Затур’янскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа




Дата канвертавання21.03.2016
Памер106.57 Kb.
ДУА “Затур’янскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Тэма: Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў сярэдзіне XIX ст.

Балтуцкая Ганна Валянцінаўна,

настаўнік гісторыі,

першая кваліфікацыйная

катэгорыя



Мэта: характарыстыка шляхоў вырашэння аграрнага пытання ў Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.

Задачы:

- вызначыць прычыны, сутнасць і вынікі рэформаў П.Д. Кісялёва па рашэнні аграрнага пытання;

- развіваць уменні аналізаваць, рабіць вывады, навыкі самастойнай работы;

- выхоўваць пачуццё спагады, павагі да працоўнага чалавека.



Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: Гісторыя Беларусі, канец XVIII – пачатак XX ст.: Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Пад рэдакцыяй У.А. Сосны. – Мн., 2011; індывідуальныя карткі для вучняў па вывучэнні новага матэрыяла, індывідуальныя карткі з дыферэнцыраванымі заданнямі.
Ход урока

  1. Арганізацыйны этап

- Празвінеў званок, пачынаем наш урок.

Усе гатовы працаваць, нешта новае спасцігаць?



II. Этап актуалізацыи ведаў

  • Устанавіце сувязь паміж словамі і сфармуліруйце тэму ўрока

СЯЛЯНЕ – РЭФОРМА – СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

  • Вызначце задачы ўрока (вызначыць прычыны, сутнасць і вынікі рэформ).

III. Аперацыйна-пазнавальны этап

- Уявіце сябе беларускімі сялянамі XIX ст? Што б вы хацелі змяніць у сваім становішча, што атрымаць? (адмену прыгоннага права, зямлю ў сваё карыстанне) Ці спраўдзіліся вашы меркаванні, даведаемся, папрацаваўшы з матэрыялам падручніка.



1) Работа ў групах

1 група – вучні чытаюць матэрыял падручніка “Нарастанні сялянскіх выступленняў і іх антыпрыгонніцкі характар”, спрабуюць адказаць на пытанні. (Дадатак 1)



  1. Што выклікала супраціўленне сялян? (с. 42, 1 абзац) (узмацненне прыгоннага ўціску)

  2. Якія формы сялянскага руху назіраліся? (с. 42, 1 абзац) (падача скаргаў, уцёкі, напады, спыненне выхаду на паншчыну)

  3. Аб чым сведчыць рост сялянскіх выступленняў? ( с. 43, 3 абзац) (разлажэнне прыгонніцкай сістэмы)

  4. Якім чынам царскія ўлады змаглі б зменшыць сялянскія выступленні? (с. 43, 3 абзац) (правядзенне рэформ)

2 група – вучні чытаюць матэрыял падручніка “Рэформа ў памешчыцкай вёсцы” і запаўняюць трэці слупок табліцы на індывідуальных картках. (Дадатак 2)

3 група – вучні чытаюць матэрыял падручніка “Рэформы П.Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы” і “Рэформа ў памешчыцкай вёсцы” і запаўняюць другі слупок табліцы на індывідуальных картках.



2) Справаздача груп

1 група – дае адказы на 1, 2 пытанні

-чытанне вучнямі верша на с.42 і адказ на пытанне: Да чаго заклікаў аўтар ?

- Сярод сялян хадзілі чуткі, што за адпрацоўку трох гадоў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург – Масква, ім будзе падаравана воля і зямля. Таму пачынаюцца масавыя ўцёкі сялян. Распаўсюджваліся пісьмы-заклікі да вызваленчага руху.

- чытанне вучнямі гістарычнага дакумента на с. 43

- Ці меў аўтар адозвы шансы на поспех?

1 група дае адказ на 3 пытанне

- З кожным разам усё цяжэй станавілася трымаць сялян у паслушэнстве. Неабходна было вырашыць аграрнае пытанне, што хвалявала дзяржаўных і памешчыцкіх сялян.

-Чым адрозніваліся дзяржаўныя і памешчыцкія сяляне? Што разумееце пад выразам “аграрнае пытанне” (работа са слоўнікам на с. 179)

1 група дае адказ на 4 пытанне


2 група тлумачыць сутнасць рэформы для дзяржаўных сялян, запаўненне другога слупка табліцы на дошцы і на індывідуальных картках вучнямі.

  • знаёмства з паняццем абшчына (работа са слоўнікам на с. 179)

  • зачытванне вучнем мерапрыемстваў рэформы, апісання якіх няма ў падручніку:

  • забарона раздзельнага продажу членаў сям’і;

  • 1847 год – сяляне атрымалі права выкупу свабоды, калі маёнтак іх уладальніка выстаўляўся на продаж;

  • 1848 год – права сялян купляць незаселеныя землі і пабудовы

Пра такія палажэнні рэформы сяляне нават і не ведалі.

-чытанне гістарычнай даведкі на с. 44



Рэформы сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1840-1850-х гг.

План параўнання

Рэформа дзяржаўнай вёскі

Інвентарная рэформа

Час правядзення

1840-1857 гг.

1844-1857 гг.

Мэты правядзення

Павышэнне даходнасці дзяржаўных маёнткаў, заваяванне сімпатый сялян.

Аслабленне прыгонніцкіх адносін у памешчыцкай вёсцы.

Мерапрыемствы

Апісанне дзяржаўных уладанняў.

Змяншэнне павіннасцей сялян.

Павелічэнне зямельных надзелаў сялян.

Перавод з паншчыны на чынш.

Спыненне здачы казённых маёнткаў у арэнду.

Стварэнне сельскай абшчыны.

“Грамадзянская свабода” сялян.

Палітыка “апякунства”.



Рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцей сялян, якія замацоўваліся ў інвентарах.

Вынікі

Стварэнне ўмоў для развіцця гаспадарчай ініцыятывы сялян.

Абмежаванне ўлады памешчыкаў. Супраціўленне памешчыкаў складанню інвентароў.

3 група тлумачыць сутнасць рэформы для памешчыцкіх сялян, запаўненне трэцяга слупка табліцы на дошцы і на індывідуальных картках вучнямі.



IV. Этап першаснай праверкі разумення ведаў

  • Ці змянілася становішча сялян у дзяржаўнай вёсцы? Як вы ацэньваеце рэформу для дзяржаўных сялян? (рэформа прывяла да павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэнне іх павіннасцей, ствараліся лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і гаспадаркі, ініцыятывы сялян у дзяржаўнай вёсцы)

  • У чыіх інтарэсах была праведзена інвентарная рэформа? Чаму памешчыкі супраціўляліся правядзенню інвентарнай рэформы?

  • Параўнайце становішча дзяржаўных і памешчыцкіх сялян пасля правядзення рэформы. У гэтым вам дапаможа сцэнка “Сустрэча сялян” і гістарычная даведка на с. 44

Сцэнка “Сустрэча сялян”.

Антось. Здароў, Пятрок!

Пятрок. Здароў, Антось! Нешта засмучана ты паглядаеш.

Антось. А чаго радавацца? Пан наш, усё шлунне вытрас, усе вантробы перагрыз!

Пятрок. А чаму так? Да вас жа прыяджаў, я чуў, сам іспраўнік з папом, інвентар вашаму пану складалі. Дык што там?

Антось. Ну вос і складалі: кавалак мой за Чорным гаем адабралі, а адзін дзень паншчыны дабавілі. Як жыць? Ну а як ты? Гляджу – нічога сабе…

Пятрок. А ў нас парадак навялі. Бацька мой быў – папамучаўся, арандатараў папакарміў. Цяпер паншчыны ніякай, толькі грошы плаці, ды во заўтра пойдзем грэблю мацаваць.

Антось. Мо і нам калі шчасце будзе.

Пятрок. Ну трымайся.
( чытанне гістарычнай даведкі на с. 44)

- Параўнайце становішча дзяржаўных і памешчыцкіх сялян. (дзяржаўныя сяляне знаходзіліся ў лепшым становішчы, чым памешчыцкія, але прыгоннае права існавала па-ранейшаму)



  • У чыёй уласнасці знаходзілася зямля пасля рэформы?

Мэты рэформ: павялічыць даходы памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, але пры гэтым захаваць памешчыцкае землеўладанне

  • Ці было вырашана аграрнае пытанне? (не было, зямля не стала ўласнасцю сялян, засталося прыгоннае права, якое тармазіла развіццё капіталізму ў прамысловасці, але ствараліся лепшыя ўмовы для развіцця гаспадаркі сялян, асабліва дзяржаўных сялян, сяляне будуць лепш плаціць падаткі. Калі будуць больш самастойнымі, таму рэформа ў дзяржаўнай вёсцы была больш выніковай).

V.Замацаванне ведаў

Вучням прапаноўваюцца на картках дыферэнцыраваныя заданні на выбар з мэтай выяўлення ведаў па матэрыяле ўрока. (Дадатак 3).


VI. Рэфлексія

- На колькі балаў вы засвоілі матэрыял? (самаацэнка вучнямі сваіх ведаў)

Стратэгія “3 – 2 -1”

3 – тры пытанні, на якія магу адказаць

2 – два заданні, якія магу растлумачыць

1 – адно пытанне, якое мяне хвалюе



VII. Дамашняе заданне

§ 8

Спіс літаратуры

1.Сосны, У.А. Гісторыя Беларусі, канец XVIII – пачатак XX ст.: Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / У.А. Сосны. – Мн.: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2011.



Дадатак 1
1. Што выклікала супраціўленне сялян? (с. 42, 1 абзац)

2. Якія формы сялянскага руху назіраліся? (с. 42, 1 абзац)

3. Аб чым сведчыць рост сялянскіх выступленняў? ( с. 43, 3 абзац)

4. Якім чынам царскія ўлады змаглі б зменшыць сялянскія выступленіі? (с. 43, 3 абзац)


Дадатак 2
Рэформы сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1840-1850-х гг.

План параўнання

Рэформа дзяржаўнай вёскі

Інвентарная рэформа

Час правядзення







Мэты правядзення





Мерапры-емствы






Вынікі






Дадатак 3
I узровень

1. Напішыце прозвішча дзяржаўнага дзеяча – ініцыятара правядзення рэформы ў дзяржаўнай вёсцы. ____________________

2. Закончыце сказы.

а) У ходзе рэформы П.Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з _______________ на _____________ .

б) спынялася здача казённых маёнткаў у ______________ .

3. Суаднясіце паняцці

1) абшчына а) дакументы, якія ўтрымлівалі апісанне

феадальных уладанняў, памераў

сялянскіх павіннасцей


  1. арэнда б) часовае карыстанне маёмасцю за вызначаную

плату

3) інвентары в) форма арганізацыі жыцця і дзейнасці сельскага

насельніцтва, усе пытанні ўнутранага развіцця

вырашаліся калектыўна

4)прыгоннае г) пазямельна-асабістая залежнасць сялян ад

права феадалаў



  1. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.

II узровень

1. Рост колькасці сялянскіх выступленняў у першай палове XIX ст. сведчыў аб:

а) жаданні памешчыкаў аблегчыць становішча прыгонных;

б) імкненні царскага ўрада надзяліць сялян зямлёй;

в) разлажэнне прыгоннай сістэмы

2. Зрабіце вывад аб прычынах правядзення рэформы ў сельскай гаспадарцы

3. Якая з праведзеных рэформаў - у дзяржаўнай ці ў памешчыцкай вёсцы – з’яўлялася больш выніковай? Чаму?

4. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.
III узровень

1. Растлумачце, у чым заключалася вастрыня аграрнага пытання ў Беларусі ў 40-50-х гг. XIX ст.

2. Якія мэты праследаваў царскі ўрад, ажыццяўляючы рэформу ў дзяржаўнай вёсцы?

3. Якая з праведзеных рэформаў - у дзяржаўнай ці ў памешчыцкай вёсцы – з’яўлялася больш выніковай? Чаму?

4. Ці было вырашана аграрнае пытанне?

5. Праверце правільнасць свайго адказу з узорам настаўніка.



Адказы I узровень

1. П.Д. Кісялёў

2. а) з паншчыны на чынш

б) у арэнду

3. 1-в, 2 – б, 3 – а, 4 – г

Адказы II узровень

1. в

2. Спыніць сялянскія хваляванні, атрымаць большыя даходы, заваяваць сімпатыі сялян.

3. Больш выніковай была рэформа ў дзяржаўнай вёсцы. Прывяла да павелічэння надзелаў і зменшэння павіннасцей.
Адказы III узровень

1. Нарастанне сялянскіх выступленняў, эксплуатацыя і беззямелле сялян.

2. Павышэнне даходнасці казённых маёнткаў, ўаваяваць сімпатыі сялян, ліквідаваць самавольства арандатараў. Сяляне будуць плаціцт падаткі, калі будуць больш самастойнымі.

3. Больш выніковай была рэформа ў дзяржаўнай вёсцы. Прывяла да павелічэння надзелаў і зменшэння павіннасцей.

4. Аграрнае пытанне не вырашана, так як захавалася прыгоннае права.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка