць, ні тым больш аплочваць нейкія выдаткі па ахоўным і мэдычным … суправаджэньні пікетаваньня, бо не лічуць такое патрабаваньне ў іхным выпадку правамерным і законным, бо яно штучна й неправамерна створана ўладамі для абмежаваньня іхнага права на свабоду мірных сходаў.

Напрыканцы аркуша 25

Я не памятаю такога пытаньня ад прадстаўніка пра знаёмства з ЗАКОНАМ … Бо натуральна, што мы патрабаваньні ЗАКОНА ведаем і іх прытрымліваліся заўсёды. Памятаю, што ў сваіх выказваньнях я адзначаў, што нашыя дзеяньні як заяўнікоў пры падачы заяўкі зьяўляюцца правамернымі, законнымі й правільнымі. Сам закон мы чытаем і разумеем, зыходзячы з ягонай асноўнай тэлеалягічнай мэты ў кантэксьце спрыяньня ўлады ў выкананьні рэгулюемага ім права на свабоду мірных сходаў. Канцэптуальныя падыходы ІДЭАЛЯГІЧНАГА АДЗЬДЗЕЛУ выканкаму – наадварот характэрызуюцца дэструктыўным і дыскрымінацыйным характарам, не праўнымі, а ідэалягічнымі матывацыяй. Апошняе ёсьць супярэчным закону. А вынікаючыя з гэтай канцэпцыі трактоўкі палажэньняў закону – неправамернымі.

ЗАБАРОНЫ МІРНЫХ СХОДАЎ па матывах і падставах, неадназначна (двухсэнсоўна й няясна) прапісаных у законе, НЯ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПРАВАМЕРНЫМІ ПАДСТАВАМІ ДЛЯ АБМЕЖАВНЬНЯ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ПРАВА ГРАМАДЗЯНАЎ.

VІІІ. Аркуш 26

У выступе заяўніка … дапускаюцца шматлікія недакладнасьці … па перакладзе словаў з беларускай мовы … скажаецца сэнс сказанага.

Так … было сказана ў прыватнасьці, што па забароне мітынгу ў 2006 годзе – падрыхтавана індывідуальная скарга ў КПЧ ААН… БЫЛІ ПРАДСТАЎЛЕНЫ ДАКУМЭНТЫ, а таксама капэрта з выканкаму, без штампаў паштовага адзьдзяленьня й пазнакаў, калі дастаўлялася карэспандынцыя. Увага засяроджвалася на на сыстэматычным парушэньні права на мірныя сходы, а таксама працэдурных нормаў і момантаў у часе дакумэнтазвароту, камунікацыі з заяўнікамі.

У ПЛЯНЕ СЫСТЭМАТЫЧНАСЬЦІ ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫХ ЗАБАРОНАЎ МІРНЫХ СХОДАЎ І МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ЖОДЗІНЕ былі дадаткова ўзгаданы паказальныя выпадкі.

У прыватнасьці – забарона замаўляемага намі ж мірнага сходу ў 2006 годзе - дакумэнты сёньня падрыхтаваныя для падачы ў КПЧ ААН (а не ў вышэйшы суд як пазначана ў пратаколе).

Суд ведае таксама пра выпадак забароны мірнага мітынгу, які замаўляўся суб’ектамі палітычнай апазыцыі. Арганізатары тады, адмовіліся праводзіць мітынг і проста прайшлі групай грамадзянаў да абэліску “Героі жывуць вечна”, дзе правялі памінальна-сьвяточную паніхіду з ускладаньнем кветак у памяць загінуўшым у баях абаронцам айчыны, што не патрабуе аніякіх дазволаў. Аднак, за гэта іх затрымалі й асудзілі на 7 сутак турэмнага зьняволеньня. Сярод пацярпелых і воіны інтэрнацыяналісты, вайскоўцы, абаронцы айчыны.

АДЗНАЧАЛАСЯ, што падобныя дзеяньні не спрыяюць аніякай стабільнасьці, а зусім наадварот яе падрываюць, дыскрымінуючы палітычных апанэнтаў, перасьледуючы іх за любыя спробы свабодна рэалізаваць уласнае Канстытуцыйнае права. Пазбаўляючы грамадзянаў правоў і свабодаў, іх абсалютна незаконна пазбаўляюць статусу грамадзянаў краіны. Улада пачынае служыць уласным ідэалягічным інтарэсам, а не народу, які ёсьць адзіным і непадзельным аб’яднаньнем грамадзянаў краіны, кожны зь якіх мае грамадзянскае і палітычнае права, у тым ліку абіраць і пераабіраць прадстаўнікоў улады.

Забарона рэалізацыі спэктру грамадзянскіх і палітычных правоў разам з правам на свабодны й справядлівы выбар ва ўмовах поўнай бязьдзейнасьці й неэфэктыўнасьці пракуратуры, судоў як сродкаў ЭФЭКТЫЎНАЙ АБАРОНЫ ПРАВА ГРАМАДЗЯНАЎ (а не сыстэмы) – не садзенічае нармальнай, законнай ратацыі ўлады й вядзе да ўскладненьня сытуацыі, да росту нутраных патэнцыйных небясьпекаў і нестабільнасьцяў ... да грамадзянскага дыскамфорту … й у выніку наадварот тым самым падрывае асновы канстытуцыйнага ладу ў краніе.

IX. Аркуш 27

Заўвага наконт БРСМ …

Тут адзначалася, што факт адсутнасьці забаронаў па заяўках БРСМ, бо такіх заявак проста не існуе ў прыродзе, яшчэ больш паказальна сьведчыць пра дыскрымінацыйны статус усіх іншых арганізацыяў і грамадзянаў. Бо гэта арганізацыя, што праводзіць масавыя мерапрыемствы, як высьветляецца, нават не скарыстоўвае “Закон аб масавых мерапрыемствах”. І ўсё робіцца наўпрост праз адзьдзел па справах моладзі Жодзінскага выканкаму. У гэтым і палягае ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНАЯ НЯРОЎНАСЬЦЬ у выкарыстаньні НЕАД’ЕМНАГА ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА НА МІРНЫЯ СХОДЫ для БРСМаўцаў і простых грамадзянаў, праваабаронцаў, суб’ектаў грамадзянскай супольнасьці, апанэнтаў кіруючага палітычнага рэжыму ...



Усе наступныя тлумачэньні заяўніка, зробленыя да канца пратакола – зафіксаваны ў вельмі прыблізным, ледзь пазнавальным выглядзе.

У іх заяўнік патлумачыў ДАЗВОЛЕНЫЯ Канстытуцыяй і МПГіПП КРЭСЫ АБМЕЖАВАНЬНЯЎ ГРАМАДЗЯНСКІХ І ПАЛІТЫЧНЫХ ПРАВОЎ.

Быў зачытаны і падрабязна патлумачаны арт. 23 Канстытуцыі (з адпаведнымі палажэньнямі МПГіПП).

Дапускаюцца абмежаваньні права, якія ўгрунтаваныя на законе (на ясных і недвухсэнсоўных, несупярэчных, даступных і вядомых усім грамадзянам, даступных усім грамадзянам правамерных патрабаваньнях …). Дадзенае патрабаваньне ў нашым выпадку забароны мірнага пікетаваньня ў Міжнародны дзень правоў чалавеку, зробленае па фармальных, неадназначна трактуемых і сумніўных з пункту гледжаньня правамернасьці, надуманых патрабаваньнях – ПАРУШАНА ЖОДЗІНСКІМ ВЫКАНКАМАМ.

Таксама РАЗГЛЯДАЕМАЯ ЗАБАРОНА не праходзіць ПАТРАБАВАНЬНЯЎ арт. 23 Канстытуцыі і нормаў МПГіПП аб тым, што гэтае (СКАРЫСТОЎВАЕМАЕ ЎЛАДАЮ) АБМЕЖАВАНЬНЕ ПРАВА зроблена ва ўмовах НЕАБХОДНАСЬЦІ выключэньня ПАГРОЗЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСЬПЕКІ Й ГРАМАДЗКАГА ПАРАДКУ, ПРАВОЎ І СВАБОДАЎ ІНШЫХ ГРАМАДЗЯНАЎ … і г. д.

Таксама ўзгаданы такі АСНОЎНЫ, ПА СУТНАСЬЦІ АПОШНІ АБАВЯЗКОВЫ крытэр да дапушчальнасьці абмежаваньня права – дапушчальнасьць абмежаваньняў у дэмакратычным грамадзтве. ГЭТА АЗНАЧАЕ, што ДАПУСКАЕМАЕ ЎЛАДАЮ АБМЕЖАВАНЬНЕ ПРАВА павінна быць прыймальным і дапушчальным для дэмакратычнага грамадзтва.

Што ў нашым выпадку – абсалютна нельга лічыць выкананым!!!

ЗАЯЎЛЯЛАСЯ, ШТО ДАДЗЕНЫЯ КРЫТЭРЫ І ПАТРАБАВАНЬНІ ДА АБМЕЖАВАНЬНЯЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАЛІТЫЧНАГА ПРАВА ГРАМАДЗЯНАЎ – абавязковыя для БЕЛАРУСІ і кожнага ейнага суб’екта права (выканаўчай улады, міліцыі …, пракуратуры, судоў …) і тычацца іхных АБАВЯЗКАЎ ДАБРАСУМЛЕННА й ДАКЛАДНА, БЕЗУМОЎНА ВЫКОНВАЦЬ МІЖНАРОДНЫЯ ДАМОВЫ, іхныя нормы на уласнай нацыянальнай тэрыторыі, ва ўласным заканадаўстве, судовай і іншай практыцы, у стасунках з грамадзянамі, як суб’ектамі міжнароднага права ў галіне ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА.

Напрыканцы 2008 года КПЧ ААН выдаў Агульны камэнтар №33, якім тлумачацца АБАВЯЗКІ КРАІНАЎ-УДЗЕЛЬНІЦАЎ МПГіПП і Факультатыўнага пратаколу да яго – абавязкова выконваць працэдуру разгляду індывідуальных паведамленьняў у КПЧ ААН ад грамадзянаў па фактах парушэньня іхных правоў, а таксама прымаць эфэктыўныя меры абароны ды ўзнаўленьня парушанага права, у тым ліку абавязкова выконваючы высновы КПЧ ААН па устаноўленых ім фактах парушэньня нормаў МПГіПП.

У гэтым кантэксьце было дакладна й недвухсэнсоўна патлумачана поўная законнасьць і правамернасьць ПАЗЫЦЫІ ЗАЯЎНІКА, ЯГОНАЕ ЧАКАНЬНЕ ад суда незалежнага й справядлівага рашэньня па прызнаньні ЗАБАРОНЫ МІРНАГА СХОДУ (пікетаваньня) у ЖОДЗІНЕ НЕПРАВАМЕРНЫМ.

Выкладзенае ў пратаколе далёка нагадвае усё вышэй сказанае. Таму можна зрабіць выснову, што пратакол, у якім павінна была быць дакладна адлюстраваныя пазыцыі бакоў, патрабаваў дадзеных істотных удакладненьняў.

08.02.2010________________________ Аляксей Лапіцкі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка